Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2013 в 15:23, курсовая работа
Мэта – складанне праграмы факультатыўнага курса «Казачны куфэрак»
Задачы:
акрэсліць асаблівасці развіцця ў малодшым школьным узросце;
скласці праграму аўтарскага курса;
вылучыць сродкі, формы і метады рэалізацыі створанага курса.
Прадмет – аўтарскі факультатыўны курс “Казачны куфэрак”.
Уводзіны ………………………………………………………………………..3
І. Аналiз ўздзеяння казкi на дзяцей малодшага школьнага ўзросту…..…..5
1.1 Роль казак у выхаваўчым працэсе ……………………………………….5
1.2. Класіфікацыя казак беларускага фальклору……………………………6
1.3 Спецыфіка вучэбнай дзейнасці ў малодшым школьным ўзросце, яе змест і структура.………………………………………………………………………9
ІІ. Аўтарская праграма курса “Куфэрак казак” …………………………....14
2.1. Тлумачальная запіска…………………………………………………….14
2.2. Тэматычны план…………………………………………………………...15
2.3. Змест праграмы……………………………………………………………16
2.4. Літаратура…………………………………………………………………18
ІІІ. Сродкі рэалізацыі праграмы ў агульнаадукацыйнай школе…………..20
3.1. Метады і формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці па праграме аўтарскага курса…………………………………………………………………………….20
3.2. Выхаванне школьнікаў сродкамі тэатральнага мастацтва……………..22
Заключэнне………………………………………………………………….…..24
Літаратура…………………………………………………………………….....25
Нетрадыцыйнай формай факультатыўнага курсу я абрала наступнае:
Паколькі ў аснове, створанай мною праграмы, ляжыць рэканструкцыя казкі на сцэне, то асноўным напрамкам працы, з’яўляецца тэатральнае мастацтва.
3.2. Выхаванне школьнікаў сродкамі тэатральнага мастацтва
Тэатр – адна з найбольш яскравых, эмацыянальна насычаных форм эстэтычнага ўспрымання рэчаіснасці. Выхаванне школьнікаў сродкамі тэатральнага мастацтва можна выкарыстоўваць ва умовах класа і пазашкольнага калектыву.
Падлеткі і моладзь асабліва ўражліва ўспрымаюць падзеі, якія адбываюца на сцэне. Ім падабаюцца пераўвасабленні, ператварэнні, шмат каму з маладых людзей хочацца і самім паспрабаваць свае сілы ў тэатральнай творчасці. Гэтую асаблівасць належыць умела выкарыстоўваць і скіроўваць на выхаванне ў моладзі добрага мастацкага густу, цікавасці да фальклору, музыкі і іншых відаў мастацтва.
Як лічыць В.С. Новак: “У кожным з нас на генным узроўні закладзена схільнасць да увасаблення праз дзеянне, гэта значыць тэатралізацыі тых ці іншых падзей. Нашы продкі на працягу тысячагоддзяў таленавіта распрацоўвалі драматургію святаў і абрадаў, дзе кожны персанаж меў свой характар, нораў, пэўны знешні воблік” [29, с. 15].
Для рэканструкцыі абрада спатрэбяцца артысты розных амплуа, якія валодаюць пэўнымі задаткамі, закладзенымі ад прыроды. Але, зразумела, што сярод школьнікаў прафесійных акцёраў няма. Неабходна падрыхтаваць юных акцёраў тэхнічна: натрэніраваць дыхнне, развіць голас, выпрацаваць дыкцыйную выразнасць і гэтак далей.
На думку І.Ф. Штэйнера: “На кожнай рэпітыцыі па 20 хвілін патрэбна займацца сцэнічным рухам, сцэнічнай мовай і акцёрскім майстэрствам. Гэта дасць добрыя вынікі не толькі пры пастаноўцы абраду, але будзе карысна для фізічнага і псіхічнага здароўя падлеткаў і модадзі” [29, с. 94].
Сцэнічны рух.
Скіраваны на тое, каб зрабіць мышцы падлетка-акцёра пластычнымі, а цела – паслухмяным яго волі.
Звычайна заняткі пачынаюцца з практыкаванняў для разагрэву і размінкі. Пасля даюцца практыкаванні на раслабленне і напружанне мышцаў, потым робяцца расцяжкі мышцаў спіны і ног. Калі мышцы спіны стануць пластычнымі і будуць асвоены ўсе расцяжкі, можна перайсці да падзенняў. У канцы заняткаў можна выканаць які-небудзь хуткі танец. Усе практыкаванні робяцца пад музыку, што выпрацоўвае ў дзяцей пачуццё рытму.
Сцэнічная мова.
Пры занятках артыкуляцыяй неабходна дасягаць вельмі чыстага вымаўлення кожнага гука. Паслядоўнасць выканання практыкаванняў на артыкуляцыю: практыкаванні на міміку; прамаўленне галосных і зычных асобна і разам.
Артыкуляцыя.
Зразумець і раскрыць пры чытанні змест таго, што заключана ў абрадавых словах - гэта азначае не толькі вобраз персанажа, але нават пачуць гукі, убачыць фарбы, усёй душой зразумець яго характар. У гэтым творчым працэсе вельмі важнае значэнне набывае фантазія, здольнасць дамаляваць тое, пра што кажашь. Голас і мова кожнага персанажа павінны адпавядаць яго ўнутранай характарыстыцы. Настаўнік, павінен быць назіральным, ён падкажа акцёрам, якім чынам перадаць знешнія і ўнутраныя рысы персанажа. Імітацыя галасоў таксама дае добры эфект, калі трэба дасягнуць падабенства і натуральнасці гучання гаворкі таго ці іншага персанажа.
Пры авалодванні
сцэнічнай мовай неабходна займ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Цывілізаванасць народа вызначаецца не толькі ўзроўнем развіцця эканомікі і сацыяльнага дабрабыту, але і адносінамі людзей да культурнай і гістарычнай спадчыны продкаў. Без ведання сваіх вытокаў чалавек не можа рэальна ацаніць тое, што ён мае. Веданне традыцый, фальклору, абрадаў, звычаяў свайго народа ўзнімае яго на новую ступеньку духоўнага развіцця.
Форма выхаваўчай работы ў цесным адзінстве з фальклорам, павінна паспрыяць фарміраванню ў вучняў адчування беларускасці, далучанасці да духоўных каранёў сваіх продкаў. Пры складанні праграмы, было улічана не толькі эмацыянальнае, але і пазнавальнае ўздзеянне на дзяцей казкі.
Вельмі шкада, што у наш час, казкі губляюць свой першапачатковы сэнс, не выконваюць свае сацыяльныя функцыі і наўвогуле знікаюць, як з’ява. Праграмма аўтарскага курса прызначана змяніць гэтую сітуацыю.
Школа прызвана стаць захавальніцай этнаграфічнай спадчыны, паколькі займаецца выхаваннем грамадзяніна, патрыёта – чалавека з пачуццём уласцівай і нацыянальнай годнасці.
Нарматыўныя дакументы ставяць задачу фарміравання творчай асобы, здольнай арганічна ўпісацца ў сусветную культуру і цывілізацыю. Выхаванне такой асобы магчыма толькі на этнакультурнай глебе, бо ўсе каштоўнасці, створаныя чалавекам, - гэта і ёсць адлюстраванне своеасаблівага бачання свету творчай асобай. Казка з’яўляецца неадеінай часткай фальклору.
Вусная народная творчасць з’яўляюцца багатай крыніцай маральна-этычных поглядаў народа, увасабленнем норм і паводзін чалавека, адлюстраваннем лепшых рыс беларускага характару. Гэты багаты матэрыял у плане выхавання, развіцця, пазнання павінен шырока выкарыстоўвацца ў сучаснай школе.
Літаратура
20. Сучкоў, І.І. Тэарэтыка-метадычныя падставы да стварэння канцэпцыі нацыянальнай школы // Настаўніцкая газета. – 1992. – 22 ліпеня.
21. VI Еўрапейская канферэнцыя Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці IOV “Народная культура ва умовах сучасных перамен у розных рэгіёнах Еўропы”. – Мінск (Раўбічы), 22-27 верасня 1997г.
22. Белкин, Е.Л. Теоретические предпосылки создания эффективных методик обучения / Е.Л. Белкин. // Нач.школа. - 2001. - №4. - с. 11-20/
23. Арлова, Г.П. Беларуская народная педагогіка. / Г.П. Арлова. – Мінск: Народная асвета, 1993.
24. Новиков, А.М. Обучение основам методологии / А.М. Новиков // Адукацыя і выхаванне. – 2010. - №2. – С. 65-70.
25. Конан, У.М. Аўтэнтычная народная культура ва умовах глабалізацыі / У.М. Конан. // Адукацыя і выхаванне. – 2009. - №4. – с. 60-63.
26. Сцэнізацыя фальклорных свят і абрадаў / Аўт-скл. В.С. Новак, І.Ф. Штэйнер. – Мазыр: РВФ “Белы вецер”, 1999.
Информация о работе Складанне праграмы аўтарскага курса на аснове казак і сродкі яе рэалізацыі