Грунвальдская битва

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Апреля 2013 в 19:43, реферат

Описание работы

Наша нацыянальная свядомасць з самага дзяцінства будавалася на Другой Сусветнай вайне. Амаль кужную сям’ю закранулі падзеі таго жудаснага часу. Так, Беларусь прыймала там удзел, і ўдзел вельмі значны, але пад якімі штандарамі, пад якімі лозунгамі нашы дзяды ішлі ў бой. “За Родину. За Сталина» . Пад словам Радзіма многія разумелі не вольную Беларусь, але ўжо СССР. І пра ніякую нацыянальную свядомасць не можы быць і мовы.
Другая значная падзея для беларускай нацыі гэта Грунвальдская бітва, якая адбылася значна раней. Там нашыя продкі біліся з ворагам, які таксама хацеў пазбавіць нашу дзяржаву, ВКЛ, свабоды. І хоць гэта было вельмі даўно (600 год назад), але адчуванне нацыянальнай свядомасці там было большае.

Содержание работы

Уводзіны
Перад бітвай
З чаго і каго складаліся войскі і іх узбраенне
Ход бітвы
Вынік бітвы
Дапаўненне
Спіс літаратуры

Файлы: 1 файл

Грунвальд.docx

— 2.69 Мб (Скачать файл)

Такім чынам, можна дапусціць  існаванне ў Вялікім княстве  Літоўскім да сярэдзіны ХV ст., прынамсі, трох відаў кавалерыі — капійнічай, стрэльчай і універсальнай. Разам з тым, ад-сутнасць у большасці надаўчых актаў, рэгламентаваўшых умовы вайсковай службы, якога б то ні было акрэслення баявых сродкаў, якія павінен быў мець кожны канкрэтны прадстаўнік ваенна-служылага люду, стварала ўмовы для надзвычайнай стракатасці вой-ска. Асабліва гэта тычыцца засцерагальнага ўзбраення, якое ніяк не рэгламентавалася. У выніку аўтаматычнае атаясамленне капійнікаў з цяжкаўзброенымі, а стральцоў — з лёгкаўзброенымі кавалерыстамі можа разглядацца толькі як даніна традыцыі.

Ва ўсіх прыведзеных выпадках «даспешная», «панцырная» і «шчытная»  службы не з’яўляліся сінонімамі і  абазначалі, відавочна, розныя мадэлі адбывання вайсковай павіннасці. На гэта выразна ўказвае складзены ў канцы ХV ст. «рэестр смаленскіх князёў, баяраў і слуг», на жаль, не датаваны дакладна. Характар службы князёў і баяраў у гэтым дакуменце не ўдакладняецца, затое слугі падзяляюцца на тры вышэйзгаданыя катэгорыі. Так, сярод слугаў «Радщинского пути» пералічаны 13 «даспешных» і 9 «шчытных», «Мо-лоховского пути» — 8 «панцырных» і 16 «шчытных» слуг. «Слуги Светеславскии» неслі 14 «шчытных», 5 «панцырных» і 1 «даспешную» службу, «Мащинскии слуги» — 132 «панцырных» і 50 «шчытных» службаў і г.д.

Крытэрыі і прычыны  выдзялення падобных катэгорый выглядаюць дастаткова зразумелымі. Рэгламентацыя  засцерагальнага ўзбраення дазваляла  вызначыць мінімальныя стандарты  ў забеспячэнні ваяроў гэтым адным  з найбольш каштоўных складнікаў баявога рыштунку і стварыць рэальныя грунты для падзелу кавалерыі  на цяж-кую і лёгкую. Аднак застаецца  не да канца зразумелым, ці ўвязвалася рэгламентацыя за-сцерагальнага  ўзбраення з характарам наступальнай зброі. Для высвятлення гэтага моман-ту можна звярнуцца да польскіх рэалій, а менавіта да распрацовак вядомага тэарэтыка арганізацыі войска Яна  Астрарога. Падобны зварот тым больш  апраўданы, што ў часы кіравання  Казімірa Ягелончыка Польшча і Вялікае  княства Літоўскае зноў аб’ядналіся  пад уладай аднаго манарха, які пры  раздаванні зямельнай маёмасці ў  Літве мог агаворваць умовы вайсковай  службы з улікам польскага вопыту, які пастаянна меў перад сабой. Па-водле ўжо згаданых распрацовак  Астрарога, зробленых ім, верагодна, у 1447–1454, альбо, што найпазней, у 1455–1460 г., выдзялялася некалькі катэгорый  збройных з дакладна ак-рэсленым комплексам наступальнага і засцерагальнага ўзбраення. Ён лічыў, што капійнік павінен мець поўны даспех, паўкапійнік — кальчугу, нагруднік, абойчык, рукавіцы і шлем, стралец — шлем, панцыр і ручніцу ці арбалет з 20 балтамі. Асобна вылучае Астрарог таксама г.зв. «фехтавальшчыкаў», комплекс узбраення якіх складаўся са шлема, шчыта і мяча.

Такім чынам, зыходзячы з  тэндэнцый па ўнармаванню вайсковай  павіннасці на землях бліжэйшага суседа і саюзніка, у Вялікім княстве  Літоўскім у другой палове ХV ст. пад «даспешнымі» варта разумець ранейшых капійнікаў, а пад «панцырнымі» — стральцоў. На жаль, недахоп надаўчых актаў з разгорнутым апісаннем вайсковага рыштунку не даз-валяе прывесці больш вычарпальную аргументацыю на карысць гэтага дапушчэння. Вы-ключэнне складае наданне ў 1469 г. Якубам Неміровічам Шчытом войтаўства ў сяле Баціковічы Бельскага павета ягонаму дзяку Фёдару, за што апошні абавязваўся «с нами або нашими наследки на войну с кушею у панцерю з обсеичом и с прилбицою на нашей справе служити, ...на своем коне добром...». Калі ж гаварыць пра поўны даспех, то погляд на яго як на прыналежнасць капійніка замацаваўся настолькі стала, што ў дакументах Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ён у канцы ХV ст. і пазней выступае пераважна як «капійнічы даспех». Такі даспех з’яўляўся найбольш манументальным відам пакрыцця цела, які ахоўваў рыцара з ног да галавы і не патрабаваў дадатковага засцера-гальнага элемента ў выглядзе шчыта, рэкамендуемага Астрарогам для ўжывання найляг-чэйшым вершнікам, а згаданай ухвалай вялікапольскага сейміка — увогуле пехацінцам. Разам з тым, як сведчаць польскія рэаліі, шчыты працягвалі бытаваць нават у асяроддзі лёгкіх капійнікаў. Так, паводле статута 1474 г., прадстаўнікі гэтай катэгорыі кавалерыстаў, не меўшыя сялян, павінны былі служыць. Мелі шчыты, раз-пораз, і польскія беспанцырныя стральцы. Таму можна меркаваць, што ў Вялікім княстве Літоўскім характар наступальнага ўзбраення «шчытных» таксама не быў ва ўсіх выпадках аднолькавы.

Пры ўсім тым, што прынцыпы, якія абумовілі выдзяленне катэгорый  ваяроў у другой па-лове ХV ст., не знайшлі адлюстравання ва ўсіх надаўчых актах гэтага часу, акцэнтаванне ўвагі на норме засцерагальнага ўзбраення вершнікаў лягло ў аснову нарматыўных патрабаванняў да вайсковага рыштунку ў пазнейшыя часы, калі рэгламентацыя баявых сродкаў замацоўвалася агульнадзяржаўнымі актамі.

Зброя Грунвальдскай бітв

4. Ход бітвы

 

Бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410

Бітва пачалася апоўдні з  наступу лёгкай конніцы Вітаўта  на левы фланг тэўтонцаў. Напад быў  сустрэты артылерыйскім залпам (верагодна, першае і малапаспяховае ўжыванне палявой  артылерыі). Следам за лёгкай конніцай у бой пайшлі астатнія харугвы, якім ужо не пагражала небяспека гарматных  стрэлаў і лучнікаў.

Схема Бітвы пад Грунвальдам

У адказ пачалося контрнаступленне цяжкай кавалерыі Валенрода. Адначасова з гэтым у бой уцягнуліся першыя польскія войскі першай лініі і правы  фланг Ордэна.Літоўская кавалерыя  не змагла процістаяць тэўтонцам  і звярнулася ва ўцёкі. Валенрод пачаў  яе пераслед, аднак цяжкая конніца  Ордэна не магла рухацца па перасечанай  мясцовасці хутка, што дало час Вітаўту  перагрупаваць войскі. Адначасова Валенрод сапхнуўся з моцным супрацівам літоўска-беларускай пяхоты. На дапамогу гэтым палкам Вітаўт выслаў некалькі харугв. Гэты крок змяніў ход бітвы. Удар крыжакоў стрымалі «віцязі  зямлі смаленскай» і віленская, трокская, гарадзенская і жамойцкая  харугвы. Храніст Стрыйкоўскі апісвае  гэта так:«Трокская, віленская шляхта з Жамойцю стала трывалi з Вiтаутам, i палякам мужна дапамагалi. Але  ж iншыя паветы лiтоускiя разбеглiся хто куды мог у розныя бакi. I галоунай з святым Юрыем харугвы не стала, на якую вусе войска Лiтоўскае глядзела. Ужо было цяжка Лiтве, але Вiтаут на чале з Наваградцамi i з Валынцамi адважная стаяў».Акрамя таго, польскія войскі, пацясніўшы Ліхтэнштэйна, пачалі ахапляць Валенрода яшчэ і з правага  флангу.Каб выправіць сітуацыю, Юнгінген увёў у бой другую лінію тэўтонскай кавалерыі, аднак палякі таксама  задзейнічалі рэзерв, якім камандаваў Ягайла, а літоўская конніца Вітаўта  паспяхова вярнулася на поле бою  і вырабіла моцны ўдар па левым  флангу Ордэна, які ўграз у баі  з пяхотай і страціў манеўранасць. Пасля смерці Юнгінгена і адмовы часткі тэўтонскіх войскаў працягваць бітву войска Ордэна звярнулася ва ўцёкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5. Заключэнне

Каля траціны тэўтонскага  войска палегла на поле бою, было забіта практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значны лік рыцараў патрапіў ў  палон. Саюзнікі «стаялі на костках» тры дня, пасля чаго пачалі рух  да Марыенбургу.

Замак быў абложаны, аднак  стомленае і саслабленае польска-літоўскае  войска не вырашылася на штурм. Вітаўт адвёў свае войскі з-за пагрозы ўсходнім межам княства, польскія апалчэнцы  імкнуліся вярнуцца дадому да ўборкі ўраджая. У выніку праз некалькі тыдняў аблога была знятая.

Завяршыў Вялікую вайну  Торуньскі мір 1 лютага 1411 меў адносна  мяккія для Ордэна ўмовы: той губляў Жамойтыю у карысць Вялікага княства, Дабжыньскую зямлю ў карысць  Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Аднак фактычнае знішчэнне войска, неабходнасць выплаты кантрыбуцыі  і выкупу за палонных рыцараў падарвалі  магутнасць тэўтонцаў — шэраг  ганзейскіх гарадоў адмовіліся ад саюза  з імі, прыток наймітаў і рыцараў  з Цэнтральнай Еўропы скараціўся. Нягледзячы на гэта, як самастойная  дзяржава Ордэн праіснаваў яшчэ больш  стагоддзя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6. Дапаўненне

Грунвальдская бітва

(крыжаванка)


 

 

 

 

 

 

 

  1. Бітва адбылася паміж мястэчкамі Грунвальд і … .
  2. Як яшчэ называлі Грунвальдскую бітву беларускія летапісцы?
  3. Хто кіраваў воцскамі крыжакоў … фон Юнгінген.
  4. Галоўнай варожай сілай для славян ва Усходняй Еўропе з’ўляўся … ордэн.
  5. Хто ўзначальваў харугвы ВКЛ?
  6. Колькасць харугваў абяднанага войска ВКЛ і Каралеўства Польскага?
  7. На які від зброі крыжакі спадзяваліся пад час бітвы?
  8. На польскіх і прускіх захопленых землях крыжакі стварылі дзяржаву са сталіцай … .
  9. Гэты горад ВКЛ крыжакі спрабавалізахапіць 4 разы.

 

 

 

 

Адказы:

1.ТАНЕНБЕРГ

2.ДУБРОВЕНСКАЯ

3.УЛЬРЫХ

4.ТЭЎТОНСКІ

5.ВІТАЎТ

6.СОРАК

7.АРТЫЛЕРЫЯ

8.МАЛЬБОРК

9.НАВАГРАДАК

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Спіс літаратуры
  2. http://militum-xristi.flybb.ru/topic258.html “ ВОЙСКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІV–ХV ст.”
  3. http://www.belhistory.com/be/army_vkl.php “Войска ВКЛ”
  4. Чарняўскі М. Дзесяць бітваў. - Вільня: Наша Будучыня, 2004. - 64с
  5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл.
  6. Краўцэвіч А.К. Тэўтонскі ордэн: ад Ерусаліма да Грунвальда. — Мн., 1993.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Грунвальдская битва