Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2013 в 23:13, контрольная работа
1. Пакажыце працэс утварэння сацыялістычных партый, іх праграмныя патрабаванні (РСДРП, эсэры, Бунд).
2. Ліберальна-дэмакратычныя, буржуазныя партыі (кадэты і інш.) і партыі кансерватыўна-манархічныя ("Саюз рускага народа").
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
БЕЛОРУССКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ
Факультет заочного, вечернего и дистанционного обучения
Специальность: Сети телекоммуникаций
Вариант 23
Студента группы 003001-23
Лешкевича Е.П.
г.Минск пр-т Рокоссовского 125-21
Электронный адрес: jeca1975@mail.ru
МИНСК 2011
ТЭМА 23. ФАРМІРАВАННЕ АСНОЎНЫХ АГУЛЬНАРАСІЙСКІХ
ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ У КАНЦЫ 90-х ГАДОЎ XIX ст. -ПАЧАТКУ XX ст.
План
1. Пакажыце працэс утварэння сацыялістычных партый, іх праграмныя патрабаванні (РСДРП, эсэры, Бунд).
2. Ліберальна-дэмакратычныя,
1. Прыгонны лад, якi працяглы час з'яўляўся падмуркам усяго комплексу сацыяльна-эканамiчных адносiн у Расiйскай iмперыi, у ХIХ ст. канчаткова ператварыўся ў перашкоду развiцця краiны. Пагаршэнне эканамiчнага становiшча, нарастанне сялянскага антыпрыгоннiцкага руху ставіла ў парадак дня пытанне пра адмену прыгонніцтва. Ініцыятарамі гэтай рэформы яшчэ ў першай палове ХІХ ст. былі землеўласнікі Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Аднак улады Расійскай імперыі толькі пасля паражэння Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856) зразумелі неабходнасць і непазбежнасць рэфармавання. У адпаведнасцi з імператарскім Манiфестам ад 19 лютага 1861 г., сяляне станавiлiся вольнымi людзьмi. Зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Аднак частку яе закон абавязваў прадаць былым прыгонным. Прадугледжвалася, што выкупiць свае надзелы сяляне змогуць не раней, чым праз 9 гадоў. Да таго часу захоўвалiся ўсе павiннасцi. Выкупныя плацяжы сялян значна перавышалi рэальны кошт зямлi. Фактычна сяляне павінны былі плаціць не толькі за зямлю, але яшчэ і за свабоду. Гістарычныя дакументы адлюстравалі незадавальненне былых прыгонных. Сяляне чакалi зусiм iншую "зямлю i волю". Працэс рынкавай пераарыентацыi сельскай гаспадаркі суправаджаўся разарэннем многiх маёнткаў. Гэта павінна было прывесці да пэўнага задавальнення сялянскага попыту на зямлю і ў перспектыве да фарміравання моцнага сярэдняга класу ў беларускай вёсцы. Аднак у Беларусi гэты працэс iшоў вельмі марудна. Пэўную замаруджанасць абумоўлівала палiтыка царызма, якi iмкнуўся да насаджэння ў Беларусi рускага памешчыцкага землеўладання. Палітычныя абмежаваннi забаранялi набываць зямлю мясцовым польскiм памешчыкам, беларускiм сялянам-католiкам i яўрэйскай грамадскасці. У выніку зямля амаль не паступала на продаж. Зямельны рынак быў бедным, бо названыя катэгорыі рабілі ўсё, каб не выпусціць яе са сваіх рук. Сацыяльна-палітычную апору самадзяржаўя складаў дваранска-манархічны лагер, асновай якога з'яўляліся дваране, прыдворныя колы і праваслаўнае духавенства. Прадстаўнікі гэтага лагера падкрэслівалі неабходнасць захавання непадзельнасці Расіі, адмаўлялі права народаў на самавызначэнне. Пасля паўстання 1863 – 1864 гг. паскорылася канцэптуальнае афармленне заходнерусізма, якому спрыяла разгорнутая русіфікацыя на Беларусі, што праводзілася пад лозунгам «распалячвання».
Гэта быў час уздыму вызваленчага руху ў Польшчы, Беларусi i Лiтве. Ужо з канца 50-ых гадоў царскiя ўлады ў гэтым рэгiёне адчувалi рост варожасцi да сябе з боку карэннага насельнiцтва. Вялiкую ролю ў падрыхтоўцы паўстання ў Беларусi адыграла радыкальная плынь мясцовых лібералаў, сярод якiх вылучалася постаць Вікенція Канстанціна (Кастуся) Калiноўскага (1838-1864). Менавiта ён у 1861 г. заснаваў у Гродне рэвалюцыйную арганiзацыю i быў галоўным аўтарам славутай "Мужыцкай праўды". Газета заклікала сялян уздымацца на барацьбу супраць расійскага прыгнёту. Паўстанне было разгромлена. Беларусь уступiла у змрочную паласу рэпрэсiй i ўзмоцненай русiфiкацыi краю. У цяжкiх i неспрыяльных умовах праходзiў працэс утварэння беларускай нацыi.
Пачатак распаўсюджання
марксізму ў Беларусі і зараджэнне
мясцовага сацыял-
Сацыялістычны і сацыял-дэмакратычны рух на тэрыторыі Беларусі зарадзіўся на пераломе XIX–XX стагоддзяў. Тут актыўна працавалі Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд), Польская сацыялістычная партыя, Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, Партыя расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, а таксама бальшавікі і меншавікі (І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі адбыўся ў 1898 годзе ў Мінску). Дзейнічалі і іншыя левыя партыі . Аднак ніводная з гэтых партыяў не выказвала спецыфічна беларускіх інтарэсаў.
У 1905 – 1907 гг. актывізаваў сваю дзейнасць рэвалюцыйна – дэмакратычны лагер, у які ўваходзілі такія партыі, як РСДРП, Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў і інш. У рэвалюцыйна-дэмакратычным лагеры пераважалі сацыялістычныя ідэалы. На пераход да сацыялізму арыентаваліся партыя эсэраў, меншавікі, бальшавікі, анархісты, члены Бунда і іншыя. Усе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі альтэрнатывай капіталізму лічылі сацыялізм. Гэта было абумоўлена гістарычнымі традыцыямі, стагоддзямі выпрацаванай сістэмай каштоўнасцей: адсутнасцю дробнай уласнасці на зямлю, дэмакратычных прынцыпаў, мізэрнай колькасцю сярэдняга гарадскога насельніцтва і інш. Сацыялізм стаў той ідэяй, якая аб’ядноўвала ўсе палітычныя партыі і плыні рэвалюцыйнай дэмакратыі, што выступілі за звяржэнне самадзяржаўя.
Партыя сацыялістаў-
Арганізацыя была адной з слабых старон партыі эсэраў. Эсэры, паводле прызнання іх лідэра У.М.Чарнова, грашылі «арганізацыйным нігілізмам». Аснову партыі састаўлялі яе мясцовыя арганізацыі: камітэты і групы, якія фарміраваліся, як правіла, па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Арганізацыі часцей за ўсё фарміраваліся зверху ўніз: спачатку ўзнікала правячае «ядро», а затым вербаваліся массы.
У адносінах да тэорыі эсэры былі плюралістамі. Яны лічылі, што партыя не можа кіравацца адной якой-небудзь тэорыяй. Аб’ядноўвала эсэраў непрыняцце марксізма. Неабходнай умовай партыі лічылася вера ў яе канчатковую мэту – сацыялізм. Аснову эсэраўскай ідэалогіі састаўляла перанятая імі ў народнікаў ідэя аб магчымасці асаблівага шляху Расіі да сацыялізма, не чакаючы, калі перадумовы для гэтага будуць створаны капіталізмам. Гэта ідэя базіравалася на сцвярджэнні аб асобым тыпе расійскага капіталізму .Галоўнай сілай эсэры лічылі сялянства. Лічылі, што сяляне па свайму становішчу блізкія да рабочых, што яны складаюць адіны працоўны народ. Лічылі, што селянін па сваёй прыродзе не толькі працаўнік, але і ўласнік . Галоўную місію інтэлігенцыі бачылі ў тым, каб несці ідэі сацыялізму да сялянства і пралетарыята .
Праграма партыі падзялялася на праграму-мінімум і праграму-максімум. Партыя ставіла за мэту экспрапрыяцыю капіталістычнай уласнасці, рэарганізацыю вытворчасці і ўсяго грамадскага ладу на сацыялістычных прынцыпах пры поўнай перамозе рабочага класа (праграма-максімум). Праграма-мінімум змяшчала патрабаванні: дэмакратычная рэспубліка, усеагульнае выбарчае права, свабода слова, друку, сходаў, адукацыі за дзяржаўны кошт, скасаванне пастаяннай арміі. Эсэры выступалі за сацыялізацыю зямлі (выключэнне яе з тавараабароту і ператварэнне з прыватнай ўласнасці ва ўсенародны набытак), параўнальнае размеркаванне без выкупу, шырокае развіццё сельска-гаспадарчых кааперацый. У нацыянальным пытанні адстойвалі ідэю федэратыўных адносін паміж нацыяльнасцямі, прызнання за імі «безумоўнага права на самавызначэнне». Асноўным сродкам барацьбы лічылі індывідуальны тэрор. У 1906 г. з партыі вылучыліся групы, на аснове якіх утварыліся партыі эсэраў-максімалістаў і народных сацыялістаў (энэсаў).
Існавала яшчэ адна партыя
ў рэвалюцыйна-дэмакратычным
У выніку раскола, які адбыўся
спачатку сярод дэлегатаў ІІ з’езда
РСДРП (ліпень – жнівень 1903 г.), а
затым у эмігранцкіх групах і
сацыял-дэмакратычных
Узнікненне і станаўленне
арганізацый Расійскай сацыял-
У 1903 – пачатку 1904 гг. узніклі і сфарміраваліся ў даволі вялікія, з разгалінаванай структурай Віленская, Віцебская, Дзвінская, Мінская арганізацыі РСДРП і іншыя. Унутрыпартыйная барацьба – агульная рыса ўсіх арганізацый РСДРП у краіне. Першая расійская рэвалюцыя – наступны этап фарміравання РСДРП. Колькасны склад арганізацый РСДРП на Беларусі да канца 1905 г. вырас прыкладна ў 4 разы і дасягнуў 4,5 тыс. чал.. У канцы мая – пачатку ліпеня 1906 г. была створана абласная арганізацыя – Абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі . У арганізацыях РСДРП у Беларусі меншавісцкі ўплыў быў значна большы.
Як меншавікі, так і бальшавікі, бачылі ў марксізме адзіную навуковую тэорыю ў сферы сацыяльных пытанняў. Характэрнай рысай меншавікоў было тое, што ў адрозненні ад бальшавікоў яны дапускалі ў сваім асяроддзі поўную свабоду меркаванняў і магчымасць самага рознага тлумачэння асноўных пастулатаў марксісцкай тэорыі.
Меншавікі, як і бальшавікі,
заўсёды заставаліся
У сваёй практычнай дзейнасці меншавікі, як і бальшавікі, кіраваліся праграмамі РСДРП, прынятай у 1903 г. Яна складалася з дзвюх частак: праграмы-мінімум і праграмы-максімум (сацыялістычная рэвалюцыя, дыктатура пралетарыята, беставарная планавая гаспадарка, знішчэнне класаў). Праграма-мінімум прадугледжвала гвалтоўнае ўстараненне самадзяржаўя, сазыў Устаноўчага сходу, стварэнне ў Расіі дэмакратычнай рэспублікі, прадстаўленні ўсім грамадзянам дэмакратычных свабод, аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы і іншае. Аграрны раздзел праграмы РСДРП уключаў патрабаванне вяртання сялянам так называемых адрэзкаў (зямель, адрэзаных у іх пасля рэформы 1861 г.) .
Ля вытокаў пераважнай большасці арганізацый РСДРП на Беларусі стаялі рускія, польскія і яўрэйскія інтэлігенты – выхадцы з гарадскіх разначынных слаёў (зрэдку дваранства), служачых, асоб свабодных прафесій. Гэта адлюстравалася і ў складзе арганізацый РСДРП. У тых, што ўзніклі ў губернскіх цэнтрах, на буйных чыгуначных вузлах, паступова сфарміраваліся праслойкі завадскіх, чыгуначных рабочых – рускіх, беларусаў, яўрэяў. У арганізацыях невялікіх гарадоў і мястэчак пераважалі рамеснікі, у большасці яўрэі, у вясковых – сяляне – беларусы. Безумоўна, такі сацыяльны і нацыянальны склад арганізацый адбіваўся на іх палітычных пазіцыях, на фарміраванні плыняў. Такім чынам, агульныя для ўсёй РСДРП тэндэнцыі фракцыйнага размежавання ў арганізацыях Беларусі праявіліся з адставаннем па часе і пры значна большым росце меншавісцкай плыні.
У перыяд пераходу да масавай агітацыі нацыяналістычныя і сепаратысцкія тэндэнцыі праявіліся і ў яўрэйскім сацыял-дэмакратычным руху. У 1895 г. на першамайскім сходзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратаў у Вільні Ю.Мартаў выказаў думку аб неабходнасці стварэння «спецыяльна яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі, якая з'яўлялася б кіраўніком і выхавацелем яўрэйскага пралетарыяту ў барацьбе за эканамічнае, грамадскае і палітычнае вызваленне». Ідэя стварэння спецыяльна яўрэйскай рабочай арганізацыі ва ўмовах тэрытарыяльнай рассеянасці яўрэйскіх рабочых азначала адрыў іх ад агульнай масы рабочых дадзенага прадпрыемства, горада, раёна. Гэта вяло б да разбурэння ўсякіх перадумоў аб'яднання рабочых для барацьбы супраць інтэрнацыянальнага капітала і яго абаронцы – царскага ўраду. Гэтай ідэяй, заснаванай на недаверы да неяўрэйскага і перш за ўсё рускага пралетарыяту, і кіраваўся I з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый шэрагу гарадоў Беларусі, Літвы і Польшчы, які праходзіў у Вільні 25 – 27 верасня 1897 г. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні Бунда – «Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве. Польшчы і Расіі». Вызначаючы характар новага саюза, з'езд абвясціў, што ён будзе ўключаць у сябе ўвесь яўрэйскі пралетарыят, шырока адчыняючы дзверы кожнаму рабочаму, які жадае змагацца за лепшае жыццё. З'езд прызнаў неабходным уваходжанне Бунда ў агульнарасійскую сацыял-дэмакратычную партыю пры ўмове захавання за ім аўтаномнага становішча ў сферы абслугоўвання спецыяльных патрэб яўрэйскага пралетарыяту. Цэнтральным органам Бунда была зацверджана ўзнікшая незадоўга да гэтага газета «Арбайтэр Штыме». На з'ездзе быў выбраны таксама ЦК Бунда ў складзе А.Крэмера, А.Мутніка і В.Касоўскага (Левінсона).
Адразу ж пасля з'езда ў Беларусі разгарнулася агітацыя за далучэнне да Бунда рабочых арганізацый. Восенню 1897 г. да Бунда далучылася Брэсцкая арганізацыя, якая хутка была разгромлена паліцыяй. Гомельскія сацыял-дэмакраты, баючыся расколу рабочага руху, адмовіліся далучыцца да Бунда. У Гродне адбыўся раскол. Большая частка раней адзінай рабочай арганізацыі пайшла за бундаўцамі. Узначаліў іх Гродзенскі сацыял-дэмакратычны камітэт. Меншая частка выступіла супраць эканамізму і сепаратызму Бунда і стварыла асобную арганізацыю на чале з Рабочым камітэтам. Апошні, аднак, таксама нядоўга трымаўся на платформе інтэрнацыяналізму, бо ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, якая не жадала ўзаемадзейнічаць з расійскім пралетарыятам і яго партыяй.