Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2013 в 11:10, контрольная работа
Гісторыя эканомікі – навука адносна маладая. Яна зарадзілася ў сярэдзіне XIX ст., і на прыканцы стагоддзя ўжо выкладалася ў спецыялізаваных вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі. Трэба адзначыць, што паколькі не існавала вышэйшых навучальных установаў на Беларусі, то асобна эканамічная гісторыя беларусскіх земляў не выкладалася. У савецкія часы ў беларускіх ВНУ ішло выкладанне прадмета “Экономическая история СССР”, дзе гаспадарка беларускіх зямель разглядалася як неад’емная частка ўсесаюзнай эканомікі.
Нягледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарцы краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям'і.
Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор – “дым” – гэта звычайная сям'я, радзей — некалькі сем'яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёла, прылады працы, зямля, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання. 3 часам сем'і разрасталіся, але не імкнуліся ператварацца ў асобную адзінку падаткаабкладання. Так утвараліся дворышчы з 5-10 і больш сваяцкіх сем'яў, а ў некаторых выпадках да іх далучаліся і прышлыя людзі: прымакі, сябры, дольнікі. Дворышчы карысталіся агульным інвентаром, сумесна вялі гаспадарку і пароўну дзялілі ўраджай, хоць і жылі асобнымі дварамі. Паступова палеткі і сенажаці дзяліліся паміж дымамі дворышчаў і асноўнай гаспадарчай адзінкай зноў станавіўся дым.
Сялянская гаспадарка ў XVI ст. – гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы – гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы інвентар – бароны, калёсы, косы, сані, сохі, сякеры і г.д. Зямля кожнай гаспадарцы надавалася з боку феадала, уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволу пана. У сярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.
Асноўныя формы сялянскіх
Сялянская гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывёлагадоўля. Промысламі і хатнім рамяством займаліся ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадарка развівалася марудней і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходні рэгіён).
Абшчына ці грамада арганізоўвала сялянскае землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты. Сельская ці суседская абшчына складалася з дымаў і дворышчаў і звычайна з'яўлялася часткай тэрытарыяльнай ці валасной абшчыны. На агульных сходах абшчыннікаў выбіраліся дзесяцкія, соцкія, старцы (старасты), якія арганізоўвалі абшчыннае жыццё. Адказнасць абшчыны перад феадалам або дзяржавай забяспечвалася кругавой парукай. Абшчына абараняла сялян ад самавольства феадалаў, выконвала судовую функцыю копным судом. Крызіс абшчыны наглядаўся ў тым, што феадалы прысвойвалі сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян. Гэты працэс быў асабліва характэрны для заходняй часткі Беларусі. На ўсходзе землеўладальнікі прыстасавалі функцыі абшчыны для сваіх патрэб і яна захавалася як элемент феадальнай сістэмы.
Павіннасці сялян – змяняліся па меры развіцця феадальных адносін.
Даніна – найстаражытнейшая форма феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. “Дзякло” – гэта даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; “мезлева” – гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання.
Паншчына ці адпрацовачная рэнта – асноўная форма павіннасці (з XV — XVI стст.). патрабавала замацавання селяніна на зямлі, з сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца.
Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. — чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў.
Да рэформы 1557 г. асноўнай адзінкай падаткаабкладання з’яўляецца “служба” (дворышча, жрэбій). Гэта ўчастак зямлі, за карыстанне якім сяляне неслі ўстаноўленыя цяглыя і інш. павіннасці. Складалася служба часцей за ўсе з двух-трох дымоў. “Дым” таксама мог быць адзінкай падаткаабкладання.
Акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты ("бярэма павозавае", "падарожчына", "згоны"), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Такія абавязкі не былі пастаяннымі і рэгламентаванымі.
Катэгорыі сялян
Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: дольнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш.
Даннікі (людзі данныя) – сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, мёдам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым. Дольнікі – асобная група даннікаў, што павінны былі выплочваць даніну памерам у 1/4 ураджаю. Яны ўдзельнічалі ў талоках, выконвалі шматлікія павіннасці, уносілі грашовы плацеж – баброўшчыну. Гэтыя катэгорыі былі найбольш распаўсюджаны на Падзвінні і Падняпроўі, дзе існавала пагроза ваенных нападаў. У іншых рэгіенах з развіццём унутранага і знешняга гандлю дольнікаў пераводзілі на чынш ці паншчыну.
Людзі цяглыя асноўную павіннасць — паншчыну выконвалі на зямлі феадала. Яны павінны былі прымаць удзел ў сезонных работах — талоках, гвалтах — сумесных работах па зборы ўраджаю, на сенажаці, будаўніцтве дарог, замкаў і інш. Цяглыя таксама плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, хатняй птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі фурманкавую (давалі падводы) і вартаўнічую (ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці.
Асаднае сялянства (кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць – чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксама адпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты.
Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг — зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну — адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі — шэсць дзён летам.
Сяляне-слугі падзяляліся на тых, хто:
Апошнія былі прывілеяванай часткай залежнага сялянскага насельніцтва, яны сваім становішчы прымыкалі да шляхты, а часам і пераходзілі ў гэтае саслоўе. Аднак шэраг заканадаўчых актаў XVI ст. рэзка адмежаваў сялян-слуг ад шляхты.
На ніжэйшай ступені стаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу, не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.
Па характары асабістай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных; непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета – наяўнасць ці адсутнасць волі.
Пахожыя сяляне маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасць захоўвалася да XVI ст.
Непахожыя людзі жылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне (атчызныя людзі), а таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Ім забаранялася права пераходу. Каралася ўкрывальніцтва беглых сялян.
Чэлядзь нявольная знаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатак ад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку. Маглі атрымаць волю у тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў (Статут ВКЛ 1588 г.).
Закупы (таксама і радовічы) знаходзіліся ў часовай няволі. Яны бралі пазыку (купу) у гаспадара ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплочвалі пазыку.
Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВКЛ намінальна лічыўся вялікі князь як кіраўнік дзяржавы. Але па сваёй прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна) і гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным).
У складанні дзяржаўнага
Шляхі росту феадальнага
Асноўныя віды вялікакняжацкіх падараванняў:
Духоўнае землеўладанне
Формы феадальнага землеўладання – вотчына, купля, залог.
Правы і прывілеі феадалаў паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.). пашыраўся падатковы і судовы імунітэт. 1434 г. – адмена дзякла, 1447 г. – скасаванне дзяржаўнага грашовага падатку, 1559 г. – адмена мыта з прадукцыі шляхецкіх маёнткаў, што ішла на экспарт. Як вынік – замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў.
Але гэтае саслоўе не было аднародным: буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду.
Панская гаспадарка
Панская гаспадарка вялася пры “дварах” – адміністрацыйна-гаспадарчых цэнтрах уладанняў. Да сярэдзіны XV ст. мела выключна натуральны характар. Асаблівасці: актыўнае выкарыстоўванне працы чэлядзі нявольнай, невялікія зямельныя ўгоддзі пры двары. З другой паловы XVI ст., калі пашырыліся сувязі са знешнім рынкам, панская гаспадарка была рэарганізавана ў фальварак. Фальварак – арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліновая таварная гаспадарка, у якой вядучае месца належала вытворчасці збожжа. З рэарганізацыяй панскай гаспадаркі значна пашырылася панская запашка, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх адработках, цяглавая сіла і інвентар выкарыстоўваліся сялянскія.
Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
З канца XV ст. ў Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога, і хуткім развіццём гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычыны рэарганізацыі:
Першая – попыт на зерне на міжнародным рынку.
Другая – архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі абкладання.
Трэцяя – цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.
Каб павысіць прыбыткі з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маёнтках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўны дакумент – інструкцыя — "Уставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія ўладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.
Асноўныя прынцыпы рэформы.
Ход рэформы: