Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Января 2013 в 17:43, доклад
Чалавек з’явіўся на зямлі прыкладна каля 3 мільёнаў гадоў назад у Ўсходняй Афрыцы. Прыкладна 600 тысяч гадоў назад людзі пачалі рассяляцца на еўрапейскім кантыненце і каля 100-40 тысяч гадоў да нашай эры, у перыяд ранняга палеаліта, яны з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аб гэтым сведчаць находкі каменных прылад працы каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Клеевічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Можна дапусціць больш ранняе засяленне чалавекам гэтай мясцовасці, але ўсе магчымыя сляды знішчаны ляднікамі. Першыя насельнікі былі неандэртальцамі.
кераміка, упрыгожанні, звычаі трупаспаленняў у круглых курганах, славянская гідраніміка. Злучэнне славянскіх і балцкіх элементаў характэрна для банцараўскай і калочынскай археалагічных культур, якія ў 5-8 стст. нашай эры займалі большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі. Складаныя працэсы этнічнага ўзаемадзеяння славян і балтаў адбываліся на працягу трох стагоддзяў, у выніку славяне часткова выцяснілі балтаў, часткова асіміліравалісь з імі. Славяна-балцкая мяжа пралегла прыкладна па лініі сучасных гарадоў Дзісна – Будслаў – Рубяжэвічы – Беліца – Слонім – Ваўкавыск. У выніку узаемадзеяння славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі стварыліся пераважна славянскія этнічныя супольнасці – крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы былі найбольш буйным племянным аб’яднаннем, якое падзяляецца на тры групы: пскоўская, смаленская і полацкая. Полацкія крывічы займалі басейн Заходняй Дзвіны. На Палессі аселі дрыгавічы. У басейне р. Сож пасяліліся радзімічы. У культуры гэтых плямён балцкімі элементамі з’яўляліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, спіральныя пярсцёнкі, шыйныя грыўны балцкага тыпу, зоркападобныя спражкі. Асноўнымі ж прыкметамі славянскіх элементаў крывіцкай культуры былі бранзалетападобныя скроневыя кольцы, радзіміцкай – сяміпрамянёвыя кольцы, дрыгавіцкай – буйныя металічныя пацеркі, а таксама кераміка. Дрыгавічы, радзімічы і крывічы займалі амаль усю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Але часткова яе закраналі і іншыя усходнеславянскія супольнасці: вяцічы, паляне, драўляне, валыняне, бужане, дулебы. У Панямонні пражывала таксама балцкая група яцвяжскіх плямён – судзінаў, дайновы, паляксянаў і ўласна яцвягаў, а на поўначы-балцкія плямёны літвы, аўкштайтаў.
Расцягнутая на стагоддзі славянская каланізацыя тэрыторыі Беларусі праходзіла ва ўмовах разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зараджэння раннефеадальных адносін. Прычым характэрнай асаблівасцю гэтага працэса быў непасрэдны пераход усходніх славян ад першабытнасці праз ваенную дэмакратыю непасрэдна к феадалізму, мінуючы рабаўладальніцкі лад. У гэты час асновай сацыяльна-гаспадарчага жыцця заставалася буйная патрыярхальная абшчына, але ў яе недрах з з’яўленнем прыватнай уласнасці пачынаюць праяўляцца элементы сацыяльнага расслаення. Выдзяляецца пласт насельніцтва, які павялічвае сваю ўласнасць, у тым ліку і на сродкі вытворчасці, зямлю. З другога боку, з асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае
сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй за многіх сваіх супляменнікаў.
Перасяленні і каланізацыя
новых зямель далі штуршок працэсу
маёмасна-сацыяльнага
У першым тысячагоддзі нашай эры больш багатай становіцца матэрыяльная і духоўная культура ўсходніх славян. Ускладняецца апрацоўка вырабаў з метала, іх арнаментацыя.Складваецца міфалогія. Славяне абагатваралі прыроду, пакланяліся сонцу, верылі ў замагільнае жыццё. Рэлігія прадстаўлена паганскімі ўяўленнямі, шматбожжам. У паганскі пантэон уваходзілі богі: Пярун (бог маланкі і грому), Сварог (бог неба), Дажбог (бог сонца), Ярыла (бог вясны), Жыжаль (бог агню), Зніч (бог падземнага агню), Стрыбог (бог вятроў), Велес (апякун жывёл), Лёля (багіня вясны). Формамі паганскіх вераванняў былі таксама фетышызм (абагатварэнне неадушаўлённых прадметаў), анімізм (вера ў духаў), татэмізм (вера ў роднасць пэўных груп людзей і тотэмаў – жывёл, раслін).