Станаўленне Вялікага княства Літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Апреля 2013 в 21:03, курсовая работа

Описание работы

Мэты і задачы:
Прасачыць станаўленне Вялікага княства Літоўскага
Разгледзець федэратыўны характар Вялікага княства Літоўскага і дзяржаўны лад княства.
Пазнаёміцца з сістэмай дзяржаўнага кіравання Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Паказаць гістарычнае значэнне Статуса Вялікага княства Літоўскага як арыгінальнага помніка прававой думкі.
Вызначыць элементы палітычнай самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і спробы стварэння прававой дзяржавы.

Содержание работы

I. Уводзіны
II. Асноўная частка.
Станаўленне Вялікага княства Літоўскага.
Федэратыўны характар і дзяржаўны лад ВКЛ.
Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIV-XVI ст. ст.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады.
Судовы лад. Удзел Рады і Сойма ў дзейнасці судовых органаў.
III. Заключэнне.
IV. Спіс выкарастаннай літаратуры.

Файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУСЬ.doc

— 132.00 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ЮРЫДЫЧНЫ  КАЛЕДЖ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА  УНІВЕРСІТЭТА”

 

 

 

 

 

 

 

Кафедра агульнаправавых  і

Грамадзянска-прававых дысцыплін

 

 

 

 

 

 

 

КУРСАВАЯ РАБОТА

“РАДА І СОЙМ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА XIV-XVI ст. ст.”

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала навучэнка

2 курса 395 групы

Рудэнка П. М.

Навуковы кіраўнік

Доўнар Тамара Іванаўна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2007

Змест:

I. Уводзіны

II. Асноўная частка.

  1. Станаўленне Вялікага княства Літоўскага.
  2. Федэратыўны характар і дзяржаўны лад ВКЛ.
  3. Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIV-XVI ст. ст.
  4. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады.
  5. Судовы лад. Удзел Рады і Сойма ў дзейнасці судовых органаў.

III. Заключэнне.

IV. Спіс выкарастаннай літаратуры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Для разумення гістарычных працэсаў, якія адбываліся ў Вялікім княстве Літоўскім, неабходна дакладнае вывучэнне вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Трэба памятаць, што сучасная заканатворчасць пэўным чынам звязана са з’явамі, якія здараліся ў час існавання старажытнай дзяржавы. Таму вельмі карысна вывучэнне Рады і Сойма Вялікага княства Літоўскага.

Неабходна адзначыць  добрую распрацаванасць юрыдычнай  тэхнікі і тэрміналогіі ў тыя  часы, таму веданне нормаў і прававых працэсаў княства дазволіць пазбегнуць некаторых памылак у сучаснасці.

Сёння, пасля распаду  СССР, для Рэспублікі Беларусь Карысна  звярнуцца да сваёй спадчыны. Цяжка  пабудаваць сацыяльную прававую дзяржаву, але гісторыя дае нам добрыя веды, якія могуць спатрэбіцца нам і будучым.

Трэба адзначыць, што  Рада і Сойм ВКЛ вывучаліся вельмі мала, таму аўтар дадзенай курсавой работы лічыць карысным больш глыбокае даследаванне гэтай тэмы. Агульнавядомая наступная асаблівасць: з аднаго боку вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі не забаранялася, з другога боку – навуковых прац па гэтай тэме даволі мала. Думаецца, што зараз, калі наша краіна стала поўнасцю незалежнай, склаліся ўсе перадумовы для вывучэння асаблівасцей вышэйшых органаў улады, якія ў розныя часы існавалі на тэрыторыі Беларусі. Трэба пачаць з малага, але нельга пабудаваць сапраўды моцную незалежную дзяржаву без уліку гістарычнага мінулага. Менавіта па гэтай прычыне тэма дадзенай курсавой работы з’яўляецца дастаткова актуальнай і карыснай.

Мэты і задачы:

  1. Прасачыць станаўленне Вялікага княства Літоўскага
  2. Разгледзець федэратыўны характар Вялікага княства Літоўскага і дзяржаўны лад княства.
  3. Пазнаёміцца з сістэмай дзяржаўнага кіравання Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
  4. Паказаць гістарычнае значэнне Статуса Вялікага княства Літоўскага як арыгінальнага помніка прававой думкі.
  5. Вызначыць элементы палітычнай самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і спробы стварэння прававой дзяржавы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

I. Станаўленне Вялікага княства Літоўскага

Працэс утварэння аднаго з крупнейшых дзяржаў  Усходняй Еўропы эпохі Сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых земляў – быў складаным і доўгім па часе. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага адбывалася пад уплывам многіх унутранных і знешніх абставін. Пачалося яно ў сярэдзіне XIII ст., калі на землях верхняга і сярэдняга Панямоння было створана дзяржаўнае ўтварэнне пад першапачатковай, шматварыятыўнай назвай “Літва”, “княства Літоўскае”, “княства Літоўскае і Навагрудскае” і інш. Канчаткова ж тэрытарыяльныя менсы Вялікага княства ўстанавіліся ў другой палове XIV ст. Яны прасціраліся ад Балтыйскага да Чорнага мораў з поўначы на поўдзень, ад Берасцейшыны да Смаленшчыны з захаду на усход.

Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх земляў у адну дзяржаву – вынік сацыяльна-эканамічных  з’яў, якія тады адбываліся (развіццё сельскай гаспадаркі, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, рост гарадоў і г.д.). Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай значна паскорыла аб’яднанне літоўцаў і беларусаў у адной дзяржаве, якая стала асновай Вялікага княства Літоўскага. Небяспека зыходзіла з захаду ад нямецкіх феадалаў – рыцараў і з усходу ад мангола-татарскіх ордаў.

Існавала яшчэ адна асаблівасць  утварэння гэтай дзяржавы: адна яе частка (лета - літоўцы) адставала ад другой (усходнія славяне) у сацыяльным і палітычным развіцці. Дасягнуты  ўзровень у гэтых адносінах усходнеславянскіх зямель у Верхнім Панямонні стаў падмуркам дзяржаўна ўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларуска-літоўскай дзяржавы.

Адзін з мясцовых літоўскіх  князёў Міндоўг у выніку барацьбы з іншымі князямі вымушаны быў накіравацца ў суседні Навагрудак. Гэты горад стаў першай сталіцай беларуска-літоўскай дзяржавы.

Паслядоўнікам справы Міндоўга стаў яго сын князь Войшалк. Ён далучыў да сваіх уладанняў балцкія  землі і стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі.

Пры княжанні вялікіх  князёў Віценя і Гедзіміна ў склад  дзяржавы ўвайшлі амаль ўсе беларускія землі. У 1323 годзе Гедзімін заснаваў сталіцу дзяржавы ў Вільні. Узросшая роля кіраўніка дзяржавы яскрава  бачна у змене яго тытула. Гедзімін пачаў называць сябе “каралём Літвы і Русі”, “каралём літоўцаў і многіх рускіх”. Гэта сведчыла аб умацаванні адзінаўладдзя.

Пры вялікім князю  Альгердзе тэрыторыя навастворанай  дзяржавы павялічылася ўдвая. Поўная назва  дзяржавы стала гучаць так: Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамайцкае. Гэта адзначыла, што дзяржава складваецца як поліэтнічная – шматнацыянальная. У яе складзе знаходзіліся беларускія, украінскія, прыбалтыйскія землі. Дзяржаўным гербам княства паступова стала “Пагоня”, якая першапачаткова з’яўлялася, верагодна, гербам аднаго з князёў.

Такім чынам, асновай  Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамайцкага сталі суседнія балцкія  і ўсходнеславянскія (сённяшнія  літоўскія і беларускія) землі. Ад свайго пачатку гэта дзяржава была політэрытарыяльнай і поліэтнічнай. Сінтэз двух пачаткаў быў натуральным, бо ў палітычным аб’яднанні было зацікаўлена насельніцтва як адных, так і другіх земляў. Феадальныя княствы – дзяржавы, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў X-XII ст.ст., вопытам дзяржаўнасці, развітай эканомікай, культурай уносілі свае багатыя традыцыі ў новую федэрацыю, ператвараючы яе ў Вялікае Княства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

II. Федэратыўны характар Вялікага княства Літоўскага. Дзяржаўны лад.

Дзяржава з назвай “Вялікае княства Літоўскае”, што з’явілася на карце Еўропы ў XIII ст., паўстала як адна з дзяржаў федэратыўнага тыпу. Пад федэрацыяй маецца на ўвазе форма дзяржаўнага ладу, якая заснавана на аб’яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны саюз з захованнем пэўнай іх самастойнасці адзінаму цэнтру.

У часы, калі вялікімі князямі  літоўскімі былі Гедзімін, Альгерд, Вітоўт, яны аднаасобна валодалі вышэйшай уладай. Пры іх кіраванні ў Вялікім  княстве Літоўскім замацавалася адзінаўладдзе – манархія. Аднак  улада князя аслаблялася ўнутрыпалітычным спаборніцтвам.

Пасля смерці Альгерда ўладу  бярэ ў свае рукі Ягайла (малодшы  сын). Ён, каб пазбавіцца суперніцтва, пачынае шукаць саюза з Польшай. Таму паабяцаў Польшчы правесці акаталічваннне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага княства Літоўскага.

Польскае каралеўства было ў заняпадзе. Над дзяржавай навісла смяротная небяспека крыжацкага заваявання. Многім палякам бачылася выратаванне ў саюзе з Вялікім княствам Літоўскім. Пагаднанне было заключана ў 1385 г. і атрымала назву Крэўскай уніі, пасля чаго Ягайла выдаў прывілей (грамату), які даваў феадалам у Вялікім княстве Літоўскім дадатковыя правы і вольнасці пры ўмове прыняцця імі каталіцтва.

Акаталічванне выклікала  незадавольненне праваслаўнага  насельніцтва. Яго выкарыстаў Вітаўт, якому была перададзена ўлада  ў ВКЛ. Менавіта пры Вітаўце княства дасягнула найбольшай магутнасті.

У сярэдзіне і другой палове XV ст. пры княжанні Казіміра Ягайлавіча і яго сына Аляксандра Казіміравіча ўлада Вялікага князя была абмежавана радай. Рада – саслоўна прадстаўнічы орган, які прадстаўляў інтарэсы саслоўя (групы) найбуйнейшых феадалаў. У канцы XV ст. яна атрымала назву “паны - рада”. Такім чынам, улада вялікага князя была абмежавана склікаўшыміся “панамі – радамі”, якія пераўтварыліся ў заканадаўчы і выканаўчы орган дзяржаўнай улады.

У 1468 г. пры Казіміры быў складзены  першы зборнік законаў Вялікага княства Літоўскага – Судзебнік. Ужо ў канцы XIV ст. ў ВКЛ на землях Беларусі пачынае ўсталёўвацца Мандэрбургскае права – права гарадоў на самакіраванне. У Мінску, Брэсце, Слуцку, Гродне, Полацку ствараўся магістрат – орган гарадскога самакіравання.

Гаспадарчае жыццё ў Вялікім  княстве Літоўскім вызначалася  тым, што галоўным уладальнікам дзяржаўных зямель быў князь. Сваімі прывілеямі (указамі) ён мог дараваць феадалам зямлю за службу ў яго.

Прыватныя землі знаходзіліся ў  асабістай уласнасці баяраў (феадалаў). Першапачаткова яны атрымлівалі  зямлю па месцы службы ў князя, а потым замацавалі яе ва ўласнасць  і сталі перадаваць па спадчыне сваім  сынам (такія зямельныя ўладанні называюцца вотчынай).

Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне. Сяляне падзяляліся  на цяглых, якія плацілі даніну прадуктамі (аброк) за карыстанне зямлёй феадала, і дваравых, якія працавалі пры  панскім двары або на панскім  полі. Такі від павіннасці называўся  паншчынай. З XV ст. замест даніны прадуктамі ўводзіцца грашовы аброк (чынш).

На Беларусі ў той час існавалі наступныя саслоўі: шляхта (дробныя  феадалы), мяшчане (жыхары гарадоў, духавенства, сяляне). Найбольш прывеліяваным саслоўем была буйная шляхта. Самую вялікую групу сярод сялян складалі ў XV ст. пахожыя – тыя, якім дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. Іншую групу складалі непахожыя, якія былі пазбаўлены права пераходу, гэта значыць з’яўляліся несвабоднымі, запрыгоненнымі.

Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю зямель так званых “Літвы” і “Русі”. Ад таго, як складваліся ўзаемаадносіны двух пачаткаў, залежала ўнутранае адзінства і стабільнасць гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Феадальная знаць з беларускіх, суседніх украінскіх зямель паступова ўлівалася ў палітычную эліту Вялікага княства Літоўскага – і мела рэальны ўплыў на дзейнасць як цэнтральных, так і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

III. Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIV – XVI ст.ст.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае ўяўляла сабой манархію на чале з вялікім князем (“гаспадаром”) – носьбітам заканадаўчай, выканаўчай, судзебнай, ваеннай улады. Заканадаўчыя акты (Прывілей 1447 г., Судзебнік 1468 г., Статуты 1529, 1566, 1588 г.г.) замацоўвалі гэты дзяржаўна палітычны лад Княства. Князь выконваў  самыя важныя дзяржаўныя функцыі былых удзельных князёў. Большая частка выканаўчай улады, якую раней яны ажыццяўлялі была аддадзена стольным гарадам былых удзельных княстваў і велікакняжацкім намеснікам, якія занялі месца ўдзельных князёў. Паводле сувярджэння С. Пушкарова, дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага вызначаўся непасрэднай залежнасцю намеснікаў гэтых зямель ад князёў, без усялякіх падначаленных адносін паміж самімі абласнымі кіраўнікамі. Такі лад трымаўся ў Вялікім княстве Літоўскім яшчэ некаторы час і пасля скасавання ў ім былых княжацкіх удзелаў.1

Вярхоўная ўлада, увасобленная вялікім князем, імкнулася першапачаткова не парушаць усталяваную традыцыю ў дзяржаўным ладзе. “Прынцып даўнасці глыбока пранікаў ва ўсе жыццёвыя адносіны Літоўска-Рускай дзяржавы ў першыя часы яе існавання, знаходзіў прымяненне і ў дзяржаўным, і ў грамадскім яе побыце”.2

 

________________________

 

1 Пушкарёв С. Г. обзор русской истории. М., 1991 г., с.127

2 Любаўскі М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства  по времени создания первого Литовского статута. М., 1892 г., с. 381

У Вялікім княстве Літоўскім здаўна ўтрымлівалася адміністрацыйная адасобленнасць “грамотчиков” – буйных землеўласнікаў, якія падпарадкоўваліся непасрэдна вялікакняжацкаму суду і вялікаму князю. У прыватнасці, у Кіеўскай устаўной грамаце адзначалася, што “основные или начальные” граматы Вітаўта і Казіміра Ягайлавіча гарантуюць тэрытарыяльную цэласнасць і манапольнае права мясцовага баярства “держать” у ёй воласць і займаць адміністрацыйныя пасады (“уряды”).3

Развіццю дзяржаўнай цэнтралізацыі перашкаджалі некалькі фактараў, у прыватнасці, тая правінцыянальная “старина”, якую гаспадары Вялікіга княства Літоўскага з-за гістарычных абставін вымушаны былі захаваць і пацвердзіць, а таксама тыя правы, якія вялікі князь прадастаўляў граматамі ваеннаслужылым земляўладальнікам. Гэта “паралізавала і развіццё” адпаведных органаў і ўстаноў у цэнтры дзяржавы, даючы магчымасць гаспадару абыходзіцца толькі з дапамогай адной установы… - Рады Вялікага княства Літоўскага.4 Вышэйшым органам улады і кіравання быў сам гаспадар які ў большасці выпадкаў выбіраўся з пэўнага роду. Ён мог быць таксама запрошаны або ўступаць на княжанне па спадчыне. Але пачынаючы з Гарадзельскага прывілея 1413 г. пасада вялікага князя прызнаецца выбраннай, а не спадчыннай.

Информация о работе Станаўленне Вялікага княства Літоўскага