Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Июня 2013 в 02:49, курсовая работа
Такім чынам актуальнасць дадзенай працы выяўляецца ў неабходнасці грунтоўнага асэнсавання тых працэсаў, якія адбываліся ў культурным развіцці беларускай сацыялістычнай дзяржавы. Бо, на маю думку, менавіта ў разглядаемы перыяд было скончана фармаванне таго культурнуга падмурка, на якім сёння паўстае сучасная беларуская культура.
Аб’ектам дадзенага даслежвання будзе з’яўляцца гісторыя беларускай культуры ў 20-х гадах ХХ стагоддзя, а яе прадметам – сукупнасць грамадска-палітычных працэсаў у культурным жыцці БССР у разглядаемы перыяд.
Асноўная задача дадзенай працы бачыцца у грунтоўным вывучэнні і даследванні тых грамадска-палітычных варункаў, у якіх развівалася беларуская культура ў БССР ў 20-х гадах ХХ стагоддзя.
УВОДЗІНЫ 3
1. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШЫЯ ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІЯ ГАДЫ: ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ 6
1.1 Станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў першыя гады савецкай улады 6
1.2 Ідэйная барацьба па пытанні зместа і шляхоў развіцця беларускай культуры 9
2. СТАН БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў 20-Я Г.Г. ХХ СТ. 16
2.1. Адукацыя і навука 16
2.2 Мастацкая літаратура 21
2.3 Тэатр, кіно, музыка 25
2.4 Выяўленчае мастацтва 30
ЗАКЛЮЧЭННЕ 33
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 35
Асаблівасцю перыяду станаўлення навукі ў БССР з'явілася перавага даследаванняў беларусазнаўчай скіраванасці. У дзейнасці Інстытута беларускай культуры, а затым БАН галоўнае месца займалі такія навуковыя кірункі як беларускае мовазнаўства, беларускае літаратуразнаўства, нацыянальная гісторыя, археалогія, краязнаўства, фалькларыстыка, этнаграфія, мастацтвазнаўства. Гэтаму спрыяў кадравы склад навуковых устаноў. Пераважную частку кіраўніцтва і супрацоўнікаў Інбелкульта і БАН складалі прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі. Сярод іх былі вядомыя прадстаўнікі нацыянальнага руху з дарэвалюцыйным стажам, як С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, І. Дыло і інш.
Больш сціплае месца ў гэты перыяд займалі прыродазнаўчыя навукі. На базе кафедраў і лабараторый вышэйшых навучальных устаноў, праводзіліся даследаванні ў вобласці медыцыны, псіхалогіі, біялогіі, фізікі, хіміі, матэматыкі. У складзе БАН у канцы 1920-х г.г. працаваў Геалагічны інстытут23.
1920-я гг. з'явіліся для беларускай навукі перыядам станаўлення, калі толькі пачалі вызначацца асноўныя навуковыя кірункі, ствараліся перадумовы для фармавання фундаментальных навуковых школ.
Найбольш развітай вобласцю мастацкай культуры Беларусі да пачатку 1920-х г.г. заставалася літаратура. У гэты перыяд у ёй панавала плынь, якая абапіралася на ідэалогію нацыянал-дэмакратызму і цесна злучалася з нацыянальна-адраджэнскім рухам. Да дадзенай плыні адносіліся пісьменнікі, якія распачыналі сваю творчую дзейнасць яшчэ ў "Нашай Ніве" - Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, З. Бядуля, Ц. Гартны (З. Жылуновіч). Паралельна з гэтым кірункам напачатку 1920-х г.г. у мастацкай літаратуры развівалася новая плынь, якая спалучала адраджэнскія ідэйна-мастацкія прынцыпы з рэвалюцыйна-камуністычнай фразеалогіяй. Яго ўяўлялі, маладыя пісьменнікі і паэты пераважна сялянскага паходжання - М. Чарот, А. Дудар, А. Аляксандровіч, Я. Пушча, А Бабарэка і інш. Яны рэзка выступалі супраць "старых" пісьменнікаў, што займалі манапольнае становішча ў беларускай літаратуры. У лістападзе 1923 г. пісьменнікі новага пакалення абвясцілі пра стварэнне літаратурнай групы пад назвай "Маладняк"24.
"Маладняк" з самага пачатку аб'ядноўваў у сваіх шэрагах прадстаўнікоў двух кірункаў, якія адрозніваліся ідэйнай і мастацкай арыентацыяй - прыхільнікаў хуткай пралетарызацыі беларускай літаратуры, з лявацкімі настроямі і тымі, хто імкнуўся злучыць нацыянальную беларускую культуру з сусветнай, агульначалавечай культурай.
Гэтыя два кірункі не маглі доўга суіснаваць у рамках адной арганізацыі, і ў траўні 1926 г. з "Маладняка" вылучылася група, якая стварыла новае літаратурнае аб'яднанне - "Узвышша". Яго прадстаўнікі лічылі, што наступіў новы этап у развіцці савецкай літаратуры. Яны адмаўляліся ад ідэі масавай літаратурнай арганізацыі, якая займалася не гэтуль творчасцю, колькі палітыка-асветнай і агітацыйнай працай. Яны патрабаванні выканання высокай мастацкай якасці твораў.
На працягу 1926-1927 гг. "Маладняк" перажыў шэраг крызісаў, злучаных з выхадам з яго невялікіх груп пісьменнікаў. У канцы 1927 - пачатку 1928 г. сфармавалася яшчэ адна буйная літаратурная арганізацыя, якая атрымала назву "Полымя". Асаблівасць гэтай літаратурнай арганізацыі складалася ў тым, што яна аб'яднала частку маладнякоўцаў і пісьменнікаў старэйшага пакалення. Акрамя гэтых арганізацый, якія аб'ядноўвалі беларускіх пісьменнікаў, у 1920-я г.г. існавалі руская група "Звенья", яўрэйская "Юнгер Арбейтэр" і невялікае аб'яднанне польскіх пісьменнікаў. Паміж усімі літаратурнымі групамі ішла вострая літаратурная палеміка.
Нягледзячы
на бачную самастойнасць і незалежнасць
літаратурных арганізацый, усе яны
карысталіся дзяржаўнымі
Стварэнне БелАПП было арганізацыйна аформлена ў лістападзе 1928 г. У Асацыяцыю ўваходзілі апроч беларускіх, рускія, яўрэйскія польскія, літоўскія пісьменнікі, аб'яднаныя ў нацыянальныя секцыі. БелАПП, карыстаючыся падтрымкай уладных структур, прэтэндавала на ролю вядучай арганізацыі ў беларускай літаратуры, без дастатковых на тое творчых падстаў. Гэта значна абвастрыла міжгрупавую літаратурную барацьбу, якая да канца 1920-х г.г. усё больш набывала палітычнае адценне.
У разглядаемы перыяд адбылося станаўленне новага для беларускай літаратуры жанру - сацыяльна-гістарычнага рамана. Першым творам гэтага жанру лічыцца раман Ц.Гартнага (З. Жылуновіча) "Сокі цаліны"(1916 - 1929 г.г.). У 1922 і 1927 г.г. Я.Колас напісаў першыя дзве часткі рамана "На ростанях". Яны сведчаць пра тое, што ў беларускай прозе сцвярджаецца тэндэнцыя паглыбленага сацыяльна-псіхалагічнага аналізу характару герояў. У другой палове 1920-х г.г. з'явіліся раманы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі" (1927 г.), К. Чорнага "Сястра", "Зямля" (1928 г.)26.
Актыўнае развіццё нацыянальнага тэатра стымулявала стварэнне драматургічных твораў. П'есы для тэатра пісалі як прафесійныя літаратары, так і дзеячы тэатра - Я. Купала, Я. Колас, М. Чарот, Ц. Гартны, В. Шашалевіч, М. Грамыка, Я. Міровіч, В. Галубок і інш. Беларуская драматургія 1920-х г.г. адрознівалася тэматычнай разнастайнасцю. Напачатку дзесяцігоддзя дамінавала тэма гістарычнага мінулага. Яна знайшла ўвасабленне ў п'есах М. Чарота "На Купалле" (1921 г.), Я. Міровіча "Машэка" (1922 г.), "Кастусь Каліноўскі" (1923 г.), "Каваль-ваявода" (1924 г.). У другой палове 1920-х г.г. драматургі звярнуліся да падзей рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ("Белыя ружы" М. Зарэцкага), праблемам сучаснасці ("Перамога" Я. Міровіча, "Гута" Г. Кобеца, "Мост" Я. Рамановіча і інш.). Для беларускай драматургіі 1920-х г.г. была характэрна жанравая разнастайнасць. Тут суседнічалі сацыяльна-псіхалагічная, героіка-рэвалюцыйная і гістарычная драма, меладрама, сацыяльна-побытавая і сатырычная камедыя27.
У 1920-я г.г. пачаўся працэс станаўлення прыгодніцкай, дзіцячай, юнацкай беларускай літаратуры. З'явілася сатырычная аповесць.
Шматлікія з літаратурных твораў, створаных у 1920-я г.г. сталі класічнымі. Да іх адносяцца лірыка Я.Купалы (паэтычныя зборнікі "Безназоўнае", "Спадчына"), творы Я. Коласа (паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка"), апавяданні і аповесці М. Гарэцкага, К. Чорнага, З. Бядулі і інш.
Узмацненне камандна-адміністрацыйных метадаў кіраўніцтва сацыяльна-эканамічным і культурным жыццём рэспублікі, характэрнае для другой паловы 1920-х г.г. выклікала пратэст у часткі творчай інтэлігенцыі. Ён знайшоў выраз у творчасці беларускіх пісьменнікаў. У прыватнасці, М. Зарэцкі у нарысе "Вандраванне на новую зямлю" (1929 г.), у рамане "Крывічы" (выняты і знішчаны адразу пасля апублікавання ў 1929 г.) выступаў у абарону працоўнага сялянства, якіое супрацівілася гвалтоўнай калектывізацыі, крытыкаваў практыку ажыццяўлення беларусізацыі. Незалежная творчая пазіцыя была характэрна для творчасці А. Мрыя (А.Шашалевіч), які ў сатырычным рамане "Запіскі Самсона Самасуя" (1929 г.) расчыняў негатыўныя бакі рэчаіснасці таго часу. Такія ж погляды адлюстроўваліся ў творах У. Дубоўкі, Я. Пушчы і іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў28.
У той жа час выдаваліся творы, у якіх апраўдваўся нарастальны націск партыйна-дзяржаўных структур на грамадства, у тым ліку на літаратурна-мастацкі працэс. Праявай гэтага пункта гледжання стала паэма А. Александровіча "Цень на сонца" (1928, 1930 г.г.). У становішчы нарастаючага партыйнага кантролю ў сферы культуры шматлікія прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі былі змушаны ісці на кампраміс з уладай і браць удзел у палітычных кампаніях29.
Аднак у цэлым 1920-я г.г. з'явіліся спрыяльным перыядам для беларускай літаратуры. Наяўнасць розных літаратурных груп абумовіла разнастайнасць ідэйна-эстэтычных праграм, што, у сваю чаргу, рабіла літаратурнае жыццё БССР насычанам і плённым.
Актыўна і дзейсна ў 1920-я г.г. у БССР развівалася тэатральнае мастацтва. У гэты перыяд у рэспубліцы працавалі 6 прафесійных тэатраў: 3 беларускіх, 1 рускі, 1 яўрэйскі, 1 польскі. Адмысловая ўвага кіраўніцтва БССР надавала стварэнню прафесійнага беларускага тэатра. У 1920 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (з 1926 г. - Першы беларускі дзяржаўны тэатр, а ў наш час - Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я.Купалы)30.
На працягу 1920-х г.г. тэатр зведаў істотную эвалюцыю. Напачатку яго дзейнасць захоўвала традыцыйнае для паўпрафесійных калектываў аблічча: рэпертуар, прыёмы гульні, рэжысуру і г.д. Становішча змянілася з прыходам у трупу ў якасці рэжысёра і мастацкага кіраўніка Я. Міровіча, які паставіў працу тэатра на прафесійную аснову. Спектаклі "На купалле", "Машэка", "Кастусь Каліноўскі", "Каваль-ваявода", створаныя на фальклорным матэрыяле, вызначылі твар тэатра ў першай палове 1920-х г.г.
Я. Міровіч шмат увагі надаваў фармаванню трупы і педагагічнай працы з акцёрамі. Трупа папаўнялася таленавітымі акцёрамі, якім былі пад сілу складаныя п'есы класічнага рэпертуара. Выхаванцы Я. Міровіча паклалі пачатак нацыянальнай акцёрскай школе. Дзякуючы гэтаму тэатр хутка пераадолеў фальклорна-этнаграфічны перыяд і прыступіў да пастановак сусветнай тэатральнай класікі і п'ес сучасных аўтараў. На працягу 1920-х г.г. творчая дзейнасць тэатра засноўвалася на прынцыпах рэалізму, спалучаючы нацыянальныя і класічныя традыцыі31.
У традыцыях беларускага народнага тэатра працавала перасоўная трупа В. Галубка, якая распачала працу ў 1920 г. (з 1926 г. - Беларускі дзяржаўны перасоўны тэатр). Пастаноўкі тэатра прызначаліся для масавага, галоўным чынам сельскага гледача. Спектаклі ўключалі музычныя і харэаграфічныя нумары, адрозніваліся жвавасцю, непасрэднасцю, народным гумарам. Рэпертуар тэатра фармаваўся з п'ес беларускіх аўтараў, у тым ліку і самога В. Галубка32.
Спробы ўнесці элементы наватарства ў беларускае тэатральнае мастацтва распачаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр, які адчыніўся ў 1926 г. у Віцебску (сёння - Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. Я. Коласа). Трупа гэтага тэатра была сфармавана з акцёраў, якія навучаліся з 1921 па 1926 г.г. у Беларускай драматычнай студыі пры МХАТ-2 у Маскве. Малады калектыў імкнуўся ўвасобіць у сваіх пастаноўках ідэю "сінтэтычнага тэатра", які злучаў у адзіны цэлы рух, жэсты, слова, эмоцыі, святло, колер. Спектаклі тэатра, па задуме мастацкага кіраўніка Беларускай драматычнай студыі В. Смышляява, павінны былі прадставіць гледачу своеасаблівую гісторыю развіцця сусветнага тэатра: ад народнай драмы ("Цар Максіміліян") і старажытнагрэцкай трагедыі ("Вакханкі" Эўрыпіда), да класічных еўрапейскіх п'ес ("Сон у летнюю ноч" У. Шэкспіра). Спектаклі, падрыхтаваныя яшчэ ў студыі, па водгуках спецыялістаў, адрозніваліся яркасцю, вытанчанасцю і складанасцю вобразнага рашэння, віртуознай акцёрскай працай. Аднак яны былі незразумелыя шараговаму непадрыхтаванаму гледачу. Крытыка вінаваціла тэатр у элітарнасці, адрыве ад нацыянальнай тэматыкі і традыцый33.
З другой паловы 1920-х г.г. утрыманне і кірунак развіцця беларускага тэатра, як і літаратуры, стаў вызначаць палітычны фактар. У траўні 1927 г. у Маскве адбылася І Усесаюзная партыйная нарада па пытаннях тэатра, якая запатрабавала ад тэатраў цалкам перайсці на актуальны сучасны рэпертуар. "Саветызацыя" тэатраў БССР пачалася з сезону 1927-28 г.г. Рэпертуар пераглядаўся і абнаўляўся. Пры гэтым перавага аддавалася выкарыстанню п'ес, апрабаваных у тэатрах РСФСР і іншых саюзных рэспубалік, якія паказвалі рэвалюцыйныя пераўтварэнні і дасягненні сацыялістычнага будаўніцтва з завостраных класавых пазіцый. У канцы 1920-х г.г. навязванне тэатрам п'ес "пралетарскіх" аўтараў, часта слабых у мастацкім стаўленні, стала нормай. Акцёрскія калектывы спрабавалі супрацівіцца. Аднак пад ціскам адміністрацыі спектаклі на палітычна актуальныя тэмы занялі галоўнае месца ў рэпертуары. У сезон 1928-29 г.г. на сцэне Першага беларускага дзяржаўнага тэатра ішло восем п'ес. З іх толькі п'еса Мольера "Мяшчанін у дваранстве" не адказвала патрабаванням актуальнасці34.
Новая репертуарная палітыка стала нагодай для так званай "тэатральнай дыскусіі", пачатак якой паклалі крытычныя публікацыі М. Зарэцкага і Т. Глыбоцкага (псеўданім паэта А. Дудара) у рэспубліканскай прэсе. Абодва крытыка падкрэслілі важнасць для далейшага развіцця беларускай мастацкай культуры захавання яе арыгінальнасці і самабытнасці. У той жа час яны выступалі супраць замыкання яе ў рамках вузкага этнаграфізму. Крытыкі лічылі, што репертуарная палітыка тэатраў і Белдзяожкіно ва ўмовах поўнай адсутнасці ўласных прафесійных сцэнарыстаў і драматургаў павінна засноўвацца на выкарыстанні твораў сучасных беларускіх ці прагрэсіўных заходніх аўтараў. Асноўным крытэрыям адбору павінен быць, лічылі яны, высокі мастацкі літаратурнага матэрыялу. Т. Глыбоцкі востра крытыкаваў спехам прыстасаваны да беларускіх умоў аўтарскі варыянт п'есы У. Іванова "Бронецягнік 14-69", па якой восенню 1928 г. быў пастаўлены спектакль у Першым беларускім тэатры. У "тэатральнай дыскусіі" выявілася ўласцівае беларускай нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі ўяўленне пра экспансіянісцкі характар рускай культуры. Гэта дало падставу кіраўніцтву рэспублікі надаць дыскусіі палітычны характар і зрабіць яе аргументам у ідэйнай барацьбе супраць нацыянал-дэмакратаў35.
Праблемы беларускага тэатра былі актуальнымі і для беларускага кінематографа. Станаўленне гэтай новай для Беларусі вобласці мастацкай культуры пачалося ў сярэдзіне 1920-х г.г. Кожная з савецкіх рэспубалік Саюза ССР імкнулася стварыць уласную кінавытворчасць. Гэта імкненне падтрымлівалася з цэнтра, бо кіно з'яўлялася дзейснай прыладай агітацыі, прапаганды і асветы. Аднак аб'ектыўныя цяжкасці - адсутнасць уласнай матэрыяльнай базы, недахоп фінансавых сродкаў, адсутнасць кваліфікаваных кадраў - тармазілі развіццё кінасправы як у саюзных рэспубліках, так і ў цэлым па СССР.
Для БССР стварэнне ўласнай кінавытворчасці мела палітычныя значэнне. Беларускія фільмы павінны былі прапагандаваць дасягненні Савецкай Беларусі не толькі ў маштабах СССР, але і за мяжой, першым чынам, у Заходняй Беларусі. У снежні 1924 г. пастановай СНК БССР быў створаны трэст Белдзяржкіно, які складаўся з двух асноўных аддзелаў: эксплуатацыйнага і вытворчага. Трэст Белдзяржкіно займаўся кінафікацыяй гарадоў і весак, а таксама пракатам кінастужак. Аднак галоўнай задачай гэтай установы з'яўлялася арганізацыя ўласнай кінавытворчасці. Эканамічныя магчымасці БССР не дазвалялі пабудаваць уласную кінастудыю. Таму вытворчасць беларускіх фільмаў была арганізавана ў Ленінградзе, на адмыслова створанай кінастудыі "Савецкая Беларусь". Для стварэння фільмаў запрашаліся расійскія рэжысёры, акцёры, кінааператары і іншыя ўдзельнікі працэсу кінавытворчасці36.