Станаўленне Вялікага княства Літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Апреля 2013 в 21:03, курсовая работа

Описание работы

Мэты і задачы:
Прасачыць станаўленне Вялікага княства Літоўскага
Разгледзець федэратыўны характар Вялікага княства Літоўскага і дзяржаўны лад княства.
Пазнаёміцца з сістэмай дзяржаўнага кіравання Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Паказаць гістарычнае значэнне Статуса Вялікага княства Літоўскага як арыгінальнага помніка прававой думкі.
Вызначыць элементы палітычнай самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і спробы стварэння прававой дзяржавы.

Содержание работы

I. Уводзіны
II. Асноўная частка.
Станаўленне Вялікага княства Літоўскага.
Федэратыўны характар і дзяржаўны лад ВКЛ.
Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIV-XVI ст. ст.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады.
Судовы лад. Удзел Рады і Сойма ў дзейнасці судовых органаў.
III. Заключэнне.
IV. Спіс выкарастаннай літаратуры.

Файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУСЬ.doc

— 132.00 Кб (Скачать файл)

Упершыню ў статутавым заканадаўстве гаворыцца аб дзейнасці  павятовых соймікаў – агульных сходаў павятовай шляхты, якія склікаліся за 4 тыдні перад пачаткам працы  вольнага сойма. Соймікі сведчылі аб новых дэмакратычных тэндэнцыях у дзяржаве. На іх павятовая шляхта выбірала са свайго асяродзя па два дэпутвты на сойм, абмяркоўвала розныя мясцовыя пытанні, а таксама тыя пытанн, якія павінны былі разглядацца на сойме, давала наказы дэпутатам і інш. У сістэме цэнтральных органаў кіравання значную ролю адыгралі вышэйшыя службовыя асобы, якія загадвалі асобнымі галінамі кіравання. Сярод іх найважнейшае месца займаў маршалак земскі, які быў ахоўнікам парадку і этыкету пры двары. Ен старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, аб’яўляў пастановы гасудара і Рады, кіраваў прыёмам земскіх паслоў, дапускаў да гасудара прасіцеляў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, учыняемыя на сойме. Яго намеснікам быў маршалак дворны, якому падпарадкоўваліся гаспадарскія дваране, якія выконвалі розныя даручэнні гасудара і маршалкаў па падтрыманню парадку і дастаўцы распараджэнняў мясцовым службовым асобам і некатарым феадалам.

Такім чынам, мы нызіраем паступое пашырэнне паўнамоцтваў Рады, а ў дальнейшым Сойма; бачым што з цягам часу яны пачынаюць абмежоўваць уладу князя, таму манархія з абсалютнай ператвараецца ў саслоўна – прадстаўнічую. Усе гэтыя з’явы маюць дакументальнае пацвярджэнне ў Статуце ВКЛ. Можна зрабіць вывад аб пачатку працэсу падзялення ўладаў сярод вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання.

 

 

 

 

 

 

IV. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады.

На працягу другой паловы XIII – XIV ст.ст. у ВКЛ дзяржаўная тэрыторыя падзялялася на княствы, землі воласці. У 1413 г. паводле Гарадзельскага прывілея, была ўведзена новая адміністрацыяна – тэрытарыяльная адзінка – ваяводства. З XV ст. крыніцы ўзгадваюць у якасці адміністрацыйна – тэрытарыяльнай адзінкі ВКЛ – паветы. Яны складаліся з некалькіх воласцей (10-30 сельскіх паселішчаў). Існавала 6 ваяводстваў і 16 паветаў.

Вялікія князі літоўскія  ў XIII - XIV ст.ст., захоўваючы былую тэрытарыяльную структуру на падуладных землях, ажыццяўлялі кіраўніцтва імі праз сістэму васалітэту. Вялікія князі пакідалі на чале далучаных княстваў прадстаўнікоў мясцовых дынастый. Аднак паступова буйныя тэрытарыяльныя адзінкі ВКЛ пачалі перадавацца пад уладу прадстаўнікам вялікакняжацкага роду. Вітаўт, каб умацаваць пазіцыі вярхоўнай улады, замест васалітэту ўвёў інстытут насельніцтва. Пераемнікамі ўдзельных князёў станавіліся велікакняжацкія намеснікі. Іх правы і паўнамоцтвы былі велізарныя. Ім належала ўся адміністрацыйна-гаспадарчая, фінансавая, судовая улада ў былых самастойных княствах.

Ваяводства падзялялася  на некалькі паветаў, з якіх адзін  быў цэнтральны. У апошнім знаходзіўся  галоўны горад ваяводства, дзе быў глава адміністрацыі – ваявода, які вырашаў усе асноўныя пытанні на любым ўзроўні: гаспадарчыя, фінансавыя, ваенныя, судовыя. Яго  намеснікамі былі кашталян, які камандаваў ваеннымі падраздзяленнямі ў ваяводстве, а таксама падваявода, які загадваў ваяводскай канцылярыяй. Гараднічы адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка, ключнік глядзеў за зборам чыншу і выкананнем павіннасцей, ляснічы і лоўчы – ахоўвалі лясныя багацці, стайнік – загадваў ваяводскай канюшняй і г.д. У паветах на чале адміністрацыі стаяў стараста, у гарадах – войт. Сельская адміністрацыя была прадстаўлена цівунамі, сотнікамі, прыставамі, старцамі і г.д. Былі яшчэ маршалкі паветаў (акрамя цэнтральнага), паколькі яны былі асобамі, якія надавалі павету значэння земска-ваеннай адзінкі. На думку М. Любаўскага, увядзенне новых назваў службовых пасад у літоўскую службовую тэрміналогію ў 14-16 ст.ст. было выклікана патрэбамі кіравання, размежавання па кампетэнцыі і па памерах адміністрацыйна – тэрытарыяльных адзінак велікакняжацкіх кіраўнікоў, ў руках якіх была ўся выканаўчая ўлада.11

З канца XIV ст., калі гарады ВКЛ пачалі атрымліваць Магдэбургскае права, яны сталі пераўтварацца ў асобныя адзінкі адміністрацыйна – тэрытарыяльнай структуры ВКЛ. Важнейшай юрыдычнай падставай для гэтага з’яўлялася права на арганізацыю мясцовай улады – гарадской рады. Галоўную ролю ў ёй адыгрывалі заможныя вярхі горада – купецтва, рамесныя майстры, цэхмістры. Гарадскую раду складалі бурмістры, радцы, лаўнікі – службовыя асобы гарадскога магістрата, які аб’ядноўваў гарадскую раду і лаву – суд. Усе гэтыя пасады былі выбраннымі, за выключэннем пасады войта, які ўзначальваў гарадскую раду і прызначаўся вялікім князем ці ўладальнікам горада. Як правіла, войтам станавіліся прадстаўнікі мясцовай феадальнай знаці.

___________________

11 Любаўскі М. К. Літоўска – Рускі Сейм, с. 204

Ваявода прызначаўся  вялікім князем і Радай пажыццёва  з ліку буйных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Ваявода абавязаны быў на месцах прыводзіць у жыццё распараджэнні  цэнтральных органаў і клапаціцца аб інтарэсах мясцовага насельніцтва, асабліва мясцовых феадалаў.

Стараста прызначаўся  гасударом і Радай з ліку буйных феадалаў. Пасада гэтая часцей за ўсё  разглядалася як дадатковая крыніца  даходаў буйнога феадала.

Такім чынам, у руках ваяводаў і старастаў была сканцэнтрыравана асноўная выканаўчая улада мясцовых органаў. Аднак вялікі князь выдаваў юрыдычныя акты і тым самым абараняў насельніцтва ад самавольстваў, улічваў яго пажаданні пры прызначэнні ваявод, стараст. Вялікі князь даваў граматы, якія ахоўвалі 2/3 землеўладальнікаў і іх сялян ад пабораў і ўціску з боку ваяводы. Сувязь яго з зямлёй, “якая засноўваецца на яго аселасці і вядомасці сярод насельніцтва, цалкам страчваецца”.12

У вырашэнні агульнагарадскіх спраў істотнае значэнне побач з названымі органамі працягвалі захоўваць агульныя сходы мяшчан – соймы, веча і копы. На гэтых соймах маглі заслухоўвацца справаздачы бурмістраў аб выдаткаванні гарадскіх грошай, выпрацоўвацца скаргі і чалабітныя і г.д.

З ростам гарадоў і  ўзмацненнем класавага падзелу гарадскога насельніцтва агульныя сходы мяшчан страчваюць сваё значэнне.

Такім чынам, на працягу XIV – XVI ст.ст. васальная сістэма

__________________

12 Лаппо І. І. Вялікае княства Літоўскае за час ад заключэння Люблінскай уніі да смерці Стэфана Баторыя. (1569 – 1586 г.г.) Т.1. СПб., 1901 г., с. 595

мясцовага кіравання  ў ВКЛ была заменена павятова –  ваяводскай сістэмай, што забяспечвала кансалідацыю правячай эліты велікакняжацкай  улады і аб’ектыўна спрыяла цэнтралізацыі  дзяржавы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

V. Судовы лад. Удзел Рады і Сойма ў дзейнасці судовых органаў.

У XV- XVI ст.ст. на беларускіх землях складвалася дзвюхступеньчатая сістэма судовых органаў – суды для ўсяго насельніцтва і саслоўныя суды.

Вышэйшымі судовымі органамі ў ВКЛ для ўсяго насельніцтва лічыўся велікакняжацкі (гаспадарскі) суд, а таксама суды паноў – рады і сойма і іх разнавіднасць – камісарскі суд. (Статут ВКЛ 1588 г. р. I, IV, арт.6, 83). У 1581 г. быў створаны спецыяльны вышэйшы судовы дзяржаўны орган – Трыбунал – ВКЛ, які разглядаў найбольш важныя дзяржаўныя справы. На месцах суд знаходзіўся ў распараджэнні ваявод. Юрысдыкцыі ваяводскаму суду падлягалі дзяржаўныя сяляне, мяшчане гарадоў, якія не мелі Магдэбургскага права, шляхта, што прымала маёнткі ў велікакняжацкіх землях. Непадсуднымі ім былі мяшчане гарадоў з гэтым правам, прыватнаўласніцкія і царкоўныя сяляне. Апошніх судзілі землеўладальнікі, “па звычаю старадаўняму”, які быў дадзены ім вярхоўнай уладай.

Прынцып удзелу мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці быў пріняты паводле рэформы 1565 г. У паветах ствараліся земскія суды, якія разглядалі галоўным чынам грамадска – прававыя іскі. На яго пасяджэннях разбіраліся справы князёў, шляхты, баяр, што мелі ў павеце свае землі, за выключэннем спраў, якія разглядаліся велікакняжацкім і гродскімі (замкавымі) судамі.

Гродскі суд у адрозненне ад выбраннага шляхецкага земскага суда камплектаваўся з асоб, якія прызначаліся ваяводам. Ён быў у значнай ступені  ўсесаслоўным. Тут разглядаліся справы па абвінавачванню і шляхты, і мяшчан, і сялян. Гродскі суд вырашаў у асноўным крымінальныя справы.

Вырашэннем пазямельных  спрэчак землеўласнікаў займаліся  падкаморскія павятовыя суды, якія таксама ствараліся паводле рэформы 1565 г.

У гарадах суды вяршыў войтаўска – лаўнічы суд. Яму  былі падсудныя як крымінальныя, так і грамадзянскія справы.

Да канца XVI – пачатку XVII ст. у дзяржаўнай судовай сістэме дзейнічаў традыцыйны копны суд (на Беларусі). У ім шляхціц, баярын, семянін, выступалі раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы. Судзямі на копным сходзе былі мужы і старцы копныя, якія вылучаліся з сялян. Судовыя пастановы тут абскарджанню не падлягалі і выконваліся адразу.

Дзейнасць судовых устаноў  абапіралася на трывалую заканадаўчую базу. Яна была прадстаўлена найперш  Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588 г.г., дзе былі сабраны нормы дзяржаўнага, зямельнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага і іншых галін права.

У адпаведнасці са Статутамі  асноўнымі прынцыпамі правасуддзя  былі: прыярытэтзаконаў; публічнасць  суда; права абвінавачваемага на абарону; персанальная адказнасць за забойства; аддзяленне суда ад улады; адзінства законаў для ўсіх.

Такім чынам, у XIV – XVI ст.ст. у ВКЛ склалася стройная сістэма органаў мясцовага кіравання і судовай улады, а таксама назіраецца спроба адмежавання судовай улады ад улады заканадаўчай.

Заключэнне:

Падчас напісання курсавой работы мэты, якія былі сфармуляваны ва ўводзінах, былі дасягнуты. Тэма была асвечана даволі поўна. Аўтар дзадзенай работы лічыць, што тэма “Рада і Сойм Вялікага княства Літоўскага” выкладаецца ў падручніках хоць і поўна, але даволі аднабакова. Найлепшыя звесткі дае ў сваіх працах Любаўскі М. К. Яго манаграфіі аказалі вялікую дапамогу ў вывучэнні гэтай тэмы.

Такім чынам, мы бачым, што  сойм – гэта распарадчы орган, рада ж выконвае заканадаўчыя функцыі. Думаецца, што тут назіраецца паступовае размежаванне паўнамоцтваў паміж рознымі галінамі ўлады. На гэтым прыкладзе можна прасачыць за паступовым пераўтварэннем абсалютнай манархіі ў саслоўна – прадстаўнічу, абмежаванне ўлады караля.

Пры вывучэнні дадзенай тэмы можна выявіць цікавыя тэндэнцыі ў развіцці органаў дзяржаўнага кіравання. Прычым некаторыя з гэтых працэсаў актуальныя ў нашы дні, бо адлюстраванне некаторых рыс арганізацыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады ВКЛ можна заўважыць у сучаснасці. Трэба адзначыць, што менавіта дзякуючы дакладнаму і поўнаму вывучэнню гэтага пытання ўдалося пазбегнуць некаторых памылак і недахопаў. З гэтай нагода аўтар дадзенай курсавой работы лічыць карысным далейшае вывучэнне Рады і Сойма ВКЛ.

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры:

  1. Арлоў У., Сагановіч Г. “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. 862-1918. Падзеі. Ілюстрацыі.”, Вільня, 2000 г.
  2. Беларускі гістарычны часопіс, №3 2000 // В. Матарас “Органы улады і кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім (XIV – XVI ст.ст.)”
  3. Беларускі гістарычны часопіс, №4 1995 // А. Смолік “Органы улады і кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім (XIV – XVI ст.ст.)”
  4. Бернадский С. А. Аврам Езофович Ребичкович, подскарбий земский, член Рады Великого княжества Литовского. Киев, 1888г.
  5. Васілевіч Р. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі, Мн., 2001 г.
  6. Довнар-Запольский М.В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягелонах, Т.1, Киев 1901 г.
  7. Довнар Т.І. Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду, Мн., 2002 г.
  8. История Польши, Т.1, Мн., 1954 г.
  9. Лаппо І.І. Вялікае княства Літоўскае за час ад заключэння Люблінскай уніі да смерці Стэфана Баторыя (1569 – 1586 г.г.) Т.1, СПб., 1901 г.
  10. Леонтович Ф.И. Областное управление в Великом княжестве Литовском до и после Люблинскай унии., Ярославль, 1909 г.
  11. Леонтович Ф.И. К истории административного строя Литовского государства., Варшава 1899 г.
  12. Любаўскі М.К. Областное деление и местное управление Литовско – Русского государства ко времени создания первого Литовского статута, Мн., 1892 г.
  13. Малиновский И.А. Рада Великого княжества Литовского в связи с Боярской думой древней России, Ч.1, Томск, 1902 г.
  14. Любовский М.К. Литовско – Русский Сейм. Опыт по истории учреждений в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. Мн., 1900 г.
  15. Пушкарёв С.Г. Обзор русской истории, М., 1991 г.
  16. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Мн., 1960 г.
  17. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г., Мн., 1960 г.
  18. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., Мн., 1989 г.  

Информация о работе Станаўленне Вялікага княства Літоўскага