Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2012 в 12:22, курсовая работа
Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага застаецца дыскусійным у гістарычнай навуцы. Існуюць розныя падыходы і канцэпцыі (літоўская,беларуская і іншыя),у літаратурных крыніцах называюцца розныя прычыны і падставы аб’яднання старажытных княстваў і земляў у складзе гэтай дзяржавы. Перш за ўсе развіцце прадукцыйных сілаў, умацавання вытворчых адносін выклікалі павелічэнні грамадскага падзелу працы, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаў-княстваў, зліццё іх у больш буйныя дзяржавы.
Уводзіны ………………………………………………………………………3
Глава 1. Перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ……………6
Раздзел 1.1 Унутраныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага..7
Раздзел 1.2 Знешнепалітычныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага …………………………………………………………………….9
Раздзел 1.3 Эканамічныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага……………………………………………………………………..9
Раздзел 1.4 Міндоўг і стварэнне Вялікага княства Літоўскага …………..10
Глава 2. Канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ……………...18
Раздзел 2.1 Традыцыйная канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага …………………………………………………………………….18
Раздзел 2.2 Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага……………………………………………………………………...23
Раздзел 2.3 Беларуская канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага (Міколы Ермаловіча) ……………………………………………24
Вынікі …………………………………………………………………………28
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………………...30
Першымі ў Вялікае
княства Літоўскае трапляюць
землі Верхняга Панямоння, так званая
Чорная Русь, ці Новагародчына, што
ўваходзіла ў склад Галіцка-Валынскага
княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне,
нанесенае княству татараманголамі, і
даволі легка пранік на тэрыторыю Панямоння.
Час правядзення гэтай аперацыі 1248 год
можна прыняць за пачатак утварэння Вялікага
княства Літоўскага.
Аднак галіцка-валынскія князі не пагадзіліся
са стратай Новагародчыны і стварылі супраць
Міндоўга ваенную кааліцыю ў складзе Яцвягіі,
Жэмайціі, Рыгі, у якую ўвайшлі таксама
пляменнікі Міндоўга Таўцівіл і Едзівіл
і іх дзядзька, жмудскі князь Вікінт, якіх
Міндоўг выгнаў з краіны, а іх землі і маёмасць
захапіў. У 1249 годзе пачалася феадальная
вайна, у якой перамаглі літоўскія князі
на чале з Міндоўгам. Новагародская зямля
была далучана да Літвы, а Новагародак
стаў сталіцай (рэзідэнцыяй) Вялікага
княства Літоўскага.
У 1263 годзе Міндоўг і двое яго малодшых
сыноў былі забіты ў выніку змовы варожых
яму князёў князя Даўмонта (бацькі Давыда
Гарадзенскага), у якога аўдавелы Міндоўг
адабраў жонку, і жамойцкага князя Траняты,
які жадаў захапіць уладу ў Вялікім княстве
Літоўскім. У княстве пачалася дынастычная
смута.
Стварэнне магутнай краіны працягвалася
пры нашчадках Міндоўга яго старэйшым
сыне Войшалку, які ад імя бацькі кіраваў
у Ваўкавыску і Слоніме. У 1254 годзе Войшалк
быў абраны вялікім князем новагародскім.
Яго першай дзяржаўнай справай стала заключэнне
міру з ГаліцкаВалынскім княствам. Войшалк
аддаў сыну Данілы Галіцкага Раману Новагародак
і іншыя гарады, а сам прыняў манаства
і заснаваў манастыр у в. Лаўрышава, паміж
Літвой і Новагародкам. Аднак бурлівыя
падзеі хутка ўцягнулі яго ў вір палітыкі.
Падчас дынастычнай смуты, што адбылася
пасля смерці Міндоўга, Войшалк заваяваў
і падпарадкаваў Полацк і Віцебск, аб'яднаў
вакол Новагародка іншыя заходнерускія
землі. У 1267 годзе ён перадаў велікакняжацкую
ўладу Шварку, мужу сваёй сястры.
У 1268 годзе галіцкі князь Леў Данілавіч
запрасіў Войшалка да сябе ў госці ва УладзімірВалынскі,
у п'яным шаленстве выхапіў шаблю і засек
яго, бо сам хацеў валодаць Новагародскай
і Літоўскай землямі. Праўда, з гэтай задумы
ў яго нічога не атрымалася.
Князю Трайдзену выпала доля абараняць
дзяржаву, асновы якой заклалі Міндоўг
і Войшалк. Ён кіраваў 12 гадоў, пачынаючы
з 1270 года Трайдзен праводзіў палітыку
ў інтарэсах Новагародка, быў ворагам
ГаліцкаВалынскага княства, ваяваў супраць
яго і татараманголаў, якіх галіцкавалынскія
князі бралі ў саюзнікі і рабілі сумесныя
разбуральныя паходы на Новагародак. У
гады яго княжання ў склад Літоўскага
княства ўвайшлі землі яцвягаў. Ён пасяліў
прусаў, якія ўцякалі ад крыжакоў, ад анямечвання
і хрысціянізацыі, каля Слоніма і Гродна.
Трайдзен уціхамірыў нальшчанскіх феадалаў,
якія не жаДалі падпарадкоўвацца цэнтральнай
уладзе.
Пасля смерці Трайдзена княжылі браты
Будзівід і Будзікід, звестак пра якіх
захавалася вельмі мала.
У 1293- 1316 гады вялікім князем літоўскім
быў Віцень. Ён мячом уціхамірыў жамойцкіх
феадалаў, якія паднялі паўстанне і мелі
намер пайсці на саюз з крыжакамі. Даследчыкі
мяркуюць, што далучэнне Полацкай зямлі
да ВКЛ адбылося пры Войшалку, але часам
канчатковага аб'яднання лічаць 1307 год.
Полацк захаваў вечавы лад, аўтаномнасць
зямлі, маёмасныя правы, непадуладнасць
велікакняжацкага суда, самастойнасць
у пытаннях веры і гандлю. Віцень змагаўся
з крыжакамі, абараняў Гарадзеншчыну ад
крыжацкіх набегаў. Старастам горада ён
прызначыў Давыда, сына былога нальшчанскага
князя Даўмонта. Чвэрць стагоддзя Давыд
Гарадзенскі абараняў сваю зямлю ад крыжакоў.
У 1315 годзе да ВКЛ была далучана Берасцейская
зямля. У 1311 і 1315 гады Віцень сам узначаліў
паходы баявых дружын у Прусію. Калі вяртаўся
дамоў з паходу (гэта было ў 1315 годзе), быў
забіты ўдарам маланкі [18] .
Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага
працягваўся пры Гедыміне. Гістарычнай
навуцы невядома, хто ён сын ці брат Віценя
і калі дакладна пачаў княжыць. У сувязі
з тым, што Новагародак быў прыфрантавым
горадам, які вёў пастаянныя войны з галіцкавалынскімі
князямі, іх саюзнікамі татарамі, а таксама
з крыжакамі, каля 1323- 1326 гадоў Гедымін
перанёс сталіцу з Новагародка ў Вільню,
якая была заснавана крывічамі на рубяжы
VII -VIII стагоддзяў. Іншая назва Вільні,
якая сустракаецца ў крыніцах, Крывічгорад,
а ў нямецкіх крыніцах КрыўКаструм (крэпасць
на зямлі крывічоў).
У першай чвэрці XIV стагоддзя ў склад Вялікага
княства Літоўскага ўвайшлі Полацкая
зямля, Мінскае і Віцебскае княствы, а
таксама Турава-Пінская зямля, большасць
сучасных беларускіх зямель. Тэрыторыя
дзяржавы працягвалася ад Буга да Дняпра.
У той час, калі беларускія землі былі
ўжо фактычна аб'яднаны, сучаснік Гедыміна
Іван Каліта пачаў аб'ядноўваць вакол
Масквы ўсходнерускія землі.
Пры Альгердзе ў 1352 годзе да ВКЛ была канчаткова
далучана Валынь, у 1357 годзе - Бранск і
Смаленск.
Войскі Вялікага княства Літоўскага наносілі
магутныя ўдары па татараманголах, вызваляючы
ад іх уладання некаторыя славянскія землі.
У 1362 годзе ў бітве на рацэ Сінія Воды (Падолле,
Украіна) Альгерд ушчэнт разбіў татарамангольскае
войска. Гэта адбылося за 18 гадоў да вядомай
Кулікоўскай бітвы 1380 года. Гістарычнае
значэнні сіняводскай перамогі ў тым,
што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолле былі
вызвалены ад татара
манголаў і далучаны да Вялікага княства
Літоўскага. У склад ВКЛ увайшла таксама
Чарнігава-Северская зямля [19, с.20-22].
У 1368, 1370 і 1372 гадах былі зроблены паспяховыя
паходы войска ВКЛ супраць Маскоўскай
дзяржавы. Барацьба з Маскоўскім княствам
працягвалася і пры Вітаўце (маскоўскі
князь Васіль I быў жанаты з дачкой Вітаўта).
У 1408 годзе войскі Васіля I і Вітаўта сустрэліся
на беразе ракі Угра, што на тэрыторыі
сучаснай Калужскай вобласці. Войскі ў
бой не ўступілі. Тут была ўстаноўлена
мяжа паміж Вялікім княствам Літоўскім
і Маскоўскай дзяржавай, якая прайшла
праз Мажайск і па рацэ Угра. Землі Вялікага
княства Літоўскага распасціраліся ад
Балтыйскага да Чорнага мора.
У сувязі з традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыяй утварэння Вялікага княства Літоўскага узнікае пытанне: чаму заходнія і паўднёвыя землі Русі, якія знаходзіліся на больш высокім узроўні цывілізаванасці, сталі лёгкай здабычай Літоўскай дзяржавы, прызналі палітычнае лідэрства народа, які ў гістарычным плане развіваўся са спазненнем на некалькі стагоддзяў? Адказваючы на гэтае пытанне, прыхільнікі традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі называюць дзве прычыны. Першая прычына: неадпаведнасць фаз палітычнага развіцця Літвы і рускіх зямель. Калі ўсходнія славяне мелі моцную дзяржаўнасць (пачынаючы з IX і па XI стагоддзі ўключна) Кіеўскую Русь, Літва ўяўляла з сябе шэраг асобных зямель на чале з "кунігасамі" (князямі). Дзяржава тут узнікла толькі ў XIII стагоддзі і адразу ж пераўтварылася ў магутную палітычную і ваенную арганізацыю. Для паўднёвых і заходніх зямель Русі XII -XIII стагоддзяў былі перыядам феадальнай раздробленасці, міжусобных войн, якія аслаблялі рускія княствы. Аслабленыя міжусобнымі войнамі, славянскія княствы часта не маглі вытрымліваць націск літоўцаў.
Прыхільнікі яшчэ адной, цэнтрысцкай, канцэпцыі
ўтварэння Вялікага княства Літоўскага
на аснове падбору адпаведнага канкрэтна
гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць,
што ў XIII - XIV стагоддзях рашаючую ролю
ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства
Літоўскага разам з заходнерускімі феадаламі
адыгрывалі літоўскія феадалы, таму дзяржава
гэтага часу была літоўска-беларускай
дзяржавай. У XV- XVI стагоддзях вырашальную
ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага
разам з літоўскімі феадаламі адыгрывалі
беларускія феадалы, значыць, дзяржава
гэтага часу была беларуска-літоўскай.
Трэба адзначыць, што навуковая праблема
месцазнаходжання летапіснай Літвы XI
-XIII стагоддзяў, утварэння Вялікага княства
Літоўскага ў гістарычнай літаратуры
канчаткова не вырашана. Даследчыкі амаль
адзіныя ў ацэнцы шляхоў утварэння Вялікага
княства Літоўскага: гвалтоўнае далучэнне
тэрыторый праз іх заваяванне, пагадненні
паміж рускімі і літоўскімі князямі, дынастычныя
шлюбы. Спрэчкі працягваюцца ў асноўным
наконт таго, дзе знаходзілася Старажытная
Літва XI- XIII стагоддзяў, хто каго заваёўваў,
на базе якой тэрыторыі стваралася новая
дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Навуковае
высвятленне гэтых і іншых дыскусійных
пытанняў патрабуе часу і намаганняў даследчыкаў.
Аднак вынікі навуковых даследаванняў
ужо сёння дазваляюць сцвярджаць, што
Вялікае княства Літоўскае не было створана
толькі продкамі сучасных беларусаў і
літоўцаў, а таму яно не з'яўлялася ні беларуска-літоўскай,
ні літоўска-беларускай дзяржавай, як
аб гэтым сказана ў некаторых сучасных
публікацыях. Вялікае княства Літоўскае
- гэта поліэтнічная дзяржава чатырох
асноўных народаў: беларускага, рускага,
украінскага і літоўскага, дзе славяне
займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі
каля 80 % насельніцтва краіны. Літоўцы
ў гэтай дзяржаве з'яўляліся этнічнай
меншасцю. Таму Вялікае княства Літоўскае
можна называць літоўска-рускай ці руска-літоўскай
дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў
дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай
гістарыяграфіі.
У кнізе гісторыка М.І. Ермаловіча "Па
слядах аднаго міфа" найбольш поўна
выкладзена новая (беларуская)
канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага. Гэтую канцэпцыю яшчэ называюць канцэпцыяй Міколы
Ярмаловіча. Асноўнымі тэзісамі гэтай
канцэпцыі з'яўляюцца наступныя:
1. Ніводная гістарычная
крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання
Чорнай Русі і іншых беларускіх зямель,
што нібыта і паклала пачатак утварэнню
Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне
ўзнікла ў сярэдзіне XVI стагоддзя, каб
ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага
княства Літоўскага на беларускія землі,
значная частка якіх тады часова была
занята войскамі Івана Грознага. Гэта
версія праз "Хроніку" М. Стрыйкоўскага
перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней
была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі
і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.
2. Значнай перашкодай
для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння
Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца
атаясамліванне летапіснай Літвы (XI- XIII
стагоддзі) з усходняй часткай сучаснай
Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва
гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні
і тапаніміка паказваюць, што пад уласнай
Літвой у XI - XIII стагоддзях разумелася
тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася
паміж Полацкай, Турава-ІІінскай і Новагародскай
землямі і якая побач з імі з'яўлялася
адной з гістарычных абласцей Беларусі.
Менавіта яна і была далучана да Новагародка
спачатку ў 50-х гадоў XIII стагоддзя Міндоўгам,
а пасля, у 60-я гады XIII стагоддзя канчаткова
замацавана яго сынам Войшалкам. Адсюль,
з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася
летапісная Літва, і пайшла назва нован
дзяржавы як Літоўскай.
3. Тое, што ўтварэнне
Вялікага княства Літоўскага суправаджалася
заваяваннем балцка-літоўскіх зямель
(Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем
і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае
ў навуцы сцвярджэнне аб тым, што ўзнікненне
гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі
літоўскіх феадалаў [12, с. 83- 84].
У гэтай канцэпцыі, папершае, літоўцаў
альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць
іх ролю ва ўтварэнні Вялікага княства
Літоўскага: былі заваяваны, далучаны
да Новагародка. Іншы раз прызнаецца, што
літоўцы былі асіміляваны, “абеларушаны”.
Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца
як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных
інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі,
мовы і іншых этнічных прыкмет: дзяржаўнасць
6еларуская таму, што большасць насельніцтва
складаў беларускі этнас, панавала беларуская
культура, а жыхары карысталіся беларускай
мовай. На самай справе дзяржаўнасць -
гэта не тэрыторыя, не мова і культура,
не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе
палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя
і міждзяржаўныя адносіны. Гэтага гісторыкі
стараюцца не заўважаць. М.І. Ермаловіч
не першы гісторык, які летапісную Літву
шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Заслуга М.І. Ермаловіча ў тым, што ен на
аснове першакрыніц удакладніў межы Старажытнай
Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю
ад Маладзечна да Заслаўя і Дзяржынска
(усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна
за 30 кіламетраў ад Мінска), далей да сучасных
Баранавіч, Ляхавіч і Слоніма. Заходняя
мяжа Старажытнай Літвы праходзіла прыкладна
за 20 кіламетраў ад Новагародка, дзесьці
ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне
праходзіла мяжа паміж Літвой і Полацкім
княствам.
Гісторыкі - рамантыкі не толькі сфармулявалі
гэтую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага, не толькі ўдакладнілі межы
старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся
на летапісы і іншыя крыніцы, выкарысталі
аргументы і факты для абароны распрацаванай
імі канцэпцыі.
Якія ж гэта аргументы і факты?
Па-першае, прыхільнікі новай (беларускай)
канцэпцыі лічаць, што ніякага аслаблення
беларускіх зямель у XII- пачатку XIII стагоддзяў
не існавала, міжусобнай барацьбы таксама
не было. Летапісы і іншыя крыніцы не зарэгістравалі
такіх фактаў. Больш за тое, крыжацкая
навала яднала беларускія княствы. У канцы
XII стагоддзя крыжакам удалося захапіць
Ніжняе Падзвінне Кукенойс і Герцыке і
тым самым адрэзаць Полацкае княства ад
Балтыйскага мора. Сіл супрацьстаяць крыжакам
у палачан не хапіла, не дапамаглі ім наўгародцы
і пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства.
Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця пачаў
паступова перамяшчацца з Падзвіння (Полацкага
княства) у Панямонне (Новагародскае княства).
Па-другое, Літва, перш чым распачынаць
заваяванне зямель заходнерусаў, рабіла
паходы супраць Новагародчыны, Пскоўшчыны,
Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася.
Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы.
Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай
для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася
ў дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі.
Чаму? Таму што літоўцы быццам мелі больш
сталую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы,
яны заваёўвалі апошніх, і ні ў якім разе
не наадварот.
Па-трэцяе, як лічыць М.І. Ермаловіч, галоўным
пытаннем, што паставіла ўсё з ног на галаву,
было атаясамленне сучаснаіі Літвы са
Старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай
вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач
з Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай
землямі. Старажытная Літва пакінула на
тэрыторыі Беларусі аўтографы ў выглядзе
назваў вёсак Літва ў Слонімскім (Гродзенская
вобласць), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобласць)
раёнах. Гэтыя назвы (тапонім Літва) супадаюць
з летапіснымі.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што
роля Міндоўга ў гісторыі яўна перабольшваецца.
Ён не быў стваральнікам Вялікага княства
Літоўскага, як гэта сцвярджаецца ў літаратуры.
Не ён зрабіў сваёй сталіцай Новагародак,
а Новагародак выбраў яго сваім князем.
Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг,
а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў
Новагародка. Ён страціў новагародскі
пасад менавіта таму, што не апраўдаў надзей
новагародскіх феадалаў.
Сын Міндоўга Войшалк у 1258 годзе стаў паўнапраўным
гаспадаром Новагародскай зямлі. Абапіраючыся
на сілы Новагародка і саюзнага з ім Пінска,
ён заваяваў суседнюю Літву, жорстка расправіўся
з літоўскімі феадаламі, затым з дапамогай
галіцка-валынскіх князёў не менш жорстка
пакараў феадалаў Дзяволтвы (частка ўсходу
сучаснай Літвы) і Нальшчанаў (паўночны
захад сучаснай Беларусі) і далучыў гэтыя
землі да Новагародка. Прыкладна ў 1265 годзе
да Новагародка была далучана Полацкая
зямля.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што
аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай,
Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, ПолацкаВіцебскай
і Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву
было фактычна пачаткам утварэння Вялікага
княства Літоўскага. Але калі далучэнне
балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы
да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне
Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла
добраахвотна. Падобным чынам пазней да
Вялікага княства Літоўскага далучаліся
і іншыя беларускія землі [12, с. 82].
Вырашальную аб'яднальную ролю ў пачатковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага меў найперш Новагародак. Нездарма ж і герб гэтага горада коннік з мячом у руцэ стаў дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага [20].
Такім чынам, пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага з’яўляецца вельмі складаным і адзінай думкі наконт утварэння гэтага княства няма. Вучоныя прапаноўваюць шмат канцэпцый утварэння Вялікага княства Літоўскага, але ж у маёй рабоце я разглядала больш вядомыя і яскравыя канцэпцыі .
Вынікі
На мой погляд, Вялікае княства
Літоўскае з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага
грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай
сілай аб'яднання беларускіх і
літоўскіх княстваў у адну буйную
дзяржаву было развіццё прадукцыйных
сіл і эканамічных сувязей
паміж княствамі. Паскарэнню гэта-га
працэсу паслужыла неабходнасць
аб'яднання ваенных сіл у
Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння новай дзяржавы, якая атрымала назву княства Літоўскага. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага ўтварэння — Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.
Становішча маладой дзяржавы было
даволі хісткім у небяспечным
суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй,Тэўтонскім
і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць
дасягалася не толькі выгадным геаграфічным
становішчам, тонкай дыпламатыяй, але
сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе,
нават крыху больш, працягвалася
пераўтварэнне Літоўскай
3 сярэдзіны XII да сярэдзіны XIV стагоддзяў у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці. Так, на дабравольна-дагаворнай аснове ўвайшлі ў склад Літоўскай дзяржавы Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі статус гэтых зямель у складзе Княства.
Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарадкаванне суседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з'явамі выключнымі для таго часу. На працягу XIV стагоддзя да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы.
Такім чынам у гэтай рабоце я праааналізавала асноўныя канцэпцыі утварэння Вялікага княства Літоўскага, якімі з’яўляюцца літоўская, цэнтрысцкая, канцэпцыя Міколы Ермаловіча і прааналізавала перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага: знешнія, унутраныя і эканамічныя перадумовы.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
[1] Iгнатоускi У.М. Кароткi нарыс гicторыi Беларусi. -Мн. 1991.-190с., 5экз.
[2] Довнар, Т. И.
История государства и права Беларуси: учеб. пособие / Таисия Ивановна; Т. И. Довнар, Н. М. Юрашевич; Академия управления при Президенте РБ. - Минск, 2005. - 317с.
[3] Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т. І. Доўнар. – 2-е выданне. – Мінск: Амалфея, 2008. – 400 с.
[4] [Электронный ресурс] / режим доступа: http://vln.by/node/33 – дата доступа 06.06.2011
[5] Ушинскас, В. А. Роль культуры штрихованной керамики в этногенезе балтов // Славяне: Этногенез и этническая история. – Л., 1989. С. 62–67; Медведев А. М. К вопросу о взаимоотношении западных балтов и носителей культуры штрихованной керамики в І тысячелетии н. э. // Насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый у эпоху жалеза. – Мн., 1992. С. 81–83.
[6] Шарова, Н. С. Гісторыя Беларусі. Матэрыялы да экзамену. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997. - 124 с.
[7] Я.К. Новік, Г.С. Марцуль. - 2-е выд., перапрац. і дап. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.. - Мн.: Універсітэцкае, 2000 - 416 с.
[8] История Беларуси с древности до наших дней: Учеб. Пособие / П. Г. Чигринов. – Мн.: Книжный дом, 2004 -672 c.
[9] [Электронный ресурс] / режим доступа: http://werrik.by.ru/a/g10_cd_
[10]Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Ч.1: Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. /І. П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава, С.Я. Сяльверстава, І.А. Фёдараў. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 656 С
[11]История государства и права Беларуси: Пособие для студентов высш. Учеб. Заведений / И. Н. Кузнецов, В. А. Шелкопляс. – Мн.: Тесей, 2004. - 320 с.
[12] Ермаловіч, М.І. Па слядах аднаго міфа. – Мн., 1989. – С. 29-31
[13] Полное собрание русских летописей. – М., 1965. Т. 15.
[14] Беляев, И. Д. Очерк истории Северо-Западного края России. – Вильна, 1867. – С.49-50; Голубовский П. В. История Смоленской земли до начала XV ст. – Киев, 1895. – С.199
[15] Юхо, Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. Дапам. – У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 352 с.
[16] [Электронный ресурс] / режим
доступа: http://istmira.ru/2/13-
[17] [Электронный ресурс] / режим
доступа: http://old.knihi.com/caropka/
(Internet-версія кнігі: Вітаўт Чаропка. Імя ў летапісе. Менск, Полымя, 1994. ISBN 5-345-00656-3)
[18] Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : вучэб. дапам. / А. Ф. Вішнеўскі. – Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 2000. – 319 с.
[19]Вішнеўскі,
А. Ф. Гісторыя дзяржавы і
права Беларусі : вучэб. дапам. / А.
Ф. Вішнеўскі, І. У.
[20]Краўцэвіч,
А. К. Стварэнне Вялікага