Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2012 в 11:29, контрольная работа
Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 г.
Але сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст. Афіцыйная гістарычная расійская школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Некаторыя прадстаўнікі гэтай школы — М.Устралаў, М.Каяловіч, П.Бранцаў — менавіта заходнерускім землям адводзілі галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй.
Уводзiны…………………………………………………………...………………3
1. Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi……………………......6
2. Перадумовы фармiравання Вялiкага княства Лiтоўскага………...……12
Заключэнне…………………………..…………………………………………...19
Спiс лiтаратуры……..……………………………………………………………22
Папершае, гэта канцэпцыя ў асноўным грунтуецца на летапісах. А яны не з'яўляюцца дакладнай гістарычнай крыніцай. Яны ўсе больш позняга паходжання, і адны і тыя ж падзеі трактуюцца імі парознаму.
Праблемы ранняй гісторыі вырашаюцца не толькі па пісьмовых крыніцах. Больш дакладнымі з'яўляюцца археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя даследаванні, асабліва калі яны ўсе даюць прыблізна аднолькавыя вынікі. Праблемай утварэння Вялікага княства Літоўскага займаліся і займаюцца не толькі даследчыкі розных спецыяльнасцей на Беларусі, але і ў Літве, і ў Полыпчы, і ў Расіі. Даўно вырашана пытанне аб месцазнаходжанні старажытнай Літвы з дапамогай археалагічных даследаванняў, якія лёгка прасочваюць межы распаўсюджання балцкіх і славянскіх культур. Тэрыторыя Верхняга Панямоння, якую М.Ермаловіч лічыць месцам знаходжання летапіснай Літвы, была не балцкай, а славянскай. Літоўская галіна балтаў займала асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы — правабярэжную частку Панямоння, выключаючы невялікі рэгіён ніжняга цячэння Нёмана, дзе жылі скалвы. Тапонім "Літва", вакол якога грунтуецца канцэпцыя аб знаходжанні старажытнай Літвы ў Верхнім Панямонні (паміж Мінскам і Новагародкам з усходу на захад і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень), з'явіўся тут, калі Чорная Русь, ці Новагародчына, ужо ўвайшла ў Вялікае княства Літоўскае. Яны позняга паходжання.
Падругое, канцэпцыя М.Ермаловіча аб захопе Літвы заходнерускімі княствамі ставіць шмат пытанняў. Чаму створаная славянамі дзяржава была названа Вялікім княствам Літоўскім, калі сама Літва займала ў ёй усяго 1/12 тэрыторыі? Чаму пры гэтым раскладзе не заходнерускія князі пашыралі свой інстытут намесніцтва, а літоўскія? Як растлумачыць тое, што рускія феадалы будуць весці доўгую барацьбу за аднолькавыя правы з феадаламі літоўцамі, супраць каталіцкай экспансіі, якая зрабілася моцнай зброяй пашырэння літоўскага ўплыву?
Вучоныя-даследчыкі лічаць гэтыя процілеглыя канцэпцыі некалькі спрошчанымі. Гістарычны працэс больш складаны і шматмерны. Навуковы падыход патрабуе больш дэталёвага і глыбокага аналізу.
Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага, трэба пачаць з разгляду таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў XIII ст.
Для заходнiх зямель Русі XII — XIII стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць — заканамерная з'ява ў працэсе сцвярджэння феадальнага ладу. У гісторыі працэсы цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі мяняюць адзін аднаго. Тыя фактары, што прымусілі калісьці князёў аб'яднацца ў Старажытнарускую дзяржаву (знешняя небяспека і неабходнасць стварэння прававога рэгулявання ўзнікаючых феадальных адносін), выканалі сваю місію. Наступіў новы этап паглыблення і развіцця феадальных адносін. Умацаванне класа феадалаў дазволіла ажыццяўляць уладу над феадальна залежным насельніцтвам без дапамогі кіеўскага князя і яго дружыны. На месцах узніклі моцныя эканамічныя і палітычныя цэнтры, здольныя ўладарыць самастойна, што адпавядала патрабаванням часу. Аднак працэс феадальнага раздраблення не спыніўся на вылучэнні буйных самастойных цэнтраў, якімі былі Полацкае, ТураваПінскае, ГаліцкаВалынскае і іншыя княствы. Ён пайшоў далей. Княствы сталі драбіцца на ўдзелы. Толькі на Полацкай зямлі вылучаліся Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае і Лагойскае княствы, якія таксама прэтэндавалі на пашырэнне свайго эканамічнага, палітычнага і тэрытарыяльнага ўплыву. Таму XII - XIII стст. прайшлі ў бесперапынных міжусобных войнах. Полацкія князі ваявалі адзін з адным, прымалі ўдзел у барацьбе паміж кіеўскімі і смаленскімі князямі. У выніку, страцілі шэраг гарадоў. Так, да Смаленскага княства адышлі Друцк і Орша.
Аднак, страціўшы некаторыя землі на ўсходзе, полацкія князі ўсё ж такі пашырылі свае ўладанні на паўночным захадзе за кошт суседніх прыбалтыйскіх зямель. У ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны яны заснавалі гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке. Плямёны ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, абавязаны былі плаціць полацкім князям даніну. Калі ў першай палове XIII ст. аўтарытэт Полацкага княства быў дастаткова высокім, то ў сярэдзіне XIII ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.
3 XIII ст. заходнім і паўночназаходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека — агрэсія нямецкіх феадалаў. У XII ст. яны пачалі пранікаць у Прыбалтыку, плямёны якой не паспелі яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталіцкімі місіянерамі ішлі нямецкія рыцары. Пасля абарачэння мясцовага язычніцкага насельніцтва ў хрысціянскую веру яны сталі пашыраць сваё панаванне на ўсё большую тэрыторыю і стварылі ў Прыбалтыцы моцную феадальнарэлігійную арганізацыю ордэн мечаносцаў. Планамерны захоп Прыбалтыкі быў звязаны з імем епіскапа Альберта Буксгаўдэна, які пабудаваў у вусці Заходняй Дзвіны моцную крэпасць Рыгу (1201). Невялікія, добра ўмацаваныя замкі, узведзеныя па ўсёй Прыбалтыцы, сталі апорай іх улады. Поспеху рыцараў спрыялі германскі імператар і рымскі папа, а таксама кіраўнікі іншых краін феадальнай Еўропы. Захопленыя землі ордэн мечаносцаў назваў Лівоніяй.
Не толькі балцкім плямёнам, але і заходнерускім княствам даводзілася ўступаць у барацьбу з ордэнам. Прыбалтыка, праз якую праходзіў шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, з даўніх часоў цікавіла Полацкае княства. Не вытрымалі націску ордэна заснаваныя там Полацкам гарады Кукенойс і Герцыке і трапілі ў васальную залежнасць ад рыжскага епіскапа. Ордэн перахапіў у Полацка права кантролю і збору даніны з воднага шляху ў Балтыйскае мора. Нават перад пагрозай вялікай небяспекі полацкія князі не спынілі міжусобіц, не аб'ядналіся, каб даць адпор нямецкім рыцарам.
Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку XIII ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі ордэн. У 1230 г. крыжакі пабудавалі каля Віслы невялікі замак і пачалі пашыраць свой уплыў на суседнія народы. Усе землі балцкага племені прусаў крыжакам падараваў германскі імператар. Іх засталося толькі захаліць. На працягу 50 гадоў барацьбы ордэн захапіў усе прускія землі. На іх узводзіліся мураваныя замкі крыжакоў, будаваліся гарады, вёскі, куды перасяляліся жыхары з Нямеччыны. Сталіцай дзяржавы стаў Марыенбург. Тэўтонскі ордэн марыў аб новых захопах на ўсходзе. Каб узмацніць уціск на літоўскія і славянскія землі, у 1237 г. ордэн мечаносцаў і Тэўтонскі ордэн аб'ядналіся пад назвай Лівонскага. Над заходнерускімі землямі навісла падвоеная небяспека. Доўгі час яны сумесна з літоўцамі стрымлівалі ваенны і дыпламатычны націск нямецкіх рыцараў. У 1242 г. Аляксандр Неўскі нанёс ім паражэнне на Чудскім возеры. Але ў другой палове XIII ст. аб'яднаным дружынам заходнерускіх зямель давялося стрымліваць націск крыжакоў на землі Літвы і Чорнай Русі. На пачатку XIV ст. у залежнасць ад рыжскага архіепіскапа часова трапіў Полацк. Крыжакі ўпарта спрабавалі захапіць Панямонне. Іхнія набегі на Гародню рабіліся ўсё больш частымі і спусташальнымі. Хаця сумеснымі намаганнямі літоўскіх і заходнерускіх княстваў і ўдалося адкінуць немцаў ад Літвы, перапыніць рух крыжакоў на Русь, упартая барацьба з ордэнам працягвалася і далей.
Яшчэ адным фактарам аслаблення заходнерускіх зямель стала татарамангольскае нашэсце. У 30 – 40-я гады XIII ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Расколатая на княствы і ўдзелы, яна не здолела даць арганізаваны адпор бясконцым полчышчам татараманголаў. Да 50-х гадоў XIII ст. была канчаткова ўстаноўлена ўлада татарамангольскіх ханаў над ПаўночнаУсходняй. Руссю. Яны выношвалі планы захопу Еўропы. Але пасля некалькіх баёў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі вярнуліся на Русь і стварылі ў нізоўях Волгі сваю дзяржаву Арду.
Заходнерускія землі, хаця і засталіся ў баку ад шляху татараманголаў, працяглы час знаходзіліся пад пагрозай зняволення. Увесну 1238 г. татараманголы пагражалі з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства прыпыніла іх рух на захад. У 1242 г. яны зноў паспрабавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. У канцы 1240 г. татараманголы ўварваліся ў заходнія землі з поўдня. Моцна пацярпела Берасцейская зямля. У 1240 г. у часовую залежнасць ад Арды трапілі туравапінскія князі. Узімку 1258 г. татараманголы паспрабавалі зноў падпарадкаваць сабе заходнерускія і літоўскія землі. Гэта ім не ўдалося, але спусташэнне яны з сабой прынеслі. Паходы татараманголаў, паводле летапісных звестак, працягваліся ў заходнерускія і літоўскія землі ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. Нягледзячы на моцную пагрозу з боку Арды, Заходняя Русь і Літва змаглі адстаяць сваю незалежнасць і не зведалі
татарамангольскага іга.
Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэрыторыю Беларусі, у XIII ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня і ўсходу — ад татараманголаў адрадзіла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях. Першыя прыкметы кансалідацыі заўважаюцца ў летапісах ужо ў XIII ст. Так, у дакуменце "Слова Ізяслава" сказана: "Полоцеск i Віцьбеск одно есць", што сведчыць аб нейкай форме іх саюзу. На паўднёвым захадзе аб'яднальныя працэсы выявіліся ў дзейнасці Данілы Раманавіча Галіцкага і яго паслядоўнікаў, на паўночным ўсходзе — у палітыцы ўладзімірскага князя Андрэя Юр'евіча Вялікае Гняздо.
Тэндэнцыя да аб'яднання старажытнарускіх зямель стала ўсеагульнай. Але ж раней яна пачала дзейнічаць менавіта на заходніх землях. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў. Папершае, адыграла сваю ролю размяшчэнне іх на значных гандлёвых шляхах, такіх як Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг, Прыпяць. Падругое, гэтыя землі не былі пад манголататарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь. Тут не было такога масавага знішчэння і рабавання гарадоў, яны раслі і развіваліся. А роля гарадоў у аб'яднальных працэсах заўсёды вялікая. Патрэцяе, на заходнія землі Русі ў большай ступені ўплываў знешнепалітычны фактар (у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў і манголататараў). Крыніцы XIII ст. часта ўказваюць на ўзнікненне рознага роду саюзаў, як гандлёвых, так і ваенных, што прымае характар устойлівай з'явы.
Але самая важная прычына адраджэння аб'яднальнай тэндэнцыі на Русі — унутрыпалітычная. XIII ст. вучоныя характарызуюць як новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін (у адрозненне ад папярэдняга перыяду генезісу гэтых адносін). Развіваюцца прадукцыйныя сілы, ідуць працэсы экстэнсіўнага і інтэнсіўнага развіцця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы, узнікае тэрытарыяльная спецыялізацыя працы. Адчуваюцца змяненні ў інстытуце феадальнай ўласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі ўцягваюцца новыя катэгорыі вольнага (з ліку вольных абшчыннікаў) і несвабоднага (з ліку халопаў) насельніцтва. Расце сіла і моц баярства за кошт князёў. Паказчыкам гэтага з'яўляецца ўзнікненне вечавога кіравання ў шэрагу гарадоў. У летапісе апавядаецца, што пасля смерці дзяцей Барыса Усяславіча (першая палова XII ст.) жыхары Полацка "почалі вечом справоватісь, как в Веліком Новгороде і во Пскове, государя над собою не імелн". Маюцца звесткі і аб выгнанні полацкім вечам князёў з прастола, што сведчыць аб слабасці княжацкай улады.
Далейшае развіццё феадальных адносін непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, якая прымала розныя формы: ад крадзяжу феадальнай уласнасці да падпалу маёнткаў феадалаў і забойстваў прадстаўнікоў феадальнай адміністрацыі. А класавая барацьба ў феадальным грамадстве заўсёды з'яўлялася фактарам аб'яднальных працэсаў. Феадалам спатрэбілася аб'яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення ўцёкаў сялян ад аднаго феадала да
другога, прымацавання іх да зямлі.
Такім чынам, сукупнасць унутраных і знешніх фактараў адрадзіла
імкненне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі. Але сімбіёз Паўночнай Русі з Ардой пад уладай хана і яго нукераў выключыў Рурыкавічаў, аслабленых як палітычная сіла, з ліку магчымых лідэраў гэтага руху. Некалькі даўжэй захоўвалі гэты шанс князі ГаліцкаВалынскага княства. Яны, у прыватнасці Даніла Галіцкі, у 1254 г, прыняўшы ад папы каралеўскі тытул, спрабавалі змагацца з Ардой, але пацярпелі паражэнне і таксама вымушаны былі плаціць ёй даніну. Заходнія землі Русі, што не падпалі пад татарамангольскае іга і мелі прагрэс у развіцці феадальных адносін, таксама не змаглі знайсці ў сваім асяроддзі палітычнага лідэра. Аб'яднальнай сілай заходнерускіх
княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.
Каб разабрацца ў прычынах гэтай неардынарнай з'явы, трэба паглядзець, што ж сабой уяўлялі літоўскія землі ў дадзены перыяд і якія былі іх суадносіны з заходнерускімі княствамі.
Літва адставала ў сваім палітычным і эканамічным развіцці ад рускіх зямель. Старажытная Русь мела моцную дзяржаўнасць пачынаючы з IX ст. Насельніцтва літоўскіх зямель яшчэ ў XII ст. жыло родаплемянным ладам. Літоўскае адгалінаванне балтаў займала ў раннім сярэднявеччы асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы — правабярэжную частку Панямоння. Сярод літоўскіх княстваў вылучаліся Літва, Жэмайты, Аўкштайты, Латгалы, Селы, Земгалы. Паступова яны сканцэнтраваліся ў дзве вялікія групы: Жэмайты — на захадзе, Літва — на ўсходзе. У XI - XII стст. у літоўцаў складваецца маёмасная дыферэнцыяцыя. Пачынаецца працэс станаўлення класавага грамадства. У XII — XIII стст. уся тэрыторыя літоўскіх плямён была падзелена на пастаянныя акругі, якія ўяўлялі сабой самастойныя грамадскія саюзы, заснаваныя на роднасным паходжанні. Паміж сабой іх звязвалі агульная мова, традыцыі, язычніцкая рэлігія.
У першай палове XIII ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай велікакняжацкай уладай. Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Шляхам крывавай барацьбы яму ўдалося аб'яднаць большасць літоўскіх княстваў. Аднак па ўзроўню свайго культурнага і эканамічнага жыцця Літоўская дзяржава значна адставала ад Русі. Літоўцы ў большасці заставаліся земляробамі. У іх яшчэ не развілося гарадское жыццё з яго гандлем і рамёствамі. Але ў палітычным плане літоўскія землі набылі моцную дзяржаўнасць і мелі сур'ёзную перавагу перад раздробленымі землямі Русі.
Адносіны заходнерускіх княстваў са сваімі літоўскімі суседзямі былі даўнімі і складанымі. У XII - XIII стст. землі разрозненых літоўскіх плямён былі аб'ектам заваявання суседніх славянскіх князёў. У 1040 г. зрабіў паход на Літву Яраслаў Мудры, у ім прымаў удзел і полацкі князь Брачыслаў. У 1131- 1132 гг. на Літву хадзіў кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч разам з Усеваладам Гародзенскім. У сярэдзіне XII ст. у літоўскія землі вадзіў свае дружыны адзін з полацкіх князёў Уладзімір Глебавіч. У 1191 г. рыхтуецца сумеснае выступленне наўгародскіх і полацкіх князёў. На пачатку XIII ст. супраць Літвы выступалі полацкія, чарнігаўскія і смаленскія князі. Мэтай заходнерускіх князёў у гэтых паходах было замацаванне за сабой гандлёвага шляху на Захад. Літоўцаў часта выкарыстоўвалі рускія князі ў сваіх феадальных і палітычных сварках.
У сваю чаргу літоўцы (яшчэ да стварэння дзяржаўнасці ў XII — на пачатку XIII ст.) і самі хадзілі на землі Заходняй Русі. Мэтай іх быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаванне, захоп палонных, жывёлы, што было адной з крыніц накаплення багаццяў новага класа феадалаў. Паводле даных Г.Лаўмянскага, літоўцы за перыяд з 1200 па 1268 г. нападалі на Русь 35 разоў. З'яўленне ў Прыбалтыцы крыжакоў падштурхнула літоўцаў і заходнерускія княствы адзін да аднаго. Крыніцы сведчаць аб многіх іх сумесных паходах супраць нямецкіх ордэнаў, што ўмацавала сувязі двух народаў. 3 працэсам фарміравання палітычнага адзінства Літвы, з барацьбой за ўмацаванне цэнтральнай улады і ўсталявання феадальнай манархіі цесна звязана імкненне да тэрытарыяльнага пашырэння. Суседнія заходнерускія землі сталі ахвярай сквапнасці літоўцаў.
Такім чынам, у XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння — Вялікае княства Літоўскае. Велізарную ролю ў працэсе аб'яднання літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзіную дзяржаву адыграў фактар узаемнага імкнення. У Заходняй Русі, дзякуючы шматлікім вышэйназваным прычынам, усё больш акрэслівалася тэндэнцыя пераходу ад раздробленасці да кансалідацыі, але не было аб'яднальнага палітычнага ядра. Літоўцы, нягледзячы на тое, што знаходзіліся на больш нізкай ступені развіцця, у стадыі фарміравання дзяржавы, дапамаглі знайсці страчаны палітычны аб'яднальны цэнтр. Улада вялікіх князёў літоўскіх, якая ўмацавалася ў барацьбе за аб'яднанне літоўскіх зямель, стала своеасаблівым фундаментам у гэтым працэсе. Велізарную ролю ў аб'яднанні літоўскіх і заходнерускіх княстваў адыграў фактар знешняй небяспекі.
Информация о работе Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя утварэннi. Перадумовы фармiравання ВКЛ