Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2013 в 15:23, курсовая работа
Мэта – складанне праграмы факультатыўнага курса «Казачны куфэрак»
Задачы:
акрэсліць асаблівасці развіцця ў малодшым школьным узросце;
скласці праграму аўтарскага курса;
вылучыць сродкі, формы і метады рэалізацыі створанага курса.
Прадмет – аўтарскі факультатыўны курс “Казачны куфэрак”.
Уводзіны ………………………………………………………………………..3
І. Аналiз ўздзеяння казкi на дзяцей малодшага школьнага ўзросту…..…..5
1.1 Роль казак у выхаваўчым працэсе ……………………………………….5
1.2. Класіфікацыя казак беларускага фальклору……………………………6
1.3 Спецыфіка вучэбнай дзейнасці ў малодшым школьным ўзросце, яе змест і структура.………………………………………………………………………9
ІІ. Аўтарская праграма курса “Куфэрак казак” …………………………....14
2.1. Тлумачальная запіска…………………………………………………….14
2.2. Тэматычны план…………………………………………………………...15
2.3. Змест праграмы……………………………………………………………16
2.4. Літаратура…………………………………………………………………18
ІІІ. Сродкі рэалізацыі праграмы ў агульнаадукацыйнай школе…………..20
3.1. Метады і формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці па праграме аўтарскага курса…………………………………………………………………………….20
3.2. Выхаванне школьнікаў сродкамі тэатральнага мастацтва……………..22
Заключэнне………………………………………………………………….…..24
Літаратура…………………………………………………………………….....25
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларускі
дзяржаўны педагагічны
Факультэт эстэтычнай адукацыі
Кафедра этналогіі і фалькларыстыкі
СКЛАДАННЕ ПРАГРАМЫ АЎТАРСКАГА КУРСА
НА АСНОВЕ КАЗАК
І СРОДКІ ЯЕ РЭАЛІЗАЦЫІ
Курсавая работа
па дысцыпліне “Методыка выкладання культуралагічных дысцыплін”
студэнткі 4 курса, 45 групы
Жарскай Маргарыты Аляксееўна
Навуковы кіраўнік:
Васілевіч У.А,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Мінск 2011
ЗМЕСТ
Уводзіны ………………………………………………………………………..3
І. Аналiз ўздзеяння казкi
на дзяцей малодшага школьнага ўзросту…..
1.1 Роль казак у выхаваўчым працэсе ……………………………………….5
1.2. Класіфікацыя казак беларускага фальклору……………………………6
1.3 Спецыфіка вучэбнай
дзейнасці ў малодшым школьным ўзросце, яе змест і структура.……………………………………………………
ІІ. Аўтарская праграма курса “Куфэрак казак” …………………………....14
2.1. Тлумачальная запіска…………………………………………………….14
2.2. Тэматычны план…………………………………………………………...
2.3. Змест праграмы…………………………………………………………
2.4. Літаратура……………………………………………………
ІІІ. Сродкі рэалізацыі праграмы ў агульнаадукацыйнай школе…………..20
3.1. Метады і формы арганізацыі
вучэбнай дзейнасці па праграме аўтарскага
курса…………………………………………………………………
3.2. Выхаванне школьнікаў сродкамі тэатральнага мастацтва……………..22
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
УВОДЗІНЫ
Галоўная мэта
школьнага навучання – фарміраванне
асобы вучня. Казка нясе ў сабе вялікі
развіваючы і выхаваўчы патэнцыял: далучае
дзіця да маральнага вопыта чалавецтва,
развівае яго мысленне. Чым глыбей і паўней
успрынята чытачом тая ці іншая казка,
тым большае ўздзеянне на асобу яна аказвае.
Вывучэнне
эпасу ў школе пачынаецца з казак. Гэта
мэтазгодна, маючы на ўвазе вучэбна –
выхаваўчыя задачы, якія рашае настаўнік
на уроках літаратурнага чытання.
Казкі адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да усяго яркага і незвычайнага, іх здольнасці здзіўляцца, перабольшваць, фантазіраваць. Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць іх пачуцці. У казцы зло караецца, справядлівасць аднаўляецца. Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей пасцігаць народнае ўяўленне пра добрае і злое; высокае, сумленнае і агіднае, нізкае; гуманнае і жорсткае.
Менавіта на прыкладах простых, даступных твораў, якімі і з’яўляюцца казкі, дзеці вучацца разумець змест твора, яго асноўную думку, знаёмяцца з галоўнымі дзеючымі асобамі, іх характарамі і ўчынкамі, ацэньваюць гэтыя ўчынкі. У элементарнай форме дзеці атрымліваюць уяўленне пра выяўленчыя сродкі мовы мастацкага твора.
Але мала проста чытаць і аналізаваць твор, неабходна яшчэ ўмела спалучаць гэтыя віды работы з разнастайнымі прыёмамі і заняткамі, якія дапамагаюць дзецям глыбей разумець прачытанае, садзейнічаюць развіццю мовы, логікі мыслення і выхаванню пачуццяў.
Грунтоўнае вывучэнне беларускай казкi, вывучэнне яе кампазіцыйных і жанравых асаблівасцей, правядзенне практычных заданняў прыцягне ўвагу школьнікаў і выкліча цікавасць да новых спазнанняў , дазволіць пашырыць светапогляд дзяцей і стане нечым новым у iх жыцці. Дзецi змогуць праявiць сябе творча, крэатыўна, расшырыць свае пазнаннi ў веданнi культуры сваей Радзiмы.
Мэта – складанне праграмы факультатыўнага курса «Казачны куфэрак»
Задачы:
Прадмет – аўтарскі факультатыўны курс “Казачны куфэрак”.
Аб’ект – даследаванні, метады, сродкі рэалізацыі факультатыўнага курсу.
Праграмма аўтарскага курса прадуглежвае акрамя класічных форм вядзення заняткаў яшчэ і выяздныя семінары, заняткі на прыродзе, фальклорныя экспедыцыі, наведванне фестываляў народнай творчасці. Разлічана на малодшы школьны ўзрост.
Глава 1. Аналiз ўздзеяння казак на дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа, яго жыцця. Здаўна яна служыць магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця,праўдзіва адлюстроўвае думкі, імкненні і спадзяванні народу,садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з’яўлялася і з’яўляецца неад’емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця. Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыццi.
Казка нясе ў сабе вялікі развіваючы i выхаваўчы
патэнцыял: далучае дзіця да маральнага
вопыта чалавецтва, развівае яго мысленне.
Чым глыбей i паўней успрынята чытачом
казка, тым большае ўздзеянне на асобу
яна аказвае. Казачныя сітуацыі i канфлікты
не толькі даступныя ды зразумелыя дзецям,
яны глыбока закранаюць іх пачуцці. У казках
станоўчы герой трапляе ў вельмі складаныя
сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод i
выпрабаванняў, але ён іх адольвае. У казцы
зло караецца, справядлівасць аднаўляецца.
Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць
дзяцей пасцігаць народнае ўяўленне пра
добрае i зло; высокае, сумленнае i агіднае,
нізкае; гуманнае i жорсткае. Прычым
у казцы гэта паказана “буйным” планам.
Менавіта на прыкладах простых, даступных твораў, якімі з’яўляюцца казкі, дзеці вучацца разумець змест твора, яго асноўную думку, знаёмяцца з галоўнымі дзеючымі асобамі, іх характарамі i ўчынкамі,ацэньваюць гэтыя ўчынкі.
Школа разам з сям’ёй з’яўляецца асноўным інстытутам выхавання, яна заклікана выхоўваць у моладзі лепшыя рысы нацыянальнага характару. Нідзе так поўна не выяўляецца душа і характар народа, як у казках. І разам з тым гэта унікальны матэр’ял, у якім адлюстравана народная педагагогіка. На жаль, сучасная гарадская сям’я, ды, у вялікай ступені, і асіміляваная вясковая сям’я, не з’яўляецца носьбітам, ні захавальніцкай народнага педагагічнага вопыту. Менавіта школа і прызвана адрадзіць лепшыя традыцыі фальклору.
Сярод апавядальных
жанраў беларускай
Кожная з групп беларускіх казак вылучаецца асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.
Казкі пра жывёл
З’яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. Аб гэтым гаворыць не толькі прастата іх зместу, але ў першую чаргу адлюстраванне ў гэтых казках старажытнейшых міфалагічных поглядаў i такіх уяўленняў, як анімізм, татэмізм i заамарфізм (увасабленне бажэстваў у вобразах звяроў).
Звычайна ў беларускіх казках пра жывёл дзейнічаюць звяры i птушкі, якія характарызуюць мясцовую фауну: мядзведзь, воўк, лісіца, заяц, дзік, жораў, чапля, цецярук, дзяцел, верабей, дрозд, а таксама хатнія жывёлы i птушкі: казёл, баран, конь, сабака, кот, певень i інш. Ужо нават адзін пералік «дзеючых асоб» гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны казкі з жыццём іх творцаў i з навакольнай прыродай .
Адна з асаблівасцей гэтых казак — замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія i вызначаюць паводзіны герояў у розных сітуацыях. Лісіца вызначаецца хітрасцю, i гэта амаль заўсёды прыносіць ей поспех у бойках I спрэчках з іншымі звярамі. Воўк дужы, але вёльмі прагны, неразумны, а таму яго часта абдурваюць лісіца, свіння i нават гусі. Не вызначаецца розумам I мядзведзь, галоўная рыса якога — незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры, разважлівы кот; якi дае парады пакрыўджаным, нават выступае іх абаронцам.
Беларускія казкі аб жывёлах, нягледзячы на сваю прастату, вызначаюцца займальнасцю, багаццем творчай выдумкі, яснасцю i канкрэтнасцю вобразаў, дасціпнасцю, жывасцю i трапнасцю мовы.
Чарадзейныя казкі
Сутнасць цудадзейных (чарадзейных) казак заключаецца ў іх назве. Навакольная рэчаіснасць у гэтых казках прапускаецца праз фантастычную прызму. Тут гаворыцца аб розных цудах, ператварэннях, незвычайных героях, пачварах і ўвогуле фантастычных істотах, аб перамозе казачных герояў над ворагамі. У гэтым своеасабліва адлюстроўваюцца рэальныя грамадскія і бытавыя адносіны і барацьба людзей за асваенне і падпарадкаванне прыроды. Фантастыка ў гэтых казках вызначае іх змест, вобразы, а часта і паэтыку.
Характэрна, што ў цудадзейных казках, як і ў іншых народных казках, заўсёды перамагаюць героі — носьбіты лепшых рыс народа і выразнікі яго імкненняў. Гэтыя героі ўвасабляюць народныя паняцці аб сумленні, чэсці, справядлівасці, дабраце і гуманнасці, а іх ворагі — усё коснае, цёмнае, эгаістычнае. Перамога казачных герояў азначае перамогу маральна- этычных ідэалаў і свабодалюбівых імкненняў народа. Героям звычайна нялёгка дастаецца перамога, але затое ім служаць птушкі, звяры, расліны і нават міфічныя істоты.
Героям чарадзейных казак амаль заўсёды дапамагаюць цудоўныя памочнікі. Імі могуць быць людзі — мудрая дзяўчына, парады якой выратоўваюць асілка, старэнькі дзядок, што дорыць герою чароўныя прадметы (збанок, абрус, рог, торбу-саматруску, тапор-самасек, дыван-самалёт), а таксама жывёлы — карова, конь і інш.
Фантастыка гэтых казак не толькі надзяляе герояў незвычайнай сілай, яна дазваляе ім перадольваць за кароткі час вялікія адлегласці, кіраваць рознымі стыхіямі прыроды. У аснове гэтай фантастыкі трэба бачыць імкненне людзей да авалодання прыродай, падпарадкаваць сабе яе таямнічыя, незразумелыя для нашых далёкіх продкаў сілы.
Чарадзейным казкам і казкам аб жывёлах у пэўным сэнсе супрацьстаяць казкі бытавыя, і гэта супрацьстаянне бачыцца не толькі ў асаблівасцях вобразнай сістэмы, паэтыкі, зместу і сюжэтнага складу, але перш за ўсё ў прынцыпах мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Мастацкая выдумка гэтых твораў не выходзіць за межы рэальнага або магчымага, яна не звяртаецца да звышнатуральных сіл, не стварае, як у чарадзейных казках, нейкага паралельнага рэальнаму ірэальнага свету. Такое стаўленне да рэчаіснасці дае падставы некаторым даследчыкам адносіць бытавыя казкі да рэалістычных, хаця пры гэтым і адзначаецца, што рэалізм іх своеасаблівы, далёкі ад таго, што мы называем рэалізмам у дачыненні, скажам, да літаратуры. Бытавыя казкі малююць рэальных людзей (селяніна, пана, салдата, купца), якія дзейнічаюць у звычайных абставінах, хаця сітуацыі, у якія яны трапляюць у казках, могуць быць экстрэмальнымі, неверагоднымі.
Сацыяльна-бытавыя казкі
У пераважнай большасці сатырычныя творы, аб'ектам сатыры ў якіх з'яўляліся пан, поп, суддзя і іншыя прадстаўнікі пануючых класаў і духавенства. Другая сюжэтна-тэматычная група - уласна бытавыя казкі, у якіх канфлікты, пакладзеныя ў аснову твораў, не набываюць такой сацыяльнай быстрыні, вырашаюцца ў межах сямейных або суседскіх адносін, адносін людзей аднаго сацыяльнага статуса. Тут пераважаюць праблемы маральна-этычнага плана.
Такім чынам, агульны малюнак класіфікацыі казачнага эпасу можа быць зведзены да наступнай схемы. Казка як агульнае жанравае паняцце аб'ядноўвае тры асноўныя жанравыя разнавіднасці: казкі аб жывёлах, чарадзейныя казкі,сацыяльна- бытавыя. Першыя дзве жанравыя разнавіднасці ў адлюстраванні рэчаіснасці абапіраюцца на старажытныя ўяўленні, на веру ў існаванне розных таямнічых звышнатуральных сіл, якія персаніфікуюцца ў казках.Трэцяя – адзначана вышэйшая жанравая разнавіднасць – казка сацыяльна- бытавая - яшчэ ў большай ступені, чым дзве першыя, аб'ядноўвае агульныя прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці, якія практычна не пакідаюць месца для старажытных уяўленняў аб існаванні звышнатуральных сіл.
1.3 Спецыфіка вучэбнай дзейнасці ў малодшым школьным ўзросце, яе змест і структура
Малодшы школьны ўзрост – гэта перыяд пазітыўных змен. Важнейшыя змены ўзнікаюць ва ўсіх сферах псіхічнага развіцця: змяняецца інтэлект, сам чалавек, сацыяльныя адносіны. Галоўная роля вучэбнай дзейнасці ў гэтым працэсе не выключае таго, што малодшы школьнік актыўна ўключаны і ў другія віды дзейнасці (гульня, элементы трудавой дзейнасці, заняткі спортам, мастацтвам), у ходзе якіх замацоўваюцца новыя дасягненні дзіцяці.
Таму такім важным з’яўляецца узровень дасягненняў, выкананых дзіцяцем у дадзены ўзроставы перыяд. Калі ў гэтым узросце дзіця не адчуе радасць пазнання, не авалодае уменнем вучыцца, не навучыцца сябраваць, не атрымае ўпэўненасці ў сваіх спасобнасцях, зрабіць гэта ў далейшым будзе значна цяжэй і будзе патрабаваць больш высокіх душеўных і фізічных затрат. Большасць гэтых пазітыўных дасягненняў (самакантроль,арганізованасць, дысцыпліна, інтарэс к атрыманню навыкаў) знешне могуць быць згублены дзіцям на вяршыне перастройкі падрастковага ўзроста. Чым болш пазітыўных навыкаў будзе ў малодшага школьніка, тым лягчэй ен справіцца з цяжкасцямі падрастковага ўзросту [1, с.226].
Дамінантнай функцыяй у малодшым школьным узросце становіцца мышленне. Завяршаецца пераход ад наглядна-вобразнага да вербальна-агічнаму мышленню. Вобразнае мышленне ўсе менш і менш з’яўляецца неабходным у вучэбнай дзейнасці. У канцы малодшага школьнага ўзросту праяўляюцца індывідуальныя адрозненні: сярод дзяцей псіхолагамі вылучаюцца групы "тэарэтыкаў" ці "мысліцеляў", якія легка рашаюць вучэбныя задачы ў тэарэтычным плане, "практыкаў", якім патрэбна апора на нагляднасць і практычныя дзеянні, "мастакоў" з яркім вобразным мышленнем. У дзяцей у сувязі з развіццем функцыі мышлення к канцу малодшага школьнага ўзроста развіваецца спасобнасць да аналізу (гэта праяўляецца, перш за ўсе, у аналізе мэт рашаемых задач), спецыфічная рэфлексія .
Информация о работе Складанне праграмы аўтарскага курса на аснове казак і сродкі яе рэалізацыі