Кастусь Калиновский и его "Мужыцкая прауда"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Февраля 2013 в 04:28, реферат

Описание работы

Памяць Беларусі перахоўвае неацанімы скарб, які нам яшчэ вывучаць і вывучаць. Але сярод шматлікіх выдатных постацяў айчыннай мінуўшчыны, безумоўна, вылучаецца адна, без якое, верагодна, не існавала б сёння незалежнай Беларусі, і не крочылі б мы насустрач новаму тысячагоддзю нацыяй, са сваёй мовай, культурай, гісторыяй...

Содержание работы

Уводзіны
1. Пачатак жыцця
2. Студэнцкія гады
3. За нашу і вашу свабоду
4. У полымі барацьбы
5. Смерць і неўміручасць
Заключэнне
Спіс літаратуры

Файлы: 1 файл

4016 - Кастусь Калиноуски и газета Мужыцкая прауда - реферат.doc

— 133.50 Кб (Скачать файл)

Такім чынам, Кастусь Каліноўскі не выступаў супраць праваслаўя як усходняй плыні хрысціянства. Як ён мог тое  рабіць, калі уніяты - тыя ж праваслаўныя, толькі падначаленыя рымскаму першасвятару? Але аб'ектам крытычных выпадаў  Каліноўскага была не праваслаўная вера, а святарства, якое старанна падладжвала рэлігію пад інтарэсы імперскіх улад.

Нягледзячы на значныя недахопы, "Мужыцкая праўда" стала сапраўдным набатам паўстання. З'яўленне яе дало магчымасць паўстанцам пазней пратрымацца  ў заходніх рэгіёнах Беларусі з вясны да позняе восені, бо, паводле сведчанняў Ф. Ражанскага,

"...харчаванне і праваднікоў  паўстанцам дастаўлялі выключна  адны сяляне, нягледзячы на ўсе  цяжкасці і строгую адказнасць, якая пагражала ім з боку  маскоўскага ўрада"

У той жа час, трэба адзначыць, што з-за абмежаванага накладу газета Каліноўскага, на жаль, дайшла толькі да часткі беларускіх сялян. На усходзе ж Беларусі яна амаль зусім не атрымала распаўсюджання - мажліва, гэта адна з прычын тага, што вызваленчы рух быў тут падаўлены хутка. Сяляне, паверыўшы афіцыйнай прапагандзе, не падтрымалі выступленні, а наадварот актыўна дапамагалі лавіць інсургентаў.

Распаўсюджвалася "Мужыцкая праўда" як звычайная ўлётка, ды й сама яна  вельмі нагадвала лістоўку. Газету раскідвалі па вясковых вуліцах, сялянскіх палетках, проста чыталі перад сышоўшымся людам. Кастусь Каліноўскі асабіста браў у гэтым удзел, прычым,.надзвычай дзёрзка, з вялікай рызыкай для сябе. У кастрычніку 1862 г. ён у вёсцы Шэйнякі на Слонімшчыне, едучы на паштовых конях, раскідваў трэці нумар "Мужыцкае праўды". Паліцыя напала на ягоны след, і Каліноўскі быў змушаны перайсці на нелегальнае становішча, жыць пад рознымі псеўданімамі (Макарэвіч, Хамовіч, Чарноцкі ды інш.).

Літаратурна-публіцыстычная спадчына Кастуся Каліноўскага, на думку даследчыкаў, не абмяжоўваецца толькі "Мужыцкай праўдай" і напісанымі незадоўга да смерці "Пісьмамі з-пад шыбеніцы". Мяркуецца, яму належаць некалькі публікацыяў у польскамоўным нелегальным друку: газетах "Хоронгев свободы", "Неподлеглосьць". Ініцыятарам выдання падпольнай газеты "Głos z Litwy" ("Голас з Літвы"), неафіцыйнага друкаванага органа віленскіх канспіратараў, што выходзіў у Кёнігсбергу, таксама быў Каліноўскі.

Блізкае знаёмства Кастуся  з расійскімі рэвалюцыянерамі-дэмакратамі, відаць, спрычыніліся да з'яўлення ў перадавым артыкуле першага нумара "Хоронгві свободы" наступных узважаных і высакародных радкоў: "Народ маскоўскі скаланаецца ад нашай векавой крыўды. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае і адказнасць перад нашчадкамі за нашу жалезную няволю рашуча ўскладае на гатовы пасці царызм".

Але правал планаў узняцця  паўстання ва ўласна расійскіх губернях, адкрыта імперска-шавіністычная  пазіцыя нават прагрэсіўных колаў  расійскае грамадскасці (паўстанцаў падтрымліваў, бадай, адно герцэнаўскі "Колокол"), жорсткія, непрыхавана цынічныя карныя акцыі Мураўёва-вешальніка - усё гэта прывяло да горкага расчаравання Каліноўскага ў вольналюбівасці рускага народа, яго гатоўнасці да барацьбы. У хвіліны адчаю і расчаравання, відаць, і народзіцца першая частка "Пісьмаў з-пад шыбеніцы", дзе аўтар адмовіць рускаму народу ў братэрстве з беларускім, які хаця б паспрабаваў вызваліцца з-пад самадзяржаўнага прыгнёту.

Праз усю публіцыстыку Кастуся Каліноўскага праходзіць яўная  сімпатыя да мінулага Рэчы Паспалітай, асабліва да апошняга (рэфарматарскага) перыяду яе існавання. Ён спадзяваўся, што новая Польшча возьме з мінулага толькі добрае, станоўчае; забяспечыць свабоду веравызнанняў, самавызначэнне народаў, што некалі жылі ў Рэчы Паспалітай. Аднак далейшая палітыка варшаўскіх канспіратараў выклікала рэзкую перамену настрояў К. Каліноўскага адносна Польшчы (як і ў выпадку з Расіяй). Чаго варта, напрыклад, усяго адно выказванне, прыводзімае, дарэчы, славутым беларускім гісторыкам У. Ігнатоўскім: "Такой бязмозглай галаве, як Варшава, немагчыма давяраць будучую долю Беларусі". Але рэзкія выпады з'явяцца пазней. Дапаўстанцкая ж дзейнасць Кастуся прасякнута ідэямі аб братнім саюзе й усеагульнай барацьбе супраць расійскага самадзяржаўя.

У 1862 г. Каліноўскі ўвайшоў у склад Літоўскага правінцыйнага камітэта - цэнтральнага кіраўнічага органа паўстанцкае арганізацыі на землях былога Вялікага княства Літоўскага - (ЛПК). Кастусь адстойваў у Камітэце сваю равалюцыйна-дэмакратычную праграму, выступаў за поўнае раўнапраўе ў стасунках паміж варшаўскімі й віленскімі канспіратарамі. Увосень, пасля ад'езду ў Маскву кіраўніка ЛПК Л. Звяждоўскага, Каліноўскі ўзначаліў Камітэт.

Гэтым часам сябрамі  ЛПК сталі Э. Вярыга, 3. Чаховіч, Я. Козел, Б. Длускі. Погляды іх у большасці былі сугучнымі з праграмай Каліноўскага. Акрамя пералічаных асоб у склад ЛПК увайшоў таксама ў якасці паўстанцкага начальніка горада Вільня італьянец па паходжанні А. Банольдзі.

Цікава што менавіта ён, будучы віленскім фатографам, зрабіў у 1862 адзіны вядомы сягоння фотаздымак Кастуся Каліноўскага ў поўны рост.

Пасля згаданай восеньскай рэарганізацыі ЛПК віленцы, насуперак  дамаганням палякаў, сталі праводзіць самастойную палітыку, узгадняючы з  варшаўскім цэнтрам толькі найбольш істотныя пытанні.

Вялікай стратаю для  Кастуся стала смерць ад сухотаў  старэйшага брата Віктара, які памёр  у кастрычніку ў Якушоўцы. Толькі няспынная праца, што патрабавала  велізарных фізічных і маральных  высілкаў, крыху прыглушала душэўны  боль. А Каліноўскі працягваў працаваць нягледзячы ні на што. Ліст, дасланы ім бацьку з Пецярбургу, дазваляе сцвярджаць, што напрыканцы 1862 г. Кастусь быў у сталіцы імперыі. Магчыма, ён ездзіў туды для наладжвання (ці падтрымання) сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі.

4. У  ПОЛЫМІ БАРАЦЬБЫ

 

Але, нягледзячы на ўсе  Кастусёвы высілкі й намаганні, стварыць на беларуска-літоўскіх землях магутную падпольную арганізацыю, якая б карысталася шырокай падтрымкай у народзе, да пачатку ўзброеных  выступленняў не ўдалося. Калі нечакана выбухнула паўстанне, "літоўская арганізацыя" яшчэ толькі фарміравалася, была недастаткова моцнай.

Каб не ўносіць раскол у паўстанцкія шэрагі, ЛПК на чале з Каліноўскім праз дзесяцідзённую паўзу ўсё ж падтрымаў выступленні  ў Польшчы. І, з-за ўласнае слабасці, быў вымушаны салідарызавацца з усімі пастановамі варшаўскага рэвалюцыйнага ўрада. У гэтым нам бачыцца трагедыя Кастуся Каліноўскага як кіраўніка нацыянальна-вызваленчага руху. Будучы, безумоўна, патрыётам Літвы-Беларусі, ён быў вымушаны выступаць ад імя "ронду польскага" і ў імя Польшчы. Зараз многія Каліноўскага за гэта папракаюць, забываючыся на тое, што чакала б Кастуся ва ўмовах рэвалюцыйнага часу, калі б ён стаў афіцыйна выказваць свае "сепаратысцкія" ідэі (у прыватных размовах, мяркуючы па сведчаннях сучаснікаў, гэткіх выказванняў хапала). Каліноўскі і так меў мужнасць праводзіць палітыку ў многіх пунктах адрозную ад польскай. Прыгадайма хаця б "Паўстанцкую інструкцыю", што рассылалася камандзірам інсургентаў, дакладней, яе апошні пункт, які патрабаваў:

"Найбольш вядомых прыгнятальнікаў сялян, для прыкладу, сабраўшы народ, судзіць ваенным судом і караць смерцю, не дапускаючы самавольнай расправы".

Такой антыпамешчыцкай  скіраванасці й блізка не было ў  дакументах варшаўскага паўстанцкага цэнтра. Пайсці далей Каліноўскаму не дазволіла адсутнасць за спіной той сілы, на якую ён мог бы абаперціся. Спрычыніліся да гэтага і недападрыхтаванасць да выступленняў на нашых землях шырокіх народных мас, і слабасць уласна беларускага нацыянальнага руху, што толькі яшчэ нараджаўся.

Менавіта недахоп сілаў  стаў адной з прычын таго, што  Каліноўскі з паплечнікамі мусіў  падпарадкавацца лютаўскаму рашэнню  Варшавы аб роспуску ЛПК. Кастусь  адкрыта заявіць пра гэта ў  сваім гнеўным Пратэсце супраць "белага" перавароту.

Адхілены буйнымі землеўласнікамі ад кіравання паўстаннем, Каліноўскі быў накіраваны наваствораным Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы на Гародзеншчыну ў якасці паўстанцкага камісара. Працуючы ў Беластоку й Гародні, ён ва ўмовах пасіўнасці, а то й непрыхаванага сабатажу багатых абшарнікаў зрабіў вельмі шмат для разгортвання руху ў рэгіёне, прыцягнення да барацьбы сялян. У траўні-месяцы Каліноўскі разам з паўстанцкім цывільным начальнікам Гародзенскага ваяводства Э. Заблоцкім аб'ехаў Ваўкавыскі і Слонімскі паветы, інспектаваў злучаныя сілы інсургентаў пад Мілавідамі (напярэдадні жорсткай бітвы з карнікамі) і Брэсцкі атрад падчас фармавання ў Падляшшы за Бугам.

Павальныя арышты сярод  членаў віленскага Аддзела ў пачатку  чэрвеня і звужэнне кола канспіратараў  змусіла "белае" кіраўніцтва вярнуць у Вільню Каліноўскага на пасаду кіраўніка аддзяленнем унутраных спраў. Адначасова ягоны аднадумец і паплечнік У. Малахоўскі стаў начальнікам горада Вільні.

Каб вярнуць страчаны давер сялянства і нівеліраваць уплыў на яго афіцыйнай прапаганды, ад імя "ронду польскага" Каліноўскім быў выдадзены на беларускай мове "Прыказ... ...да народу зямлі літоўскай і беларускай", галоўная думка якога зводзілася да таго, што "дзела наша (паўстанне) - не дзела панскае, а справядлівай вольнасці". Адчуваючы сваю ідэйную перавагу ў віленскім паўстанцкім цэнтры, Кастусь адразу пасля перадачы яму пячаткі адкліканым варшаўскім паўнамоцным камісарам на Літве Н. Дзюлёранам паспрабаваў правесці на пасяджэнні Аддзела новы праект статута аб узаемадачыненнях Вільні і Варшавы. Але праект гэты не знайшоў падтрымкі ў старшыні Выканаўчага аддзела на Літве Я. Гейштара, які быў прыхільнікам непарушнага саюзу Літвы-Беларусі й Польшчьі. Тым не менш, віленскі паўстанцкі цэнтр "чырванеў" літаральна на вачах. Са зняволеннем урадавымі сіламі Я. Гейштара ягонае месца ў Аддзеле заняў Каліноўскі. А непасрэдна перад арыштам новы варшаўскі камісар на Літве А. Авейдэ, прызначаны замест Н. Дзюлёрана, таксама перадаў свае паўнамоцтвы Кастусю. Такім чынам, у ліпені-жніўні 1863 г. Кастусь Каліноўскі сканцэнтраваў усю вярхоўную ўладу па кіраванню вызваленчым рухам у сваіх руках, стаўшы "Дыктатарам Літвы і Беларусі".

Нягледзячы на цяжкія страты, панесеныя паўстанцкай арганізацыяй за перыяд шалёных карных акцыў Мураўёва і падначаленых, Кастусь да самага апошняга ліхаманкава спрабаваў выратаваць паўстанне, прыкладаў шмат намаганняў, каб рэанімаваць ужо амаль задушаны супраціў, надаць яму другое дыханне. У гэты час паводле словаў нашага вядомага гісторыка Ул. Ігнатоўскага, "рух прымае выразны процішляхецкі характар". Каліноўскі патрабаваў ад інсургентаў бескампрамісных, жорсткіх адносінаў да шляхты, якая здрадзіла паўстанню. Прыгадайма ўжо згадваемую намі вьшэй фразу, што прыпісваецца Кастусю, пра паўстанцкую сякеру, якая не павінна спыняцца нават над калыскаю шляхецкага дзіцяці. Але разам з тым Каліноўскі заставаўся чалавекам чулым і высакародным. Пра гэтае яскрава сведчыць эпізод вядомы з успамінаў Я. Гейштара - аднаго з ідэйных апанентаў Кастуся. Сутнасць гэтага эпізода ў тым, што Кастусь рашуча адхіліў прапанаваную яму кандыдатуру на выканаўцу смяротнага прысуду А. Дамейку, які стаў на шлях цеснага супрацоўніцтва з імперскімі ўладамі. Каліноўскі адмовіўся даць дазвол выканаць вырак прапанаванаму яму чалавеку, нягледзячы на тое, што чалавек гэты гатовы быў ахвяраваць сабой добраахвотна. Сваю адмову Каліноўскі аргументаваў тым, што "у яго жонка і некалькі чалавек дзяцей".

Да восені вызваленчы рух на Беларусі быў практычна  падаўлены. На волі заставалася невялікае  кола самаадданых барацьбітоў, але  й яно імкліва сціскалася. Многія паўстанцы, каб пазбегнуць арышту і пакарання, з'язджалі за мяжу. Неаднаразова такая магчымасць была й у Кастуся Каліноўскага, але кожны раз ён адмаўляўся.

Не маючы, відаць, ніякіх ілюзій адносна лёсу паўстання, Каліноўскі бачыў сваю місію ў тым, каб уратаваць ад поўнага разгрому падпольную арганізацыю, назапасіць сілы, грунтоўна падрыхтавацца, і наступным годам выступіць зноў. У адказ на просьбу расійскіх землявольцаў Каліноўскі паспрабаваў даслаць ім у Пецярбург выпісанае з-за мяжы абсталяванне для патаемнай тыпаграфіі. Але яно чамусь аказалася незапатрабаваным адрасатам і было вернута назад у Вільню, дзе й патрапіла ў рукі паліцыі. Гэты факт дазваляе меркаваць, што, нягледзячы на горкае расчараванне ў гатоўнасці расіян падтрымаць памкненні братніх народаў, Кастусь Каліноўскі ў глыбіні душы, відавочна, па-ранейшаму спадзяваўся на дзейсны саюз у далейшым з рускімі рэвалюцыянерамі і таму, пэўна, не жадаў губляць з імі кантакт.

Сапраўдным апірышчам  для Каліноўскага стала падчас ягонай дзейнасці ў Вільні сям'я Ямантаў, у якіх ён мог заўсёды атрымаць дапамогу і маральную падтрымку. Тут жыла нявеста Кастуся - Марыя. Менавіта ёй, каханай дзяўчыне, прысвечаны шчымлівыя радкі развітальнага верша "Марыська чарнабрэва, галубка мая…", напісанага Каліноўскім за кратамі. Брат Марыі Ямант, Іосіф з'яўляўся актыўным удзельнікам паўстанцкае арганізацыі, некаторы час выконваў абавязкі сакратара Каліноўскага, а пасля быў накіраваны ім у Мінск у якасці паўстанцкага камісара.

Між тым арышты адбываліся адзін за адным. Каб заблытаць паліцэйскіх Каліноўскі неаднакроць мяняе свае псеўданімы. У кастрычніку Кастусь пад імем Ігната Вітажэнца пасяліўся на кватэры ў Святаянскіх мурах (комплекс будынкаў зачыненага царскімі ўладамі Віленскага універсітэта). Прытулак гэты стане для Кастуся апошнім на волі.

Каліноўскаму доўгі  час цудам удавалася пазбегнуць арышту. У канцы лістапада - пачатку  снежня 1863 г., каб перачакаць начную паліцэйскую аблаву на Зарэчнай вуліцы ён быў змушаны хавацца на даху будыніны. Але доўга гэтак працягвацца не магло. Здраднік - член паўстанцкае арганізацыі В. Парфіяновіч - выдаў жандарам прыкладнае месца жыхарства Каліноўскага й імя, пад якім той хаваўся.

З-за вялікае паспешлівасці  знайсці прозвішча Вітажэнец  у дамовых кнігах і ўдакладніць адрас не ўдалося. Таму браць галоўнага "коновода мятежа" былі пасланыя дзве роты салдат. Войскі ачапілі ўвесь Святаянскі квартал, і распачаўся планамерны вобыск памяшканняў. Калі жандары пагрукалі ў дзверы найманай Каліноўскім кватэры, Кастусь вышаў да іх са свечкай у руцэ. На пытанне афіцэра "Хто вы?" ён упэўнена, не падазраючы пра здраду, адказаў: "Ігнат Вітажэнец", і быў схоплены. Адбылося гэта ў ноч на 29 студзеня 1864 г.

Информация о работе Кастусь Калиновский и его "Мужыцкая прауда"