Лекции по "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2013 в 00:07, курс лекций

Описание работы

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 – 40 тыс. гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца тым, што ў старажытнасці беларускія землі былі заняты ледавіком. Ледавіковая эпоха пачалася каля 500 тыс. гадоў таму назад і скончылася толькі ў 9 тыс. да н. э. Ледавік не знаходзіўся на адным месцы. Ён рухаўся ў залежнасці ад змены клімату з поўначы на поўдзень і наадварот. Вучоныя вылучаюць найбольш моцныя зледзяненні: бярэзінскае (480 – 390 тыс. гадоў назад), дняпроўскае (320 – 250 тыс. гадоў назад) і паазерскае (105 – 85 тыс. гадоў назад). Археолагамі былі знойдзены прылады працы (востраканечнікі, скрэблы, рубілы) найстаражытнейшых людзей (як мяркуюць – неандэртальцаў) на поўдні Беларусі каля вёсак Клеявічы і Абідавічы.

Файлы: 1 файл

история беларуси (стараж. - нач.21 вв.).doc

— 467.00 Кб (Скачать файл)

Увогуле сучасная мастацкая  культура Беларусі характарызуецца пошукам новых форм праяўлення, пашырэннем альтэрнатыўных метадаў, стракатасцю жанраў. "Новым павевам" стала арыентацыя творчасці на масавы попыт; сучаснае мастацтва носіць пераважна відовішчны характар. Сфера культуры і мастацтва камерцыялізуецца.

Гэта добра відаць на прыкладзе сучаснага выяўленчага  мастацтва. За апошні час адкрылася  некалькі недзяржаўных галерэй ("Жыльбел", "Верхні горад", "Віта-нова", "Арт-Творчасць"). Шырокае развіццё жанру пейзажа сведчыць пра пераарыентацыю мастакоў на новы масавы рынак (работы Ф. Янушкевіча, Я. Баракоўскага). Папулярнасцю карыстаюцца таксама гістарычныя сюжэты (Я. Бартальёнак, А. Марачкін, Ю. Піскун). Стала папулярнай станкавая скульптура, зарыентаваная на замежны попыт (У. Слабодчыкаў, Г. Гаравая).

Беларусь адкрыта для  шырокіх кантактаў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. У 1993, 1997, 2001 гг. у  Мінску прайшлі з'езды беларусаў  свету, на якія з'ехаліся вядомыя  беларусы-навукоўцы і творцы, чый  талент квітнее далёка за межамі радзімы. На сённяшні дзень за межамі Беларусі пражывае 3 мільёны беларусаў.

Даволі сур’ёзную  заклапочанасць выклікае тэндэнцыя  да закрыцця, пераважна ў сельскай мясцовасці, клубаў, кінаўстановак, бібліятэк. Гэта істотна ўплывае на культурны  ўзровень жыхароў вёскі.

Увогуле з атрыманнем дзяржаўнай незалежнасці беларуская культура перажывае нацыянальны ўздым. Але, каб гэтая тэндэнцыя захавалася і надалей, дзяржава павінна перагледзець сваю палітыку ў бок павелічэння фінансавання, уліку нацыянальнага фактара пры папаўненні фондаў культурных устаноў. Нацыянальную самабытнасць можна захаваць толькі з пашырэннем ужытку беларускай мовы ва ўстановах адукацыі і культуры. Толькі развітая нацыянальная культура можа стаць рэальным зместам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.




Информация о работе Лекции по "История Беларуси"