Максім Адамавіч Багдановіч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 00:06, реферат

Описание работы

Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (9 снежня (27 лістапада) 1891, Мінск — 25 мая (12 мая) 1917) — беларускіпаэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнайбеларускай мовы[3]. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры[4]. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу[5]. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з'яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі[6].

Файлы: 1 файл

Максім Адамавіч Багдановіч.docx

— 205.48 Кб (Скачать файл)

Пісаў у класічных і песенна-народных формах іншых паэзій (песні «Руская», «Украінская», «Сербская», «Скандынаўская», «Іспанская», у форме рубаі — «Персідскія», у форме танкі — «Японскія»),

Паэзія Максіма Багдановіча ўвайшла ў духоўную скарбніцу беларускага народа. Яна ўплывае на развіццё беларускай паэзіі і сёння, асабліва сваім глыбокім, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэтычнага слова.[33] Некаторыя вершы сталі народнымі песнямі («Зорка Венера», «Слуцкія ткачыхі»), многія пакладзены на музыку кампазітарамі.

Проза

Лепшыя апавяданні М. Багдановіча стаяць каля вытокаў беларускай нацыянальнай прозы («Апокрыф», 1913; «Апавяданне аб іконніку і залатару...», 1914)[33].

Крытыка, публіцыстыка

Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы і літаратурныя агляды.

Праца Багдановіча-крытыка накіравана на абарону рэалізму і народнасці — эстэтычных асноў перадавой беларускай літаратуры пач. ХХ ст. («Глыбы і слаі», 1911; «За тры гады», 1913; «Забыты шлях», 1915). Адзін з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця», «Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры»)[33].

Даследаваў літаратуру і гісторыю славянскіх народаў (артыкулы пра Т. Шаўчэнку, М. Ламаносава, А. Пушкіна, М. Лермантава, гісторыка-этнаграфічныя нарысы «Украінскае казацтва», «Галіцкая Русь», «Угорская Русь», «Браты-чэхі» і інш.).

Яго публіцыстыка звязана з супрацоўніцтвам (1913—16) у яраслаўскай газеце «Голос».

Перакладчыцкая дзейнасць

Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Максіма Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу з'яўляецца беспрэцэдэнтнай[34]. Пераклаў на беларускую мову вершы Поля Верлена, Эміля Верхарна, Генрыха Гейнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідзія, Гарацыя і іншых замежных паэтаў, на рускую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. Максім Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай, галоўным чынам еўрапейскай літаратуры[34]. На фарміраванне метаду перакладчыцкай практыкі Максіма Багдановіча зрабілі ўплыў набыткі ў галіне мастацкага перакладу, пакінутыя А. Пушкіным, Міхаіл Ларыёнавіч Міхайлаў, М. Горкім, І. Франко, Уладзімір Іванавіч Самійленка, а таксама Ф. Багушэвічам, В. Дуніным-Марцінкевічам[34].

У сваім праграмным крытычным артыкуле «Забыты шлях», напісаным у 1915 годзе Максім Багдановіч абгрунтовае актуальнасць беларускага мастацкага перакладу для новай беларускай літаратуры:

Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасьцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісьці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не разьвіваючы свайго, — гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта сваё. А свайго, як мы бачым, мы давалі меней, чым маглі[35].

Творчы перакладчыцкі метад Максіма Багдановіча абумоўліваецца ўстаноўкай на дасягненне адэкватнай перадачы зместу і формы арыгінала. Паэт не прымаў і ніколі не выкарыстоўваў у практычнай дзейнасці падрадкоўны, літаральны пераклад верша[34]. Сваю пазіцыю да літаральнага перакладу Максім Багдановіч выказваў у рэцэнзіі на рускі пераклад зборніка вершаў Тэафіля Гацье(руск.) бел. «Эмалі і камеі», зроблены Мікалаем Гумілёвым:

Т. Готье занимает одно из самых почтенных мест во французской поэзии. Поэтому можно лишь приветствовать попытку Н. Гумилева познакомить нашу читающую публику совершеннейшими произведениями этого «ювелира слова» […] Главное достоинство стихотворений Т. Готье, как известно, заключается в изяществе отделки всегда безукоризненного стиха […] и именно эта черта творчества Готье нашла себя в переводах Н. Гумилёва наиболее внимательное отношение. Но при всем том разбираемая книга имеет один убийственный недостаток: то, что в ней искусно, в то же время и весьма искусственно. В ней очень много мастерства и мало поэзии. В ее тщательно отточеных стихах не чувстуется «веяния духа живого», все они красивы, но холодны […] Что касается отдельных промахов переводчика, то можно иной раз посетовать на него за стремление к буквальной передаче подлинника. Фраза «И дьявол кожу ей дубил», употребленная при описании Кармен, очень близка к оригиналу, но в то же время и очень смешна[36].

Маючы добрыя лінгвістычныя здольнасці, Максім Багдановіч вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэкстам арыгінала. Беларускі даследчык мастацкага перакладу Леанід Казыра выказвае думку, што «ніхто з беларускіх пісьменнікаў ні да Багдановіча, ні пасля яго так шырока не выкарыстоўваў у сваёй арыгінальнай творчасці антычных матываў, тэм, вобразаў, сюжэтаў і форм»[34]. У галіне перакладчыцкай дзейнасці імкненне Максіма Багдановіча адаптаваць узоры антычнай паэзіі да беларускага верша знайшло сваё ўвасабленне ў перастварэнні твораў Гарацыя і Авідзія, а менавіта славутай трыццатай оды «Exegi monumentum» («Помнік») з трэцяй кнігі одаў Гарацыя, якую паэт пераклаў нязнаным датуль у беларускай паэзіі аўтэнтычным асклепідаўскім вершам арыгіналу, і двух фрагментаў з «Метамарфозаў» Авідзія з назвамі «Грамада зорак „Карона“» і «Ікар і Дэдал», у якіх паэту ўдалося дакладна ўзнавіць змест, інтанацыю і стыль арыгінала[34].

Разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, іншымі пісьменнікамі-перакладчыкамі нашаніўскай пары Максім Багдановіч далучаецца да перакладу нямецкай паэзіі[34], у прыватнасці творчай спадчыны Генрыха Гейне і Фрыдрыха Шылера. Даследчык беларуска-нямецкіх літаратурных сувязей Уладзімір Сакалоўскі сцвярджае, што:

Вершы Г. Гейнэ захапілі аўтара «Вянка» страснасцю лірычнага пачуцця, глыбокім пранікненнем у самыя інтымныя зрухі чалавечай душы, філасофскім зместам, вялікім гуманізмам, саркастычным выкрыццём людскіх заган, урэшце, дасканаласцю формы, меладычнасцю, блізкасцю да народнай песні

У 1909 г. на старонках «Нашай Нівы» быў апублікаваны першы Багдановічавы перакладны верш Генрыха Гейне — «У паўночным краю на кургане». Праз год у гэтай газеце быў змешчаны пераклад верша Фрыдрыха Шылера «Хочаш сябе ты пазнаць». Пяць іншых перакладзеных вершаў Гейне — «Азра», «Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну», «Калі любоў замучыць», «Калі маеш шмат чаго», «Гайнрых» — былі апублікаваныя толькі ў 1927 годзе ў першым акадэмічным зборы твораў Максіма Багдановіча. Ацэньваючы Багдановічавы пераклады Генрыха Гейне і Фрыдрыха Шылера Уладзімер Сакалоўскі сцвярджае:

Багдановічаўскія пераклады твораў Г. Гейнэ і Ф. Шылера хаця і маюць некаторыя выдаткі, што больш залежалі ад часу, чым ад самога перакладчыка, сталі, як і ўся спадчына беларускага паэта, класічнымі[34].

Асноўнае месца ў перакладчыцкай спадчыне Максіма Багдановіча займае французская паэзія[34]. Яна прадстаўленая 22 творамі Поля Верлена і адным санетам Алексіса-Фелікса Арвера(руск.) бел.. Характэрна, што аўтар «Вянка» вельмі даражыў перакладамі з Верлена і нават ставіў іх вышэй за некаторыя свае арыгінальныя вершы. Пра гэта сведчыць ліст паэта ад 29 ліпеня 1912 г. у рэдакцыю «Нашай нівы»:

Паночкі! Надумаўся я памясьціць у зборніках і пераклады з Верлена, каторыя раней надаслаў у Піцер. Пераклады да арыгінала блізкія, і, калі я магу іх справядліва ацаніць, — добрыя […] Ва ўсякім разе пераклады Верлена больш вартыя друку, чым гэтыя трафарэты, да ліку каторых трэба прыпісаць і в(ерш) «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…» […] Усе пераклады (калі Верлена Вам аддадуць) трэба памясьціць у канцы кнігі як чацвёрты аддзел з іменем «З чужой глебы»: I. З Верлена II. З іншых паэтаў. […] Ізноў прашу,— друкуйце заменш дрэні, заклінаючы п. Антонія іменем европеізма, культурнасьці і т.д., а п. Ластоўскага іменем мадэрнізма і т.д[37].

На Максіма Багдановіча паўплывала дасканаласць верленаўскай літаратурнай тэхнікі, гарманічнасць яго верша, дзе ўсе выяўленчыя сродкі скіраваныя на тое, каб падкрэсліць гукавую арганізацыю, рытмічную выразнасць і музычнасць[34]. Гэтыя тэзы перагукаліся з мэтамі беларускага паэта аб узбагачэнні, развіцці і ўдасканаленні фармальных магчымасцей беларускай паэзіі. Словы французскага паэта «De la musique avant toute chose!» (бел.: Музыка перш за ўсё!) былі ўзяты Багдановічам у якасці эпіграфа да верша «Па-над белым пухам вішняў…». Пры перастварэнні верленаўскіх вершаў, вядучым прынцыпам перакладчыцкай дзейнасці для Максіма Багдановіча быў прынцып максімальнай набліжанасці да арыгінала[34]. Прынцып гэты рэалізуецца як пры перадачы зместу, лексікі, так і стылю, фармальных асаблівасцей першатвора.

 

1 Патрыятычны гімн Беларусі ("Пагоня" Максіма Багдановіча)

Яе так мусіць ашчаджаць і сёння

адважны, годны, родны чалавек;

усюды пад спрадвечнаю "Пагоняй"

і наша ніва й песня ажыве.

А. Русецкі

У 1913 годзе Максім Багдановіч напісаў верш, якому было наканавана стаць патрыятычным гімнам нашай Бацькаўшчыны. Ён прысвечаны сімвалу адзінства нашай нацыі — старажытнаму гербу "Пагоня". У ім на лаканічнай мове геральдыкі адлюстравана ўся слаўная і мужная гісторыя беларускага народа. Упершыню пра гэты герб паведамляецца ў беларуска-літоўскім летапісе каля 1270 года. Старажытны славянскі сімвал, які першапачаткова ўзнік як княжацкі і гарадскі ў Наваградку, хутка стаў гербам Вялікага княства Літоўскага. Вось як хораша піша пра гэта М. Багдановіч:

Ў белай пене праносяцца коні, —

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Пагоня невыпадкова набыла для нас, беларусаў, выключнае значэнне: на нашу зямлю часта прыходзілі нязваныя госці, несучы ёй ярмо і разбурэнне, сеючы смерць. Таму яшчэ з часоў Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу ворагаў на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю, павінны былі дагнаць ворага і паквітацца з ім за забітых супляменнікаў. Гэты звычай і меў назву пагоні. Штуршком, які натхніў паэта на напісанне твора, паслужыла выява "Пагоні", змешчаная на Вострай Браме ў Вільні:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах, —

Ўспомню Вострую Браму святую

І ваякаў на грозных канях.

Коннікі імчацца з сівой даўніны на дапамогу сённяшняму беларусу, на барацьбу са здраднікамі, адшчапенцамі, з тымі, хто выракаецца сваёй Айчыны, цураецца роднай мовы: "Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!" — заклікае паэт вершнікаў. Сам вобраз узброенага конніка ўвасабляе нашых мужных і гераічных продкаў, якія крывёю і жыццём заплацілі за свабоду Радзімы. Некалькі дзесяткаў харугваў мелі на сваіх штандартах герб пагоні ў Грунвальдскай бітве, з пагоняй змагаліся яны супраць Маскоўскай арміі ў 1514 г. пад Оршай, сімвалам нацыянальна-вызваленчай барацьбы стала яна ў час паўстання 1863—64 гг. Заклікаючы да помсты адрачэнцам, паэт усё ж не выключае для іх магчымасці даравання. Але яго можна купіць толькі коштам уласнага жыцця. Лепш памерці за сваю Айчыну, чым быць яе ворагам — такая думка закладзена ў падтэкст наступных слоў, звернутых да Радзімы:

Ты прабач.Ты прымі свайго сына,

За Цябе яму ўмерці дазволь!..

У заключных радках свайго верша М. Багдановіч выказвае цвёрдую веру ў непераможнасць нацыянальнага духу, у светлую будучыню свайго народа:

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Так, у невялікім вершы паэт акумуляваў усё мінулае нашага народа, паказаў, якім шляхам павінна ісці Беларусь да сваёй светлай будучыні. Гэты твор нібы злучае ўсе мінулыя эпохі з нашым сённяшнім днём. Ён заклікае нас быць вернымі сынамі і дочкамі свайго народа, гнаць ворагаў прэч з роднай зямлі і ашчадна захоўваць тую спадчыну, якую пакінулі нам прашчуры і якую павінны мы перадаць сваім нашчадкам.

 

 

 

 

Лірыка кахання ў паэзіі Максіма Багдановіча

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

М. Багдановіч

Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...

Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні. Высакароднае пачуццё закаханага, боль ад расстання з любімым чалавекам, прызнанне ў нязменнай адданасці яму па-мастацку дасканала выказаны ў "Трыялеце", кананічная форма якога патрабавала ад паэта вобразнасці параўнання, далікатнасці, такту:

Мне доўгае расстанне з Вамі

Чарней ад Вашых чорных кос.

Чаму ж нядобры час прынёс

Мне доўгае расстанне з Вамі?

 

 

У цыкле вершаў "Мадонны", прысвечаным Ганне Какуевай, М. Багдановіч увасобіў сваё разуменне вобраза мадонны — ідэала высокай красы, жаноцкасці, хараства, дабрыні і чалавечнасці. Паэт знаходзіць рысы мадонны ў вобліку вясковай васьмігадовай дзяўчынкі ("У вёсцы") і гераіні вершаванага апавядання "Вераніка". Паэтычным эпілогам да "Веранікі" з'яўляецца верш "Ізноў пабачыў я сялібы...", лірычны герой якога вяртаецца ў тыя мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады, дзе пазнаў ён першае каханне. "Там сцены мохам параслі", у садзе ўсё зарасло травою. І толькі адзіны надпіс "Вераніка", выразаны калісьці на ліпе, напамінаў аб былым шчасці:

Информация о работе Максім Адамавіч Багдановіч