Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Мая 2012 в 16:33, контрольная работа
Уводзiны.
1. Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .
2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен»
3. Уклад беларускага народа у перамогу над фашызмам.
Заключэнне
Лiтаратура .
Уводзiны.
1. Уступленне савецкiх войск на тэрыторыю Беларусi i вызваленне усхуоднiх раенау .
2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграцiен»
3. Уклад беларускага народа у перамогу над фашызмам.
Заключэнне
Лiтаратура .
З першых жа дзён наступлення ў Беларусі, як сведчыць маршал Г.К.Жукаў, на ўсіх напрамках разгарэліся бязлітасныя баі на зямлі і у паветры . 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў удалося акружыць і знішчыць віцебскую групоўку працiунiка ("Віцебскі кацёл"), вызваліць Віцебск. Войскі 2-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы водныя перашкоды, 28 чэрвеня штурмам авалодалі Магілёвам. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных пад Бабруйскам ("Бабруйскі кацёл"). Гітлераўцы, пацярпеўшы паражэнне на галоўнай абароннай паласе, спрабавалі замацавацца на рубяжы Бярэзіны Аднак іх спроба была сарвана войскамi 3-га Беларускага фронту, якiя фарсiравалi Бярэзiну, i 1 лiпеня вызвалiлi Барысау.
Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі — Мінск. Гітлераўскае камандаванне рабіла ўсё, каб утрымаць горад. Тут былі сканцэнтраваны 3 пяхотныя і 1 танкавая дывізіі, 3 палкі эсэсаўцаў, тэрмінова перакінутыя з Польшчы. Баі савецкіх войск за вызваленне Мінска пачаліся на досвітку 3 ліпеня і паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г.Фролікава. У баях за горад вызначыліся многія байцы 2-га Тацынскага гвардзейскага танкавага корпуса генерала А.С.Бурдзейнага, 1-га гвардзейскага танкавага корпуса генерала М.Ф.Панова, 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршала бранятанкавых войск П.А.Ротмістрава, 3-й арміі генерала А.В.Гарбатава, 31-й арміі генерала В.В.Глаголена і інш.11
На ўсходзе і паўднёвым усходзе ад Мінска ў акружэнні апынулася больш чым 100-тысячная групоўка праціўніка ("Мінскі кацёл"). Гітлер звярнуўся па радыё да камандавання групоўкі з загадам, у якім патрабаваў зрабіць усё, каб выйсці з акружэння. Цэлы тыдзень, да 11 ліпеня, кіпеў "Мінскі кацёл". Нягледзячы на аказанае супраціўленне, фашысцкім войскам но не удалося вырвацца з гэтага “катла”: 70 тыс. Было забiта, 30 тыс. Узята у палон.
У той час як частка нашых войск разам з партызанамi (2-я Мiнская партызанская брыгада, партызанскiя брыгады iмя Шчорса, iмя Чкалава, iмя Суворава, 25 – годзя БССР, “За савецкую Беларусь”, "Камсамольская" і інш.) заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам, галоўныя сілы трох беларускiх франтоў рухаліся на захад. Услед за Мінскам 4 ліпеня быу вызвалены Полацк, 5 - Маладзечна, 16 - Гродна, 28 - Брэст. Такiм чынам, да канца ліпеня 1944 г. нямецка - фашысцкія захопнікі былi поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.12
Разгром
нямецка-фашысцкіх войск у
Сапрауды, бiтва за Беларусь у 1944 г. стала адной з буйнейшых ваенных катастроф Германii. У ходзе аперацыi «Баграцiен» савецкiя войскi разбiлi 28 дывiзiй группы «Цэнтр» з 38. Агульныя страты гiтлерауцау у Беларусi летам 1944 г. перавысiлi тыя, якiя панеслi яны у бiтве на Волзе: было забiта звыш 381 тыс. i узята у палон 158 тыс. салдат, афiцэрау i генералау.13
За
месяц наступлення савецкiя
3.
Уклад беларускага народа у
перамогу над фашызмам.
Разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў вайне 1939-1945 гг. мае сусветна-гістарычнае значэнне. Вялікая перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала велізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб'ектыўна з'явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму, пераканаўчым пацвярджэннем важнасці аб'яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.
Важнейшым фактарам дасягнення Вялікай Перамогі быў удзел многіх дзяржаў і народаў у агульнай барацьбе супраць фашысцкага блока. Значэнне і роля баявых дзеянняў узброеных сіл ЗША, Англii, Францыі, Кітая, намаганні і стойкасць народаў іншых краін, яі змагаліся з гітлераўскай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй, несумненны і відавочны. Разам з тым да ацэнкі ўкладу розных краін у разгром фашызму неправамерна падыходзіць адназначна, а тым больш замоўчваць ці нават прыніжаць ролю Савецкага Саюза ў дасягненнi Вялікай Перамогі, што, на жаль, мае месца, асабліва пасля распаду СССР.
Аб'ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства выратаванне сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброеныя Сілы. На савецка-германскім фронце з пачатку вайны i да сярэдзіны 1944 г. адначасова дзейнічала ад 190 да 270 нямецка-фашысцкіх дывізій, у той час калі англійскай і амерыканскай арміям супрацьстаялі ў Паўночнай Афрыцы ад 9 да 20, у Італіі - ад 7 да 26 дывізій. I пасля адкрыцця другога фронту (чэрвень 1944 г.)у Еўропе на савецка-нямецкім фронце ў 2—2,5 раза больш знаходзілася гітлераўскага войска, чым на заходнім і італьянскім франтах. Даўжыня савецка-германскага фронту на розных этапах вайны вагалася ад 3 да 6 тыс. км. 3 1418 сутак існавання фронту 93 % часу прыпадае на актыуныя баявыя дзеянні. Працягласць жа фронту ў Паўночнай Афрыцы i Iталii не перавышала 300-350 км, а ў Заходняй Еўропе - 800 км.14
Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ. На алтар Вялікай Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян. Ні адной сям'і не абышла вайна, таму нашы людзі добра ведаюць цану заваяванага міру.
Крыніцамі перамогі над агрэсарам з'явіліся дзейнасць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада, Савецкіх Узброеных Сіл, дружба народаў СССР, савецкі патрыятызм. У свеце не знайшлося такой сілы, якая б змагла спыніць фашысцкіх агрэсараў. Толькі 16 дзён супраціўляўся iм народ Польшчы, за 42 дні была акупіравана Францыя, 1418 дзён іммгаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў савецкія людзі і iх узброеныя сілы і дасягнулі перамогі.15
Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Ужо за першыя 8 дзён у Савецкія Узброеныя Сілы ўлілося больш за 5 млн чалавек. Толькі за чэрвень - жнівень 1941 г. больш за паўмільёна мужчын Беларусі, здольных насіць зброю, уступілі ў шэрагі Чырвонай Арміі. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс. Беларусау і ўраджэнцаў рэспублікі. Яны ўдзельнічалі ў бітвах пад Брэстам, Масквой, Сталінградам, на Курскай дузе, у вызваленні Каўказа, Украіны, Прыбалтыйскіх рэспублік, а таксама ў вызваленні ад фашызму народаў Еўропы і Азіі, былі ў ліку тых, хто аддаваў сваё жыцце пры ўзяцці Берліна і штурме рубяжоў у Маньчжурыі, Карэі, на Паудневым Сахаліне і Курылах.
Чырвоная Армія разбіла галоўныя сілы ваеннай машыны агрэсарау. З 13,6 млн чалавек, якіх страціла гітлераўская Германія за час другой сусветнай вайны, 10 млн знайшлі сабе магілу на ўсходнім фронце. Страты нямецка-фашысцкіх войск на савецка-германскім фронце былі ў 4 разы большыя, чым на заходнееўрапейскім і міжземнаморскім тэатрах ваенных дзеянняў.
За час вайны за мужнасць і гераізм ордэнамі і медалямі было ўзнагароджана звыш 7 млн ваеннаслужачых, больш за 11 тыс. чалавек удастоены Героя Савецкага Саюза. Звыш 300 тыс. салдат і афiцэрау Беларусі - атрымалі ордэны і медалі, 441 воін удастоены звання Героя Савецкага Саюза, а чацвярым (летчык П.Я. Галавачоу, камандзiры танкавых злучэнняу I.I. Гусакоскi, С.Ф. Шутау, I.I. Якубоускi) гэта званне прысвоена двойчы прысвоена двойчы, 65 ураджэнцау Беларусi сталi поунымi кавалерамi ордэна Славы.
Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д.Сакалоўскі, І.І.Якубоўскі, С.А.Красоўскі; генераламі арміі: А.І.Аятонаў, І.І.Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі А.Р.Бацюня, І.П.Камера, Ф.І.Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П.Дрозд; контр-адміралам В.Е.Ананіч - усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятанканых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў з Беларусі.
Свой уклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны i падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлi "Рэспублікай-партызанкай". Крыніцамі шырока распаўсюджанага у рэспубліцы партызанскага руху былі патрыятызм нашых людяой адданасць сваёй Айчыне і нянавісць да ворага.
За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусi нанеслі акупантам вялікі ўрон у тэхніцы і жывой сіле. Яны знiшчалi амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Усяго, як вядома, партызаны і падпольшчыкі СССР знішчылі, паранілі і ўзялі ў палон больш за 1,6 млн салдат і афіцэраў вермахта, ваенна-будаўнічых арганізацыі нямецкіх чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі, каланістаў i ваенных чыгуначнікаў. Партызанская барацьба, падпольны рух, а таксама масавае супраціўленне мірнага насельніцтва Беларусі ўсiм мерапрыемствам акупантаў ператварыліся ў адзін з рашаючых фактараў разгрому фашысцкага нашэсця.
Нямала беларусаў у ліку савецкіх грамадзян удзельнічiчала у еўрапейскім руху Супраціўлення. Агульная колькасць савецкіх партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, складала 12 тыс. чалавек. Важную ролю ва ўстанаўленні баявога супрацоўніцтва паміж савецкімі і польскімі партызанамі адыграў Польскі партызанскі штаб які ўзначальваў А.Завадскі, а намеснікам яго, потым началыіікам штаба быў С.Прытыцкі.
На тэрыторыі Чэхаславакіі дзейнічалі больш за 17 тыс. савецкiх партызан. Сярод іх ураджэнец Лепельшчыны Вячаслаў Квіцінскi. У жніўні 1944 г. ён узначаліў атрад, потым ператвораны ў асобную чэхаславацкую брыгаду, якая ажыццявіла 156 баявых аперацый удзельнічала ў вядомым Славацкім паўстанні. В.А.Квіцінскі быў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза, двума ордэнамi Леніна, чатырма ордэнамі ЧССР.
У французскім руху Супраціўлення вызначыўся ўраджэнец Ашмяншчыны Фадзей Варанiшча. Адным з кіраўнікоў антыфашысцкай падпольнай арганізацыі ў Маўтхаўзене быў ураджэнец г.Чавусы Леў Маневіч.
Рух Супраціўлення, які па свайму характару і мэтах быу антыфашысцкім, агульнадэмакратычным, меў важнае гістарычмае значэнне. Сам факт кансалідацыі ў ім людзей розных поглядаў, паходжання сведчыў аб росце свядомасці народных мас, якія адверглi фашызм. Змагары Супраціўлення наносілі адчувальныя ўдары па варожых камунiкацыях i гарнізонах, зганялі фашысцкіх акупантау з населеных пунктау, а у некаторых краiнах (Югаслаiя, Грэцыя, Албанія, Францыя) узброеныя фарміраванні антыфашыстаў вызвалілі ўсю тэрыторыю альбо большую яе частку.
Перамога над фашысцкім блокам была не толькі палітычнай і ваеннай, але і эканамічнай. У дасягненні яе адыгралі сваю ролю эканамічныя рэсурсы СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.
Значны ўклад у забеспячэнне Вялікай Перамогі над ворагам унёс савецкі тыл, у тым ліку эвакуіраваныя з Беларусі на ўсход краіны, галоўным чынам у Паволжа, на Урал і ў Заходнюю Сібір, прадпрыемствы і ўстановы. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў. Усяго ва ўсходніх раёнах СССР працавала прыкладна 1,5 млн эвакуіраваных жыхароў Беларусі. Дзесяткі тысяч беларусаў за працоўныя подзвігі ў савецкім тыле былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі. Сярод іх беларускія чыгуначнікі Героі Сацыялістычнай Працы А.В.Глебаў, М.А.Макараў, І.П.Першукевіч, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскі і інш.
Адзінства фронту і тылу ўмацоўвала сілы воінаў Чырвонай Арміі ў барацьбе з ворагам. Ужо ў канцы 1942 г. суадносіны па асноўных відах ваеннай тэхнікі на савецка-германскім фронце змяніліся на карысць Чырвонай Арміі, а з лета 1943 г. яны працягвалі няўхільна павялічвацца. Па сярэднегадавому выпуску гармат палявой артылерыі СССР пераўзыходзіў Германію больш чым у 2 разы, супрацьтанкавых гармат - у 2,6, мінамётаў - у 5 разоў. Калі ў пачатку вайны нашы знiшчальнiкi і бамбардыроўшчыкі па лётна-тэхнічных даных у цэлым уступалі нямецкім, то ў 1943 г. большасць тыпаў савецкіх самалётаў нераўзыходзіла іх. За час вайны ў серыйную вытворчасць паступіла 25 новых мадэляў самалётаў.16
Працаўнікі калгасаў і саўгасаў забяспечвалі армію харчаваннем і фуражом. Толькі за 4 гады (1941-1944), нягледзячы на акупацыю Беларусі, Украіны, іншых раёнаў краіны, было нарыхтавана 4,3 млрд п. хлеба, г.зн. у 3 разы больш, чым было нарыхтавана і закуплена ў Расіі за першую сусветную вайну.
Нельга не адзначыць, што ўвесь цяжар земляробчай працы ў час вайны вынеслі на сваіх плячах жанчыны, а таксама старыя і падлеткі. Ды і ў прамысловай вытворчасці доля працуючых жанчын складала (па стану на 1945 г.) да 56 %.
Дзякуючы намаганням працаўнікоў тылу Савецкія Узброеныя Сілы атрымалі за гады вайны больш за 10 млн т боепрыпасаў, 16 млн т палiва, 40 млн т харчавання і фуражу, а таксама вялікую колькасць iншых матэрыяльных сродкаў. Адзінства фронту і тылу, працоўны гераізм жыхароў горада і вёскі былі магутным фундаментам Вялікай і Перамогі.
Неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі інтэлігенцыя, работнікі народнай адукацыі і навукі, культуры, літаратуры і мастацтва Беларусі. На ўсход краіны з рэспублікі былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш за 20 вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў. Белдзяржуніверсітэт працягваў сваіо работу па скарочаных вучэбных планах пад Масквой на станцыi Сходня, Акадэмія навук БССР — у Казані, тэатр імя Янкі Купалы - у Томску, оперны тэатр - у Горкім і г.д.
Информация о работе Вызваленне Беларусi ад нямецка – фашысцкiх захопнiкау