Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2013 в 15:23, курсовая работа
Мэта – складанне праграмы факультатыўнага курса «Казачны куфэрак»
Задачы:
акрэсліць асаблівасці развіцця ў малодшым школьным узросце;
скласці праграму аўтарскага курса;
вылучыць сродкі, формы і метады рэалізацыі створанага курса.
Прадмет – аўтарскі факультатыўны курс “Казачны куфэрак”.
Уводзіны ………………………………………………………………………..3
І. Аналiз ўздзеяння казкi на дзяцей малодшага школьнага ўзросту…..…..5
1.1 Роль казак у выхаваўчым працэсе ……………………………………….5
1.2. Класіфікацыя казак беларускага фальклору……………………………6
1.3 Спецыфіка вучэбнай дзейнасці ў малодшым школьным ўзросце, яе змест і структура.………………………………………………………………………9
ІІ. Аўтарская праграма курса “Куфэрак казак” …………………………....14
2.1. Тлумачальная запіска…………………………………………………….14
2.2. Тэматычны план…………………………………………………………...15
2.3. Змест праграмы……………………………………………………………16
2.4. Літаратура…………………………………………………………………18
ІІІ. Сродкі рэалізацыі праграмы ў агульнаадукацыйнай школе…………..20
3.1. Метады і формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці па праграме аўтарскага курса…………………………………………………………………………….20
3.2. Выхаванне школьнікаў сродкамі тэатральнага мастацтва……………..22
Заключэнне………………………………………………………………….…..24
Літаратура…………………………………………………………………….....25
У большасці дзяцей назіраецца адносная раўнавага паміж рознымі відамі мышлення. Важны пункт для фарміравання тэарэтычнага мышлення – форміраванне навуковых паняццяў. Тэарэтычнае мышленне дазваляе вучню рашаць задачы, з дапамогай арыентацыі не на знешнія, наглядные прызнакі і сувязі аб’ектаў, а на ўнутраныя [2, с.13]. Развіцце тэарэтычнага мышлення залежыць ад таго, як і чаму вучаць дзіця, ад тыпу навучання.
Для таго, каб вучань больш тонка аналізіраваў якасці аб’ектаў, настаўнік павінен праводзіць спецыяльную работу, якая б навучала яго назіранню. Калі для дашкольнікаў было характэрна аналізуючае ўспрыняцце, то да канца малодшага школьнага ўзросту, з’яўляецца сінтэзіруючае ўспрыняцце. Развіцце інтэлекта стварае магчымасць усталеўваць сувязі паміж элементамі ўспрыняцця. Дзеці запамінаюць вучэбны матэрыял, які вызваў у іх інтарэс, прыпаднесены ў гульневай форме, звязаны з яркімі нагляднымі прыкладамі і г.д. Але, у адрозненні ад дашкольнікаў, яны могуць запамінаць матэрыял, ім не цікавы. З кожным годам усе большая ўвага у навучанні аддаецца праізвольнай памяці. У малодшым школьным узросце развіваецца ўвага. Без дастатковай сфармірованасці гэтай псіхічнай функцыі працэс навучання немагчымы. На ўроке настаўнік прыцягвае ўвагу вучняў да вучэбнага матэрыялу, утрымлівае яго доўгі час.
Такім чынам, асноўнымі новаўвядзеннямі малодшага школьнага ўзроста ў пазнаваўчай сферы можно лічыць:
1)якасна новы ўзровень развіцця праізвольнай рэгуляцыі паводзін і дзейнасці, у тым ліку і «ўнутранай», псіхічнай;
2)рэфлексію, аналіз, унутраны план дзеянняў;
3)развіцце пазнаваўчых адносін да сапраўднасцці [3, с.183].
Глубокія змены, якія творацца ў абліччы малодшага школьніка, паказваюць шырокія магчымасці развіцця дзіцяці на дадзеным узроставым этапе
Малодшы школьны ўзрост з’яўляецца сензітыўным:
Матывацыонная сфера, як ліча А.Н.
Ляонцьеў, - ядро асобы.
сярод розных сацыяльных матываў навучання,
напэўна, галоўнае месца занимае матыў
атрымання высокіх адзнак. Высокія адзнакі
для маленькага вучня – крыніца іншых
пахвал, залог яго эмацыянальнага дабрабыту,
прадмет гордасці.
Унутраныя матывы:
1) Пазнаваўчыя матывы - тыя матывы, якія звязаны з змястоўнымі ці структурнымі характарыстыкамі самой вучэбнай дзейнасці: імкненне атрымоўваць веды; імкненне авалодаць спосабамі самастойнага атрымання ведаў;
2) Сацыальныя матывы - матывы, звязаныя з фактарамі,якія ўплываюць на матывы навучання, але не звязаныя з вучэбнай дзейнасцю (мяняюцца сацыяльныя ўстаноўкі ў грамадстве-> мяняюцца сацыяльныя матывы навучання): жаданне быць граматным чалавекам, быць карысным грамадству; жаданне атрымаць пахвалу з боку сяброў, атрымаць поспех, прэстыж; жаданне валодаць спосабамі ўзаемасувязі з навакольным асяроддзем, аднакласнікамі. Матывацыя поспехаў у пачатковых класах нярэдка становіцца дамінантай.
Знешнія матывы - вучыцца за добрыя адзнакі, за нейкую ўзнагароду, галоўнае не атрыманне навыкаў, а нейкая ўзнагарода [5, с.66].
Новаабразаванні пазнаваўчай сферы ў малодшым школьным узросце, маюць вельмі важнае значэнне для далейшага развіцця псіхікі. У многіх дзяцей у канцы малодшага школьнага ўзроста адзначаецца недастатковая сфармірованасць праізвольнай увагі, памяці, спасобнасці да рэгуляцыі разумовых дзеянняў. Сапраўднае іх развіцце замяняецца ўсваеннем стэрыятыпных спосабаў дзеяння ў стандартных умовах. З гэтага, перад псіхолагам, які працуе з вучнямі малодшых класаў, вельмі часта паўстае задача мэтанакіраванага развіцця пазнаваўчых працэсаў дзяцей.
У рэальнай дзейнасці пазнаваўчыя працэсы ўяўляюць сабой складаную сістэму. Таму развіваючая работа, напраўленая на ідэалізацыю асобнага псіхічнага працэса, будзе ўплываць не толькі на яго асабістую прадуктыўнасць, але і на ўзровень функцыяніравання пазнаваўчай сферы ў цэлым.
Часта развіваючы эфект можа аказаць сам факт агульных заняткаў дзіцяці з зацікаўленым, уважлівым да яго праблем дарослым. Канкрэтны змест заняткаў нярэдка адыходзіць пры гэтым на другі план [3, с.29].
ІІ. АЎТАРСКАЯ ПРАГРАМА КУРСА
2.1. Тлумачальная запіска
“Казачны куфэрак” – культуралагічны курс, які паглыбляе веды аб традыцыях беларускага фальклору і арыентуецца на вывучэнне казак. За доўгія стагоддзі свайго існавання народная казка ўвабрала ў сябе пачуцці і думкі многіх пакаленняў, абагульніла сацыяльны і мастацкі вопыт тысяч і мільёнаў людзей, і таму набыла такія ідэйна - мастацкія вартасці, такую глыбіню зместу і дасканаласць паэтычнай формы, што і сёння можа служыць адным з магутных сродкаў маральнага, сацыяльнага і эстэтычнага выхавання моладзi. На аснове гэтых асаблівасцяў была складзена праграма аўтарскага курса.
Важнейшай і адметнай асаблівасцю прадстаўленага курса, у параўнанні з існуючымі праграмамі, з’яўляеццца арыентацыя яго на вывучэнне беларускага фальклору ў кантэксце казак. Гэта дае магчымасць пазнання многіх пытанняў з дапамогай тэатралізацыі і гульні, што з’яўляецца асноўным элементам казак.
Курс прызначаны для школьнікаў малодшых класаў і працягваецца паўгода. Праграмнае вывучэнне праходзіць у форме факультатыва пасля заняткаў раз у тыдзень.
Мэта вучэбнага курса – закласці тэарэтычны падмурак, выклікаць інтэрэс да вывучэння культуры Радзімы, падараваць магчымасць кожнаму дзiцяцi праявiць сябе творча, раскрыць свае таленты.
Практычныя
заняткі прадугледжваюць як
2.2. Тэматычны план
№ |
Тэма |
Дата |
1 |
Уводзіны ў курс |
Верасень |
2 3 |
Чарадзейныя казкі Сцэнічнае майстэрства |
Верасень Кастрычнік |
4 5 |
Казкі пра жывел Рукатворчасць |
Лістапад Снежань |
6 7 |
Сацыяльна- бытавыя казкі Батлейка |
Студзень Люты |
8 |
Заключны занятак |
Люты |
2.3. Змест праграмы
1. Уводзіны ў курс.
Сутнасць факультатыўнага курсу, яго задачы і мэты. Гісторыя фарміравання казкі. Класіфікацыі казак. Значэнне, структура, асаблівасці казкі. Казка як сродак пазнання навакольнага свету. Сувязь казак са з’явамі прыроды. Выкарыстанне казак ў духоўным і культурным жыцці чалавека. Роля казак у жыццi людзей.
2. Чарадзейныя казкі.
Азнаямленне з чарадзейнымі казкамі. Чытанне казак па ралях. Галоўныя героі. Цудадзейныя прадметы. Аналіз казкі. Вобраз Бабы-Ягі, Кашчэя Бессмяротнага. Выяўленчыя сродкі мовы, выкарастаныя ў казцы. Выкананне дзецьмі творчых заданняў. Тэатральная пастаноўка казкі. Суаднясенне ідэі чарадзейнай казкі з прыказкамі і прымаўкамі. Наведванне музея-запаведніка ў Заслаўі.
3. Сцэнічнае майстэрства.
Правядзенне практычных заняткаў на свежым паветры. Заняткі на свабоду рухаў. Заняткі на развіцце ўвагі і выразнасці. Работа над дыкцыяй. Заняткi з выкарыстаннем мiмiчных i пантамiмiчных заданняў, iнсцэнiровак.
Наведванне тэатра.
4. Казкі пра жывел.
Знаемства з казкамі пра жывел. Галоўныя героі. Інсцэніроўка казкі “Ліска і кот” . Вобраз Лісы. Вобраз Ката. Вобраз Мядзведзя. Стварэнне славеснага партрэта герояў. Знаходжанне сувязей памiж вобразамi ў сюжэце казкi. Абагульненне падабранага матэрыяла аб галоўных героях, складанне iх поўнай характарыстыкi. Наведванне заапарка.
5. Рукатворчасць.
Выраб касцюма для пастаноўкі казкі. Малюнкі на тэму “Любімы герой казкі”. Малюнкі пальцамі пад чытанне казкі. Псіхалагічны аналіз выкарыстанага колеру ў карціне дзяцей. Падрыхтоўка дэкарацый. Наведванне творчай майстэрні народнага рамяства.
6. Сацыяльна- бытавыя казкі.
Азнаямленне з сацыяльна-бытавымі казкамі. Чытанне казак па ралях. Галоўныя героі. Аналіз казкі. Вобраз пана, простага селяніна, дурня. Значэнне рыс характару герояў i складанне iх ацэначнай характарыстыкi. Выяўленчыя сродкі мовы, выкарастаныя ў казцы. Выкананне дзецьмі творчых заданняў. Прыказкі і прымаўкі ў казках. Абагульненне падабранага матэрыяла . Наведванне музея ў Траецкім прадмесці.
7. Батлейка
Наладжванне “Віфліема”. “Вяртэп”. Лялечны тэатр. Жывыя акцёры. Віды батлейкі. Выраб лялек. Рэлігійны змест. Інтэрмедыйныя сцэны з народным гумарам. Сацыяльная накіраванасць. Час выканання. Роль батлейкі ў станаўленні прафесійнага тэатра. Бытаванне і рэпертуар. Тэатральная пастаноўка. Наведванне музея ў цэнтры гульні і цацкі.
8. Заключны занятак
Прагляд фотаздымкаў, відэа-ролікаў працы факультатыва за год. Наладжванне фальклорнай экспедыцыі ў вёску. Абранне даты. Інструктаж. Правілы запісу матэрыяла.
2.4. Літаратура
ІІІ. СРОДКІ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ
3.1. Метады і формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці па праграме аўтарскага курса
Курс распрацаваны на аснове мастацка-гістарычнай спадчыны, з улікам метадычных рэкамендацый сучасных даследчыкаў фальклору і абраднасці беларусаў, з разлікам не на абстрактнага ўдзельніка, а на сучаснага вучня, якога цяжка адарваць ад камп’ютэраў, шумных дыскатэк, замежнай музыкі. Дзеці не прывыклі ствараць свята сабе самі, лягчэй заняць пазіцыю сузіральніка, гледача. Таму, пасля завяршэння кожнага пункту плана, рыхтуецца выступленне. Гэта з’яўляецца заліковым мерапрыемствам.
У нашых продкаў было выразна сфарміравана ўяўленне пра цыклічнасць жыцця. І гэта яскрава выяўляецца ў каляндарна-абрадавых святах, цесна звязаных з кругазваротам сонца і земляробчай працай селяніна. Сёння мы не можам спадзявацца на адраджэнне абрадаў у сваім першародным выглядзе: разбураны спрадвечны ўклад жыцця, страчана магічная сутнасць селяніна з зямлёй, сонцам, сіламі прыроды, аднак прапанаваны мной курс усё ж дае магчымасць наблізіць духоўную спадчыну продкаў да сучаснага чалавека.
Пры ажыцяўленні праграмы настаўнік можа карыстацца наступнымі метадамі, якія прапаноўвае Новікаў А.М:
Традыцыйнай формай
факультатыўнага курсу з’
Информация о работе Складанне праграмы аўтарскага курса на аснове казак і сродкі яе рэалізацыі