Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi. Перадумовы фармiравання ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2012 в 11:29, контрольная работа

Описание работы

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 г.
Але сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст. Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы — М.Устралаў, М.Каяловіч, П.Бранцаў — менавіта заходнерускім землям адводзілі галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй.

Содержание работы

Уводзiны…………………………………………………………...………………3
1. Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi……………………......6
2. Перадумовы фармiравання Вялiкага княства Лiтоўскага………...……12
Заключэнне…………………………..…………………………………………...19
Спiс лiтаратуры……..……………………………………………………………22

Файлы: 1 файл

сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi. Перадумовы фармiравання ВКЛ.doc

— 185.50 Кб (Скачать файл)

Тым часам Войшалк выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна і "вдасть Новогородок от Мiндовга i от себе i Вослонiм i Волковыеск i все городы" брату Шварна Раману Данілавічу, які стаў васалам Міндоўга, а сам прыняў манаства. Такім чынам, валынскім князям удалося аднавіць уладу над Новагародчынай, нейкі час ім шанцавала, але замацаваць гэтыя землі за сабой князі ўжо не змаглі. Пасля смерці Міндоўга ў 1263 г. у час паходу на Бранск у княстве пачалася дынастычная смута. Калі яна крыху заціхла, Войшалк сышоў з манастыра і з падтрымкай новагародцаў і пінянаў, а таксама сяброў свайго бацькі "нача княжiтi во всей земле Лiтовской i нача ворогi своi убiватi". Як бачым, існаванне Вялікага княства Літоўскага ў гэты перыяд адпавядае інтарэсам не толькі літоўцаў, але і праваслаўнага насельніцтва рускіх тэрыторый, што ўвайшлі ў яго склад. Вядома, што Войшалк рыхтаваў новае хрышчэнне Літвы на праваслаўным прыкладзе. Але яго планам не суджана было ажыццявіцца. У 1267 г. ён быў забіты. Са смерцю Войшалка з палітычнай арэны Вялікага княства Літоўскага сышоў чалавек, што мог пераадолець нацыянальнарэлігійны дуалізм, уласцівы гэтай дзяржаве з моманту яе ўзнікнення.

Паступова Вялікае княства Літоўскае абрастала заходнерускімі землямі на ўсходзе і поўдні, пашыралася і за кошт Полацкай зямлі, якая бліжэй за іншых прымыкала да Літвы, была цесна звязана з ёй гістарычна і геаграфічна. На працягу XI пачатку XII ст. полацкія князі шмат разоў наведваліся ў Літву ў пошуках здабычы, за князямі прабіралася мірнае насельніцтва ў пошуках прыдатных зямель і сенажацяў. 3 другой паловы XII ст. адносіны паміж Літвой і Полацкай зямлёй змяніліся. Апошняя, як і іншыя рускія землі, страціла палітычнае адзінства, распалася на княствы і ўдзелы пад кіраваннем нашчадкаў Ізяслава. Спадчыннае права на княжацкія прастолы тут амаль не дзейнічала. Яны заменьваліся або пры дапамозе сілы, або па дамоўленасці з насельніцтвам. Князі часта пераманьвалі на свой бок літоўцаў. Сябраваць з літоўцамі полацкіх князёў прымушала нямецкая пагроза. Сувязі з імі ўмацоўваліся шлюбамі. Так, князь Герцыке Усевалад, што падпарадкоўваўся Полацку, быў зяцемлітоўскага князя Боўгерда.

Аднак з другой паловы XII ст. літоўцы сталі з'яўляцца на Полацкай зямлі як няпрошаныя госці. Полацкія князі, знясіленыя міжусобіцамі, ужо не маглі абараняцца. Вось чаму аўтар "Слова пра паход Ігаравы" трывожна глядзіць на будучыню палачан. "Дзвiна, — чытаем у "Слове", — болотом течёт оным грозным полочанам под клінком поганых". Далей аўтар "Слова" звяртаецца да полацкіх князёў: "Ярославе i всi внуцы Всеславi! Уже понiзiте стязi своi, вонзiте своi мечi вереженi, уже бо выскочiте iз дедней славы". Ён скардзіўся: "Одiн только Iзяслав Васiльковiч позвонiл было своiмi острымi мечамi о шлемы лiтовскiе, но покiнуты роднымi братьямi, лежiт под краснымi іцiтамi на кровавой траве, iзрублены лiтовскiмi мечамi, выронiв жемчужную душу iз храброго тела через золотое ожерелье".

Паводле сведчанняў сучаснікаў, у 20-я гады XIII ст. літоўцы шнырылі па Полацкай зямлі, як па ўласнай. Ужо на пачатку 50-х гадоў XIII ст. на прастолах Полацкага княства з'яўляюцца родныя Міндоўга: у Полацку Таўцівіл, у Друцку Едзівіл, у Віцебску Вікінт. Пасля смерці Таўцівіла ў Полацку сядзелі таксама стаўленікі літоўскіх князёў: спачатку князь Канстанцін, пасаджаны сапернікам Таўцівіла Транятам, потым Ізяслаў, які лічыў сябе "в волi Мойшелгове" (Войшалка). У канцы 1263 г. абодва гэтыя князі саступілі сваё месца літоўскаму князю Гердэню. Паводле звестак Новагародскага летапісу, Гердэнь быў пасаджаны ў Полацку Літвой ("тогда Лiтва посаднша свой князь в Полотьске") у згодзе з полацкімі баярамі. 3 імі быў заключаны дагавор, адной з умоў якога было вызваленне захопленых полацкіх баяр. Гердэнь трымаўся ў Полацку да 1267 г. Потым нейкі час на полацкім і віцебскім прастолах сядзелі рускія князі (напэўна, скарысталі барацьбу за ўладу ў Літве пасля смерці Міндоўга). Аднак у канцы XIII ст. на полацкім прастоле зноў з'явіўся літоўскі князь, імя якога невядома. Вядома толькі, што ён прыняў каталіцтва і, не маючы нашчадкаў, завяшчаў княства Рыжскай архіепіскапіі.

Адсутнасць князя ў Полацку спрыяла пранікненню ў горад нямецкіх рыцараў і каталіцкіх місіянераў, што навязвалі сваё веравызнанне. Абураныя палачане звярнуліся ў Літву за дапамогай. Вялікі князь літоўскі Віцень у 1307 г. выгнаў нямецкіх рыцараў з Полацка і заняў горад. А паміж 1307 і 1309 гг. Віцень, каб легалізаваць свае правы на Полацкае княства, выкупіў яго землі ў ордэна, аб чым сведчыць дакумент, падпісаны 19 чэрвеня 1310 г. у Авіньёне. Так Полацкая зямля канчаткова апынулася ў складзе Вялiкага княства Лiтоўскага.

Мінскае княства было часткай Полацкай зямлі. Абставіны і дакладны час яго падпарадкавання літоўскім князям вызначыць цяжка. Гэта адбылося недзе з другой паловы XIII да першай чвэрці XIV ст. У Новагародскім летапісе ўпамінаецца, што ў 1326 г. у ліку літоўскіх паслоў у Новагародку знаходзіўся і "велiкiй Меньскнй князь" васал Гедыміна.

Гісторыя Віцебскай зямлі цесна звязана з Полацкім княствам. У 50-х гадах XIII ст. на віцебскім прастоле сядзеў князь Ізяслаў, які залежаў ад Войшалка. 3 1263 г. Віцебск, як і Полацк, быў падпарадкаваны літоўскаму князю Гердэню. Пасля забойства Гердэня ў 80-х гадах ХШ ст. Віцебск залежаў ад Смаленска. На пачатку XIV ст. у Віцебску княжыў Яраслаў Васільевіч з роду смаленскіх князёў. У 1318 г. ён выдаў сваю дачку Марыю за літоўскага князя Альгерда Гедымінавіча, які праз два гады пасля смерці Яраслава стаў віцебскім князем. 3 гэтага часу Віцебскае княства засталося ў складзе Вялiкага княства Лiтоўскага.

На Смаленскай зямлі літоўцы эпізадычна з'яўляліся крыху раней, чым у Полацкай і Віцебскай землях. У Смаленску, паводле звестак Васкрасенскага летапісу, ужо ў 1239 г. на прастоле сядзеў літоўскі князь. Аднак у хуткім часе ён быў выгнаны ўладзімірасуздальскім князем Яраславам Усеваладавічам. Наступная спроба пранікнуць на Смаленскую зямлю і замацавацца на ёй была зроблена літоўскімі князямі каля 1248 г., калі Міндоўг накіраваў Таўцівіла, Едзівіла і Вікінта "на Русь воевать ко Смоленску". Літоўскія князі былі разбіты аб'яднанымі сіламі суздальскіх, цвярскіх, маскоўскіх і іншых князёў. Іх маёнткі ў Літве захапіў Міндоўг. Канчаткова Смаленская зямля была далучана да Вялікага княства ўжо пры Вітаўце. У выніку аблогі Смаленска княжацкімі войскамі, як сведчыць летапіс, гараджане, "не могуіцi терпетi во граде голоду", вымушаны былі здацца.

У пачатку XIV ст. да Вялікага княства Літоўскага было далучана і ТураваПінскае Палессе, г. зн. басейн Прыпяці. ТураваПінскія землі не вызначаліся асаблівай сілай. Іх дробныя і слабыя княствы на чале з нашчадкамі роду Святаполка Ізяславіча (унука Яраслава) падпарадкоўваліся галіцкавалынскім князям — Данілу Раманавічу і яго брату Васільку. Паводле звестак летапісу, туравапінскія князі, "маючы лесть к Даніілу і Васільку", тым не менш часта схіляліся на бок свайго магутнага суседа вялікага князя літоўскага Міндоўга, што замацаваўся на Чорнай Русі. Хістанне Палесся ў рэшце рэшт скончылася яго далучэннем да Літвы. Пры якіх абставінах гэта адбылося, дакладна невядома. Аднак, паводле летапісных звестак, Гедымін (час княжання 1316 — 1341) яшчэ пры жыцці пасадзіў у Шнску, сталіцы ТураваПінскай зямлі, свайго сына Нарымунта Глеба. У іншых гарадах яшчэ нейкі час сустракаліся рускія князі, але вядома, што яны ўжо знаходзіліся пад вярхоўнай уладай вялікага князя літоўскага. 3 умацаваннем у Пінску Нарымунта паступова амаль усё Палессе перайшло пад уладу Літвы.

Асаблівых поспехаў аб'яднальны працэс дасягнуў пры вялікім князі Гедыміне, які, як сцвярджаюць крыніцы, быў умелым палітыкам і здолеў заваяваць давер нанова далучаных зямель "разумным кіраваннем". Ён нават аддаваў перавагу ў кіраўніцтве дзяржавай рускаму пачатку. Гэта тлумачыцца як колькаснай і тэрытарыяльнай перавагай рускага насельніцтва ў адносінах да літоўскага, так і больш высокім эканамічным, палітычным і культурным узроўнем развіцця іх зямель. Літоўскія князі вымушаны былі лічыцца з гэтым. Таму абяцалі "не рухаць старыны" і не "ўводзіць навіны" на гэтых землях. Язычніцкая Літва памяркоўна адносілася да хрысціянскай рэлігіі і славянскага насельніцтва. Шмат хто з літоўскіх князёў прыняў праваслаўе. Гедымін жа, хоць сам і заставаўся язычнікам, меў рускіх праваслаўных жонак (Вольгу і Еву) і дзецям сваім наладжваў хрысціянскія шлюбы, не пярэчыў прымаць хрышчэнне. Вялікае значэнне ў сваёй палітыцы ён надаваў пашырэнню роднасных сувязей са славянскім насельніцтвам. Аднаго са сваіх сыноў, Альгерда, Гедымін ажаніў на Марыі Яраслаўне, дачцэ віцебскага князя, у якога не было мужчын нашчадкаў. Таму пасля яго смерці, у 1320 г., Альгерд атрымаў у спадчыну Віцебскі надзел. Другога сына, Любарта, ён ажаніў на дачцэ апошняга валынскага князя Льва Юр'евіча, пасля смерці якога Валынь дасталася Любарту (1325). Дачок сваіх ён павыдаваў замуж так: Аўгусту — за сына маскоўскага князя Івана Каліты; Марыю — за яго саперніка, цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча; Альдону — за Казіміра, сына польскага караля Уладзіслава Лакеткі; чацвёртую дачку — за мазавецкага князя Баляслава Трайдэнавіча.

Поспеху аб'яднання спрыяла і тое, што ў першыя часы розныя пласты насельніцтва далучаных зямель практычна не прыніжаліся ў правах. 3 імі заключаліся дагаворы, што ахоўвалі іх правы і прывілеі на гарантаванне цэласнасці тэрыторыі і манапольнае права мясцовых феадалаў на свае землі. Напачатку літоўскія князі не праводзілі ломкі форм уласнасці, не рабілі яе значнага пераразмеркавання на карысць літоўскіх князёў, не змянялі спосабаў прыгнёту сялян. Больш таго, літоўская велікакняжацкая дынастыя шмат чаго запазычвала ў славянскага насельніцтва.

Так, Гедымінам была перанесена на ўсё Вялікае княства Літоўскае стараруская мадэль дзяржаўнага кіравання. У княствах Віленскім і Трокскім, спрадвеку літоўскіх, з'явіліся гараднічыя, цівуны, ключнікі, баяры, смерды. Рускі ўплыў адлюстраваўся і на характары вайсковай справы. Неўпарадкаваныя літоўскія апалчэнні змяняліся стройнымі шматлікімі палкамі (шыхтамі), якія маглі пераносіць працяглыя паходы і былі добра ўзброены, у тым ліку і сценабітнымі машынамі. 3-за перавагі славянскага насельніцтва з дастаткова высокім на той час узроўнем пісьменнасці старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў. Яна распаўсюдзілася ў асяроддзі літоўскіх феадалаў, якія паступова авалодвалі культурай славян. Некаторыя літоўскія князі ўмелі гаварыць толькі на дзяржаўнай мове, як, напрыклад, Ягайла, унук Гедыміна. Але простыя літоўцы гэтай мовы не ведалі. Дзяржаўныя дакументы пісаліся на старабеларускай мове з адной простай прычыны: літоўцы не мелі сваёй уласнай пісьменнасці.

Усе адзначаныя фактары аблегчылі мірнае аб'яднанне літоўскіх і рускіх зямель. Роля зброі ў гэтым працэсе мела другаснае значэнне. Распаўсюджанне ўлады літоўскіх князёў на землі Заходняй Русі не знаходзіла энергічнага адпору і не ўспрымалася як агрэсія. Часам цяжка разабрацца, які ж фактар стаў вырашальным у далучэнні той ці іншай тэрыторыі да Вялiкага княства Лiтоўскага: моц літоўскай зброі ці добраахвотнае падпарадкаванне. Таму аб'яднанне заходнерускіх зямель вакол Літвы было па сутнасці аднаўленнем разбуранага палітычнага адзінства кіеўскіх часоў, знаходжаннем страчанага палітычнага засяроджання. Розніца была толькі ў тым, што засяроджанне гэта перамясцілася ў выніку гістарычных абставін з Кіева ў Новагародак, потым у Вільню, куды Гедымін перанёс сваю сталіцу. Імкненне літоўскіх князёў пашыраць свае ўладанні аб'ектыўна адпавядала рэальнаму імкненню ўсходнеславянскіх зямель да аб'яднання. Таму ў гэтым рэгіёне літоўскія князі ўзялі на сябе функцыю, якая ў іншых частках Русі выконвалася тутэйшымі Рурыкавічамі. На працягу XIII - XIV стст. утварылася Вялікае княства Літоўскае — феадальная дзяржава ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

2.     Перадумовы фармiравання Вялiкага княства Лiтоўскага.

 

У гісторыі даследавання праблемы ўзнiкнення Вялiкага княства Лiтоўскага можна выдзеліць тры розныя падыходы. Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым працэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі.

Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу з варожай Літвой за старажытную спадчыну.

Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з'явай выключна прагрэсіўнай, своеасаблівай праявай гістарычнай заканамернасці, перавагі цэнтралізацыі над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага звычайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяйсненне Масквой яе гістарычнай місіі. Маскоўскія князі падаваліся "збіральнікамі", а літоўскія — чужынцамі-захопнікамі, спусташальнікамі Рускай зямлі.

Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гістарычных крыніц і ведаў і быў агульнапрынятым. Таму шмат хто і сёння здзівіцца, калі дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага рускімі былі перш за ўсё яны самі і ўся Русь, паводле іх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавіта ў ЛітоўскаРускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлікія помнікі і летапісы. Напрыклад, у "Летапісе Рачынскага" зазначана, што ў 1512 г. "князь велікіе московскіе Васілій, забывші переміря і прісягі свое, до паньства Русского войско свое высылал і шкоды непрыятельскім обычаем чыніл" (гаворка ішла пра паход князя Васілія ў Вялікае княства Літоўскае, на Смаленск). Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнікі рускіх зямель Вялікага княства Літоўскага называлі няйнакш як пскавічамі, маскавітамі, цверычамі, але не рускімі. Гэта, праўда, не перашкаджала ім памятаць аб былым адзінстве Русі.

Такое становішча тлумачыцца тым, што ў перыяд свайго росквіту Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя. Яўнымі былі і рэальныя суадносіны ў ім літоўскага і славянскага элементаў. Уласна Літва займала ў ім усяго 1/12 краіны, 3/4 насельніцтва складала тая частка старажытнарускай народнасці, якая ўжо ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм паступова трансфармавалася ў беларускую, рускую і ўкраінскую народнасці. Літоўцы з'яўляліся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю.

Такія суадносіны тэрытарыяльнага і этнічнага кампанентаў у Вялікім княстве Літоўскім далі падставу некаторым аўтарам для рэзкай ломкі традыцыйнай канцэпцыі. У процілегласць традыцыйнай, якую сёння часта называюць літоўскай, узнікла зваротная канцэпцыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага, прапагандуемая ў творах М.Ермаловіча, якога падтрымліваюць некаторыя іншыя даследчыкі. Яна выступае супраць пераважнай ролі літоўскага кампанента ў працэсе заснавання Вялікага княства Літоўскага. Асноўная яе ідэя заключаецца ў тым, што не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі літоўскія храністы, а, наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі Вялікага княства Літоўскае. Гэта тэорыя была папулярнай сярод літаратурнай і мастацкай нацыянальнай інтэлігенцыі, некаторых палітыкаў з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці. Але большасць вучоных-спецыялістаў не згодны з ёй.

Информация о работе Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi. Перадумовы фармiравання ВКЛ