Свецкая музычная культура як сукупнасць розныз відаў мастацкай творчасці ў мінулым

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Августа 2013 в 22:16, реферат

Описание работы

Мэта: развіццё самасвядомасці школьнікаў і фарміраванне патрыятызму на аснове разумення унікальнасці твораў мастацтва і культуры Беларусі.
Задачы:
выкарыстаць патэнцыял старажытнага мастацтва Беларусі як спосаб пазнання рэчаіснасці, сацыялізацыі, культурнай ідэнтыфікацыі асобы;
актуалізаваць культуратворчаскі патэнцыял асобы і яе гражданскае станаўленне;
стварыць умовы для асваення і зберажэння каштоўнасцей нацыянальнай культуры Беларусі у працэсе музычных заняткаў;
садзейнічаць паглыбленню і замацаванню ведаў пра старажытную беларкскую музыку;
стварыць умовы для духоўнага ўзбагачэння вучняў, абуджэння ў іх цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа, выхавання патрыятычных, грамадзянскіх пачуццяў.

Содержание работы

Уводзіны.
Свецкая музычная культура як сукупнасць розныз відаў мастацкай творчасці ў мінулым.
Беларускія кампазітары 16 – 19 ст., асаблівасці светапогляду, творчасці.
Шляхі і сродкі абуджэння цікавасці да вывучэння каштоўнасцей роднай культуры.
Распрацоўка тэматычнага адкрытага ўрока.
Разпрацоўка класнага вечара, прысвечанага старажытнай беларускай музыцы “Танец – гэта надхненне, творчасць і асалода.”
Аналіз рэзультатыўнасці праведзенай работы (тэматычных урокаў, класных вечароў) па выхаванню патрыятычных, грамадскіх пачуццяў.
Літаратура.

Файлы: 1 файл

Роль нар культуры.docx

— 48.35 Кб (Скачать файл)

       Найбольш старажытны беларускі кампазітар, сведкі аб якім дайшлі да нас, - Войцах Длугарай( прыкладна 1550-1619гг.) – адзін з прадстаўнікоў усходнееўрапейскай музыкі эпохі Адраджэння. Ён быў выдатным лютністам, кампазітарам і па некаторых звестках, спеваком. Да нашага часу дайшло параўнальна шмат музычных твораў Войцаха Длугарая. Песні, танцы, фантазіі і віланелы (сялянскія песні італьянскага паходжання), створаныя Длугараям ў 16-17стст.. з’яўляюцца бліскучымі ўзорамі бытавой інструментальнай музыкі таго часу. Аналізуючы ролю Войцаха Длцгарая ў гісторыі беларускага музычнага мастацтва, неабходна звярнуць увагу на тое, што яго творы знаходзяцца ў шэрагу першых усходнееўрапейскіх твораў, надрукаваных у Еўропе (Кёльн,1603; Лейпцыг, 1619).

        Мацей Радзівіл (10 лістапада 1749 - 2 кастрычніка 1800) быў таленавітым паэтам, кампазітарам і грамадскім дзеячам. Яго бацькамі былі Леон Міхал Радзівіл з шыдлавецкай галіны і Ганна Людвіка з Мыцельскіх. У канцы 70-х гадоў вярнуўся ў Нясвіж і жыў побач са зводным братам Каралем Станіславам Радзівілам. У гэты час у Нясвіжы расквітнела дзейнасць оперна-балетнага тэатра, дзе працавалі еўрапейскія славутасці, напрыклад, італьянскі спявак, дырыжор і кампазітар Д. Альберціні, чэшскі арганіст, кампазітар і піяніст Я. Дусік. На нясвіжскай сцэне ставіліся лепшыя творы Д. Чымарозы, Д. Сарці, I. Голанда і іншых. Далёка за межамі Нясвіжа разнеслася слава прыдворнага радзівілаўскага балета, якім кіраваў у гэты час беларускі балетмайстар А. Лойка. На высокім узроўні працавала нясвіжская капэла, якая выконвала творы I. Гайдна, Я. Стаміца і іншых. Пад уплывам музычнага асяроддзя Мацей Радзівіл уключыўся ў актыўнае жыццё тэатра. Ён пачаў пісаць уласныя мастацкія творы. Да прыезду польскага караля Станіслава Аўгуста была падрыхтавана аперэта "Агатка", словы да якой напісаў Мацей Радзівіл. У 1786 годзе ён стварыў оперу "Войт Альбянскага паселішча", напісаўшы словы і музыку. У першых пастаноўках спектакля нават выконваў галоўную ролю. Ім былі створаны паланэзы-карціны, паланэзы-балады, якія папярэднічалі аднатыпным творам В. Казлоўскага, М. Агінскага, Ф. Шапэна. Варта адзначыць, што музыкант амаль не адступае ў іх ад традыцый класічнага стылю. Нягледзячы на адчувальныя рысы сентыменталізму і нават перадрамантызму. Разам з аркестравымі паланэзамі Мацей напісаў і некалькі фартэпіянных. Менавіта ў гэты перыяд яго называлі “Несвіжскім Моцартам”. У 1790 годзе будучы прызначаны апекуном малалетняга Дамініка Радзівіла ён застаецца ў Нясвіжы, дзе сустракае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Перад гэтым ім было горача падтрымана Канстытуцыя ад 3 мая. На свае грошы Мацей Радзівіл узброіў некалькі атрадаў. Сваім сялянам, якія вырашылі прыняць удзел у ваенных дзеях, дараваў вольную. Мацей Радзівіл і сам быў у радах змагароў за незалежнасць і свабоду айчыны.

       Восіп Казлоўскі (1757-1813) – высокапрафесійны кампазітар, сучаснік Моцарта і Гайдна, Бетховена і Шумана, Агінскага і Орды. Нарадзіўся ў сям’і беларускіх дваран у г.Прапойску (зараз г.Слаўгарад Магілёўскай вобл.). Пасля заканчэння вучобы Восіпа Антонавіча запрасілі ў маёнтак знакамітага саноўніка Вялікага княства Літоўскага Андрэя Агінскага ў якасці настаўніка сына – Міхала Клеафаса Агінскага. Заняткі з будучым вядомым палітычным дзеячам і славутым кампазітарам перараслі ў сапраўднае сяброўства, якое доўжылася да самой смерці В.А.Казлоўскага.

Яго творы: опера “Узяцце Ізмаіла”, шмат бытавой песенна – танцавальнай музыкі мелі шырокае прызнанне ў  Расіі. Яго святочны паланэз “Гром  победы, раздавайся» стаў гімнам Расійскай імперыі.

    Касцюшка Тадэвуш (1747 – 1817) – легендарны палкаводзец, кіраўнік паўстання 1794г. і музыкант-аматар, імя якога ўпісана ў гісторыю не толькі Беларусі, Літвы і Польшчы, але і Францыі, Швейцарыі. ЗША і Аўстраліі.

    Міхал Клефас Агінскі (1765-1833) належыць да адной з самых старажытных і ўплывовых дынастый у гісторыі Беларусі.Яго палітычная, мастацкая, культурна – асветніцкая і мецэнатская дзейнасць, увесь жыццёвы шлях былі звязаны з гісторыяй многіх краін – Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Італіі і інш. Аднак вельмі паказальны высказванні Агінскага пра сваё беларускае (ці як тады казалі, ліцьвінскае) паходжанне. У мемуарах ён зазначаў: “Паходзячы з ліцьвінскага роду, я нарадзіўся ў Польшчы, у вёсцы маіх бацькоў, за сямі міляў ад Варшавы…Самыя знакамітыя роды ў Польшчы паходзяць переважна з Літвы.Чартарыйскія, Радзівілы, Агінскія, Сапегі, Тышкевічы, Пацы – гэта ліцьвіны…Ліцьвіны, захоўваючы свій статут, захавалі правы сваіх бацькоў, правы адпаведна мясцовасці, звычаяў і маралі народа”. Прыведзеныя выказванні сведчаць пра адназначнасць этнічнай самаіндэфікацыі Агінскага і стаўленне да краіны яго продкаў – Беларусі. Большую частку творчага скарбу Агінскага складаюць фартэпіянныя п’есы – паланэзы, мазуркі, маршы, менуэты, вальсы для фартэпіяна. А таксама шматлікія рамансы. Якія вылучаюцца наяўнасцю нацыянальных элементаў, лірызмам. Кампазітар лічыцца папярэднікам Ф.Шапэна. Неабходна адзначыць яго цудоўны педегагічны дар, які асабліва моцна праявіўся ў эпістале “Запавет сыну Ірэнеўшу, які ад’язджае на вучобу ў Італію”. У ім у вельмі лаканічнай форме “ёсць тое, што спатрэбіцца, каб стаць шчаслівым”. Гэтыя наказы бацькі актуальныя і зараз, праз два стагоддзя.

        Напалеон Орда (1807 – 1883) – кампазітар, піяніст, педегог і мастак, на малюнках якога мы бачым сёння шматлікія нашы гарады і мястэчкі ў тагачасным абліччы. Ён нарадзіўся на палескай зямлі, у маёнтку Варацэвічы Пінскага павета (цяпер Іванаўскі раён). Бацька Міхал, інжынер – фартыфікатар, маршалак шляхты Кобрынскага павета, паходзіў з заслужанага беларускага шляхецкага роду. Маці Наполеона Орды – Юзефа была з вядомага роду Бутрымовічаў, у Пінску, на беразе ракі Піны, узвышаецца іх палац.

     Пачатковую адукацыю, у тым ліку і музычную, Наполеон  Орда атрымаў у бацькоў. Пасля  заканчэння славутай Свіслацкай  гімназіі ў 1823г. ён паступае  ў Віленскі ўніверсітэт на  фізіка – матэматычны факультэт  і адначасова наведвае Віленскую  мастацкую школу, дзе авалодвае  тэхнікай малюнка. Але ў 1827г.  за ўдзел у тайным студэнцкім  таварыстве “Заране”, члены якой  патрабавалі нацыянальнай незалежнасці  і знішчэння прыгоннага права,Орда  быў арыштаваны, выключаны з універсітэта  і больш за год правёў у  турме.

    У 1830г. ён прымае  актыўны ўдзел у нацыянальна  – вызваленчым паўстанні супраць  царскага рэжыму. Пасля яго падаўлення  Напалеон Орда застаецца ў  Парыжы, дзе бярэ ўрокі ў вядомага  пейзажыста П’ера Жэрара, адносіні  з якім у хуткім часе перарастаюць  у сяброўскія.

    У гэты перыяд Н.Орда  піша і выдае паланэзы, валься, серэнады, калыханкі для фартэпіяна  і песні на словы С.Вітвіцкага, А.Плуга і інш.

    Творы Н.Орды выконваюцца  Ф.Шапэнам у салонах Чартарыйскіх  і Плятараў. Музыка беларускага  кампазітара частс гучыць у  доме геніяльнага польскага паэта  – рамантыка Адама Міцкевіча,  які аддаваў перавагу для сваіх  паэтычных імправізацый менавіта  фартэпіяннаму суправаджэнню Н.Орды.

    Аб высокім узроўні  музычнага прафесіяналізму сведчыць  і той факт, што ў 1847г. яму  прапанавалі адказную і пачэсную  пасаду дырэктара Італьянскай  оперы ў Парыжы – аднаго  з самых знакамітых тэатраў  Еўропы.Аднак нягледзячы на поспехі  ў творчай дзейнасці, адносны  дабрабыт і шчасце ў сямейным  жыцці Орда заўсёды сумаваў  па радзіме.

    Да таго ж варта  адзначыць, што ён лічыў сябе  беларусам ( ліцьвінам), аб чым  пераканаўча сведчаць пісьмовыя  дакументы. Не выпадкова Ф.Шапэн  у лісце да Н.Орды, піша: “Пан Бог выпестуе табе выдатнага хлопца ліцвіна, а спадарыні Ордзе дасць сто гадоў здароўя.” Менавіта таму кампазітар, карыстаючыся амністыяй 1856г. вяртаецца ў Варацэвічы, дзе стварае музыку для фартэпіяна, піша акварэлі роднага краю, дае шмат канцэртаў, а ганарары ахвяруе маламаёмным вучням.

         Міхал Ельскі (1831-1904) – скрыпач-віртуоз, кампазітар, прадстаўнік знакамітага роду ельскіх, які ўславіў бацькаўшчыну і пакінуў яскравы след у яе духоўнай спадчыне. Да яго належылі скульптар Казімір Ельскі, які ўпрыгожыў універсітэт і кафедральны сабор у Вільні; Канстанцін Ельскі – падарожнік, даследчыу Паўднёвай Амерыкі, Аляксандр Ельскі – пісьменнік, першы бібліёграф і сябра В.Дуніна-марцінкевіча, перакладчык творай А.Міцкевіча, кампазітар і збіральнік рарытэтаў.

Сёння ў нас ужо ёсць доказы таго, што ў 16 – 19 стст.існавала высокая, сваеасаблівая, шматмерная музычная культура Беларусі. Прычым вяртанне за апшнія дзесяцігоддзі на радзіму шмат імён, а самае галоўнае – мастацкіх твораў, вярнула гістарычную праўду,станоўча ўспрынятую не толькі ў нашай краіне, але і ў свеце.

     Я думаю, мы пераканаліся ў тым, наколькі разнастойнай была дзейнасць, намаганні старажытных кампазітараў ва імя росквіту культурна – асветніцкай дзейнасці Беларусі. І трэба сказаць, што намаганні былі зроблены не марна. Беларуская інтэлігенцыя праводзіць шмат работы па вывучэнню, вяртанню страчанага скарба музычнай спадчыны і па яе распаўсюджанню.

У мае м-цэ у к\з “Мінск” прайшоў  Фестываль “Старажытная зямля” ",які  прысьвечаны рэдкім беларускім інструментам. У канцэрце прагучалі: сярэднявечная музыка, фолькмадэрн і фольк-рок з выкарыстаньнем такіх інструментаў, як колавая ліра, дуда...

Многія сучасныя музычныя калектывы с задавальненнем згадзіліся падтрымаць фестываль «Узраджэнне беларускай сімфоніі», у тым ліку— Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава.

Наш вядомы спявак В.Скарабагатаў арганізаваў  фестываль “Узраджэнне беларускай капэлы”, дзе гучала старажытная вакальная музыка. Міхаіл Фімберг працуе над сваім праэктам “Дзе музыка створана – няхай там і гучыць”. Зараз Дзяржаўны канцэртны аркестр у актыве мае камерные фестывалі не толькі ў Несвіже, але і ў Заслаўле, Мстіслаўле, Міре: там, дзе стваралась,- там і павінна гучаць!

Шляхі і сродкі абуджэння цікавасці  да вывучэння каштоўнасцей роднай культуры.


      У наш час зварот да цудоўнай,незаслужана забытай музыкі Беларусі мінулых гадоў дапаможа не толькі ўдасканальванню непасрэдна фартэпіяннай падрыхтоўкі вучняў, але дабратворна паспрыяе фарміраванню пачуццяў і нацыянальнай самасвядомасці.

Для абуджэння цікавасці вучняў я прапаную заняткі ў розных формах: экскурсіі, урок-падарожжа, рэкамендую падрыхтоўку паведамленняў старшымі вучнямі і замацаванне сваіх эмацыйных уражаній малодшымі школьнікамі.

  Як вынік праведзенай работы  – класный вечар фартэпіяннай  музыкі, які быў запланаваны пад  назвай “Танец – гэта надхненне, творчасць і асалода”, у працэсе знаёмства са старажытнай свецкай беларускай музыкай атрымаў яшчэ адну назву, як мы вырашылі таксама падыходзячую для нашага вечара – “Мелодыі Радзівілаўскага парка”. За час знаёмства з раней малавядомымі старажытнымі беларускімі нампазітарамі і іх іузычнымі творамі, мы атрымалі шмат цікавай інфармацыі, якой вельмі хацелі падзяліцца. Таму вырашылі правесці вечар фартэпіяннай музыкі, дзе настаўнік разам з вучнямі расказваў пра малавядомы перыяд культурнага жыцця Беларусі,  на якой дзеці запрасілі сваіх бацькоў, сябраў, сваіх настаўнікаў.

    Цікавы і змястоўны матэрыял, удала падабраны настаўнікам, у канчатковым выніку падвёў школьнікаў да высновы, што яны — жыхары цудоўнага краю, у якім многа незабыўных куточкаў, што гэты куток Беларусі мае таленавітых людзей, якіх натхняе на стварэнне выдатных твораў, што родныя краявіды — гэта частка Радзімы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аналіз  рэзультатыўнасці праведзенай работы


    У працэсе музычных заняткаў былі створаны ўмовы для асваення і зберажэння каштоўнасцей нацыянальнай культуры Беларусі, для духоўнага ўзбагачэння вучняў, абуджэння ў іх цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа.       Выкарыстоўваючы розныя формы ўрокаў, пазакласныя мерапрыемствы быў актуалізаваны культуратворчаскі патэнцыял асобы і яе гражданскае стаўленне, што садзейнічала паглыбленню і замацаванню ведаў пра старажытную беларкскую музыку,выхаванню патрыятычных, грамадзянскіх пачуццяў.

  Аналіз вынікаў дазволіў вызначыць якасныя змяненні, якія атрымаліся ў змесце эмацыйна – эмпатыйнай сфере вучняў. Можна адзначыць наступныя змяненні:

  • узросшая актыўнасць пры ўвасабленні асабістай эстэтычнай пазіцыі,
  • абуджэнне цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа,
  • актуалізацыя культуратворчаскага патэнцыялу асобы і яе гражданскага стаўлення,
  • паглыбленне і замацаванне ведаў пра старажытную беларкскую музыку,
  • выхаванню патрыятычных, грамадзянскіх пачуццяў –

усе гэтыя  якасныя змяненні сведчаць аб правамернасці  ўключэння ў вучебна – музычную дзейнасць патэнцыялу старажытнага мастацтва Беларусі як спосаба пазнання рэчаіснасці, сацыялізацыі, культурнай ідэнтыфікацыі асобы.Гэта вельмі важна для послядоўнага развіцця чалавека, яго агульнага духоўнага станаўлення.

       Сістэматычная работа ў гэтым напрамку дае добрыя вынікі, можна дабіцца поспехаў у музычным развіцці дзяцей, галоўнае -  зацікавіць іх добра падабраным высокамастацкім музычным матэрыялам, неабходна, каб добрыя музычныя творы сталі неаддзялімай часткай іх музычна – слыхавога вопыта, іх быта. Балтасар Грысіан пісаў: «Музыкальных вкусов столько же, сколько человеческих лиц, но хороший вкус украшает человека в любой стране во все года, всю его жизнь».

   Такі агульны кірунак краязнаўчай працы — мэтанакіраванае далучэнне моладзі да гісторыі, роднай мовы, прыроды, нацыянальнай музычнай культуры — будзе садзейнічаць фармаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, дапаможа спазнаць родны край, яго мінулае і сучаснае, усвядоміць сябе паўнапраўнымі беларусамі.

Информация о работе Свецкая музычная культура як сукупнасць розныз відаў мастацкай творчасці ў мінулым