Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Июня 2013 в 02:49, курсовая работа
Такім чынам актуальнасць дадзенай працы выяўляецца ў неабходнасці грунтоўнага асэнсавання тых працэсаў, якія адбываліся ў культурным развіцці беларускай сацыялістычнай дзяржавы. Бо, на маю думку, менавіта ў разглядаемы перыяд было скончана фармаванне таго культурнуга падмурка, на якім сёння паўстае сучасная беларуская культура.
Аб’ектам дадзенага даслежвання будзе з’яўляцца гісторыя беларускай культуры ў 20-х гадах ХХ стагоддзя, а яе прадметам – сукупнасць грамадска-палітычных працэсаў у культурным жыцці БССР у разглядаемы перыяд.
Асноўная задача дадзенай працы бачыцца у грунтоўным вывучэнні і даследванні тых грамадска-палітычных варункаў, у якіх развівалася беларуская культура ў БССР ў 20-х гадах ХХ стагоддзя.
УВОДЗІНЫ 3
1. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШЫЯ ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІЯ ГАДЫ: ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ 6
1.1 Станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў першыя гады савецкай улады 6
1.2 Ідэйная барацьба па пытанні зместа і шляхоў развіцця беларускай культуры 9
2. СТАН БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў 20-Я Г.Г. ХХ СТ. 16
2.1. Адукацыя і навука 16
2.2 Мастацкая літаратура 21
2.3 Тэатр, кіно, музыка 25
2.4 Выяўленчае мастацтва 30
ЗАКЛЮЧЭННЕ 33
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 35
Канец савецка-польскай вайны і другое абвяшчэнне БССР у 1920 г. ізноў паставілі пытанне пра лёс беларускай культуры ва ўмовах савецкай улады. У КП(б)Б меліся істотныя рознагалоссі па "беларускім пытанні". Напачатку 1920-х г.г. партыйную арганізацыю рэспублікі ўзначальваў В.Кнорын, які ў гэты перыяд вельмі адмоўна ставіўся да беларускага руху і не выяўляў зацікаўленасці ў найскорым ажыццяўленні мерапрыемстваў па нацыянальна-дзяржаўным і культурным будаўніцтве ў Беларусі. Такая ж пазіцыя была характэрна для яго даволі шматлікіх прыхільнікаў. Яны дапушчалі існаванне БССР у якасці тэрытарыяльнага, але не нацыянальнага ўтварэння, і разглядалі яе толькі як інструмент міжнародных адносін, фактар бальшавізацыі былой нацыянальнай ускраіны. Група В.Кнорына вінаваціла ў нацыяналізме і сепаратызме камуністаў-беларусаў, нязгодных з такім утылітарна-прагматычным падыходам. Падазронае стаўленне да "нацыянальна-беларускага элемента" ў партыі на практыку выяўлялася ў імкненні адціснуць яго ад партыйна-дзяржаўнай і культурнай працы9.
Іншую тэндэнцыю ў КП(б)Б уяўлялі ўдзельнікі нацыянальнага руху, якія прынялі ідэалогію і праграму бальшавіцкай партыі, - А. Чарвякоў, В. Ігнатоўскі, З. Жылуновіч, С. Булат. Яны адстойвалі ідэю нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння і нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага народа на савецкай платформе, спрабавалі праз дзяржаўныя органы ажыццявіць шырокі комплекс мер па развіцці беларускай культуры. Прыхільнікі гэтай лініі засяродзіліся ў Белорускiм аддзеле Наркамасветы БССР. У шэрагу дакументаў, накіраваных у ЦК РКП(б) у студзені 1921 г., яны сфармулявалі асноўныя тэарэтычныя палажэнні, пасля пакладзеныя ў аснову палітыкі беларусізацыі. У прыватнасці, паказвалася на неабходнасць умацаваць нацыянальную школу, разгарнуць шырокую выдавецкую дзейнасць на беларускай мове, надаць беларускай мове роўны статус з рускай, пашырыць сферу ўжывання беларускай мовы, укараніўшы яе ў справаводства і агітацыйна-масавую працу, перыядычны друк10.
Вострае ідэйна-палітычнае супрацьстаянне ў кіраўніцтве рэспублікі, якое стрымлівала рашэнне нацыянальна-культурных праблем, змякчэла пасля X з'езду РКП(б) (8-16 сакавіка 1921 г.). Адзіная палітычная лінія ў адносінах да нярускіх нацыянальнасцяў былой Расійскай імперыі была сфармулявана ў рэзалюцыі па дакладзе Сталіна "Пра чарговыя задачы партыі ў нацыянальным пытанні". Улічваючы розны ўзровень эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця нацыянальных рэгіёнаў, з'езд вылучыў задачу переадольвання іх фактычнай адсталасці, і выступіў за наданне адсталым народам "магчымасці дагнаць цэнтральную Расію ў дзяржаўных, культурных і гаспадарчых адносінах". У ліку першачарговых мер прапаноўвалася развіваць і ўмацоўваць савецкую дзяржаўнасць "у формах адпаведных нацыянальнаму абліччу гэтых народаў", фармаваць нацыянальнае адміністрацыйнае кіраванне, стварыць нацыянальную прэсу, школу, тэатр. Рашэнне гэтай задачы было немагчыма без шырокага выкарыстання на партыйнай, дзяржаўнай, культурнай, гаспадарчай працы нацыянальных кадраў11.
У БССР некаторае
збліжэнне бальшавікоў з
Такім чынам, гаворачы аб ідэалогіі палітыкі беларусізацыі, на маю думку, трэба адзначыць наступныя яе асаблівасці.
Па-першае, яна найперш зыходзіла з боку «нацыянал-камуністаў», а іншыя беларускія нацыянальныя дзеячы таксама ў той ці іншай ступені не маглі не ігнараваць фактару уваходжання Беларусі ў склад СССР і існавання Савецкай улады.
Па-другое, у канцы ХІХ - першай трэці ХХ ст. беларускі нацыянальна-адраджэнскі рух аказаўся ў значнай ступені злучаным з сацыялістычнымі, левымі ідэямі. Злучэнне ідэяў нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення беларускага народа знайшло шырокую падтрымку ў працоўных масаў Беларусі. Найбольш гэтае злучэнне мы знаходзім у ідэалогіі нацыянальна скіраваных бальшавікоў12.
Аб’яднанне нацыянальнай ідэі і левай ідэалогіі паслужыла падвойную ролю. З аднаго боку, левыя погляды прыцягвалі ў шырокія масы народа беларускую свядомасць, легалізавалі яе і пашыралі. З іншага боку, нацыянальная ідэя станавілася закладнікам далейшай перспектывы крайне левых поглядаў, з якіх складалася бальшавіцкая ідэалогія.
Цэнтральным момантам у палітыцы беларусізацыі, яе фундаментам была адзначаная беларуская мова. Яна была галоўнаю дзяржаўнай мовай БССР у разглядаемы перыяд. Дзяржаўныя і партыйныя органы, грамадскія арганізацыі праяўлялі клопат аб яе развіцці, аказваючы сярод іншага і ідэалагічную падтрымку, накіраваную на ліквідацыю моўных забабонаў насельніцтва. На беларускай мове стала прэстыжна размаўляць, чытаць і пісаць.
Беларусізацыя дзяржаўных установаў і грамадскіх арганізацыяй, камплектаванне партыйных і дзяржаўных органаў, часткова вайсковых часцей выхадцамі з Беларусі (палітыка каранізацыі) канструявала беларускую дзяржаву паводле зместу і бальшавіцкую паводле формы, а не наадварот. БССР станавілася цэнтрам прыцягнення ўсіх нацыянальна-адраджэнскіх сіл, успрымалася як беларуская дзяржава, а беларусізацыя ўспрымалася як дзяржаўная ідэалогія гэтай краіны. У Савецкую Беларусь прыязджаюць прадстаўнікі беларускай эміграцыі з мэтай працы на карысць справы беларусізацыі і адраджэння. Палітыка беларусізацыі была накіраваная на ліквідацыю нацыянальнай несвядомасці беларусаў адносна іх мінулага.
Грамадства ў гэты перыяд літаральна захварэла на мінулае. Паўсюдна ствараюцца краязнаўчыя гурткі. Навуковымі ўстановамі і суполкамі разгортваюцца беларусазнаўчыя даследаванні. У гэты час шпаркімі тэмпамі развіваецца нацыянальная літаратура і тэатр. Ствараюцца літаратурныя і пісьменніцкія гурткі. Разгортваюцца творчыя дыскусіі, якія набываюць не толькі нацыянальную, але i палітычную афарбоўку. Кастрычніцкая рэвалюцыя разглядаецца як этап барацьбы за сацыяльнае вызваленне народа. Ствараецца пантэон нацыянальных герояў (Скарына, Багушэвіч і іншыя) і памятных падзеяў (напрыклад, У.Ігнатоўскі шмат прыклаў намаганняў па гераізацыі паўстання К.Каліноўскага)13.
У гэты час адбываецца выхаванне кадраў беларускай інтэлігенцыі - носьбіта нацыянальнай ідэі і ажыццяўляльніка палітыкі беларусізацыі. Беларусізацыя здолела выхаваць цэлае пакаленне патрыётаў, носьбітаў нацыянальнай ідэі. Іншыя пакаленні ўжо пачуваліся беларусамі і не саромелiся свае мовы. На беларускай мове размаўлялi партыйныя і дзяржаўныя дзеячы - гэта значыць, была сфармаваная прыхільная да беларушчыны кіраўнічая эліта. Беларуская нацыянальная ідэя адлюстроўвалася ў літаратуры і перыядычных выданнях.
Аднак росквіт беларускай нацыянальнай ідэі раствараў касмапалітызм (ідэалогію кіраўніцтва) і ішоў у супярэчнасць з працэсамі будаўніцтва таталітарнай дзяржавы. Таталітарнай дзяржаве ўласцівая ўсеабдымная ўніфікаваная ідэалогія, якая не церпіць аніякай спецыфікі ні на якіх дзялянках дзяржаўнага і грамадскага жыцця14.
Першараднай задачай савецкай дзяржавы ў сферы культуры ў разглядаемы перяд была ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва. Па дадзеных на 1920 г. пісьменных налічвалася (на 1000 чалавек) па Еўрапейскай частцы РСФСР - 434, на Паўночным Каўказе - 365, ва УССР - 416, у БССР - 327.У сельскай мясцовасці Беларусі пісьменных было яшчэ менш - 276 на 1000 чалавек15. Такі нізкі ўзровень пісьменнасці патрабаваў прыняцця надзвычайных мер.
11 снежня 1920 г. была створана Надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Пазней такія камісіі сталі дзейнічаць на месцах. Праграма барацьбы з непісьменнасцю дарослых прадугледжвала стварэнне школ і пунктаў ліквідацыі непісьменнасці. Усяго ў 1921 г. было створана 1088 такіх устаноў, у іх навучаліся каля 40 тыс. чалавек16.
З 1924 г. у БССР пачалі працаваць аддзяленні добраахвотнага таварыства "Далоў непісьменнасць". З 1925 г. навучанне непісьменных сталых перакладалася на беларускую мову, былі выдадзены адмысловыя навучальныя дапаможнікі. У 1928-29 навучальным годзе ў БССР працавалі 309 пунктаў ліквідацыі непісьменнасці, з іх 93,4% былі беларускімі, 2% - яўрэйскімі, 1,2% - польскімі. Акрамя таго, працавалі 319 школ для навучання малапісьменных. За тры гады працы (1925/26 - 1928/29 навучальныя гады) было навучана каля 12 тыс. чалавек17. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што сістэма ліквідацыі непісьменнасці давала толькі першапачатковы ўзровень адукацыі, г.зн. фармавала ўменне пісаць, чытаць па складах, лічыць у межах чатырох арыфметычных дзеянняў. Да таго ж квітнелі прыпіскі і шматлікія асобы, якія лічыліся пісьменнымі, на самой справе імі не з'яўляліся.
У цэлым, нягледзячы на ўсе высілкі, сістэма ліквідацыі непісьменнасці працавала неэфектыўна. Хранічныя фінансавыя і кадравыя праблемы вызначалі невысокую якасць навучання. Па дадзеных на 1928 г. сярод дарослага, галоўным чынам, пажылога насельніцтва рэспублікі ўзровень пісьменнасці заставаўся невысокім: пісьменных беларусаў абоіх палоў было 38%, яўбрэяў - 70%, рускіх - 49%, палякаў - 50%, украінцаў - 43%, латышоў - 74%, літоўцаў - 61%18.
Больш эфектыўна
праблему пісьменнасці магло вырашыць
стварэнне сістэмы
16 кастрычніка 1918 г. было выдадзена "Палажэнне пра адзіную працоўную школу РСФСР". Асноўным тыпам навучальнай установы ўсталёўвалася адзіная працоўная школа з дзвюма прыступкамі: 1-я прыступка - 5 гадоў, 2-я - 4 гады. На тэрыторыі Беларусі гэта сістэма была ўведзена дэкрэтам СНК Літбела ад 24 сакавіка 1919 г. "Пра рэарганізацыю школьнай справы", але распачатая польская акупацыя не дазволіла разгарнуць працу школ.
Пасля вызвалення Беларусі Народны камісарыят асветы БССР у якасці асноўнага тыпу школы абраў сямігодку. У сельскай мясцовасці была захавана чатырохгодка. Выбар такой сістэмы, якая не прадугледжвала атрыманне паўнавартаснай сярэдняй адукацыі, быў прадыктаваны матэрыяльнымі цяжкасцямі рэспублікі і вострым запатрабаваннем яе народнай гаспадаркі ў працаўніках. Для атрымання вышэйшай адукацыі пасля сямігодкі трэба было скончыць тэхнікум. Там, дзе не было тэхнікумаў, часова адкрываліся агульнаадукацыйныя курсы з двухгадовым перыядам навучання. Такім чынам, напачатку 1920-х гадоў у БССР усталявалася шматступенная сістэма адукацыі: 4-годка, 7-годка, тэхнікум ці курсы, ВНУ20.
Вялікая патрэба ў кадрах кваліфікаваных працаўнікоў для розных галін гаспадаркі і культуры патрабавала ад кіраўніцтва рэспублікі прыняцця мер па стварэнні вышэйшых навучальных устаноў. У 1920-я г.г. пазначыліся два асноўных кірункі развіцця вышэйшай школы Беларусі: падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі і народнай адукацыі.
Яшчэ з 1 кастрычніка 1919 у Горках дзейнічаў сельскагаспадарчы інстытут, створаны на базе земляробчай школы і рамеснай вучэльні. У 1925 г. пасля ўзбуйнення на яго базе была створана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі, якая спалучала функцыі навукова-даследчай установы і навучальнай установы для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі вышэйшай кваліфікацыі. У 1924 г. адкрыўся Віцебскі ветэрынарны інстытут. Ён забяспечваў патрэбы БССР у кваліфікаваных працаўніках жывёлагадоўлі.
Падрыхтоўка кадраў
для школ і культурна-асветніцкіх
устаноў ажыццяўлялася ў
30 кастрычніка 1921 г. афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт з факультэтамі: грамадскіх навук, медыцынскім і працоўным. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст, прафесар У. Пічэта. Прафесарска-выкладчыцкі корпус БДУ фармаваўся з мясцовых кадраў і навукоўцаў, запрошаных з ВНУ саюзных рэспублік. З 1922/23 навучальнага года пачаў дзейнічаць педагагічны факультэт з 4 аддзяленнямі: сацыяльна-гістарычным, літаратурна-лінгвістычным, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым. Аддзяленні мелі нацыянальныя секцыі - беларускую, яўрэйскую, польскую21.
Стварэнне беларускай
дзяржаўнасці паставіла пытанне
пра канструяванне сістэмы
Пачатак стварэння сістэмы нацыянальнай навукі ў БССР было пакладзена ў лютым 1921 г., калі ўрад БССР разглядау пытанне пра магчымасць адкрыцця навукова-даследчага інстытута. Аднак з-за недастатковай матэрыяльнай базы, немагчымасці паўнавартаснага фінансавання і малалікасці кадраў было прынята рашэнне абмежавацца арганізацыяй Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры адным з аддзелаў Народнага камісарыята асветы БССР. Камісія складалася з 3 секцый: гуманітарнай, прыродазнаўчай і матэматычнай. У іх працавала 15 чалавек. Асноўнай задачай гэтай навуковай установы была распрацоўка тэрміналогіі на беларускай мове па ўсіх галінах ведаў. Камісія выдавала тэрміналагічныя слоўнікі, рыхтавала падручнікі.
30 студзеня 1922 г. на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі быў створаны Інстытут беларускай культуры - дзяржаўная ўстанова, якое спалучала навукова-даследчыя і культурныя функцыі. З 1 студзеня 1929 г. пасля рэарганізацыі на яго базе пачала працаваць Нацыянальная акадэмія навук (БАН), якая стала вядучай навуковай установай рэспублікі. Апроч БАН у 1920-я г.г. навуковыя даследаванні вяліся ў БДУ і іншых навучальных установах, на даследчых сельскагаспадарчых станцыях, у дзяржаўных музеях22.