Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх захопнiкау

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Мая 2012 в 16:33, контрольная работа

Описание работы

Уводзiны.

1. Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .

2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен»

3. Уклад беларускага народа у перамогу над фашызмам.
Заключэнне

Лiтаратура .

Содержание работы

Уводзiны.

1. Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .

2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен»

3. Уклад беларускага народа у перамогу над фашызмам.
Заключэнне

Лiтаратура .

Файлы: 1 файл

освобожд Бел от немцев.doc

— 114.00 Кб (Скачать файл)

     Нягледзячы  на цяжар ваеннага часу, народ праяўляў клопат аб выхаванні і адукацыі дзяцей. Каб даць магчымасць падлеткам пра  доўжыць адукацыю без адрыву ад вытворчасці, з 1943 г., па меры вызвалення тэрыторыі  ад акупантаў, арганізоўваліся агульнаадукацыйныя школы, школы рабочай і сельскай моладзі (ШРМ, ШСМ). Яшчэ раней пачалі дзейнічаць т.зв. "лясныя", альбо партызанскіня школы. У 1942/43 навучальным годзе толькі ў Любанска-Кастрычніцкай партызанскай зоне дзейнічала каля 20 такіх школ.17

     Вучоныя Белдзяржуніверсітэта і Акадэміі навук  БССР вырашалi задачы, якія мелі абароннае  і народнагаспадарчае значэнне: удасканальвання  тэхналагічных працэсаў у прамысловасці; вывядзення новых гатункаў і павышэння  ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур; распрацоўкі новых метадаў лячэння салдат і афіцэраў; пошуку новых радовішчаў прыродных выкапняў і г.д.

     Вялікую выхаваўчую ролю адыгрывала ў час  вайны літаратура. Глыбокі водгук у салдат, партызан, насельніцтва атрымала творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, А.Астрэйкі, П.Броўкі, А.Куляшова, М.Лужаніна, П.Панчанкі, М.Танка і інш. Многія творы беларускіх пісьменнікау былі перакладзены на рускую мову (выбраныя творы Я.Купалы, аднатомнік вершаў Я.Коласа, паэма М.Танка "Янук Сяліба", зборнік апавяданняў М.Лынькова і інш.).18

     Цесную  сувязь з савецкай арміяй, народам  прадэманстравалi работнікі мастацтва. 3 першых дзён вайны былі створаны творчыя (франтавыя) брыгады Беларускага  тэатра оперы і балета. Толькі на працягу месяца Р.В.Млодак, І.М.Балоцін, С.Ю.Друкер і іншыя артысты тэатра далі каля 40 канцэртаў для воінаў дзеючай арміі Калінінскага фронту. У савецкім тыле і на перадавой выступалі калектывы іншых беларускіх тэатраў. Тэатр імя Я.Купалы, знаходзячыся ў Томску, абслугоўваў мясцовае насельніцтва, вайсковыя часці і шпiталi, накіроўваў сваіх лепшых выканаўцаў Г.П.Глебава, Л.Р.Рахленку, Л.I. Ржэцкую, З.Ф.Стому і іншых у часці дзеючай Арміі. За тры гады свайго "сібірскага" перыяду ён паставіў 870 спектакляў, якія праглядзелi каля 750 тыс. чалавек. Калектывы ўсіх беларускіх тэаі давалі шэфскія канцэрты і спецыяльныя пастаноўкі для стварэння фонду абароны.

     Інтарэсы  фронту займалі галоўнае месца і  ў творчасці беларускiх кампазiтарау  і мастакоў. Нагадаем оперу "Алеся" Я.Цікоцкага, сiмфанічныя і інструментальныя творы "3 дзённіка партызана", "Суровыя дні" М.Аладава; скульптурныя партрэты К. Ракасоўскага, М. Яроменкі, В. Талаліхіна, створаныя З. Азгурам; карціны "Беларускія партызаны" М. Філіповіча, "Адпомсцім" Я. Красоўскага і інш.

     Беларускія  кінааператары на базе Маскоўскай студыі - хронікі штомесячна выпускалі кіначасопіс "Савецкая Беларусь". Спецыяльна для абслугоўвання партызан і насельніцтва акупіраванай рэспублікі пры Усесаюзным радыёкамітэце была створана беларуская рэдакцыя радыёвяшчання, якая штодзённа выпускала радыёперадачы. Не спынялі работы беларускі друк, Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

     Работнікі народнай адукацыі, навукі, культуры, літаратуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі ў гады вайны працавалі для  народа, выхоўвалі пачуццё патрыятызму, мужнасці, нянавісці да захопнікаў, натхнялі на непрымірымую барацьбу з ворагам.

     Уклад беларускага народа ў Вялікую  Перамогу, у справу разгрому фашызму  атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Улічваючы гэта, 27 красавіка 1945 г. міжнародная  канферэнцыя, скліканая для ўтварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін - заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжнароднай арганіаацыіі якія i сёння вхоўвае мір i бяспеку народаў. 
 

     Заключэнне 

     Яшчэ  дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і беларускаму народу неабходна было аказваць усямерную дапамогу Чырвонай Арміі і адна часова напружваць сілы на адраджэнне жыцця на амаль цалкам спапялёнай, разбуранай зямлі Беларусі.

     Пасля вызвалення рэспублікі 147 тыс. партызан уліліся ў шэрагі Чырвонай Арміі, а ўсяго ў ходзе i пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ў Чырвоную Армію было мабілізавана 755 тыс. яе жыхароў. Поўнае аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі павінна было адбыцца ўжо ў пасляваенныя гады і патрабавала вялікіх сіл і часу. Цяпер жа толькі пачыналася адраджэнне прамысловасці, траяспарту, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай інфраструктуры.

     Важнае  значэнне надавалася ўзнаўленню чыгунак, якія павінны былі забяспечыць рэгулярную і своечасовую дастаўку грузаў, у тым ліку для фронту. Да лютага 1945 г. на Беларусі было ўзноўлена больш за 10 тыс. км чыгуначных дарог. У 1944 г. узровень прамысловай вытворчасці рэспублікі быў у 10 разоў ніжэйшы, чым у 1940 г., а да лета 1945 г. ужо дзейнічала звыш 8 тыс. прамысловых прадпрыемваў, майстэрань і арцеляў, ці 25 % іх даваеннай колькасці.

     Пасля вызвалення Беларусі Чырвоная Армія  з неаслабнай сілай граміла нямецка-фашысцкіх  захопнікаў. У выніку наступных ударау вораг быў поўнасцю выгнаны з савецкай зямлі, дзяржаўная граніца СССР адноўлена. Чырвоная Армія, выконваючы вызваленчую місію, дапамагла народам Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і iншым вызваліцца ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

     Нiхто  нi забыты, нiшто не забыта – гераiчнае мiнулае навекi i у памяцi народнай. Яно адчувальна жыве у сенняшнiм днi. Жыве яно i у свядомасцi i сэрцах не толькi людзей старэйшага пакалення, а ле i iх дзяцей, унукау, праунукау, якiя не зведалi жахау вайны. Жыве i вучыць жыць па самых высокiх мерках патрыятызму i маралi. Вучыць ненавiдзець вайну, цанiць i абараняць мiр. 
 
 
 
 
 
 

     Лiтаратура 

  1. Беларусь  у Вялiкай Айчыннай вайне 1941 – 1945: Энцыклапедыя. Мн., 1990 г.
 
  1. Вялiкая  Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце сусветнай вайны):/ А.А. Каваленя, У.I. Лемяшонак i iнш.- Мн., Выд. Цэнтр БДУ, 2004.
 
  1. Гiсторыя Беларускай ССР: у 5 т. Мн., 1975. Т.4.
 
  1. Гiсторыя Беларусi: Вучэб. Дапам. У 2 ч. Ч.2. Люты 1917 г.-2000г. / Я.К. Новiк, Г.С. Марцуль. – 2-е  выд., Мн.: Унiверссiтэцкае, 2000.
 
  1. Гiсторыя Беларусi. У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стагоддзi: Курс лекцый /П.I Брыгадзiн, У.Ф Ладысеу, П.I. Зялiнскi. – Мн.:РIВШ БДУ, 2002.
 
  1. Довнар  – Запольский М.В. История Белоруссии. – Мн.: Беларусь, 2003.
 
  1. Очерки  истории Беларуси. 1917 – 2000: Книга  для учителей истории общеобраз.шк./ А.А. Филимонов, Н.а. Богушевич, А.Т. Арбуз и др. – Мн.: Ураджай, 2000.
 
  1. Е.Л. Абецедарская, П.И. Бригадин, История Беларуси Мн. 1997.
 
  1. Чигринов  П.Г. Очерки истории Беларуси: Учеб. Пособие для вузов. – Мн.: Выш. Шк., 2000.

Информация о работе Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх захопнiкау