Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2014 в 22:09, контрольная работа
З.Жылуновіч… Постаць у нашай гісторыі, у нацыянальнай свядомасці, напэўна, самая трагічная. І не толькі для першай паловы ХХ стагоддзя, наогул для ХХ стагоддзя.
Чалавек, творца і грамадскі дзеяч, які ўсе свае духоўныя і фізічныя памкненні цесна звязаў з рэвалюцыйнымі падзеямі пачатку ХХ стагоддзя, апантана змагаўся за новы лад, адраджаў, усталёўваў, мацаваў нацыянальную дзяржаву, быў гэтым жа ладам, гэтай уладай, гэтай дзяржавай абылганы, зняслаўлены, подла знішчаны.
Пра З.Х.Жылуновіча і ў савецкія, і ў постсавецкія гады напісана нямала, прычым аўтарамі самых розных ідэалагічных поглядаў.
УСТУП 3
ГЛАВА 1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ З.ЖЫЛУНОВІЧА 5
ГЛАВА 2 СЛУЖБОВЫ ШЛЯХ, ТВОРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ 13
ЗАКЛЮЧЭННЕ 15
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 16
З. Жылуновіч – гэта рэдкі з рэдкіх нашых палітычных, культурных дзеячаў, якога смела можна залічыць да Нацыянальных Герояў Беларусі. Ён параўнаны з такімі выбітнымі палітычнымі постацямі еўрапейскіх краін, як Тамаш Масарык (Чэхаславакія), Юзаф Пілсудскі (Польшча), без непасрэднага ўдзелу якіх наўрад ці з’явіліся б на свет гэтыя славянскія дзяржавы.
Да таго ж яшчэ З. Жылуновіч вялікі пакутнік варварскага, сталінскага таталітарнага палітычнага рэжыму. Большага месца, чым адведзена, заслугоўвае для сябе З. Жылуновіч. Спадзяемся, што так не будзе вечна доўжыцца, і выключна вялікі ўклад З. Жылуновіча ў беларускую нацыянальную дзяржаўнасць ацэняць па заслугах.