Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2013 в 22:16, реферат
Мэта: развіццё самасвядомасці школьнікаў і фарміраванне патрыятызму на аснове разумення унікальнасці твораў мастацтва і культуры Беларусі.
Задачы:
выкарыстаць патэнцыял старажытнага мастацтва Беларусі як спосаб пазнання рэчаіснасці, сацыялізацыі, культурнай ідэнтыфікацыі асобы;
актуалізаваць культуратворчаскі патэнцыял асобы і яе гражданскае станаўленне;
стварыць умовы для асваення і зберажэння каштоўнасцей нацыянальнай культуры Беларусі у працэсе музычных заняткаў;
садзейнічаць паглыбленню і замацаванню ведаў пра старажытную беларкскую музыку;
стварыць умовы для духоўнага ўзбагачэння вучняў, абуджэння ў іх цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа, выхавання патрыятычных, грамадзянскіх пачуццяў.
Уводзіны.
Свецкая музычная культура як сукупнасць розныз відаў мастацкай творчасці ў мінулым.
Беларускія кампазітары 16 – 19 ст., асаблівасці светапогляду, творчасці.
Шляхі і сродкі абуджэння цікавасці да вывучэння каштоўнасцей роднай культуры.
Распрацоўка тэматычнага адкрытага ўрока.
Разпрацоўка класнага вечара, прысвечанага старажытнай беларускай музыцы “Танец – гэта надхненне, творчасць і асалода.”
Аналіз рэзультатыўнасці праведзенай работы (тэматычных урокаў, класных вечароў) па выхаванню патрыятычных, грамадскіх пачуццяў.
Літаратура.
выкладчык ігры на фартэпіяна
У кантэксце далейшага ўдасканалення нацыянальнай сістэмы выхавання, нарматыўна-прававой базы па яе забеспячэнні вызначана асаблівая роля народных традыцый, народнай культуры ў працэсе выхавання этнічна арыентаванай асобы.
Мэта: развіццё самасвядомасці школьнікаў і фарміраванне патрыятызму на аснове разумення унікальнасці твораў мастацтва і культуры Беларусі.
Задачы:
Змест.
Кожны народ на нейкай ступені гістарычнага развіцця прыходзіць да усведамлення самога сябе як сацыяльнай цэласнасці. На падставе такой духоўнай цэласнасці, узнікшай з агульнай эканомікай, сацыяльных умоў, мовы, культуры, рэлігіі, у народа фарміруецца этнічная (пазней – нацыянальная) свядомасць і самасвядомасць. Асноўным звяном, духоўнай дамінантай нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца ідэя, здольная надхніць і аб’яднаць народ, - нацыянальная ідэя, у якой адлюстроўваецца самабытнасць гэтага народа, яго духоўныя пошукі, сацыяльныя імкненні, гуманістычныя ідэялы.
Гістарычны вопыт сведчыць,
што часцей за ўсё ўпершыню
зерне нацыянальнай ідэі
Працэс інкультурацыі чалавека, уваходжання яго ў этнічную супольнасць і культуру, фарміраванне этнічнай ідэнтычнасці не мысліцца без арыентацыі на розныя віды нацыянальнай традыцыйнай культуры.
Свецкая музычная культура як светапоглядная сістэма і сукупнасць розных відаў мастацкай творчасці і ў мінулым, і ў нашы дні з’яўляецца часткаю нашай духоўнай культуры з множнасцю функцый, што робіць яго эфектыўным сродкам выхавання свядомых грамадзян сваёй краіны, сродкам фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Далучэнне дзяцей і моладзі да культурных каштоўнасцей, арганізацыя вольнага часу, эстэтычнае развіццё на аснове асаблівасцей сацыякультурнага асяродку патрабуюць ад педагогаў глыбокіх тэарэтычных ведаў.
Доўгі час лічылася, што «сапраўдны расцвет беларускай музычнай культуры адбыўся ў ХХ стагоддзі», а час стварэння першых нацыянальных твораў у жанры сімфоніі, напрыклад, прыходзіцца толькоі да 20–ых гг. прошлага стагоддзя, калі сталі адкрывацца народныя консерваторыі пазней пераўтвораныя ў музычныя тэхнікумы. На фоне агульнаеўрапейскага культурнага ландшафта наша краіна нібыта заставалася запаведнікам, дзе культывіраваўся па боьшасці фальклор, а ўся мала–мальскі сур’езная музыка існавала амаль што ў загранічным варыянце: маўляў, у спісах магнацкіх нотных бібліятэк часта фігуруюць імёны Гайдна, Моцарта, іншых западнаяўрапейскіх кампазітараў і практычна не сустракаецца ссылак на нейкія беларускія имёны. Аднак, як высветлілася, гэта зусім не таму, што сур’ёзнуая музыка да 1917–га ў нас не стваралася, — відавочна, звычка адносіцца да «замежнага» вышэй,чым да свайго фарміравалася яшчэ стагоддзя таму…
— Па імненню вядомага музыкаведа Вольгі Дадзіомавай, у Беларусі засталося меньш за 1% партытур, створаных нашымі кампазітарамі да рэволюциыі — большасць гэтых нот апынулася ў архівах Польшчы, Літвы і Расіі. Нягледзячы на тое, што першыя нотныя зборнікі былі выданы ў Брэсце ўжо ў 1558 годзе, а ў Несвіжы — у 1563–м (раней, чым у Рассіі!), да канца 60–х гадоў прошлага стагоддзя не было ні воднай вядомай партытуры, подцверджываючай, што беларуская музычная культура развівалася адначасова с западноеўрапейскай. Станіслав Манюшка, Мечыслаў Карловіч, Напалеон Орда, Восип Казлоўскі і іншыя вядомыя кампазітары фігуравалі тады выключна ў польскім або расейскім кантэксце... Но 40 гадоў таму Адам Мальдіс знайшоў у бібліятэцэ Ягеллонскага універсітэта нотныя запісы свецкай музыкі ХVI — ХVII стагоддзяў — вядомы зараз «Полацкі сшытак». Калі ансамбль старажытнай музыкі «Кантабіле» прэзентаваў яго ў зале Белгосфілармоніі, для многіх гэта стала сапраўдным адкрыццём... Апасля, дзякуючы Вольге Дадіомавай, Тамары Ліхач, Віктору Скарабагатаву было зроблена яшчэ мноства адкрыццяў, аднак гэтага было недастаткова, каб пераўпэўніць скэптыкаў. Тым часам Беларусь ніколі не была на задворках еўрапейскай культуры! Уякасці доказу была прадаставлена аб’ёмная пачка адснятых старажытных нот, падцверджываючых, што ужо ў эпоху Моцарта сімфоніі і серэнады і гучалі, і ствараліся ў Беларусі. Прычым гэтая ўнушальная пачка — толькі пятая частка ад таго, што яны прывезлі ў Беларусь з вільнюскіх архіваў за апошні год. Колькі музыкі, страчанай, нібыта назаўсёды, там яшчэ захаваецца, можно толькі здагадвацца
Тое, што удалася знайсці нашым музыкаведам у архівах Вільнюса, сапраўды цягне на сэнсацыю — гісторыя беларускай музыцы цяпер павінна быць перапісана. Аб багацці сваёй нацыянальнай музычнай спадчыны Беларусь ня ведала амаль 100 гадоў...
А знаходкі найцікавейшыя. Напрыклад, цяпер ёсць дакументальнае падцверджанне таго, што Юзеф Дашчынскі, апякаемы рэчыцкім меценатам Людвікам Ракіцкім, аказаў нежартоўны ўплыў на Манюшка, які безумоўна пад уплывам музыкі Дашчынскага стварыў свае знакамітыя «Астрабрамскія літаніі». І музычны рэнесанс з яго паліфоніяй (шматгалоссем) змяніў мирапозірк нашых кампазітараў ужо ў XVI стагоддзі. І духоўны і культурны цэнтр у Забэлах (цяпер гэта сяло Валынцы Верхнедзвінскага раёна), дзе амаль да 1840–х гадоў дзейнічала высокапрофесіянальная капэла под кіраўніцівам кампазітара Міхала Кавалеўскага, быў далёка не адзіным на тэрыторыі Беларусі...
Да нядаўняга часу лічылася, што першая палова XIX стагоддзя с пункту гледжання беларускай музычнай культуры наогул нецікава. Аднак пры першым выкананні знойдзеных музычных творў слухачы былі ўражаны, наколькі якасную, профэсійную и глыбокую музыку стваралі беларускія кампозітары!
У музычна-тэатральнай
Значную частку рэпертуару Гродзенскага,
Слонімскага і Шклоўскага тэатраў
складалі балеты. Пры некаторых магнацкіх
тэатрах існавалі балетныя школы. Высокае
прафесійнае майстэрства
Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі таксама і ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі: В.Тышкевіча у Свіслачы і Плешчаніцах, Л.Ракіцкага — у Гарадзішчы пад Мінскам, А.Буйніцкага у Забор'і, А.Галіцына у Віцебску, З.Чарнышова у Магілёве. Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад, маёнтак Гарадзец у Магілёўскай губерні, які належаў рускаму арыстакрату, кампазітаруаматару У.Р.КастрыётуСкандэрбеку, сябру М.І.Глінкі і А.С.Даргамыжскага, славіўся адным з лепшых у Расіі прыгонным квартэтам.
У першай палове XIX ст. тэатр на Беларусі набывае ўжо камерцыйны характар. Усталёўваецца тэатральны сезон, з'яўляюцца пастаянныя гарадскія тэатры. Адлюстроўваючы моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар тэатра быў двухмоўным — польскарускім. Ставіліся п'есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.
Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.ДунінМарцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыкантыаматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера аматарскага спектакля камічнай оперы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", музыку для якой напісалі С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта В.ДунінМарцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі "Ідылію" ДунінаМарцінкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага.
Глыбокі след у беларускай музычнай
культуры пакінуў класік польскай музыкі,
ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвеньскі
рн) павета Мінскай губерні Станіслаў
Манюшка. У Мінску ў таленавітага
музыканта і выкладчыка Д.Стэфановіча
ён атрымаў пачатковую музычную адукацыю.
3 Мінскам звязана стварэнне і
пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных
камедый і камічных опер. Творчая
дружба С.Манюшкі з В.
Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры, якІя працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага паланеза "Развітанне з Радзімай"; Фларыян Міладоўскі, аўтар пастаўленай у Мінску аперэты "Канкурэнты"; Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар; І.Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар; Тэафіля Юзафовіч, скрыпачка; дзеці ДунінаМарцінкевіча Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы; Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім імем; браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, дырыжоры мінскага духавога аркестра, кіраўнікі фартэпіянных класаў і інш.
У 30- 40я гады XIX ст. у гарадах стала папулярным свецкае музыцыраванне. Адкрываліся прыватныя музычныя школы, з ліку аматараў музыкі ствараліся аркестры і хоры, праводзіліся літаратурнамузычныя вечары. Пачаліся збіранне і публікацыя беларускай народнай песні, рабіліся спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі. Важную ролю ў стварэнні нацыянальнага музычнага рэпертуару мелі заснаваныя на беларускіх абрадавых песнях і танцах паэма ўраджэнца Віцебшчыны кампазітара Антона Абрамовіча "Беларускае вяселле", а таксама яго п'есы для фартэпіяна, апрацоўкі народных песень.
Развіццё культуры Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст. было звязана з такімі грамадскімі з'явамі, як крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы і ўмацаванне капіталістычнага ладу, фарміраванне беларускай нацыі і рост самасвядомасці беларусаў, абвастрэнне класавых антаганізмаў, барацьба працоўных супраць прыгнёту і бяспраўя. Станоўчы ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Полышчы, Украіны, краін Заходняй Еўропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Нягледзячы на саслоўна-манархічны характар палітыкі, якую праводзілі расійскія ўлады, беларуская культура ўключалася ў агульнаеўрапейскі працэс дэмакратызацыі, станавілася даступнай больш шырокім колам насельніцтва.
Асаблівасці светапогляду старажытных беларускіх кампазітараў, тэматыка вобразаў фартэпіянных твораў.
Пры знаёмстве з музыкай старажытных кампазітараў і звесткамі пра яе аўтараў можна вызначыць наступныя агульныя пазіцыі:
Музычныя фартэпіянныя творы гэтых кампазітараў належаць да розных стыляў і напрамкаў музычнага мастацтва агульнаеўрапейскай традыцыі (Адраджэння, класіцызму, рамантызму) і разнастайных жанраў (песень, танцаў, маршаў, прэлюдый і інш.). У сувязі з гэтым, будучыя музыканты маюць магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі музычнай мовы кожнага мастацкага стылю, прасачыць змяненні, развіццё, эвалюцыю некаторых музычных жанраў у залежнасці ад часу стварэння музыкі, прыналежнасці яе да пэўнага мастацкага напрамку, эпохі. Яркім прыкладам падобнай “трансфармацыі” музычнага жанру можа служыць “паланэз”, які на працягу трох стагоддзяў і трох мастацкіх эпох ад павольнага “пешага” народнага танца чатырохдольнага памеру( Войцах Длугарай, Адраджэнне) пераўтварыўся ў бліскучы бальны танец трохдольнага памеру пры дварах польскай, беларускай і рускай знаці( Мацей Радзівіл, Класіцызм) і, нарэшце. Стаў рамантычнай фартэпіяннай паэмай (Міхаіл Клефас Агінскі, Перадрамантызм), які,дарэчы, называў свае п’есы “паланэзамі не для танцаў”.