Станаўленне Вялікага княства Літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Апреля 2013 в 21:03, курсовая работа

Описание работы

Мэты і задачы:
Прасачыць станаўленне Вялікага княства Літоўскага
Разгледзець федэратыўны характар Вялікага княства Літоўскага і дзяржаўны лад княства.
Пазнаёміцца з сістэмай дзяржаўнага кіравання Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Паказаць гістарычнае значэнне Статуса Вялікага княства Літоўскага як арыгінальнага помніка прававой думкі.
Вызначыць элементы палітычнай самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і спробы стварэння прававой дзяржавы.

Содержание работы

I. Уводзіны
II. Асноўная частка.
Станаўленне Вялікага княства Літоўскага.
Федэратыўны характар і дзяржаўны лад ВКЛ.
Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIV-XVI ст. ст.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады.
Судовы лад. Удзел Рады і Сойма ў дзейнасці судовых органаў.
III. Заключэнне.
IV. Спіс выкарастаннай літаратуры.

Файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУСЬ.doc

— 132.00 Кб (Скачать файл)

___________________

3 Леонтович Ф. И. к истории административного строя Литовского государства. Варшава. 1899 г. с. 54; АЗР, т.2. СПб., 1848 г., СС 30-36

4 Любаўскі М. К. Литовско-Русский сейм. Опыт по истории учреждений в связи с внутренним строем и внешнею оболочкой государства. М. 1900 г., с. 425

5 Пушкарёв С. Г. Обзор русской истории, с. 128

 

У сваёй унутранай і знешняй палітыцы велікакняжацкая ўлада абапіралася на феадальную знаць. Таму пацверджэнне – існаванне пры вялікіх князях літоўскіх дарадчых органаў, куды ўваходзілі прадстаўнікі велікакняжацкай сям’і і найбольш багатых і ўплывовых родаў.

Князь кіраваў распарадчымі органамі дзяржавы, войскам, прызначаў на пасады і змяшчаў з пасад службоўцаў, распараджаўся дзяржаўнай маёасцю і скарбам, вёў перамовы з іншымі дзяржавамі, прымаў замежных паслоў, вырашаў унутраныя і замежныя справы (у тым ліку пытанні вайны і міру), меў права вышэйшага суда і заканадаўчай ініцыятывы. Аднак ўсе гэтыя паўнамоцтвы ён ажыццяўляў сумесна з радай і соймам. Абмежаванасць яго ўлады была замацавана раней агульназемскімі граматамі і папярэднімі статутамі дзяржавы.

Статут 1566 года абмяжоўвае кампетэнцыю вялікага князя на карысць вольнага сейма і пераўтварае ВКЛ ў паўшляхецкую рэспубліку, у якой манарх, па сутнасці, з’яўляецца ўжо выбраным “прэзідэнтам” з абмежаванай кампетэнцыяй.

Статут 1588 года рэгламентаваў, якія пытанні вялікі князь можа вырашыць самастойна, а якія – сумесна з радай і соймам (р. 1 арт. 2; р. 3, арт. 1-5, 12, 13).

Рада Вялікага княства  Літоўскага ў XV ст. адасобілася ў саслоўны, кантралюючы ўсю дзейнасць вялікага князя уладны орган. Яна дапамагала вялікаму князю ў кіраванні дзяржавай. Першапачаткова яна мела дарадчае права.

Рада як вышэйшы орган  дзяржаўнай улады набыла самастойнае  значэнне ў 40-х г XV ст. Яе роля ўзрастала па меры аслаблення ўлады вялікага князя, і ў 1492 г. было зацверджана ў законе, што ў выпадку разыходжання ў Радзе думак вялікага князя і радных паноў гасудар абавязаны выконваць тое, што параяць яму паны радныя. Прывелеем 1506 г. пацвярджалася, што вялікі князь не можа нічога вырашаць без парады і згоды рады. Князь абавязаны быў весці дыпламатычныя адносіны толькі калегіяльна з раднымі заседацелямі: у справах унутранных нічога сваёй княжацкай воляй не адмяняць, што было вырашана разам з Радай, без згоды яе членаў не рабіць назначэнні на дзяржаўныя пасады ці змяшчаць з іх, распараджацца фінансамі вялікі князь мог толькі пад кантролем Рады. Раднымі заседацелямі з’яўляліся прадстаўнікі знатных родаў, якія займалі высокія пасады ў цэнтральным і мясцовых кіруючых апаратах. Галоўным крытэрыем для назначэння таго або іншага кандыдата на высокую пасаду з’яўляліся, як падкрэсліваў у сваёй пастанове вялікі князь Сігізмунд II Аўгуст, яго заслугі перад Айчынай і здольнасці кіраўніка. Абмежавання па этнічным прызнаку для займання розных пасад не існавала. На працягу стагоддзя – з сярэдзіны XV ст. па сярэдзіну XVI ст. – членамі гаспадарскай Рады былі прадстаўнікі 50 знатных родаў. Сярод іх дастаткова шмат выхадцаў з беларускіх зямель: Глебавічы, Ільінічы, Сапегі і інш.

Пасяджэнні рады (паны-рада) адбываліся час ад часу. Гаспадар і  яго рада кіравалі параўнальна абмежаванай  сферай унутранных спраў. Было іх адносна мала, бо суд і управа праводзіліся ў адносным мясцовымі органамі кіравання на аснове даравальных грамат і мясцовых земскіх звычаяў, розных для Валыні, Жамайці, Полацка і іншых зямель.6

У XIV ст. рада не мела акрэсленнага складу і кампетэнцыі і не абмежоўвона ўлады гаспадара. Аднак урадавыя функцыі рады ВКЛ з першай паловы XV ст.пашыраюцца. Склад рады, як правіла, прызначаўся паводле асабістага меркавання гаспадара з асоб, прыдатных да справы ў тым або іншым выпадку.

Часам вялікі князь у інтэрэсах справы заклікаў у раду асоб незалежна ад іх грамадзянскага становішча. Паводле азначэння М. Довнара Запольскага, рада ў гэты перыяд “была прыватным велікакняжацкім саветам”, але з палітычнымі фукцыямі.7 Сам вялікі князь быў цэнтрам урадавай дзейнасці. Пры адсутнасці вялікага князя вышэйшая распарадчая і выканаўчая ўлада заставалася звычайна ў руках саміх паноў-рады. Яны прымалі меры для абароны дзяржавы, накіроўвалі паслоў за мяжу і складалі для іх інструкцыі, распараджаліся важнымі ўнутранымі справамі, размяркоўвалі на месцы падаткі і зборы, аддавалі пад заклад гаспадарскія маёнткі для папаўнення казны і г.д.

Вялікія князі былі вымушаны лічыцца з панамі-радай. Прычым значэнне рады ў ВКЛ “вызначалася не па асобных яе функцыях, а адносінамі яе да вялікага князя”8.

__________________

6 Бершадский С. А. Аврам Езофович Ребичкович, подскарбий земский, член рады Великого княжества Литовского. Киев, 1888 г., с. 488

7 Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягелонах  Т.1. Киев, 1901 г. с. 74

8 Малиновский И. А. Рада Великого княжества Литовского в связи с боярской думой древней России. Ч.1. Томск, 1902 г., с. 131

Як адзіны орган цэнтральнага кіравання паны-рада не падзяляліся  па накірунках дзяржаўнай палітыкі, як гэта было з прыказамі ў Расійскай дзяржаве. Звычайна ў велікакняжацкую раду ўваходзілі тыя асобы, якія ў дадзены час займалі важныя дзяржаўныя або царкоўныя пасады ці знаходзіліся пры гаспадару, часцей за ўсе біскуп Віленскі, ваявода і кашталян віленскі, ваявода трокскі, стараста жамойцкі, маршалкі земскі і дворны, падскарбій земскі. Усе яны прыбывалі па пасяджэнні рады, бо жылі недалёка ад месца яе пасяджэння, звычайна гэта была Вільня.

З цягам часу суадносіны кампетэнцыі паміж вялікім князем і радай мяняліся. Статус рады павышаўся. Ужо пры казіміру яна стала не толькі асабістым гаспадарскім, але і паўнапраўным дзяржаўным саветам Вялікага княства Літоўскага.

Гэта савет клапаціўся не толькі пра інтарэсы дзяржавы і пра абарону  іх ад магчымага парушэння з боку гаспадара, які ў той час быў ужо адначасова вялікім князем літоўскім і каралём польскім. Гэта быў ужо паўнапраўны орган прадстаўнічай улады, а кароль, ён жа вялікі князь, стаў намінальным кіраўніком дзяржавы.

Удзел рады ў заканадаўчай дзейнасці ў першыню санкцыяніруецца  прывілеем 1492 г., а прывілеем 1506 г. зноў пацвяржалася санкцыя рады на рашэнні  князя, тыя ж правіла санкцыянніруюцца і Статутам Літоўскім 1529 года.

Згодна са Статутам Літоўскім 1566 г. рада ўдзельнічае ў заканадаўчай дзейнасці ўжо у складзе вольнага сейма як яго асобная структурная адзінка. За радай як самастойнай установай, захоўваецца правана ўдзел у адміністрацыйных і судовых справах. Пасля Люблінскай уніі рада ВКЛ ўвайшла ў каронную раду – самастойны орган, які функцыяніраваў на аснове польскага права, якое строга ахоўвала шляхецкае самакіраванне. Паводле сувярэджэння Ф. Леантовіча, “радныя паны польскія і літоўскія ў складзе сейма ўтварылі сабой сенатарскі стан і, акрамя таго функцыяніравалі асобна ад сейма як важны адміністрацыйны орган па кіраванню дзяржавай”9

Аднак фактычна рада выступала  ў якасці самастойнага прадстаўнічага органа ВКЛ.

З канца XV ст. пачаў існаваць новы саслоўны орган дзяржаўнай улады – Сойм, у якім былі прадстаўлены ўсе землі Вялікага княства Літоўскага. Сойм вырашаў пытанні абароны, вайны і мір, надзвычайных падаткаў, выбару гаспадара, абвяшчэння уній. Такім чынам, дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію.

Парламенцкая манархія – форма кіравання дзяржавай, калі ўлада ў краіне хоць і належыць манарху (вялікаму князю), але абмежавана парламентам (у нашым выпадку – Радай і Соймам).

З’яўленне Сойма было абумоўлена неабходнасцю расшырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай ўлады шырокага шляхецкага прадстаўніцтва. У склад  Сойма ўваходзілі паны радныя, шматлікія службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарата, на яго пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Першапачаткова ў соймавую кампетэнцыю ўваходзіла рашэнне пытанняў, звязанных з заключэннем уніі з Польшай і выбарам

___________________

9 Леантовіч Ф. І. Областное управление в Великом княжестве Литовском до и после Люблинской унии; Ярославль, 1909 г., с. 49   

вялікіх князёў. З часам кола праблем, якіх абмяркоўваліся і вырашаліся на соймах, пашырылася. Шляхта беларускіх зямель прымала актыўны ўдзел у працы гэтага саслоўна-прадстаўнічага органа ўлады. Так, дакументальныя крыніцы піксуюць, што на прадстаўнічым сойме 1529 г. сярод дэпутатаў сядзелі смаляне і палачане і каля палачан наўгародцы, а каля іх віцябляне.

Такім чынам, улада гаспадара (вялікага князя) у XVI ст. абмяжоўвалася Соймам. Апрача таго, яна была рэгламентавана Статутам Вялікага княства Літоўскага.

Статут (ад лацінскага statutum – пастанова) – збор заканадаўчых актаў. Крыніцамі для распрацоўкі Статута ВКЛ 1588 г. паслужылі прывілей Казіміра 1447 г., Судзебнік 1468 г. (Статут Казіміра), прывелей Александра 1492 г., Статут ВКЛ 1529 г., Статут ВКЛ 1566 г., соймавыя пастановы, велікакняжацкія прывелеі, пастановы павятовых соймаў і мясцовае звычаевае права. Статут ВКЛ фактычна ігнараваў асноўныя палажэнні акта Люблінскай уніі 1569 г.

Як вядома падчас Лівонскай  вайны кіраўніцтва ВКЛ вымушана было пайці на цесны саюз з Польшай  і заключыла Люблінскую уніі. Паводле  яе акта, Каралеўства Польскае і  ВКЛ аб’ядноўваліся ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую, у якой павінны быць агульныя кароль, Сойм і грошы. На самой справе гэтага не адбылося. Пасля смерці польскага караля Жыгімонта II Аўгуста ў 1572 годзе артыкулы акта уніі не выконваліся.

Статут 1588 г. заканадаўча  аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі. Для абедзвух дзяржаў заставаліся агульнымі толькі Сойм і кароль. Аднак ліцьвінскі Сойм папярэднічаў агульнаму: ён збіраўся асобна ў Слоніме (раздел 3 арт.8). У ВКЛ захаваліся асобныя Рада, Сойм, армія і заканадаўства. У гэтым і заключаецца яго галоўнае значэнне.

Сойм ВКЛ па свайму значэнню і па складу быў вельмі блізкі да польскага сойма. На працягу  першай паловы XVI ст. соймы пераўтвараюцца з выпадковых з’ездаў магнатэрыі, шляхты, каталіцкага кліру ў арганізаванную дзяржаўную ўстанову, якая прымала непасрэдны ўдзел у заканадаўчай дзейнасці. На пастановы, якія прымаліся без згоды сойма, звычайна падаваліся просьбы аб іх адмене. Артыкул 15 Статута 1588 года так і называецца “Аб захаванні старых законаў, а новых без Сойма агульнага не ўстанаўліваць”.

Улада караля Рэчы Паспалітай (вялікага князя ВКЛ) была абмежаваная. Яна вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі – “Пактам канвента” і “Генрыхаўскімі артыкуламі”, а для ВКЛ яшчэ і Статутам 1588 года. У час пасяджэння сойма кароль быў толькі старшынёй сената, а паміж сеймамі – главой выканаўчай улады.10 Можна сцвярджаць, што да XVII ст. Рэч Паспалітая з’яўлялася па сутнасці дваранскай рэспублікай з абраным каралём на чале.

Сойм як вышэйшы заканадаўчы  орган ВКЛ бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме пераўтварыліся ў саслоўна – класавыя органы феадалаў. Умацаванне эканамічных сувязей унутры дзяржавы, а таксама ўзмацненне працэсу цэнтралізацыі выклікалі неабходнасць больш шырокага прыцягнення феадалаў да вырашэння агульнадзяржаўных спраў-асабліва да больш

__________________

10 История Польши. Т.1. М., 1954 г. с. 384

актыўнага іх ўдзелу ў выкананні рашэнняў цэнтральных органаў. У сувязі з гэтым соймы робяцца больш прадстаўнічымі і пачынаюць называцца “вялікімі вольнымі соймамі”.

Люблінскі Сойм 1569 г. пакінуў  пасля сябе шмат нявырашаных праблем. Па гэтай прычыне ў 1570 г. быў праведзены новы вольны сойм, які адыграў вялікую  ролю ў дальнейшым сацыяльна –  эканамічным развіцці Рэчы Паспалітай і ВКЛ як яе састаўной часці.

На пасяджэннях сойма  была нададзена значная ўвага  заканадаўчаму зацвярджэнню роўнасці паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Польская шляхта выступіла супраць забеспячэння нашчадкаў манарха, але кароль не згаджаўся, і таму гэта пытанне было вынесена на наступны сойм. Не быў вызначаны і рэальны курс грошай княства і кароны. На сойме ўзнікла спрэчка аб кампетэнцыі ўрадаў маршалкаў Княства і Каралеўства. Маршалак Каралеўства прапанаваў абмежаваць паўнамоцтвы маршалкаў ВКЛ на тэрыторыі Польшчы, аднак супраць выступілі ліцвіны.

Спрэчкі і канфлікты  прывялі да таго, што сойм 1570 г. скончыўся  без прыняцця канстытуцый.

Зараз хочацца спыніцца больш падрабязна на такіх пытаннях, як аб сойме вольным, аб сойміках павятовых  і аб арганізацыі іх і адпраўленні  з іх паслоў земскіх на вольны сойм і аб вызваленні возных ад службы ваеннай, таксама аб прыездзе паноў – рад, ураднікаў земскіх і шляхты. (Статут ВКЛ 1588 г. р. III, арт.6 “Аб вольнасцях шляхецкіх і аб пашырэнні ВКЛ”).

Сойм (сейм) ВКЛ складаўся  толькі з асоб, якія належалі да прывілеяваных саслоўяў. Збіраўся сойм па распараджэнню гасудара або Рады. Спачатку на сойме мелі права прысутнічаць усе жадаючыя шляхцічы, але ў сувязі з тым, што часта з асобных паветаў ніхто не з’яўляўся, з 1512 г. быў уведзены абавязак для павятовай шляхты выбіраць і пасылаць на агульныя соймы сваіх прадстаўнікоў – паслоў. У пасяджэннях сойма маглі прымаць удзел гасудар, усе паны Рады, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя епіскапы і ігумены манастыроў, па два прадстаўнікі ад шляхды з кожнага павета. Пэўных тэрмінаў склікання вольных соймаў не існавала, збіраліся яны па меры патрэбы і ў розных гарадах, працягваліся ад 2 тыдняў да некалькіх месяцаў. Акрамя разгляду розных пытанняў, у раду падаваліся рознага роду чалабітныя і хадайніцтвы павятовай шляхты.

Удзел шляхты ў працы  соймаў зводзіўся да ўхвалення і  падтрымання рашэнняў кіруючых вярхоў, прапаганды ў паветах соймавых ухвал  і служыў сродкам забеспячэння выканання  прынятых пастаноў на месцах. Соймавыя пастановы называліся ўхваламі, або статутамі, а ў XVII-XVIII ст.ст. – канстытуцыямі. Прынамсі, Статуту ВКЛ 1588 г. належыць пачэснае месца. Гэта выдатны помнік чалавечай думкі, які напісаны на старабеларускай мове. Тут закладзены ідэі і палажэнні, па якіх чалавецтва жыве і сёння. Ён узбагаціў Еўропу першай Канстытуцыяй.

Информация о работе Станаўленне Вялікага княства Літоўскага