Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2013 в 23:13, контрольная работа
1. Пакажыце працэс утварэння сацыялістычных партый, іх праграмныя патрабаванні (РСДРП, эсэры, Бунд).
2. Ліберальна-дэмакратычныя, буржуазныя партыі (кадэты і інш.) і партыі кансерватыўна-манархічныя ("Саюз рускага народа").
У канцы 1905 г. у Гродне ўзнік аддзел Партыі правага парадка, які аб’ядноўваў каля 60 – 70 чалавек. Яна прадстаўляла галоўным чынам рускіх чыноўнікаў. У пачатку наступнага года пачаў арганізоўвацца аналагічны аддзел у Мінску. Праграма Партыі правага парадка нічым не адрознівалася ад праграмы «Саюза 17 кастрычніка». У лютым 1906 г. яе гродзенская арганізацыя аб’ядналася з мясцовымі акцябрыстамі.
На рубяжы 1905 – 1906 гг. у Вільні ўзнікла спецыфічная краявая арганізацыя акцябрысцкага накірунку – таварыства «Селянін». У яго члены прымаліся асобы сялянскага паходжання, а таксама людзі іншых саслоўяў, якія з’яўляліся хрысціянамі і спачувалі «правядзенню ў жыццё асноўных пачаткаў Маніфеста 17 кастрычніка» .
Кадэты – гэта канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, партыя «народнай свабоды». Арганізацыйна аформлена падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. На другім з’ездзе ў студзені 1906 г. адбылося канчатковае канстытуіраванне партыі. На ім было прынята рашэнне дадаць да асноўнай назвы партыі «канстытуцыйна-дэмакратычная», словы партыя «народнай свабоды» . У партыю кадэтаў уваходзілі прадстаўнікі інтэлігенцыі, частка памешчыкаў, сярэдняя гарадская буржуазія. У рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. у мясцовыя партыйныя арганізацыі ўваходілі і прадстаўнікі сацыяльных нізоў: рабочыя, рамеснікі, служачыя, сяляне . На Беларусі ў 1905 – 1907 гг. арганізацыі кадэтаў утварыліся ў Магілёве, Вільні, Гродне, Беластоку, Мінску, Пінску, Віцебску. Дакладных звестак па іх колькаснаму складу няма. Вядома, што іх колькасць на Беларусі была вельмі малой
Найбольш аптымальным варыянтам грамадскага прагрэсу кадэты лічылі капіталізм. Яны выступалі супраць гвалтоўных сацыяльных пераваротаў, патрабавалі замены неабмежаванага самадзяржаўнага рэжыму канстытуцыйна-парламенцкай манархіяй англійскага тыпу. Праводзілі ідэю аб падзеле заканадаўчай, выканаўчай, судовай улад, патрабавалі стварэння адказнага перад парламентам урада, рэформы суда, мясцовага самакіравання, выступалі за ўвядзенне ў Расіі ўсеагульнага выбарчага права, ажыццяўленне дэмакратычных свабод – сумлення, слова, друку і інш. Лічылі, што Расія павінна быць унітарнай дзяржавай з правам культурнага, нацыянальнага самавызначэння для ўсіх народаў, якія засялялі імперыю. У аграрным пытанні кадэты патрабавалі надзяляць зямлёй беззямельных і малазямельных сялян за кошт дзяржавы, удзельных манастырскіх зямель, а таксама часткі памешчыцкіх зямель, якія былі адчужаны за выкуп . У адносінах да нацыянальнага пытання кадэты адстойвалі лозунг культурна-нацыянальнага самавызначэння .
Кадэты віталі
скліканне заканадаўчай Дзяржаўнай
думы, патрабавалі склікання
Магчыма зрабиць вывад, што умацаванне палітычных пазіцый стрымлівалася адсутнасцю беларускай палітычнай партыі. “Наша Ніва” цалкам замяніць партыю не магла. Палітычны кантакт з шырокімі коламі насельніцтва быў страчаны. Месца сацыяльна-палітычнай праграмы беларускага руху заняла праграма нацыянальная. Між тым толькі спалучэнне нацыянальнай ідэалогіі з папулярнымі сацыяльнымі лозунгамі дазваляла разлічваць на стварэнне шырокай сацыяльнай базы беларускага руху. Лібералізм, які спрыяў далучэнню да беларускага Адраджэння прадстаўнікоў вышэйшых колаў грамадства, не мог стаць асновай масавага руху, паколькі ў Беларусі, як ужо адзначалася, так і не сфармаваўся моцны сярэдні клас. Кансерватыўная ідэалогія толькі эпізадычна мела дачыненне да беларускага руху. Што датычыць сацыялізму, які хутка павялічваў колькасць сваіх прыхільнікаў, то ў Беларусі сацыялістычная ідэалогія распаўсюджвалася пераважна як польская, жыдоўская і вялікаруская. Сацыялістычны рух быў прадстаўлены ППС, БУНДам, меншавікамі і бальшавікамі. Гэтыя партыі разам з вельмі ўплывовай Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР) праблему беларускага нацыянальна-культурнага і палітычнага Адраджэння ігнаравалі. Адсутнасць беларускай партыі, якая б паспрабавала спалучыць папулярныя сацыялістычныя лозунгі з нацыянальнай ідэяй, рабіла беларускі рух аўтсайдэрам у міжпартыйным і міжнацыянальным спаборніцтве за ўплывы сярод насельніцтва.
Вывад.
Падзеі першай паловы 60-ых г. 19 ст. моцна паўплывалі на далейшую эвалюцыю працэсу культурнага накаплення. Адмена прыгоннага ладу і паўстанне прыспешылі працэс дэмакратызацыі грамадства Беларусі, які, паводле Міхала Ромэра,генетычна звязаны з нацыянальным Адраджэннем. Маніфест 19 лютага 1861 г. нанёс моцны ўдар па саслоўнай структуры грамадства. Паўстанне 1863-1864 гг. паспрыяла палітычнай актывізацыі сацыяльных нізоў незалежна ад таго, на чыім баку яны знаходзіліся. Яно ж прыспешыла працэс ліквідацыі прыгонніцтва ў Беларусі і Літве. Аднак дэмакратызацыя адбывалася ва ўмовах рэзкага ўзмацнення палітыкі русіфікацыі. Адзінай магчымасцю легальнай грамадскай дзейнасці станавіўся ўдзел у гэтай палітыцы. Частка сацыяльных нізоў насельніцтва Беларусі пайшла па гэтым шляху. А вось большасць мясцовай шляхты ў сваіх культурных патрэбах пачала арыентавацца на Польшчу, г.зн., што палітычная паланізацыя гэтай часткі грамадства больш актыўна дапаўнялася паланізацыяй культурнай. Усё гэта прычынілася да выразнага крызісу ліцвінскай традыцыі. Затое заходняруская традыцыя атрымала нават урадавую падтрымку.
Беларусь стала арэнаю дзейнасці шматлікіх партый – польскіх, расійскіх, літоўскіх, яўрэйскіх. Гэта былі пераважна сацыялістычныя палітычныя арганізацыі: Польская сацыялістычная партыя, Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы; Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы; Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Лiтве, Польшы i Расii (Бунд). У 1902 г. аформілася расійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), у 1903 г. – Расійская сацыял-дэмакратычная партыя, якая адразу ж падзялілася на фракцыі меншавікоў і бальшавікоў, а ў 1904 г. – Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (пачаткі яе мы бачым яшчэ ў 1893 г., калі Ян Райніс прывёз з Нямеччыны сацыялістычныя брашуры).
Пачаўся рух і на правым баку палітычнага спектру. З 1903 г. афармляюцца арганізацыі, якія потым складуць аснову расійскай Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (партыі кадэтаў). У 1904 г. біскупам Віленскім стане Эдвард фон Роп (родам з Латгаліі), які згуртуе частку мясцовых лібералаў у Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі.
Нават рэвалюцыя 1905 г. нічому не навучыла расійскія партыі – і рэвалюцыйныя, і ліберальныя: яны нязломна стаялі на пазіцыях “адзінае і непадзельнае” Расіі, прыкрываючы свой шавінізм тым, што для звяржэння царызму патрабуецца інтэрнацыянальны фронт. Асабліва ня ладзіліся адносіны беларускіх рэвалюцыянераў з расійскімі сацыял-дэмакратамі — меншавікамі і бальшавікамі. Выступаючы ў красавіку 1907 г. на канферэнцыі нацыянальных сацыялістычных партый Расійскай імперыі ў Фінляндыі, Іван Луцкевіч гаварыў: “Што да нашых адносін да іншых сацыялістычных партыяў, дык мы не трымаемся агрэсіўнае палітыкі, не перабіваем у іншых партыяў ні рабочых, ні сялян, жывём з імі мірна, апрача... РСДРП, якая працяглы час у дачыненні да Грамады трымалася надзвычай агрэсіўна. Да таго ж яна не прызнае ўжывання нашае роднае мовы ды... адмаўляе федэрацыйны лад...”
Ніводная з гэтых партый не выказвала спецыфічна беларускіх патрэбаў – і перш за ўсё сацыяльна-эканамічных патрэбаў беларускага сялянства, культурна-нацыянальных патрэб усяе беларускае сялянскае нацыі. Польскія сацыялісты дбалі пра свае нацыянальныя інтарэсы, літоўскія — пра свае, латвійскія — пра свае, а Бунд, які меў моцныя арганізацыі ў Беларусі, не палічыў нават патрэбным уставіць слова “Беларусь” у сваю назву. Польскія ж сацыял-дэмакраты, на чале якіх стаялі Роза Люксембург і Фелікс Дзяржынскі, лічылі барацьбу за нацыянальнае вызваленьне справаю рэакцыйнаю, якая падрывае адзінства пралетарыяту ў барацьбе з буржуазіяй.
Беларускі нацыянальны рух пачатку 20 ст. не ажыццявіў сваёй галоўнай задачы – утварэння незалежнай дзяржавы. Абвешчаная 25 сакавіка 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка рэальнай незалежнасці не мела. Амаль усё 20 ст. існавала створаная бальшавікамі Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка як сурагат беларускай дзяржаўнасці, цалкам залежны ад камуністычнай Масквы. Пытанне, чаму беларускае нацыянальна-культурнае Адраджэнне не завяршылася ўтварэннем нацыянальнай дзяржавы, застаецца адным з галоўных у беларускай гістарычнай навуцы.
Нацыянальнаму руху папярэднічаў працяглы этап “культурнага накаплення”, вынікам якога было станаўленне беларускай культурнай традыцыі.
Тым не менш у параўнанні з дарэформеннай эпохай эканамічнае становішча сялян палепшылася. Наступствам гэтага стаў сапраўдны дэмаграфічны выбух у Беларусі. У другой палове ХІХ ст. колькасць насельніцтва амаль падвоілася. У 1897 г. у Беларусі (у сучасных межах) пражывала 6,5 млн. чал. ( У 1858 г. - каля 3,3 млн.)
Усе сацыяльныя рэформы, аб якіх гаварылася і якія значна прыбліжаюць нас да сацыялістычнага парадку, мажлівы толькі у больш-менш вольнай і дэмакратычнай дзяржаве. Старасьвецкія царскія і панскія ўрады моцна перашкаджалі навет разьвіцьцю самое капіталістычнае прамысловасьці, для якой таксама патрэбна грамадзянская вольнасьць. Яны хацелі б вярнуць сьвет да сярэднявяковых парадкаў, угрунтованых на поўнай няволі, падданстве працаўнікоў, на прыгоне, на фэадальных правох паноў. З работніцкім рухам урады гэтыя змагаліся самымі суровымі спосабамі, а каб адцягнуць час рэвалюцыі, яны сумысьля трымалі народ у цемнаце. Усімі даступнымі сабе спосабамі даўнейшая ўлада дапамагала кашталістам у іх барацьбе з работнікамі. Дзеля гэтага сацыял-дэмакратычная партыя патрабавала заўсёды скасаваньня ўспомненых урадаў і ўстанаўленьня на Беларусі дэмакратычнай улады, дэмакратычнай рэслублікі.
Перыяд паміж лютым і кастрычнікам 1917 г. быў часам хуткай радыкалізацыі шырокіх масаў насельніцтва, якія далучаліся да актыўнай палітычнай дзейнасці. Для большасці насельніцтва Беларусі ідэя сацыяльнай рэвалюцыі была значна больш прыцягальнай, чым ідэя нацыянальнага самавызначэння. Гэта было адным з вынікаў дамінавання сацыялістычных лозунгаў у вялікарускай афарбоўцы. Наступаў час панавання кан’юнктурных сацыяльна-палітычных праграм, разлічаных пераважна на пашырэнне партыйных уплываў і доступ да ўлады. Вясновыя сялянскія з’езды і летнія выбары ў гарадскія думы паказалі, што палітычнымі лідэрамі ў Беларусі з’яўляюцца эсэры, меншавікі, бундаўцы і бальшавікі. Пазіцыі агульнарасійскіх палітычных партый яшчэ больш узмацніліся пасля ўваходжання сацыялістаў у Часовы ўрад.
Літаратура
1.Программа Партии Социалистов-Революционеров; Программа Конституционно-демократической партии // Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: В 3 ч. Ч.І. Политические партии России.-Гомель, 1993. С.83-90, 104-120.
2.Программа РСДРП // КПСС в резолюциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК: В 14 т.-М., 1983. Т.1. С.59-65.
3.Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1.-Мн., 2000. С.345-348.
4.Брыгадзін П. 3 гісторыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3.
5.З гісторыі палітычных партый: Вуч. дапам. для студэнтаў.-Мн., 1993.
6.Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: В 3 ч. Ч.1. Политические партии России.-Гомель, 1993; Ч. 2. У истоков политического противостояния.-Гомель, 1993.
6.Сіманюкоў С. Утварэнне РСДРП // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 3.
7.Сташкевіч М. Перадумовы і працэс стварэння палітычных партый на Беларусі (канец XIX ст. - люты 1917 г.) //Беларускі гістарычны часопіс. 1999.
8.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1-6.-Мн., 1991-2001.