Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Июня 2013 в 23:55, реферат

Описание работы

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.

Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы.

Файлы: 1 файл

10 ответов на 10 вопросов.docx

— 77.28 Кб (Скачать файл)
  1. Сацыяльна-эканамічнае  становішча  беларускіх  губерняў  ў 1900-1914 гг.

            Сталыпінскія рэформы

 

 

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы. 
 
Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці.  
 
Крызіс і дэпрэсія 1904-1908 гг. у эканоміцы Расійскай імперыі штурхалі фабрыкантаў да аб’яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў. У пачатку 1914 г. на Беларусі былі 34 акцыянерныя таварыствы. Яны карысталіся падтрымкай банкаў, таму мелі большыя магчымасці, чым індывідуальныя прадпрымальнікі.  
 
Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна.  
 
За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913 гг. вырасла з 799 да 1282, а рабочых на іх з 31,1 тыс. да 54,9 тыс. Адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці: магутнасць рухавікоў вырасла амаль у 2 разы.  
 
Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла.  
 
Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных стачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых.  
 
У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна.  
 
Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку заможнага сялянства.  
 
Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.  
 
Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне захавалася на Беларусі ў Віцебскай і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.  
 
Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.  
 
З мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і прылад, супрацьпажарнай бяспекі.  
 
Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю.  
 
Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. У 1910 г. на адзін памешчыцкі маёнтак прыпадала ў сярэднім па 5 жалезных плугоў і па 5,5 розных сельскагаспадарчых машын. Колькасць малатарань і веялак павялічылася да 32,4 тыс. у гаспадарках заможных сялян. Затое сеялкі, жняяркі і сенакасілкі ў іх амаль не сустракаліся. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур.  
 
Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.  
 
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1914 гг. сведчыць аб далейшым развіцці капіталізму, больш глыбокім яго пранікненні ў вытворчыя адносіны. Але, з другога боку, можна сцвярджаць аб недастатковым характары буржуазных пераўтварэнняў. Беларускія губерні заставаліся аграрным рэгіёнам, доля сельскай гаспадаркі ў якім складала 57,5%

 

 

4.  Лютаўская рэвалюцыя  1917 г. у Беларусі.

 

 

Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваў самага неабходнага і ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружанасць у грамадстве цар і яго ўрад не маглі. 
 
Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. Неўзабаве выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола.  
 
Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыў назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.  
 
Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, 4 сакавіка была ўтворана народная міліцыя. Па прыкладу сталіцы саветы прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах - пры ўмове "адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа".  
 
Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы.  
 
6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў. Ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў.  
 
З усіх партый найбольш уплывовай стала партыя кадэтаў, якая ўвабрала ў свой склад прадстаўнікоў заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Мэтамі кадэтаў пасля лютаўскага перавароту 1917 г. было скліканне пасля заканчэння вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць Канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны сацыяльна-эканамічныя рэформы. Кадэты выказаліся за працяг разам з саюзнікамі вайны да поўнай перамогі.  
 
Найбольшым уплывам сярод насельніцтва Беларусі карысталася партыя эсэраў. Хуткі ўздым яе папулярнасці быў абумоўлены шырокавяшчальнай праграмай, абяцаннем даць кожнаму селяніну зямлю без выкупу, дабіцца дэмакратычнага міру і г. д. Эсэры займалі моцныя пазіцыі амаль што ва ўсіх саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтах Заходняга фронту, панавалі ў саветах сялянскіх дэпутатаў. Эсэраўская партыя фактычна падтрымала працяг вайны.  
 
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўную ролю ў палітычным жыцці Беларусі сталі адыгрываць бальшавікі. Галоўная ідэя іх лідэра У. Леніна заключалася ў тым, "каб буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя перарасла ў сацыялістычную". Галоўны лозунг бальшавікоў "Уся ўлада Саветам!" быў цесна злучаны з іншым: "Ніякай падтрымкі Часоваму ўраду!" Ужо тады лідэры бальшавікоў не выключалі ўстанаўлення аднапартыйнай сістэмы ў Расіі. Вырашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага сходу.  
 
Лютаўская рэвалюцыя садзейнічала ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху, барацьбе за самавызначэнне беларускага народа. Сталі ўзнікаць беларускія грамадскія і культурна-асветніцкія гурткі і арганізацыі. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада, пачалі ўтварацца новыя беларускія партыі.  
 
Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Ра-сійскай федэратыўнай рэспублікі. На з'ездзе было пастаўлена пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага універсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, паступовы пераход пачатковых школ на родную мову выкладання. Па аналогіі з Вільняй з'езд утварыў Мінскі Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) для выпрацоўкі асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Большасць БНК склалі прадстаўнікі БСГ.  
 
Найбольш уплывовай беларускай палітычнай партыяй стала Беларуская сацыялістычная грамада. Канферэнцыя БСГ (сакавік 1917 г.), якая адбылася ў Мінску, выступіла таксама ў падтрымку Часовага ўрада, салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва"; выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай рэспублікі; выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэнцыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння гарантаванага мінімуму заработнай платы.  
 
Да сярэдзіны 1917 г. Грамада налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых. Мела сваіх прадстаўнікоў у саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думах Мінска, Петраграда, Бабруйска і іншых, удзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных сацыялістычных партый - каардынацыйнага органа сацыялістычных партый народаў Расіі.  
 
Палітычны, сацыяльны і эканамічны крызіс, які катастрафічна паглыбляўся, вельмі палохаў Часовы ўрад. Нежыццяздольнасць урада была відавочнай для прамыслоўцаў, дзелавых людзей, прадстаўнікоў дваранства, афіцэраў і інш. Выйсце з крызісу яны бачылі ў саюзе антысацыялістычных ліберальных і кансерватыўных груповак і ўсталяванні моцнай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце, ліквідаваць супрацьборства. Правыя знайшлі свайго кандыдата ў дыктатары - новага Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Л. Карнілава, стаўка якога знаходзілася ў Магілёве.  
 
У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць саветы, усталяваць ваенную дыктатуру. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей не апраўдаўся. Пры саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, на прадпрыемствах - баявыя дружыны, чырвонаармейскія атрады. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова Карнілава была ліквідавана, а сам генерал быў ізаляваны ў г. Быхаве.  
 
У гэты найбольш востры этап барацьбы значна панізіўся ўплыў партый эсэраў і меншавікоў, якія пасля паражэння карнілаўцаў адмовіліся сфарміраваць урад без лібералаў, імкнуліся выратаваць буржуазны Часовы ўрад. У той жа час узрос уплыў партыі бальшавікоў, што знайшло адлюстраванне ў павелічэнні іх колькасці ў саветах.  
 
Не было яснага ўласнага ўяўлення, якімі шляхамі можна выйсці з сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісу і ў беларускіх дзеячаў. Некаторыя з іх падтрымлівалі Часовы ўрад, іншыя былі гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавіцкіх.  
 
У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, на чале з А. Чарвяковым, якая фактычна цалкам прыняла праграму РСДРП(б), яе стратэгію і тактыку. Дзейнічала яна ў асноўным у Петраградзе і Маскве.  
 
БСГ у кастрычніку 1917 г. правяла ІІІ з'езд, на якім была зацверджана новая праграма, менш радыкальная ў сацыяльна-эканамічных пытаннях у параўнанні з былымі праграмнымі палажэннямі. Па ініцыятыве БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху - Вялікая беларуская рада.  
 
А тым часам усеагульны крызіс усё больш паглыбляўся. Пашыраўся рух за скліканне ІІ Усерасійскага з'езда саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з цяжкага крызісу. Бальшавікі пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброеннага паўстання. 

 

 

5.  Развіццё  культуры  Беларусі  ў  пачатку XX стагоддзя (1900-1917 гг.).

“Нашаніўскі” перыяд.

 

Літаратура. У пач. XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывалі першыя беларускія выдавецтвы: “Загляяне сонца і ў наша аконца” СПб, “Наша ніва”,  і наша хата (Вільня), “Мінчук”, “Палачанін” якія з 1905 па 1917 г выдалі больш за 128 назваў беларускіх кніг. Цэнтрам беларускага адраджэння стала рэдакцыя газеты Наша Ніва і аднаіменнае выдавецтва. У 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты “ Наша Ніва” перарос у самастойны часопіс “Саха”.

У 1906 – 1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней – толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых.

Навука. Нвуковым даследаваннем Беларусі спачатку у пач 20 ст. вывучэннем Беларусі паспяхова займаліся М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі, Е. Раманаў, В. Ластоўскі, М. Любаўскі і інш.

Вялікім укладам у даследаванне мовы беларусаў з'явіліся працы ўраджэнца Гродзеншчыны Я. Ф. Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэміі навук. Сусветную вядомасць вучонаму прынесла трохтомнае выданне «Беларусы» (1903 – 1922). Гэта сапраўдная «энцыклапедыя беларусазнаўства».

В. Ю. Ластоўскі стаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Новым у яго «Кароткай гісторыі Беларусі», выдадзенай у 1910 г. у Вільні, было імкненне адлюстраваць беларускі народ як творцу свайго лесу.

Літаратура. Буйной постаццю ў беларускай паэзіі пачатку XX ст. з'яўлялася А. Пашкевіч. вядомая пад псеўданімам Цётка. Я на ўдзельнічала ў заснаванні БСГ. Першыя зборнікі паэтэсы «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская» выйшлі нелегальна. Яе рэвалюцыйныя і патрыятычныя вершы выкарыстоўваліся арганізацыямі БСГ, РСДРП у якасці адозваў і лістовак.

У пачатку XX ст. раскрыліся паэтычныя таленты заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павета. Першы яго верш «Мужык» з'явіўся ў 1905 г. Ужо сваімі першымі паэтычнымі кнігамі «Жалейка» і «Гусляр» паэт прыцягнуў да сябе ўвагу чытачоў. Зборнік вершаў «Шляхам жыцця» фактычна стаў найвышэйшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры. Паэмы Я. Купалы «Курган», «Бандароўна» ўзнялі гэты жанр на якасна новую ступень. Яго п'есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» сталі вызначальнай з'явай беларускага тэатральнага жыцця ў пачатку XX ст. У час рэвалюцыі 1905— 1907 гг. паэт падтрымаў народ у барацьбе супраць самадзяржаўя.

Набыў папулярнасць сваімі творамі і Якуб Колас (Канстанцін. Міхайлавіч Міцкевіч), ураджэнец засценка Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах горада Стоўбцы). У першым зборніку вершаў «Песні жальбы» Я. Колас апаэтызаваў вобраз беларуса-мужыка, які, нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне роднага краю. У 1911 г. Колас пачаў працу над паэмай «Сымон-музыка».

Значна ўзбагаціў беларускую паэзію і вывеў яе на еўрапейскі ўзровень Максім Багдановіч. Ён нарадзіўся ў Мінску але большую частку свайго нядоўгага 26-гадовага жыцця правёў за межамі радзімы. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок», у які ўвайшлі вершы, напісаныя ім у 17 – 20-гадовым узросце, быў выдадзены ў Вільні ў 1913 г. Творчасць М. Багдановіча прасякнута любоўю да роднай зямлі, яе народа. У вершы-гімне «Пагоня» М. Багдановіч выказаў трывогу за сваю Радзіму.

Тэатр. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. У пачатку XX ст. мясцовыя артысты праводзілі ў гарадах і вёсках так званыя беларускія вечарынкі. Гэта былі своеасаблівыя тэатральна-канцэртныя паказы, на якіх чыталіся ўголас творы беларускіх аўтараў выконваліся народныя песні і танцы, ставіліся спектаклі.

У 1907 г. самадзейны мастацкі калектыў стварыў у сваім фальварку Ігнат Буйніцкі якога па праву называюць «бацькам беларускага тэатра». 3 групай аматараў ён пачаў наладжваць канцэрты, якія прыцягвалі мноства гледачоў тым, што са сцэны гучала іх родная мова, чаго яны ніколі раней не чулі. Калектыў Буйніцкага стаў першым нацыянальным прафесійным тэатрам, які дзейнічаў у 1910 – 1913 гг. Ён складаўся з драматычных акцёраў, харыстаў танцораў (каля 70 чалавек). У гэты тэатральны калектыў уваходзілі дочкі Буйніцкага, А. Пашкевіч і інш. Сам I. Буйніцкі быў і рэжысёрам, і акцёрам, і танцорам. Яго тэатр паставіў п'есы «Паўлінка» Я. Купалы, «Краю мой родны!..» (па творах М. Багдановіча), народныя песні і танцы. Тэатр I. Буйніцкага гастраляваў па гарадах Беларусі, у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся вялікім поспехам.

Аднак тэатр I. Буйніцкага працаваў у нялёгкіх умовах. Мясцовыя ўлады часта забаранялі яго выступленні. За кожным словам Буйніцкага на сцэне і па-за ёй шукалі вальнадумства. Так, пасля пастаноўкі ў Слуцку камедыі К. Каганца «Модны шляхцюк», у якой высмейваліся і развенчваліся пагардлівыя адносіны шляхты да простых людзей, мясцовая шляхта, убачыўшы сябе ў п'есе як у люстэрку, дамаглася забароны гастроляў тэатра ў сваім павеце.

Пад уплывам дзейнасці I. Буйніцкага набыў шырокі размах аматарскі тэатральны pyx. Так, з 1910 г. у Вільні дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток», якім кіраваў А. Бурбіс. Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі Я. Купалы «Паўлінка». Створанае ў 1917 г. у Мінску Ф. Ждановічам пры ўдзеле І. Буйніцкага Першае бсларускае таварыства драмы і камедыі ўпершыню паставіла на сцэне драму Я. Купалы «Раскіданае гняздо».

Жывапіс. Адной з цэнтральных тэм беларускага жывапісу XX ст. стаў народ, яго пакуты і праца. З пачатку 20 ст. беларускі жывапіс праславілі В. Бялыніцкі-Біруля, Ю. Пэн, Г. Вейсенгоф, Я. Кругер, К. Кастравіцкі.

Яркай старонкай у гісторыі беларускага пейзажнага жывапісу стала  творчасць. Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872 – 1957) — адзін з найлепшых беларускіх жывапісцаў-пейзажыстаў. Разьвіваў традыцыю лірычнага пэйзажа канца 19 стагодзьдзя.Вялікі ўплыў на яго станаўленне як мастака аказаў вядомы рускі жывапісец I. Левітан. Кожная карціна В. Бялыніцкага-Бірулі — роздум пра бясконца цудоўную родную прыроду. Мастак з замілаваннем увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палотнаў. Яго карціны карысталіся нязменным поспехам на міжнародных выставах, іх набывалі вядомыя калекцыянеры. Сам творца атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Прыватную мастацкую школу  стварыў у Віцебску ў канцы XIX ст. Юдаль Пэн (1854 – 1937) Ён адлюстроўваў нацыянальныя рысы яўрэйскага побыту, стварыў цэлую галерэю вобразаў яўрэйскіх рамеснікаў («Гадзіншчык», «Стары кравец», «Жабрак» і інш.). У школе Пэна займаўся ўраджэнец Віцебска М. Шагал, які прысвяціў сваёй радзіме нямала карцін, сярод іх — «Я і веска», «Над Віцебскам» у будучым Шагал атрымаў сусветную вядомасць і стаў адным з найбуйнейшых мастакоў XX ст.

Генрых Вейсенгоф. 1859 – 1922. Беларускі жывапісец. Вучыўся ў Рысавальнай школе В. Герсана ў Варшаве (1874 – 1878), Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1878 – 1882), у Мюнхене (1889), Парыжы (1900). Амаль увесь час жыў у в. Русаковічы Пухавіцкага раёна. Пісаў пераважна пейзажы. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1889 г. Сярод твораў — «Транспарт палонны» (1886), «Перавозка параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889), «Куток у Польным» (1891), «Беларускія паляўнічыя», «Снег» (1894), «Світанак на возеры», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» і інш. Стварыў эскізы дыплома сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Мінску (1901). Памёр у  г.

Янкель Кругер. 1869 – 1940 беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939). Вучыўся ў Парыжы ў акадэміі Жуліана (1888 – 95) і ў пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў (1897 – 1900) у В. Е. Макоўскага. З 1901 працаваў у Беларусі, у 1904 адкрыў курсы малявання і жывапісу ў Менску (з 1906 – мастацкая школа). У дарэвалюцыйны перыяд Кругер выконваў пераважна партрэты прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія адрозніваюцца інтымнасцю і дэмакратызмам выяў (партрэт менскага скрыпача Жухавіцкага; а таксама жанравыя карціны ("Пагром", каля 1905; карціна знішчана жандарамі). У партрэтах савецкага часу імкнуўся падкрэсліць у мадэлі рысы грамадскай дзеяча ("Якуб Колас", 1923, "Янка Купала", 1927, – абодва ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, Менск).

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг