Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Июня 2013 в 23:55, реферат

Описание работы

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.

Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы.

Файлы: 1 файл

10 ответов на 10 вопросов.docx

— 77.28 Кб (Скачать файл)

Казімір Кастравіцкі. Карусь КАГАНЕЦ, сапр.: Казімір – Рафаіл Карлавіч КАСТРАВІЦКІ 1868 – 1918, в. Іншыя псеўданімы і крыптанім: K. Kahaniec, Будзімір, К. Шашаль, К. Качанец, К.К.), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч.

Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы  жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1899 годзе Каганец ажаніўся і  асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай  майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім  таварыстве дабрачыннасці, будаваў  чыгунку ў Лідзе.

Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў  кірылічны варыянт першага беларускага  падручніка новага часу "Беларускі  лемантар, або Першая навука чытання" (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў  праект адмысловага беларускага  алфавіту. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай  папулярнасцю і быў адным з  першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам  драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад  зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе  ў рэдакцыю "Нашай нівы", ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў  выдавецкую суполку «Загляне сонца  і ў наша ваконца». Доўгі час  шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў  месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў  апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў  яе ў "Беларусі" (1919) і "Вольным  сцягу" (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў в. Навасёлкі  ля Койданава. У 1988 на магіле пастаўлены помнік.

 

Развіццё архітэктуры.

На мяжы XIX – XX стст. узнік архітэктурны стыль мадэрн. Для яго было характэрнае адмаўленне ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных формаў. Пашырыліся новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура). Шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі мадэрн у Беларусі былі пабудаваны банк у Віцебску, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве, гасцініца «Еўропа» ў Мінску (**2).

У 1908 г. адбылася рэканструкцыя будынка гасцініцы «Еўропа» ў Мінску, якая не саступала лепшым гатэлям Еўропы. Будынак стаў шасціпавярховым. Кожны са 130 нумароў гасцініцы быў абсталяваны паводле апошняга слова тагачаснай тэхнікі. Тут было электрычнае асвятленне, тэлефон, ванна, вадзяное ацяпленне. У гасцініцы дзейнічаў адзіны ў горадзе ліфт, які называлі тады «пад'ёмнай машынай». Паглядзець на гэты цуд мінчукі прыходзілі цэлымі сем'ямі. У наш час распрацаваны праект аднаўлення будынка гасцініцы.

 

6.  Абвастрэнне   сацыяльна-эканамічнага  і  палітычнага   крызісу  ў  Расіі 

восенню 1917 г.  Кастрычніцкая  рэвалюцыя 1917 г.  і  ўсталяванне  савецкай

улады ў Беларусі.

 

 

Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.

23 верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўлады Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную арганізацыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.

Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама  энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся  з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць  мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.

Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.

Рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бундаўцы. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.

Няздольнасць Часовага ўрада  ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць  інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала  натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсерасійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.

Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным  становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў  ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заўважаў, «што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі, хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас». 24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.

Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

 

2. Перамога Кастрычніцкай  рэвалюцыі ў Петраградзе

 

У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ў. Ленін напісаў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзіны 35 мін. адкрыўся сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб задачах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi усiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання.

Даведаўшыся аб штурме Зiмняга  палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў адозву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе гаварылася аб узяцці з’ездам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Улада на месцах мусiла перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.

На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 гадзіну, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена Ў. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кантрыбуцый) міры. Дакумент быў прыняты аднагалосна.

Пад час дакладу па другім пытанні Ў. Ленін зачытаў тэкст  Дэкрэта аб зямлі, які грунтаваўся  на эсэраўскім аграрным праекце «сацыялізацыі». Дакумент быў прыняты большасцю  галасоў супраць 1 і 8 устрымаўшыхся.

Пры фарміраванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Ўстаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.

Ва Ўсерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) – свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і  ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада – Я. М. Свярдлова).

Ва ўмовах недастатковай  інфармаванасці аб падзеях асноўная маса насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi, успрыняла звесткі аб штурме Зiмняга i г. д. як чарговую спробу бальшавiцкага  перавароту, які пагрозу заваёвам рэвалюцыі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы  ўзнік Камітэт выратавання Радзімы  і Рэвалюцыі, які аб’яднаў палітычных праціўнікаў бальшавікоў.

Са свайго боку 27 кастрычніка  ленінскі СНК выдаў дэкрэт»Аб друку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уздзеяннем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і працоўных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».

Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона  і атрадаў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальшавікоў, ліквідавала ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зменах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі ў інтарэсах працоўных.

 

3. Усталяванне Савецкай  улады на Беларусі

 

Звесткі аб паўстанні ў  Петраградзе былі ўспрыняты грамадскасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу  і небяспека грамадзянскай вайны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка  каля 11 гадзін раніцы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты Вiцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавікоў тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы салдат былі вызвалены з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.

Наяўнасць узброеных сіл дазволіла бальшавiкам усталяваць цэнзуру друку і кантроль над поштай, тэлеграфам, збройнымi майстэрнямi i нават штабам фронту. У мэтах умацавання і пашырэння сваёй улады яны стварылi Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт (ВРК) на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фронта выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу КВР, які аб’яднаў усе сацыялістычныя партыі. Кіраўнікі Мінскага Савета пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратыўнай дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту.

У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў мясцовыя КВР і ператварыліся ў апазiцыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы склад дэпутатаў узяў на сябе ўладныя функцыi.

Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка  пад Петраградам верных А. Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам  дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта узброеную падмогу, у тым лiку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбыў у горад у ноч на 2 лiстапада. 2 лiстапада, увечары на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Асноўныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не ў Савеце, а ў ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).

4-5 лістапада заходнефрантавы  і губернскі камісары склалі  паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы  Заходнім фронтам заявіў аб  сваёй лаяльнасці ВРК. У тых  умовах перастаў дзейнічаць і  КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам  удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губ., а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла адхіленне генерала П. Балуева ад галоўнакамандавання, узросшая бальшавiзацыя армейскiх i iншых камiтэтаў. Так, ужо ў першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэтаў у II i Х армiях i улада поўнасцю сканцэнтравалася ў ВРК на чале з бальшавiкамi (адпаведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi у III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з’езд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а «выказаўся за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства».

КВР па ўсёй Беларусі гублялi уплыў i распадалiся. А пераход улады да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў маштабе губерняў i нават усёй «Паўночна-Заходняй вобласцi». Так, 18–

20 лiстапада дэлегаты ІІІ  сялянскага з’езда Мінскай і  Віленскай губ., галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрымку СНК i яго дэкрэтаў, i абралi новы Выканком Савета ў лiку 35 чал.

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг