Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх захопнiкау

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Мая 2012 в 16:33, контрольная работа

Описание работы

Уводзiны.

1. Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .

2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен»

3. Уклад беларускага народа у перамогу над фашызмам.
Заключэнне

Лiтаратура .

Содержание работы

Уводзiны.

1. Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .

2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен»

3. Уклад беларускага народа у перамогу над фашызмам.
Заключэнне

Лiтаратура .

Файлы: 1 файл

освобожд Бел от немцев.doc

— 114.00 Кб (Скачать файл)
 

Тэма: «Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх захопнiкау». 

План: 
 
 

Уводзiны.           

  1. Уступленне  савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .  
 
  1. Беларуская  наступальная аперацыя «Баграцiен»
 

    3. Уклад беларускага  народа у перамогу над фашызмам.       

Заключэнне         

Лiтаратура        . 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзiны. 

     Сярод даследаванняў па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны  займае гістарыяграфія вайсковых аперацый на тэрыторыі рэспублікі. Першыя працы, прысвечаныя ваенным дзеянням савецкіх войскаў супраць вермахта на Беларусі, з'явіліся ў канцы 40 - пачатку 50-х гг. Іх аўтарамі былі І.Р. Караткоў і С.М. Шышкоў "Победа Красной Армии в Белоруссии" (М., 1946), Я. Салдаценка "Советская Армия - освободительница Белоруссии" (Мн., 1948), М.М. Мінасян "Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!" (М., 1952). Ваенныя дзеянні супраць нямецкіх захопнікаў разглядаліся праз прызму пераможных аперацый Чырвонай Арміі на Беларусі ў 1943-1944 гг.

     У 60-80-х гг. паявіліся працы, у якіх упершыню навукова аналізаваліся прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г. Трагічным падзеям пачатковага перыяду Айчыннай вайны прысвяцілі свае даследаванні В.А. Анфілаў "Начало Великой Отечественной войны" (М, 1962), "Провал "блицкрига" (М., 1974), М.К. Андрушчанка "Народное ополченне Белоруссии" (Мн., 1980), "На земле Белорусии летом 1941 г." (М., 1985), Я.С. Паўлаў "В суровом сорок первом" (Мн., 1985) і іншыя.

     Звыш 40 манаграфій і 100 кніг мемуарнага характару, якія былі прысвечаны пытанням партызанскага руху і падпольнай барацьбы на Беларусі, з'явілася ў 50-80-я гады. Асаблівае месца сярод іх займае зборнік дакумснтаў і матэрыялаў у трох тамах "Всенародная борьба в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 кюль 1944)", трох-томнік "Всенародная борьба в Белоруссни протнв немецко-фашистских захватчиков", чацвёрты том “Гісторыі Бсларускай ССР" (Мн., 1975), які цалкам прысвечаны падзеям другой сусветнай вайны на Беларусі.

     Значнае месца займаюць даследаванні нямецкага  акупацыйнага рэжыму на Беларусі ў 1941-1944 гг. Па адзначанай праблеме выдадзены дзесяткі зборнікаў дакументаў і матэрыялаў, манаграфій. Сярод іх працы М.М. Загарулькі, А.Ф. Юдзянкова "Крах экономическнх планов фашистской Германии на временно оккупированной террнтории СССР" (М.,   1970), І.С. Краўчанкі, А.І. Залескага, В.П. Раманоўскага "Немецко-фашистский оккупацнонный режим (1941-1944 гг.)" (Мн., 1965), А.А. Фактаровіча "Крах аграрной политики немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии" (Мн., 1979) і інш. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі займаліся выданнем зборнікаў, дакументаў, мемуараў і навуковых прац: "Другі ўсебеларускі кангрэс" (Мюнхен, 1954), "За дзяржаўную незалежнасць Беларусі" (Лондан, 1960), К. Акула "Змагарныя дарогі" (Мюнхен, 1962), Я. Малецкі "Пад знакам Пагоні. Успаміны" (Таронта, 1976), I. Касяк "3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу" (Нью-Йорк, 1956) i iнш.1

     Новы  этап у беларускай гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны пачаўся ў 90-х  гадах. Характэрнай з'явай гэтага перыяду  стала спроба асэнсавання дасягненняў сучаснай гістарычнай навукі, ліквідацыі некаторых "белых плям" і гисторыі антыфашысцкага руху на Беларусі.

     Па-новаму пачынаюць ставіцца гісторыкі і  да асобных старонак антыфашысцкай  барацьбы на Беларусі. У 1992 г. была  апублікавана манаграфія  К.І.  Дамарада  "Партийное подполье и партизанское движенне в Минской области 1941-1944", пазней калектыўная праца "Мінскае антыфашысцкае падполле" (Мн., 1995). На старонках гэтых кніг многа новых звестак аб мінскім падполлі 1941-1944 гг., дзейнасці яго ўдзельнікаў. Асобнае месца займае "справа Кавалёва", дзе ідзе размова аб вяртанні добрага імя аднаму з кіраўнікоў савецкага падполля ў г. Мінску.

     Адметнай  асаблівасцю вылучаюцца працы, прысвечаныя  армейскім аперацыям на тэрыторыі  Беларусі, - гэта манаграфіі І.В. Цімаховіча "Битва за Белоруссию 1941-1944 гг." (Мн., 1994), У.І. Лемяшонка "Вызваленне - без грыфа "Сакрэтна!" (Мн., 1996). Трагічным падзеям чэрвеня - ліпеня 1941 г., звязаным з акружэннем войскаў Заходняга фронту, прысвечана манаграфія I. А. Басюка "Навагрудскі кацёл" (Мн., 1998).

     У апошнія гады з'явіліся манаграфіі У. Е. Снапкоўскага "Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944-1953 гт." (Мн., 1997), А.В. Шаркова "Военнопленные и  интернированные на террнтории Беларусн (1944-1951 гг.)" (Мн., 1997), у якіх асвятляюцца пытанні ўсталявання беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы ў 1944 г., лёс нямецкіх ваеннапалонных на Беларусі.

     Разам з тым многія гістарычныя сюжэты яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў. Сярод іх змаганне беларусаў у  складзе польскай арміі ў гады Другой сусветнай вайны, савецкая ваенная палітыка на Беларусі, стан гаспадаркі рэспублікі ў час нямецкай акупацыі, палітыка нямецкіх уладаў, вайско-выя аперацыі ў 1941-1944 гг. на Беларусі патрабуюць больш дасканалага вывучэння. 
 

  1. Уступленне  савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усходнiх раенау.
 
 

     Разграмiу  фашысцкiя войска у Курскай бiтве 1946 г. Чырвоная Армiя разгарнула стратэгiчнае наступленнне на фронце у 2000 км ад Невеля да Чернага мора.

     Войска  Калiнiнскага, Заходняга, Брянскага i Центральнага фронтоу у верасне - кастрычнiку 1943 г. пачалi вызваленне Беларусi. У лiку першых на терыторыю БССР уступiла 13-я армiя Центральнага фронта, якая к вечеру 23 верасня форсiравала Днепр i першым вызвалiла у Беларусi районный центр Камарын.2

     Войскi Заходняга i Брянскага фронтоу у тесных узаемаадносiнах с Калiнiнскiм фронтам вялi наступленне у напрамку Оршi i Могiлева. 26 верасня яны вызвалiлi  районный центр Хоцiмск Магiлеускай вобластi, 30 верасня был вызвален г. Крычау. Да 2 кастрычнiка войскi Бранскаго фронту прагналi фашыстау з Косцюковiчскага, Клiмавiчскага, Краснапольскага, Крычаускага, Хоцiмскага, Чэрiкоускага раенау. В кастрычнiку - снежнi на Вiцебскам напрамку совецкiя войска вызвалiлi районныя центры Езерiще, Гарадок, Сураж, Лiозно. Заходнi фронт прагнау фашыстау з Мсцiслауля, Дрыбiна.

     У саставе Заходняга фронта прiняла удзел у баях 1-я польская дзiвiзiя iмя Тадеуша Косцюшка. Камандавау дзiвiзiяй генерал брыгады Зiгмунд Берлiнг. Па рашэнню Дзяржаунага камiтэта Абороны СССР в саатвествii з просьбай польскага командавання у дывiзiю было напрулена 325 офiцерау Чырвонай Армii.3

     12 кастрычнiка 1943 г. дывiзiя перешла  у наступленне. За тыя днi баев  яна пацеснiла процiунiка, авалодала  некалькiмi узламi укрепленiй. Особа  упорныя баi разгарнулiсь за высату з отметкай 215,5 м i веску Трегубава. Разам з савецскiмi часцямi дывiзiя штурмам узяла гэтыя укрепленiя. У гонар польскiх воiнау, загiнуушых у гэтых боях, Трегубава пераiменавана у в. Касцюшка.

     Пад Ленiна польскiя салдаты плячом к  плячу з салдатамi Чырвонай Армii показалi образцы стойкосцi i атвагi. Мужнасць i гераiзм польскiх салдат i афiцерау па дастоiнству ацанiла Саветская улада. 243 учаснiка баев пад Ленiна узнагароджаны ордэнамi i медалямi СССР, тром з iх прысвоена званiе Героя Савецкага Саюза.

     У вераснi - кастрычнiку на Гомельскам напрамку войска Центральнага фронта акрамя Терехоукi вызвалiлi районныя центры Свяцiлавiчi, Ветку, Добруш, подышлi к Гомелю i авалодалi Ново-Белiцей. Войска левага крыла фронта пачалi наступать с плацдарма на правым беразе Дняпра i 18 лiстапада вызвалiлi Речыцу, 25 лiстапада фарсiравалi Беразiну i захвацiлi плацдарм на поудзене ад Жлобiна. Войска правага крыла фронта прагналi окупантау з Прапойска, Кормы, Журавiчэй, вышлi к Дняпру у раене Новага Быхава, ахапiушы Гомель з поуначы. Гэта дазволiла 26 лiстапада выбiць фашыстау з Гомеля. Зараз жа у Гомель пераехалi ЦК КП(б)Б, улада БССР i БШПД.4

     Войска  Беларускага фронта, перашедшыi у  студзенi 1944 г. у наступленнi на Мозырскам  напрамку, 14 студзенi вызвалiлi Мозыр i крупны чыгуначный вузел Калiнкавiчi.5

     У лютым 1944 г. савецкiя войска фарсiравалi Днепр i Друць, авалодалi г. Рагачевам. Восенню 1943 г. i у пачатку 1944 г. войска Чырвонай Армii вызвалiлi поунасцю цi часцiчна  каля 40 раенау Гомельскай, Палескай, Могiлеускай i Вiцебскай абласцей.

     Победа  савецкiх войск на Дняпре показала высокi маральны дух войск Беларускага  фронта. Толькi у 65-й армii за форсiраванне  ракi i вызваленне г. Лоева 183 воiнам прысвоена  званне Героя Савецкага Саюза.6

     Уступленне  Чырвонай Армii на тэрыторыю Беларусi ваадушевiла беларускi народ на больш рашыцельную борацьбу супраць окупантау. Хутка раслi рады партызан саздавалiся новыя атрады i брыгады. В партiзаны уступалi вялiкiмi групамi i дажа цэлымi вескамi.

     У Палескай вобласцi, напрыклад, толькi за верасень - кстрычнiк 1943 г. узнiкла 10 новых партызанскiх атрадау i 4 брыгады. За 25 дзен, з 20 лiстапада па 15 снежня 1943 г. у рады партызан Беларусi уступiла каля 22 тыс. век. 7

     Партызаны грамiлi адступаушыя уражескiя часцi, уносiлi разлад i дезарганiзацiю у iх прадвiженне, смела уступалi у баi, затрымлiвалi фашыстау да прыхода часцей Чырвонай Армii.

     Нараду  з баявымi дзеяннямi партызан значную  дапамогу Чырвонай Армii оказывалi подпольщчыкi. У кастрычнiку 1943 г. па рашенню ЦК КП(б)Б быу сазданы Мiнскi подпольны гарком партыi, якi знаходзiуся пры партiзанскiм атрадзе С. А. Ваупшасова (сакратары С. К. Лещеня, Г. Н. Машкоу). 14 верасня 1943 г. подпольшчыкi знiшчалi групу афiцерау нямецкага авiяштаба, размещчанага па Академiчнай вулiце у Мiнске.

     Дiверсiоенная дзейнасць подпольных групп разгарнулась па усей окупiраванай тэрыторыi.

     Па  мере вызвалення ад захопнiкау раенау Беларусi насельнiцтва дружна уключылась у аднауленчыя работы. Толькi у Гомельскай вобласцi кожны дзень працавала на аднауленнi дорог каля 20 тыс. чалавек. Усяго к 1 чэрвеня 1944 г. сiламi рабочых у вызваленных раенах было пабудавана 554 масты на шашыйных i грунтовых дорогах, адноулена 2 буйных масты праз рэкi Сож у Гомелi i Днепр у г. Речыца.

     Яркiм  праяуленнем савецкага патрыятызма была паспяховая мабiлiзацiя у армiю мужскога насельнiцтва. Першымi у рады Чырвонай Армii улiвалiсь партызаны. За перiяд з лiстапада 1943 г. па красавiк 1944 г. з савецкiмi войскамi аб,ядналiся 35 партызанскiх брыгад i 15 асобных атрядау агульным лiкам звыш 50 тыс. человек. З iх больш за 45 тыс. попоунiлi рады Чырвонай Армii. Мабiлiзацыя у Чырвоную Армiю восенью 1943 г. i у пачатку 1944 г. прайшла арганiзавана i з вялiкiм патрыятычным падъемаом, новае попауненне саставiла больш 100 тыс. чалавек.8

     Высокае сазнанне сваяго доуга перад Родзiмай праявiла насельнiцтва рэспублiкi, забяспечываю Чырвоную Армiю харчаваннем. Напрыклад калгаснiкi васьмi вызваленных раенау Магiлеускай вобластi за короткi срок здалi у фонд Чырвонай Армii 37 321 ц хлеба, 150 177 ц бульбы, 8 084 ц гароднiны, 7 787 ц мяса. Ад чатырох вызваленных раенау Вiцебскай вобластi к 20 мая 1944 г. у фонд Чырвонай Армii поступiла 2 810 ц зерна i каля 50 тыс. ц бульбы.

     Патрыятызм  народа вызваленных раенау выявiуся  у сборе сродак у фонд абароны. К лету насельнiцтва Беларусi унесла з сваiх сберажэнiй у фонд Чырвонай Армii 18 230 тыс. рублеу грашмi i облiгацыямi, больш за 1 342 тыс. пудоу хлеба, каля 76 835 тонн бульбы.

     Масавым стала двiжэнне по сбору сродак на будаунiцтва танкавых калон. У яго  уключылась i насельнiцтва окупiраваных весак i гарадоу. Так, за час (восень 1943 - пачатак 1944 гг.) от насельнiцтва окупiраваных раенау паступiла у фонд абароны страны каляя 19 млн. рублеу грашмi i аблiгацыямi, больш 13 кг золота, каля 90 кг серабра i другiя каштоунсцi. 

  1. Беларуская  наступальная аперацыя «Баграцiен».
 

     У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай  Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з  савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі. Адной з буйнейшых падзей гэтага этапа з'явілася Беларуская наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай "Баграціён".

     Да  пачатку бітвы, у чэрвені 1944 г., лінія  фронту на Беларускiм напрамку праходзіла на ўсход ад Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска і ўяўляла сабой від выступа альбо дугі - ад Полацка на поўначы да Ковеля на поўдні, звернутай сваёй выпуклай часткай на ўсход. Гітлераўцы сканцэнтравалі тут найбольш буйную групоўку сваіх войск (група армій "Цэнтр" і на флангах часці груп "Поўнач", "Паўночная Украіна") колькасцю 1,3 млн. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкау і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Створаную ў Беларусі глыбокаэшаланіраваную сістэму абароны, якая прыкрывала галоўныя стратэгічныя напрамкі (усходне-прускі і варшаўска-берлінскі), гітлераўцы называлі "Фатэрлянд" (Айчына), паказваючы, што тут іх армія адстойвае рубяжы самой Германіі.9

     Савецкае  камандаванне, улічваючы важнасць і  складанасць задачы, прыняло ўсе  неабходныя меры для забеспячэння поспеху  аперацыі па вызваленні Беларусі: на працягу красавіка - мая 1944 г. быў дэталёва распрацаваны план аперацыі "Баграцiен"; праведзена ўсебаковая падрыхтоўка да наступлеяння - савецкія войскі былі аб'яднныя ў 4 фронты, забяспечаны ў дастатковай ступені тэхнікай, боепрыпасамi, гаручым, медыцынскімі сродкамі, харчаваннем.

     Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пачалася бiтва за поунае вызваленне Беларусi. У наступленне  перайшлi войскi 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы I.Х.Баграмян), 2-га Беларускага (Г.Ф. Захарау) i 3-га Беларускага (І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся лiся войскi 1-га Беларускага фронту (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленнi ўдзельнічалі таксама Дняпроўская ваенная флатылія, авiяцыя далёкага дзеяння і процівапаветранай абароны, першы асобны французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк "Нармандыя - Неман". Актыўны ўдзел у аперацыі "Баграціён" прымалі партызанскія злучэнні. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К. Жукаў.10

Информация о работе Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх захопнiкау