Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Июня 2013 в 23:55, реферат
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.
Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы.
Падобным чынам 19 лістапада
адбываўся II з’езд Саветаў Паўночна-
II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад старшынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на Заходнi фронт.
У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла ўлада ў горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi з’яўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi з’езд Саветаў выказаў падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама абраў орган улады ў асобе губернскага Савета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.
На Магiлёўшчыне стварэнне органаў Савецкай улады зацягвалася з прычыны слабай апоры бальшавiкоў у губернскiм цэнтры. Толькі пасля ліквідацыі духонінскай Стаўкі 14 студзеня 1918 г. пасля правядзення рабоча-салдацкага і сялянскага з’ездаў быў абраны выканкам губернскага Савета пад старшынствам левага эсэра М. Гольмана.
На выбарах ва Ўстаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходне-франтавой акругах перамаглі бальшавікі, і толькі па Магілёўскай эсэры. Але большасць выбаршчыкаў па ўсёй краіне (58%) аддала свае галасы менавіта за эсэраўскi спiс – 58 %, выказаўшы такiм чынам сваю прыхiльнасць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэннi наспелых праблем. Невыпадкова Ў. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў,
В. Кнорын і інш. бальшавіцкія
лідэры распачалі актыўныя захады,
скiраваныя на ўкараненне ў рабочыя
і салдацкія масы пераканання
аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры
перад «буржуазным парламентам»
Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.
9. Утварэнне
ССРБ і Літоўска-Беларускай
Вырашэнне праблем
беларускай дзяржаўнасці было звязана
з палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі
пераўтварэннямі. Прадстаўнікі Паўночна-Заходняга
камітэта бальшавікоў - В. Кнорын (Кнорыньш),
А. Мяснікоў (Мяснікян) і іншыя вельмі адмоўна
аднесліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці.
Некаторыя з іх нават адмаўлялі сам факт
існавання беларускай нацыі і лічылі,
што ўвогуле эпоха стварэння нацыянальных
дзяржаў скончылася, што беларуская дзяржаўнасць
- задумка "буржуазных нацыяналістаў".
Аднак сярод бальшавікоў
існавалі іншыя пункты гле-джання. 31 студзеня
1918 г. у расійскай сталіцы быў утвораны
Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам)
як асобны аддзел Народнага камісарыята
па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да
мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў.
У склад камісарыята ўваходзілі і левыя
эсэры. Яго прадстаўніцтвы дзейнічалі
ў Віцебску, Оршы, Смаленску і супрацоўнічалі
з беларускай секцыяй пры ЦК левых эсэраў.
Белнацкам вёў палітычную
і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод
беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі,
клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве
Беларускі народны універсітэт, Беларускае
навуковае таварыства, адкрыў беларускія
школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету
"Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях".
Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, З. Жылуновіч
і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай
Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных
сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі).
У верасні 1918 г. Белнацкам выступіў з патрабаваннем
"Аб перайменаванні Заходняй вобласці
ў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацкам
хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць
крок у напрамку стварэння нацыянальнай
дзяржаўнасці народаў гэтага краю. Аднак
Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) не прыняў
дадзенай прапановы.
Пасля ануліравання
Брэсцкага міру расійскія войскі аднавілі
тут Савецкую ўладу. Кіраўніцтва БНР выехала
ў эміграцыю. Але ж зноў паўстала пытанне
аб утварэнні беларускай нацыянальнай
дзяржаўнасці.
Некаторыя партыйныя,
савецкія, ваенныя органы без дазволу
Паўночна-Заходняга камітэта партыі сталі
звяртацца да цэнтральных органаў Расіі
з прапановай абвяшчэння самастойнай
Беларускай Рэспублікі. Аднак спачатку
ў Маскве не прыслухоўваліся да голасу
прыхільнікаў стварэння беларускай савецкай
дзяржаўнасці таму, што ў той сітуацыі
цэнтральныя органы Савецкай Расіі не
маглі не лічыцца з думкай Паўночна-Заходняга
абкома партыі камуністаў, Аблвыкамзаха.
Дарэчы, бальшавіцкія дзеячы па-ранейшаму
марылі, што вось-вось пераможа сусветная
сацыялістычная рэвалюцыя.
Пытанне аб лёсе Беларусі
стала прадметам тэрміновага разгляду
ў ЦК РКП(б). 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б)
прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай
Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).
Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком
РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную
работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву
на Беларусі. 25 снежня 1918 г. у Наркамнаце
адбылася нарада І. Сталіна з адказнымі
работнікамі Белнацкама, дзе абмяркоўвалася
пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння
ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. У гэты ж дзень
І. Сталін у размове па тэлефоне са старшынёй
Паўночна-Заходняга абласнога камітэта
РКП(б) А. Мясніковым паведаміў, што ЦК
партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага
савецкага ўрада.
30 снежня 1918 г. адкрылася
ў Смаленску VІ Паўночна-Заходняя абласная
партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна
выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя
вызначала межы рэспублікі і па дакладу
камісіі, утворанай для вывучэння гэтага
пытання, прыйшла да высновы, што ў склад
рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская,
Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская
губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага
паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай
губерні, населенай пераважна беларусамі.
Канферэнцыя абвясціла
сябе І з'ездам Кампартыі бальшавікоў
Беларусі. Быў створаны кіруючы орган
КП(б)Б - Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале
з А. Мясніковым.
31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б
абмеркавала пытанне аб складзе Часовага
рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада
БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць
прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга
камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй
урада быў зацверджаны З. Жылуновіч.
1 студзеня 1919 г. Часовы
ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у
сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на
Беларусі, адзначалася ў маніфесце, належыць
Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх
і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з
жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды
і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы,
банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест
абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей
на тэрыторыі Беларусі адмяніў усе загады
і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў
па-за законам Беларускую раду.
5 студзеня 1919 г. Часовы
рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР,
ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага
часу стаў сталіцай БССР. У снежні 1918 -
студзені 1919 гг. на Беларусі адбыліся валасныя,
павятовыя і губернскія з'езды саветаў.
Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі
- барацьба за "класавую чысціню"
саветаў. У выніку ў Савет былі выбраны
ў асноўным камуністы.
2-3 лютага 1919 г. у Мінску
адбыўся І Усебеларускі з'езд Саветаў
рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх
дэпутатаў. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў,
які прысутнічаў на з'ездзе, абвясціў пастанову
прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці
Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі".
У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб
устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж
Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай
і РСФСР".
І з'езд Саветаў па загаду
з Масквы вызначыў тэрыторыю Савецкай
Беларусі ў складзе Мінскай і Гродзенскай
губерняў. Тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай
і Магілёўскай губерняў адышлі да Расіі.
Справа ў тым, што ў ЦК РКП(б) ведалі намер
кіруючых колаў Польшчы па аднаўленні
краіны ў межах 1772 г. А гэта азначала б
далучэнне да Польшчы ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Таму маскоўскія ўлады адабралі ад БССР
яе ўсходнія рэгіёны, планавалі, калі іншыя
тэрыторыі Беларусі захопіць Польшча,
мець як мага далей на захад мяжу РСФСР.
І Усебеларускі з'езд
Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні
Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну
дзяржаву. Гэта рашэнне зноў жа было праведзена
паводле ўказання ЦК РКП(б). Паколькі польскі
ўрад прэтэндаваў на тэрыторыі Літвы і
Беларусі, ЦК РКП(б) лічыў неабходным аб'яднаць
іх, каб весці агульную барацьбу з ворагам.
Адначасова, як сказаў на з'ездзе Я. Свярдлоў,
аб'яднанне Беларусі і Літвы абмяжуе нацыянальны
рух у абедзвюх краінах.
27 лютага 1919 г. былі
створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР
і яго прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім,
урад аб'яднанай рэспублікі - Савет Народных
Камісараў на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам.
У сувязі з утварэннем Літоўска-Беларускай
ССР узнікла неабходнасць зліць і камуністычныя
партыі Літвы і Беларусі. На аб'яднаным
з'ездзе (4-6 сакавіка 1919 г.) быў абраны ЦК
Кампартыі Літвы і Беларусі.
Так Беларуская Савецкая
Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння
незалежнасці стала часткай новага штучнага
дзяржаўнага ўтварэння - ЛітБел.
10. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.
У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчына,стварыла Савет Дзяржаунай абароны. Яго узначалiлi В.Ластоускi i генерал В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.
З мэтай адстойвання
iнтарэсау беларускага народа i кiравання
беларускiмi землямi пры Лiтоускiм
урадзе было створа на
РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк, Жлобiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiны фронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.
У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.
Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая 1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст. Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай
i незалежнай дзяржавай.
Пад час мірных перамоў, якія ішлі ў Рызе з восені 1920, беларусаў не прадстаўляў ніводзін палітычны цэнтр. Паводле ўдзельніка перамоў з польскага боку Станіслава Грабскага, савецкі ўрад узамен за саступкі на тэрыторыі Украіны прапанаваў Польшчы большую частку Беларусі разам з усёй Міншчынай. Баючыся залішне вялікай колькасці праваслаўнага насельніцтва ў межах Рэчы Паспалітай, С. Грабскі адстойваў мяжу ўздоўж Дзвіны, ад латышска-савецкай граніцы ў кірунку сярэдняга цячэння Прыпяці[4]. Такі выгляд мяжы з СССР, нават пры добрым стаўленні польскага боку, касаваў магчымасць ажыццяўлення якіх-колечы федэрацыйных планаў, спрыяў канцэпцыі інкарпарацыйнай палітыкі.
Рыжскі мірны дагавор нанес вялікі ўдар па беларускіх палітыках Найвышэйшай Рады БНР і Беларускага палітычнага камітэта, якія паслядоўна выказваліся за аб'яднанне беларускіх зямель і стварэнне федэрацыі з Польшчай. Акцыя генерала С. Булак-Балаховіча ў Мазыры і Слуцкі збройны чын не змянілі стаўлення польскага ўрада і парламента да выканання пагадненняў, падпісаных з бальшавікамі ў кастрычніку 1920 і пацверджаных Рыжскай мірнаю дамовай. Гэтая дамова, якая падзяліла Беларусь, не была ўхвалена ніводным уплывовым беларускім цэнтрам у Польшчы. Яна стварыла сітуацыю супярэчнасці польска-беларускіх інтарэсаў і вялікія магчымасці ўздзеяння на гэтыя судачыненні з боку Масквы.
11.Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў
Беларускай ССР у 20-х гг. XX ст.
Адноўленая ў 1920 г. БССР існавала
ў межах, 6 паветаў Мінскай губерні.
Яе заходнія губерні адышлі да Польшчы,
а усходнія засталіся ў складзе
РСФСР. Таму кіраўніцтва БССР падтрымала
ідэю стварэння СССР разлічваючы, што
ў межах саюза можна будзе
вярнуць усходнія землі. 4 Усебеларускі
з’езд саветаў абраў
У 1923 г. урад БССР ставіць пытанне аб вяртанні ўсходніх зямель у склад БССР перад ЦВК РКП(б). У 1924 г. гэта пытанне было вырашана станоўча. 30 снежня 1924 г. у адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР БССР перадаваліся 15 паветаў Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і шэраг валасцей. У выніку тэрыторыя і насельніцтва Беларусі была павялічана ў 2 разы. У 1926 г. адбылася другое ўзбуйненне БССР. 18 – 31 снежня 1926 г. БССР былі перададзены Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 1927 г. быў уведзены новы тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. БССР дзялілася на 8 акруг.
У пачатку 20-ых гадоў урад СССР пачаў ажыццяўляць праграму фарміравання сацыялістычных нацый. Таму ва ўсіх саюзных рэспубліках пачалося нацыянальна-культурнае адраджэнне. У Беларусі працэс нацыянальна-культурнага адраджэння атрымаў назву беларусізацыя. Беларусізацыя закранула ўсе сферы жыцця Беларусі. У сваім развіцці беларусізацыя прайшла 3 этапы: 1) складыванне перадумоў 1919 – 1924 гг., 2) рэальнае ажыццяўленне 1924 – 1928 гг. 3) Згортванне з 1929 г.
У ліпені 1924 г. на 2 сесіі ЦВК
БССР была створана спецыяльная камісія
для яе правядзення на чале з Хацкевічам.
Праграмма беларусізацыі
У 1927 годзе была створана новая канстытуцыя БССР. Яна юрыдычна аформіла дабраахвотнае ўваходжанне БССР у склад СССР, абвясціла дзяржаўнымі беларускую, рускую, яўрэйскую, польскую, мовы. Вызначыла статус беларускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. Упершыню ў савецкай практыцы канстытуцыя выразна раздзяліла функцыі заканадаўчых і выканаўчых органаў. У канстытуцыі БССР адсутнічала палажэнне аб дыктатуры пралетарыята.
Змены ў нацыянальнай і эканамічнай палітыцы бальшавікоў выклікалі ў многіх беларускіх дзеячаў у эміграцыі надзеі на паступовае пераўтварэнне савецкай улады ў дэмакратыю. Таму рада БНР на другім Берлінскім кангрэсе ў 1925 г. абвясціла БССР асяродкам кансалідацыі беларускага народа і заявіла аб сваім самароспуску. Самыя актыўныя ўдзельнікі Рады БНР Лёсік, Цвікевіч, Смоліч, Ластоўскі і іншыя скарысталіся амністыяй, якую аб’явіў урад БССР і вярнуліся ў Беларусь дзе прынялі самы актыўны ўдзел у нацыянальна-культурным будаўніцтве. Неабходна памятаць, што вяртанне ў Беларусь большасці ўдзельнікаў Рады БНР было іх памылковым рашэннем. У 1930-я гады ўсе, хто вярнуўся ў Беларусь па амністыі, былі расстраляны.
Нягледзячы на пэўныя недахопы ў правядзенні беларусізацыі за 4 гады беларускі народ на ніве культурнага развіцця стварыў тое, што іншыя народы стваралі вякамі. Былі створаны беларуская нацыянальная адукацыя, навука, літаратура, тэатр, музыка, кіно. І усё гэта было створана на вельмі высокім узроўні.
15.Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы
20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР
Тое, што зараз называюць савецкай грамадска-палітычнай сістэмай, яшчэ некалькі год таму называлі таталітарным рэжымам. Таталітарны рэжым звычайна звязваюць з імем Іосіфа Сталіна (яго сапраўдная фамілія – Джугашвілі), які кіраваў краінай з 1924 па 1953 гады. Аднак таталітарны рэжым пачаў складывацца ўжо ў 1921 г.
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг