Эканамічная гісторыя Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2013 в 11:10, контрольная работа

Описание работы

Гісторыя эканомікі – навука адносна маладая. Яна зарадзілася ў сярэдзіне XIX ст., і на прыканцы стагоддзя ўжо выкладалася ў спецыялізаваных вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі. Трэба адзначыць, што паколькі не існавала вышэйшых навучальных установаў на Беларусі, то асобна эканамічная гісторыя беларусскіх земляў не выкладалася. У савецкія часы ў беларускіх ВНУ ішло выкладанне прадмета “Экономическая история СССР”, дзе гаспадарка беларускіх зямель разглядалася як неад’емная частка ўсесаюзнай эканомікі.

Файлы: 1 файл

история.doc

— 1.27 Мб (Скачать файл)

 

Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці

 

Перыяд IX — першай паловы ХІІІ стст. характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Разам з тым у продкаў беларусаў, як і ва ўсіх усходніх славян, у гэты час існавалі даволі моцныя традыцыі ранейшай абшчыннасці і выразныя праявы хатняга рабаўладальніцтва. Суіснавалі тры ўклады ў арганізацыі вытворчасці і грамадскага жыцця: раннефеадальны, абшчынны і рабаўладальніцкі.

Абшчына захавалася ад старажытных  часоў першабытнасці, калі аднаасобна чалавек не мог займацца падсечным  земляробствам і паляваннем на буйных жывёл. Абшчына і ў раннім сярэднявеччы працягвала адыгрываць важную ролю ў арганізацыі жыцця і вытворчасці земляробаў. Абшчыннікі-смерды былі свабоднымі ў распараджэнні ворыўнай зямлёй, а таксама маглі пакінуць яе, але чалавек меў вельмі мала шанцаў на аднаасобнае выжыванне. Абшчынай абаранялася маёмасць, аднаўлялася разбуранае ці спаленае жыллё, ажыццяўляўся суд, пазней сталі збірацца падаткі на карысць князя ці баярына і г.д.

Разам з абшчынным укладам існавалі даволі выразныя рысы рабаўладальніцтва. Асноўнай крыніцай захопу рабоў былі войны. Праца нявольнікаў была прымусовай, непрадукцыйнай, і яна не атрымала шырокага распаўсюджвання ва ўсходніх славян.

Новым укладам, які ўсё больш  пашыраўся і паглыбляўся, быў  феадальны.

Працэс феадалізацыі заключаўся ў  тым, што фарміравалася буйное землеўладанне  князёў, баяраў, царквы, а сялянства, якое працавала на гэтай зямлі, трапляла ў залежнасць ад феадалаў.

Па меры фарміравання дзяржаўнасці зямля стала лічыцца дзяржаўнай маёмасцю. Вярхоўным яе ўласнікам  быў князь. Ён збіраў са сваёй дружынай рэнту — даніну ці палюддзе, —  якая была першай формай дзяржаўнага падатку на ўтрыманне органаў княжацкай улады (перш за ўсё двара і дружыны). Адзінкай падаткаабкладання быў сялянскі двор ("дым") — вялікая патрыярхальная сям'я, або "саха" (двор з новай зямлёй).

3 канца Х і асабліва ў XI ст. у Полацкім, Тураўскім і іншых княствах на тэрыторыі Беларусі ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Крыніцамі фарміравання буйнога феадальнага землеўладання былі:

1) захоп незанятых зямель, якіх  было яшчэ шмат;

2) захоп абшчынных зямель шляхам прамога насілля

3) захоп абшчынных зямель на  падставе княжацкіх падараванняў.

Акрамя князёў буйнымі землеўладальнікамі становяцца баяры. Гэта саслоўе складвалася  з мясцовай знаці ("лепшых", "старэйшых" людзей), а таксама вышэйшых чыноў  княжацкага двара, якія атрымлівалі зямлю ў кіраванне, падарунак або вотчыну. 3 канца Х ст., пасля прыняцця хрысціянства, буйным землеўладальнікам становіцца царква.

Феадальнае землеўладанне існавала ў двух формах – памесным (без  права прадаваць, дарыць і г.д.) і  вотчыны, што паступова пераважала. Маёмасць знаходзілася ў поўнай уласнасці феадала, перадавалася ў спадчыну, магла быць прададзена, падаравана. Вотчына — комплекс феадальнай зямельнай уласнасці (зямля, пабудовы, жывы і нежывы інвентар) і звязаных з ёю правоў на феадальна залежных сялян. Аснову вотчыны складалі панская гаспадарка і сялянскія трыманні. Для рэалізацыі сваіх правоў уладальнік вотчыны абапіраўся на ўласны апарат прымусу і цэнтральную ўладу. Эканамічная структура вотчыны характарызавалася рознымі суадносінамі панскай і сялянскай гаспадарак, розным спалучэннем формаў рэнты: паншчыны, прадуктовага і грашовага аброкаў.

Першыя звесткі аб княжацкіх  вотчынах у Полацкім княстве адносяцца  да Х ст., аб баярскіх і манастырскіх вотчынах з'яўляюцца ў XI — XII стст. У XI — XII стст. феадальныя правы вотчыннікаў замацоўваюцца ў зводзе законаў — Рускай Праўдзе.

Як вынік з'яўлення буйнога  землеўладання – узмацненне феадальнай залежнасці сялян. Па сваім гаспадарчым  і прававым становішчы сяляне-смерды падзяляліся на дзве асноўныя групы: вольных у распараджэнні сваёй асобай і залежных ад землеўладальнікаў. 3алежныя сяляне – гэта "радовічы", халопы, закупы, удачы. Назва "радовіч" ідзе ад слова "рад", гэта значыць дагавор, на падставе якога радовіч працаваў у гаспадарцы феадала і які вызначаў пэўную залежнасць смерда ад феадала. Халопы былі несвабоднымі і знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў. Закупамі называлі тых сялян, якія атрымлівалі ад землеўладальнікаў пазыку (купу) і павінны былі працаваць да выплаты доўгу. Многія не маглі вярнуць пазыку і рабіліся неаплатнымі даўжнікамі. Удачамі называлі людзей, якія часова працавалі ў феадала, але не мелі на яго зямлі асабістай гаспадаркі. За работу ўдачы атрымлівалі "міласць" — хлеб і прыдатак.

З'яўленне радовічаў, халопаў, закупаў і ўдачаў сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці і прававых прывілеяў у руках феадалаў-землеўладальнікаў.

Расла вытворчасць сельскай гаспадаркі і рамясгва, расло накапленне багацця  княжацкімі вотчынамі, ўзнікала магчымасць утрымліваць большыя і мацнейшыя дружыны, узмацнялася імкненне князёў да самастойнасці. Самастойнасць Полацкага, Тураўскага княстваў з канца XI ст. ужо ніхто не аспрэчвае. Яны ў сваю чаргу пачынаюць дзяліцца на ўдзелы. Полацкае княства вымушана лічыцца з выдзяленнем Віцебскага, Мінскага, Ізяслаўскага, Друцкага княстваў. Ад Тураўскага княства адасабляюцца Пінскае, Клецкае, Слуцкае. Гэтак жа распадаюцца і іншыя ўсходнеславянскія княствы:  Навагародскае,  Кіеўскае, Галіцка-Валынскае і г.д.

Нягледзячы на княскія ўсобіцы, археалагічныя даследаванні, а таксама культурная спадчына сведчаць, што менавіта XI — XII стст. пакінулі больш багатыя пласты, знаходкі ў якіх дазваляюць зрабіць выснову аб уздыме вытворчасці і культуры ў адпаведны час.

Перыяд феадальнай раздробленасці з'явіўся лагічным працягам развіцця эканамічных феадальных адносін. Феадальныя адносіны як спосаб арганізацыі грамадскай вытворчасці і кіравання грамадствам у гэтых умовах структурыруюцца. Фарміруецца ўласцівая феадалізму іерархія супадпарадкаванасці землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў. На ніжэйшай прыступцы яе стаіць селянін — вытворца асноўнай прадукцыі грамадскага багацця, прадукцыі земляробства. Само сялянскае саслоўе становіцца даволі стракатым у залежнасці ад формаў узаемаадносін з феадаламі. Стракатае ў сваёй супадчынёнасці і феадальнае саслоўе. Паступова прадстаўнікі кіруючага саслоўя сталі перадаваць свой грамадзянскі статус па спадчыне, але рубеж паміж баярствам і сялянствам у гэты перыяд быў яшчэ даволі рухомы. Поўная саслоўная карпаратыўнасць замацуецца толькі ў XVI ст.

Кантрольныя пытанні

  1. Дайце азначэнне паняццю “феадалізм”, як грамадска-палітычнаму і эканамічнаму ладу.
  2. Назавіце віды феадальнай рэнты. У чым іх сутнасць?
  3. Дайце характарытыку гаспадаркі на Беларусі ў IX—XIII стст.
  4. Адзначце асноўныя формы землеўладання.
  5. Якія існавалі катэгорыі феадальна-залежных сялян?

 

 

Лекцыя 4. Развіццё феадальнай гаспадаркі на Беларусі ў першай палове ХІІІ –  першай палове ХVІІ стагоддзяў

Асноўныя  паняцці, уключаныя ў сістэму  трэнінг тэсцірвання:

вытокі беларускай дзяржаўнасці; Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае; Навагародак – першая сталіца ВКЛ; Міндоўг; Лютавар; Віцень; Гедымін; Альгерд; Вітаўт Вялікі; саюз Польшчы і Літвы; адносіны паміж  ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай; формы землеўладання і землекарыстання; сялянскі двор; кіраванне абшчынай; паншчына; цяглыя; асадныя; агароднікі і слугі; маёнткавая гаспадарка; закупы; радовічы; пахожыя сяляне; непахожыя сяляне; чэлядзь нявольная; вярхоўны ўласнік зямель ВКЛ; дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія землі; воласці і гаспадарскія двары; вялікакняжацкія падараванні; правы і прывілеі феадалаў; фальваркава-паншчынная гаспадарка; прывілеі шляхце 1387, 1432, 1434 гг.; прывілеі 1447 года; рамяство і гандаль; таварна-грашовыя адносіны; беларускія гарады; Магдэбургскае права.

 

Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства  Літоўскага. Значэнне гэтых працэсаў для эканамічнага развіцця Беларусі

 

Дзяржаваўтваральныя працэсы на беларускіх землях у сярэдзіне XIII — XIV ст., звязаны  з Вялікім княствам Літоўскім з цэнтрам у Навагародку. Як сведчаць археалагічныя даследаванні, у XII — XIII стст. Навагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Навагародак стаў багатым горадам. Прычыны ўзмацнення Наваградка:

  • ўрадлівыя землі;
  • развітое рамяство – вядучая галіна – апрацоўка каляровых і каштоўных металаў, выплаўка і апрацоўка жалеза;
  • шырокія знешнія сувязі – гандаль з Полацкам, паўднёва-рускімі гарадамі, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй, Блізкім Усходам;
  • адносная бяспека зямель – тут ратаваліся ад заваёўнікаў бежанцы, што ўзмацняла прадукцыйныя сілы зямлі.

У XIII ст. Полацкае княства пазбаўляецца выхаду ў Балтыйскае мора і страчвае сваю магутнасць. Наваградская зямля  разам з суседнімі літоўскімі стала ядром фарміравання новай  дзяржавы, а Навагародак — яго сталіцай. Пры Гедыміне (княжыў у 1316 — 1341 гг.) завяршылася аб'яднанне тэрыторыі Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1323 г. ен перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Славяне займалі ў дзяржаве 9/10 тэрыторыі і складалі 8/10 насельніцтва, на старабеларускай мове вялося дзяржаўнае справаводства. Балцкія тэрыторыі складалі ў гэтай дзяржаве толькі 1/12 часткі, а насельніцтва прыкладна 10%.

Сын Гедыміна вялікі князь Альгерд (княжыў у 1341 — 1377 гг.) у 1362 г. перамог  татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да Вялікага княства Кіеўшчыну, Валынь, Падолле. На ўсходзе Альгерд пашырыў свае ўладанні да Мажайска і Каломны. Гэты працэс суправаджаўся эканамічным ўздымам дзяржавы.

Экспансія Тэўтонскага ордэна (крыжацкай  дзяржавы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) прымусіла Ягайлу, сына Альгерда, заключыць у 1385 г. Крэўскую ўнію з Польшчай. Галоўным эканамічным патрабаваннем польскай шляхты і каталіцкай царквы было права набыцця зямель у Вялікім княстве Літоўскім. Акрамя таго, Ягайла ў 1387 г. выдае прывілей, у якім феадалы ВкЛ каталіцкага веравызнання атрымалі неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, былі вызвалены ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. Гэта стварыла няроўныя эканамічныя магчымасці для феадалаў. Праваслаўныя феадалы княства адчулі перспектыву пагаршэння свайго эканамічнага становішча і адмовіліся прыняць умовы ўніі. Фактычна застаўся толькі ваенны саюз з Польшчай супраць крыжакоў. Гэты саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну. Больш не існавала пагрозы беларускай гаспадарцы з боку Прыбалтыкі.

Пры Вітаўце Вялікім (княжыў у 1392 — 1430 гг.) Вялікае княства Літоўскае  і Рускае дасягнула сваёй найвышэйшай  магутнасці. Адбылася ўнутраная перабудова дзяржавы: былі ўвядзены ваяводствы і намесніцтвы замест мясцовых родаў што ўмацоўвала цэнтральную ўладу, спрыяла станаўленню адзінага рэгіёну. У княстве развіваліся класічныя еўрапейскія інстытуты дзяржаўнай улады, складвалася своеасаблівая форма саслоўна-прадстаўнічай манархіі, шляхецкая дэмакратыя. Заканадаўства было прадстаўлена ў трох Статутах (1529, 1566, 1588 гг.). У іх былі замацаваны асновы дзяржаўнасці, маёмасныя адносіны — гаспадарчае права, якое было распрацавана з улікам рымскага права і мясцовых традыцый, звычаёвага права.

У канцы XV — пачатку XVI ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Вялікім  княствам Маскоўскім, якое таксама  прэтэндавала на збіранне славянскіх зямель. У ваенных дзеяннях з княствам Маскоўскім, ВКЛ на працягу XVI ст. цярпела  паражэнні, страчвала землі, гаспадарка ўсходніх зямель разбуралася, а людзі знішчаліся. Пад час Лівонскай вайны 1558 — 1583 гг. ВКЛ вымушана было пайсці на цесны саюз з Польшчай. У 1569 г. была ўтворана федэрацыя — Рэч Паспалітая, а польскі кароль станавіўся вялікім князем літоўскім. За Вялікім княствам захоўваліся правы аўтаноміі ў аб'яднанай дзяржаве (права мець сваю адміністрацыю, казну, армію, карыстацца беларускай мовай як дзяржаўнай, збіраць соймы). Вялікае княства страціла частку сваёй тэрыторыі: эканамічна развітая Украіна адміністрацыйна адыходзіла да Польшчы. Паступова страчваецца эканамічная моц княства, паскараецца гэты працэс пад час ваенных дзеянняў.

 

 Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў другой палове XIII — першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян

 

У XIII — першай палове XVI ст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца  формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі людзей як і  раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі — борніцтва, паляванне, рыбалоўства.

Прылады земляробчай працы —  драўляная двурогая саха, плуг, барана — па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – у сахі).

Агратэхніка: двухполле і архаічнае  трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўдневых і лясістых раёнах працягвалі існаваць прымітыўныя  сістэмы земляробства: падсека і  пералог.

Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках — сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неа’демная частка сялянскай, а таксама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніну.

 

Жывёлагадоўля

 

Жывёлагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства узрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе — коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывёлагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала таксама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Информация о работе Эканамічная гісторыя Беларусі