Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi. Перадумовы фармiравання ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2012 в 11:29, контрольная работа

Описание работы

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 г.
Але сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст. Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы — М.Устралаў, М.Каяловіч, П.Бранцаў — менавіта заходнерускім землям адводзілі галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй.

Содержание работы

Уводзiны…………………………………………………………...………………3
1. Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi……………………......6
2. Перадумовы фармiравання Вялiкага княства Лiтоўскага………...……12
Заключэнне…………………………..…………………………………………...19
Спiс лiтаратуры……..……………………………………………………………22

Файлы: 1 файл

сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi. Перадумовы фармiравання ВКЛ.doc

— 185.50 Кб (Скачать файл)


Змест:

 

Уводзiны…………………………………………………………...………………3

1.      Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi……………………......6

2.      Перадумовы фармiравання Вялiкага княства Лiтоўскага………...……12

Заключэнне…………………………..…………………………………………...19

Спiс лiтаратуры……..……………………………………………………………22

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзiны.

 

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 г.

Але сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст. Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы — М.Устралаў, М.Каяловіч, П.Бранцаў — менавіта заходнерускім землям адводзілі галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. Пры гэтым згаданыя даследчыкі не заўважалі на землях Русі, што сталі складовай часткай Вялікага Княства Літоўскага, працэсаў фарміравання асобных народаў — беларускага і ўкраінскага. Гэтыя народы з'яўляліся для іх не болып чым галінамі аднаго "рускага' (мелася на ўвазе вялікарускага) народа, толькі з некаторымі адрозненнямі ў культуры і мове.

Пэўны адыход ад прыведзенай трактоўкі гістарычнага лёсу Вялікага Княства Літоўскага назіраўся ў працах гісторыкаў канца XIX — пачатку XX ст. - М Любаўскага, Ф.Леантовіча, М.Доўнар-Запольскага, У.Пічэты. Яны разглядалі Вялікае Княства як дзяржаву федэратыўную, што ўзнікла ў працэсе галоўным чынам мірнага дагаворнага аб'яднання Літвы і Заходняй Русі. Прычым усходнеславянскія землі ў складзе гэтага дзяржаўнага арганізма адыгрывалі значную ролю на працягу ўсёй яе гiсторыі, а не знаходзіліся з канца XVI ст. пад зверхнасцю заходніх суседзяў. У XV — XVI стст., згодна з высновамі М.Любаўскага, у "Літоўска-Рускай" дзяржаве (так ім вызначалася Вялікае Княства Літоўскае) усталяваўся палітычны лад, які меў значнае падабенства з сярэдневяковым заходнееўрапейскім феадалізмам.

Але ў савецкі час (прыкладна з 30-х гг.) у працах беларускіх і расійскіх гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае падавалася для беларусаў як чужародная дзяржава-прыгнятальніца. "Літоўска-польскае панаванне над беларускім народам" прыраўноўвалася да мангола-татарскага ярма для ўсходняй і паўднёвай Русі.

На нацыянальна-незалежніцкім грунце будуюць свае высновы беларускія гісторыкі, што працавалі і працуюць у гады адраджэння (10 — 20 гг. XX ст.), уздыму і ўвасаблення (канец 80-х —90гг. XX ст.) беларускай дзяржаўна-незалежніцкай ідэі, ці тыя, хто захоўваў яе, знаходзячыся ў эміграцыі (В.Ластоўскі, У.Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскі, М.Ермаловіч, П.Урбан і інш.). У іх пункце гледжання на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага пераважае думка, згодна з якой утварэнне гэтай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях і па сваім змесце яна з'яўлялася адназначна беларускай (М.Ермаловіч). Унутраная і знешняя палітыка вярхоўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, на думку П.Урбана, у асноўным адпавядала інтарэсам беларускага народа.

Больш узважана падыходзяць да ацэнкі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага сучасныя беларускія даследчыкі, якія падкрэсліваюць яго федэралізм, поліэтнічнасць. Так, удзельнікі міжнароднага круглага стала "Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім" (1992 г.) прыйшлі да высновы, што "усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы".

Ў 20 — 80-я гг. нашага стагоддзя у беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і плённа распрацоўваліся праблемы сацьіяльна-эканамічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага. Гісторыі вялікакняжацкіх гарадоў прысвечаны даследаванні В.Дружчыца, З.Капыскага, В.Мялешкі, А.Грыцкевіча. Праблемы аграрнай гісторыі разглядаліся ў артыкулах і манаграфіях У.Йічэты, К.Кернажыцкага, Дз.Пахілевіча, М.Спірыдонава, П.Лойкі, В.Голубева. Ваенна-гістарычнай тэматыцы прысвяцілі свае працы М.Ткачоў, Г.Сагановіч. Гісторыю культуры і права распрацоўвалі ў сваіх даследаваннях Я.Юхо, С.Падокшын, С.Сокал, Г.Галенчанка і інш.

У сваіх навуковых пошуках гісторыкі абапіраюцца на першакрыніцы. Менавіта яны дазваляюць нібы пабачыць мінулае сваімі вачыма, пабываць у ім, адчуць дух і атмасферу адышоўшых эпох, зразумець норавы, клопаты, памкненні прашчураў. Гэтыя пісьмовыя помнікі падзяляюцца на дакументальныя (актавыя матэрыялы, заканадаўства, матэрыялы справаводства) і апавядальныя, да якіх адносяцца летапісы і хронікі, літаратурныя і публіцыстычныя творы, мемуары.

Найбольш масавымі крыніцамі з'яўляюцца акты і граматы сацыяльна-эканамічнага і сацьіяльна-палітычнага характару. Яны характарызуюць працэс фарміравання феадальнага землеўладання, стан гаспадаркі, саслоўную структуру насельніцтва і сацыяльную палітыку ўрада. Люстэркам свайго часу з'яўляюцца заканадаўчыя помнікі — Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Па іх можна ўявіць грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, правасвядомасць, мараль і побыт, культуру і мову людзей XV - XVI стст.

Багацейшай крыніцай ведаў аб мінулым з'яўляецца справаводчая дакументацыя, што адклалася ў вялікакняжацкай канцылярыі ў Вільні (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага), у актавых кнігах судовых устаноў дзяржавы. Розныя бакі жыцця Беларусі адлюстроўваюць матэрыялы рэвізій гаспадарскіх уладанняў адміністратыўных раёнаў (старостваў, эканомій, валасцей, княстваў), інвентарныя апісанні феадальных уладанняў, гарадоў і мястэчак, мытныя кнігі. Гісторыя вайсковай справы знайшла адбітак у "попісах" (вопісах) войска Вялікага Княства Літоўскага 1528, 1565 і 1567 гг.

Значную цікавасць для гісторыка ўяўляюць дакументы вольных Соймаў Вялікага Княства Літоускага і Рэчы Паспалітай, павятовых сонмікаў, з'ездаў шляхты: спісы пытанняў для разгляду, інструкцыі, наказы дэпутатам ад шляхты, прамовы, паведамленні розных камісій, скаргі, пратаколы пасяджэнняў, універсалы, дэкларацыі, канстытуцыі (пастановы) і інш. Іх дапаўняюць "дыярыўшы" з апісаннем сеймавых падзей, выступ-ленняў дэпутатаў, закулісных палітычных інтрыг.

Асобную групу крыніц складаюць перапіска вялікіх князёў літоўскіх з магнатамі Беларусі, Літвы, Ўкраіны, з кіраўнікамі суседніх дзяржаў, карэспандэнцыя паноў-рады, гаспадарскай канцылярыі, вышэшпых царкоўных іерархаў.

Асноўным відам апавядальных крыніц з'яўляюцца летапісы. Падзеі XIII — XIV стст. знайшлі адлюстраванне ў галіцка-валынскім, ноўгарадскім, пскоўскім, уладзіміра-суздальскім летапісах XV — XVI стст. — у агульнарускіх летапісных зборах. Выдатнымі помнікамі агульнадзяржаўнага летапісання Вялікага Княства Літоўскага з'яўляюцца Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Збор 1446 г., Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца. Кожнае іх слова — важная крыніца для гісторыка. Палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ўдзялілі значную ўвагу польскія гісторыкі XV — XVI стст.: Я.ДЛугаш, Б.Вапоўскі, М.Кромер, М.Бельскі і інш. Асаблівую цікавасць уяўляе "Хроніка польская, літоўская і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага.

Бурлівыя падзеі XVI—XVII стст. пакінулі вялікую колькасць мемуараў рознай гістарычнай, інфармацыйнай і мастацкай вартасці. Найбольш прыкметнымі з'яўляюцца "Гістарычныя запіскі" Ф.Еўлашоўскага і "Дыярыўш" А.Філіповіча.Фрагментарныя звесткі пра Беларусь палітычнага, геаграфічнага і бытавога характару сустракаюцца і ў запісках замежных дыпламатаў, вандроўнікау, пісьменнікаў (С.Герберштэйна, А.Гваньіні, А.Пасевіна і інш.). Яны адлюстроўваюць погляды еўрапейцаў на нашу гісторыю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.     Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя ўтварэннi.

 

Працэс аб'яднання ў Вялiкае княства Лiтоўскае быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднанні літоўскага і заходнерускага народаў у адзіную дзяржаву адыграў ролю ўзаемны палітычны інтарэс. Аблегчыла сітуацыю і адсутнасць у той час акрэсленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіёнамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Гэта пацверджана археалагічнымі, лінгвістычнымі і этнаграфічнымі матэрыяламі. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне "не рухаць старыны" і не "ўводзіць навіны" на заходнерускіх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) больш развітога народа. Уваходжанне ў склад Вялікага княства Літоўскага не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.

Якімі шляхамі праходзіла аб'яднанне літоўскіх і заходнерускіх зямель? Як адбываўся працэс стварэння Вялікага княства Літоўскага?

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да Вялікага княства Літоўскага былі розныя. У адных выпадках тэрыторыі далучаліся пры дапамозе ваеннай сілы, у другіх — шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгрывалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часавыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё Літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту пераўтваралася ў Вялікае княства Літоўскае.

Ля вытокаў гэтага працэсу ставяць славутага літоўскага князя Міндоўга. У рыфмаванай ліфляндскай хроніцы гаворыцца, што яго бацька быў лепшым землеўладальнікам на Літве, і ніхто з ім не мог параўнацца. Усе ўладанні атрымаў у спадчыну Міндоўг ад бацькі, стаўшы на чале літоўскіх зямель. Такое становішча займаў Міндоўг ужо ў 1236 г. У гістарычных крыніцах трывала ўсталявалася паняцце "Літва Міндоўга". Валынскі летапіс 1236 г., апавядаючы аб нападзе літоўцаў на Мазовію, сведчыць: "Данiл'ь же возведе на Кондрате Лiтву Мiндовга". Ліфляндская хроніка называе Міндоўга ў падзеях 1244 г. "магутным каралём літоўскім".

Першымі ў Вялікае княства Літоўскае трапляюць землі Верхняга Панямоння, Чорная Русь, ці Новагародчына, што ўваходзіла ў склад ГаліцкаВалынскага княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне, прынесенае манголататарамі ГаліцкаВалынскаму княству, даволі лёгка пранік на тэрыторыю Панямоння і далей на поўдзень да самага Кіева. Залежнасць Чорнай Русі ад Літвы Міндоўга была ўстаноўлена не адразу. Спачатку паміж імі ўсталяваліся паважлівыя адносіны саюзнікаў. Летапіснае паведамленне падзей 1219 г. сведчыць аб заключэнні ваеннага саюзу Літвы і Новагародчыны, які быў абумоўлены пагрозай з боку крыжакоў. У 1237 г. былі паслаблены дзеянні крыжакоў на Валынскіх землях тым, што на іх была "возведеж Літва Меньдовга і Ізяслава Новагародскага", гэта азначае, што літоўскія войскі выступілі разам з дружынамі Чорнай Русі. У 1245 г. Літва Міндоўга таксама дапамагае валынскім князям па іх просьбе ў час бітвы пад Яраславам (Заходняя Галішчына): "Данiло же i Васiлько послатi в Лiтву помоіцi просяіца i послана бысть от Мiндовга помоіць".

Аднак у хуткім часе падзеі ў Літве паўплывалі на змену гэтых адносін. У Літве ўзмацняліся цэнтралізатарскія тэндэнцыі. Міндоўг пачаў наступленне на правы і ўласнасць буйных феадалаў. Гэта абвастрыла палітычную барацьбу на літоўскіх землях. Перамену першымі адчулі родныя Міндоўга: пляменнікі Таўцівіл, Едзівіл і іх дзядзька па матчынай лініі жмудскі князь Вікінт. Летапісы адлюстроўваюць гэтыя падзеі парознаму. У адных сказана, што Таўцівіл, Едзівіл і Вікінт былі Міндоўгам выгнаны з краіны за супраціўленне ягонай палітыцы; незлічоныя іх маёнткі і багацці былі захоплены Міндоўгам, які "вражбою за ворожство с нiмi Лiтву зане, поймана бе вся земля лiтовськая" (1248). Другія крыніцы тлумачаць гэтыя падзеі інакш. Нібыта Міндоўг прапанаваў сваім родным, буйнейшым феадалам Таўцівілу, Едзівілу, Вікінту, ісці "на Русь воевать ко Смоленску" з наказам: "што хто прыемлеть, собе дерьжiть". Калі яны адправіліся ў паход, той прыбраў сабе іх землі і маёмасць. А ўжо з захопам іх Міндоўг зрабіўся поўным гаспадаром становішча ў Літве, і яму вымушаны былі падпарадкоўвацца больш дробныя князі.

Галіцкавалынскія князі, баючыся ўзмацнення адзінаўладдзя Міндоўга, уступаюць у кааліцыю з Таўцівілам, Едзівілам і Вікінтам.

Акрамя іх у кааліцыю ўваходзяць Яцвягія, частка Жэмайціі (былой зямлі выгнаных князёў), а таксама Рыга. У 1249 г. пачалася феадальная вайна, у час якой землі Чорнай Русі сталі арэнай баявых дзеянняў, аб'ектам сварак паміж літоўскімі і галіцкавалынскімі князямі. Зыход гэтай барацьбы, безумоўна, вырашыўся на карысць літоўскіх князёў, паколькі дакументы сведчаць, што свае сілы кааліцыя князёў сканцэнтравала для захопу чорнарускіх гарадоў, а значыць, для іх адлучэння ад Літвы. У выніку працяглай вайны, што праходзіла з пераменным поспехам, Міндоўг умацаваўся на ўсёй зямлі Новагародскай. Новагародак стаў сталіцай Вялікага княства Літоўскага.

Язычніцкая Літва і праваслаўная Новагародчына мірна суіснавалі пад адной уладай, Але заўважалася тэндэнцыя да славянізацыі кіруючай балцкай дынастыі. Не ўсе гісторыкі схільны давяраць паведамленню позняга (XIII ст.) Густынскага летапісу, згодна з якім у 1246 г. "Мiндовг прннять веру хрiстiанскую от Востока со многымi своiмi бояры". Але ж бясспрэчны факт хрышчэння ў праваслаўе аднаго з сыноў Міндоўга Войшалка, якому бацька перадае новагародскае княжанне. Першапачаткова Міндоўг падтрымліваў сына, разумеючы, што хрышчэнне ўмацоўвала яго пазіцыі на Русі. Аднак зварот Войшалка да праваслаўя быў не толькі кампрамісным крокам, але і шчырым імкненнем. Ён прыходзіць да думкі заснаваць манастыр і самому прыняць манаскі сан. Планы сына раззлавалі бацьку. Войшалку, якога называлі праваслаўным фанатыкам, супрацьстаяў чалавек, вылеплены з іншага цеста, як і ўсе стваральнікі раннефеадальных манархій: жорсткі, адважны, вераломны, не звязаны рэлігійнымі догмамі, ён глядзеў на рэлігію як на сродак палітыкі. Таму Міндоўг завязаў кантакты з Рымам і ў надзеі спыніць ціск ордэнаў прыняў каталіцтва і атрымаў ад папы каралеўскую карону. Каранацыя Міндоўга адбылася ў Новагародку каля 1252 ці 1253 г. Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разліку літоўскага караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жмуддзю.

Информация о работе Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi. Перадумовы фармiравання ВКЛ