Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2012 в 12:22, курсовая работа

Описание работы

Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага застаецца дыскусійным у гістарычнай навуцы. Існуюць розныя падыходы і канцэпцыі (літоўская,беларуская і іншыя),у літаратурных крыніцах называюцца розныя прычыны і падставы аб’яднання старажытных княстваў і земляў у складзе гэтай дзяржавы. Перш за ўсе развіцце прадукцыйных сілаў, умацавання вытворчых адносін выклікалі павелічэнні грамадскага падзелу працы, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаў-княстваў, зліццё іх у больш буйныя дзяржавы.

Содержание работы

Уводзіны ………………………………………………………………………3
Глава 1. Перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ……………6
Раздзел 1.1 Унутраныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага..7
Раздзел 1.2 Знешнепалітычныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага …………………………………………………………………….9
Раздзел 1.3 Эканамічныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага……………………………………………………………………..9
Раздзел 1.4 Міндоўг і стварэнне Вялікага княства Літоўскага …………..10
Глава 2. Канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ……………...18
Раздзел 2.1 Традыцыйная канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага …………………………………………………………………….18
Раздзел 2.2 Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага……………………………………………………………………...23
Раздзел 2.3 Беларуская канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага (Міколы Ермаловіча) ……………………………………………24
Вынікі …………………………………………………………………………28
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………………...30

Файлы: 1 файл

kursovaya.docx

— 74.41 Кб (Скачать файл)

Министерство  образования Республики Беларусь

Белорусский государственный университет

Юридический колледж БГУ

 

 

Кафедра общеправовых и

гражданско-правовых дисциплин

 

 

Курсовая  работа

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

 

Выполнила:

учащаяся 2 курса 199 группы

Юридического колледжа БГУ

отделения на основе общего

базового образования

очной формы обучения

Земчёнок Виктория Олеговна

_____________________

Руководитель:

Голубева Людмила Леонидовна

доцент кафедры теории и истории

государства и права,

кандидат юридических наук

 

Минск

2011

 

 

Змест:

Уводзіны ………………………………………………………………………3

Глава 1. Перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ……………6

Раздзел 1.1 Унутраныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага..7

Раздзел 1.2 Знешнепалітычныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства  Літоўскага …………………………………………………………………….9

Раздзел 1.3 Эканамічныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага……………………………………………………………………..9

Раздзел 1.4 Міндоўг і стварэнне Вялікага княства Літоўскага …………..10

Глава 2. Канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ……………...18

Раздзел 2.1 Традыцыйная канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства

Літоўскага …………………………………………………………………….18

Раздзел 2.2 Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства

Літоўскага……………………………………………………………………...23

Раздзел 2.3 Беларуская канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства

Літоўскага (Міколы Ермаловіча) ……………………………………………24

Вынікі …………………………………………………………………………28

Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………………...30

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага застаецца дыскусійным  у гістарычнай навуцы. Існуюць  розныя падыходы і канцэпцыі (літоўская,беларуская і іншыя),у літаратурных крыніцах называюцца розныя прычыны і падставы аб’яднання старажытных княстваў і  земляў у складзе гэтай дзяржавы. Перш за ўсе развіцце прадукцыйных сілаў, умацавання вытворчых адносін  выклікалі павелічэнні грамадскага падзелу  працы, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаў-княстваў, зліццё іх у больш буйныя дзяржавы. Асабліва гэты працэс узмацніўся ў Беларусі ў другой палове XII стагоддзя.

Беларускія княствы са старажытных часоў знаходзіліся ў пастаянных гандлёвых і палітычных адносінах паміж сабой, бо іх звязвала агульнасць гандлёвых шляхоў па Нёману, Дняпры, Віліі, Заходняй Дзвіне і іншых  рэках, агульнасць культуры, і язычніцкай, а потым і хрысціянскай, рэлігіі,сумесныя ваенныя дзеянні. У XII стагоддзі пачаўся працэс далучэння і некаторых літоўскіх земляў да беларускіх княстваў. Ужо у 1182 годзе князі Мінскі, Полацкі і Друцкі са сваімі войскамі хадзілі дапамагаць берасцейцам у іх вайне з палякамі, што сведчыць аб пачатку ўтварэння саюза паміж старажытнымі беларускімі княствамі, якія заклалі аснову Вялікага княства Літоўскага.

Сталіцай новай славянскай дзяржавы ў XII – XIII стагоддзях быў Навагарадак, а з XIV стагоддзя – Вільня.Тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага складала 900 тысяч кіламетраў квадратных. Межы яго на поўначы датыкаліся з Лівоніяй, Пскоўскай і Новагородзкай землямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на паўднёвым усходзе - з Залатой Ардой, на поўдні - з Крымскім ханствам, на паўднёвым-захадзе - з Малдаўскай дзяржавай, на захадзе - з Польшчай і на паўночным захадзе - з Ордэнам крыжакоў.

Дзяржаўны лад Вялікага княства  Літоўскага характарызаваўся падзелам яго на дзве часткі: цэнтральную (галоўную) і землі мяжуючыя (“прыслухоўваючыя”). Спачатку адносіны паміж цэнтрам  і мяжуючымі землямі будаваліся па асабістай залежнасці князёў асобных  земляў ад вялікага князя, гэта значыць  на аснове сюзэрэітэту – васалітэту. У XV стагоддзі буйныя васальныя княства былі пераўтвораны ў ваяводствы або паветы, у якіх кіравалі намеснікі вялікага князя – ваяводы і старосты.

У склад цэнтральнай часткі – палітычная ядра – ўваходзілі землі: Ашмянская, Браслаўская, Берасцейская, Віленская, Вілкамірская, Ваўкавыская, Гарадзенская, Клецкая, Кобрынская, Капыльская, Лідская, Мінская, Мсціслаўская, Нясвіжская, Наваградская, Пінская, Рэчыцкая, Слонімская, Слуцкая, Трокская, Тураўская і Упіцкая, якія ў гістарычных дакументах мелі агульную назву – Літва.

Да земляў “прыслухоўваючых”  адносіліся Падляшша (з гарадамі Драгічынам на Бугу, Бельскам і Мельнікам), Валынь, Падолле, Кіеўшчына, Чарнігава-Северская, Смаленская, Віцебская, Полацкая землі  і Жмудзь (этнаграфічная Літва). Акрамя таго, у XV стагоддзі землямі мяжуючымі былі рускія княствы, размешчаныя ў вярхоўях Акі і Дона, - Навасільскае, Варатынскае, Адоеўскае, Мцэнскае і іншыя.

Вывучэнне прававой спадчыны беларускага народа даволі доўга  стрымлівалася шэрагам фактараў. У невялікай колькасці навуковых  публікацый толькі закраналася гэтая  праблема, часцей за ўсе ў выглядзе кароткай характарыстыкі перадумоў  і канцэпцый утварэння Вялікага княства Літоўскага. Непасрэдна гэтай  праблеме прысвечана некалькі  прац дарэвалюцыйных вучоных.

Такім чынам у гэтай  рабоце павінны быць аналіз асноўных канцэпцый утварэння Вялікага княства  Літоўскага, якімі з’яўляюцца літоўская, цэнтрысцкая, канцэпцыя Міколы Ермаловіча і павінны быць вызначаны перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага: знешнія, унутраныя і эканамічныя перадумовы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава I. Перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

Працэс стварэння адной  з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага - быў доўгім і складаным: пачаўся ён у першай палове XIII стагоддзя і скончыўся ў 50 - 70-я гады XIV стагоддзя. Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII—XIII стагоддзях.

Разгляд гісторыі Вялікага княства  Літоўскага заканамерна пачаць з  праблемы яго ўзнікнення. Чаму заходнерускія і літоўскія землі ў сярэдзіне XIII стагоддзя пачалі аб'ядноўвацца і ствараць адзіную дзяржаву Вялікае княства Літоўскае?

Да сярэдзіны XIII стагоддзя на тэрыторыі Полацкай і Тураўскай зямель склалася ўжо каля трыццаці невялікіх княстваў. На мяжы беларускіх зямель з земголай і літвой размяшчаліся княства са сталіцамі ў Полацку, Барысаве, Лагойску, Мінску, Навагрудку. На паўночна-заходніх рубяжах Тураўскай зямлі з Літвой і Яцвягі былі Гродзенскае, Ваўкавыскае, Слонімскае і іншыя княства. І кожнае з іх узначальваў свой ​​князь, які праводзіў палітыку, накіраваную, як правіла, не толькі на абарону ўласных уладанняў, але і на пашырэнне іх за кошт суседзяў.

У Беларусі аб’яднанне падтрымлівалася  шырокімі масамі сялян,якія больш за ўсіх  пакутавалі ад феадальных міжусобных войнаў і знешняй агрэсіі, асабліва ў першай палове XIII стагоддзя, калі з паўночнага захаду пачалася агрэсія разбойніцкіх каталіцкіх ордэнаў крыжаносцаў і мечаносцаў, а з паўднёвага ўсходу – татар, што выклікала неабходнасць паскарэння аб’яднання беларускіх княстваў у адзіную дзяржаву [1, с. 64-71].

Старажытныя дзяржавы Усходняй Еўропы, у тым  ліку і беларускія княствы, знаходзіліся ў пастаянным узаемадзеянні, асабліва калі гэта тычылася адпору знешнім агрэсарам. Насельніцтва беларускіх земляў з найстаражытных часоў знаходзілася ў пастаянным ўзаемадзеянні з суседзямі, з якімі іх звязвалі палітычныя і гандлёвыя адносіны, у тым ліку супольнасць гандлёвых шляхоў па Нёмане, Дняпры, Заходняй Дзвіне, Заходняму Бугу і іншым рэкам, сумесныя вайсковыя паходы на Візантыю і ў Цэнтральную Еўропу, а таксама супольнасць культуры і рэлігіі (паганскай, а затым хрысціянскай)[2, с. 36]. 

У XII стагоддзі ішоў інтэнсіўны працэс збліжэння і аб’яднання будзінска-крывіцкіх земляў у больш цесны палітычны саюз. Спачатку аб’яднаўчым цэнтрам было Полацкае княства. Вядома, што у 1182 годзе полацкі князь сумесна з друцкім і мінскім князямі хадзілі са сваімі войскамі на дапамогу Берасцейскаму княству ў яго вайне з Польскім княствам. Паміж княствамі Полацкім, Віцебскім і Смаленскім спрадвеку існаваў цесны эканамічны і палітычны саюз, аб чым сведчаць летапісныя звесткі і міжнародныя дагаворы.

У XIII стагоддзі ініцыятыву аб’яднання перахапіў Наваградак. Наваградскае княства на чале з князем Міндоўгам (1219 - 1263) стала палітычным цэнтрам[3, с. 33-34].

З’яўленне ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя двухэтнічнай дзяржавы стала магчымым толькі таму, што для гэтага меліся неабходныя ўнутраныя перадумовы. Адной з іх быў працяглы вопыт міжэтнічных кантактаў у верхнім Панямонні, абшар якога стаў вогнішчам дзяржаваўтваральнага працэса [4].

Верхняе Панямонне было трывала  каланізавана ўсходнеславянскімі плямёнамі  крывічоў і дрыгавічоў прыкладна  на мяжы Х–XI стагоддяў. У працэсе свайго рассялення яны асіміліравалі рэдкае мясцовае насельніцтва – нашчадкаў культуры штрыхаванай керамікі. На правабярэжжы Нёмана і яго доплыва Бярэзіны славяне сутыкнуліся з продкамі сучасных літоўцаў – носьбітамі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, якая, паводле сучасных уяўленняў, утварылася ў IV–V стст. шляхам змяшэння той жа культуры штрыхаванай керамікі з прышэльцамі з захаду – носьбітамі культуры шурпатай керамікі [5, с. 81–83].

Такім чынам, і славяне, і літоўцы наслаіліся на адзін і той жа субстрат, ад якога мусілі запазычыць шмат агульных звычаяў, міфалагічных і фальклёрных  сюжэтаў, моўных рыс. Гэта не магло не спрыяць добраму ўзаемаразуменню паміж імі.

Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Далейшае развіццё феадальных адносін непазбежна вяло да абвастрэння класавых супярэчнасцей і класавай барацьбы, якая прымала розныя формы: ад крадзяжу феадальнай уласнасці, знішчэння знакаў, якімі феадалы адзначалі захопленыя землі, да падпалу маёнткаў феадалаў, забойстваў прадстаўнікоў феадальнай адміністрацыі. Класавая барацьба ў феадальным грамадстве заўсёды з'яўлялася адным з фактараў аб'яднальных працэсаў. Феадалам неабходна было аб'яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнету, каб спыніць перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацаваць іх да зямлі [6].

Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія  землі, гісторыкі канца XIX—XX стагоддзяў распрацавалі "канфрантацыйную" версію генезісу Вялікага княства Літоўскага, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Спачатку, усходнія славяне перамагалі тут i цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення i аслаблення Pyci балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльна-захопніцкую. Між тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося выявіць ніводнага факта захопу Літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі[7] .

Новы этап дзяржаваўтварэння быў звязаны са складанай знешнепалітычнай сітуацыяй ва Ўсходняй Еўропе. Уся паўднёвая i ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237—1242 гадоў былі зруйнаваны мангола-татарамі. Акрамя таго, знешняя небяспека пагражала з поўначы i з захаду: немцы з пачатку XIII стагоддзя ўсталяваліся ў ніжнім Падзвінні. Гэта быў час, калі з розных бакоў на беларускія землі насоўваліся крыжакі i мангола-татары. У пачатку XIII стагоддзя Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 года распачаў актыўную агрэсію на Панямонне, якое адчувала пагрозу таксама i з паўднёвага ўсходу, ніколi так востра, як у XIII стагоддзі.

Аднолькава вялікая як для Літвы, так і для беларускіх зямель небяспека, асабліва з боку нямецкіх крыжакоў, дыктавала неабходнасць аб'яднання намаганняў. Захапіўшы зямлі латышскіх і эстонскіх плямёнаў, нямецкія рыцары звязвалі планы далейшай экспансіі з Літвой і Падзвіннем. У 1236 годзе яны вялікімі сіламі здзейснілі паход у Жамойць, якая падзяляе тэрыторыі Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў, але былі разгромлены ў бітве пад Шаўляй. Небяспека ўзмацнялася і тым, што і ўнутрыпалітычная сітуацыя ў літоўскіх землях была падобная з той, што склалася на Белай Русі. Тут таксама існавалі невялікія разрозненыя княства: пяць - у Жамойці і чатыры - у Аўкштоты. Да сярэдзіны 13 стагоддзя намеціўся працэс іх кансалідацыі. Асаблівую актыўнасць у аб'яднальным працэсе выяўлялі князі Керновского княства, які мяжуе з усходу з Крываградскім[8, с. 66] .

Што датычыцца эканамічных перадумоў утварэння Вялікага княства Літоўскага, то мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлёвы шлях “з вараг у грэкі”, які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян.

У такіх умовах гандлевыя  шляхі  краін  Паўночна-Заходняй  і  Цэнтральнай  Еўропы былі  пракладзены праз  тэрыторыю Заходняй Беларусі,  праз Гародню,  Наваградак,  Ваўкавыск.  У  гэты  рэгіён пачалася  масавая  міграцыя  насельніцтва,  што  ратавалася  ад мангольскай навалы  і  шукала  бяспечнае жыццё  на  Захадзе.  У выніку  ўсе  насельніцтва  рэгіёна  -  гараджане,  феадальная  эліта,  купецтва,  сялянства  -  было  зацікаўлена  ва  ўтварэнні  моцнай палітычнай улады,  якая  змагла  б  забяспечыць  сацыяльную стабільнасць,  стварыць добрыя  ўмовы для  эканамічнага  развіцця  і змагацца  са  знешнімі  ворагамі.  Насельніцтва  рэгіёна  падтрымлівала палітычную  ўладу  фінансамі,  зброяй,  войскам. 

Дзякуючы гэтай  падтрымцы працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя  гістарычныя тэрміны. Працэс утварэння  ВКЛ узначалілі  палітычныя колы Наваградка.  Узвышэнне  Наваградка  было  заканамернай  з'явай.  Гэты горад  з  X ст.  быў сталіцай  невялікага  княства,  якім  валадарыў Кіеў [9].

Потым горад трапіў ў залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў, якія мелі моцную ваенную сілу. У 40 гадах XІІІ стагоддзя наваградцы пачалі змагацца за самастойнасць, таму што валынскіяя князі ўжо не мелі такой сілы. Навагародцы запрасілі ўзначаліць уладу ў годарзе князя Міндоўга. Сярод даследчыкаў няма адзінай думкі наконт паходжання гэтай гістарычнай асобы. У 1246 годзе Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Навагародку.

Информация о работе Утварэнне Вялікага княства Літоўскага