Максім Адамавіч Багдановіч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 00:06, реферат

Описание работы

Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (9 снежня (27 лістапада) 1891, Мінск — 25 мая (12 мая) 1917) — беларускіпаэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнайбеларускай мовы[3]. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры[4]. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу[5]. Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з'яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі[6].

Файлы: 1 файл

Максім Адамавіч Багдановіч.docx

— 205.48 Кб (Скачать файл)

“Край мой родны! Як выкляты богам” - адзiн з раннiх творау грамадзян. лiрыкi Б. Гэты верш - паэтычы зварот да роднага краю, да народа з мэтай абудзiць яго свядомасць. Галоуны лiры чны матыу верш - матыу народнага гора. Яно набывае уласцiвасцi жывой iстоты, стыхiйных сiл прыроды. Пратэст супраць буржуазнага грамадства. Паэзiя Б. напауняецца сацыяльнымi матывамi, высокiм гуманiстычным пафасам.

Верш "Мяжы” (1914) - выдатны узор грамадз. лiрыкi. Матывам з'яуляецца абурэнне, рашучы пратэст супраць буржуазнага грамадства. Вобраз межау - гэта сiмвал прыгнечання, няволi. Межы падзялiлi нiвы, лугi, раз'ядналi народ. Межы - прычына страшэн най сацыяльнай несправядлiвасцi. Верш - аутарскi маналог, дзе апавядальная iнтанацыя чаргуецца з заклiкальнай.

ТЭМЕ ЛЮБВI ДА БАЦЬКАУШЧЫНЫ прысвечаны вершы пра гiстарычнае мiнулае Беларусi. Б. напiсау цыкл вершау "Старая Беларусь". Сюды увашлi вершы "Летапiсец", "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi” - геты верш наiбольш выдатны, ен пакладзены на музыку. У iм праудзiва раскрыв. думкi i перажываннi прыгонных сялянак у феадальн. эпоху. Паднявольная праца не прыносiць iм радасцi. Чужыя персiдскiя узоры нялюбы iх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго роднага блiзкага, дарагога. Гэты верш невялiкi, але яго змест вельмi глыбокi. Нiякая прыгонная праца не можа адарваць народ ад свайго роднага, нацыянальнага, на чым грунтуецца яго дух, культура.

Верш "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi" сагрэты пачуццем гарачай веры паэта у вызваленне народа. Паэт гаварыць пра зярня ты, знойдзеныя у адным з магiльнiкау Егiпта. Праляжаушы там некалькi тысячагоддзяу, яны не загiнулi Верш уяуляе сабой разгорнутае параунанне. Магiла -- сiмвал смерцi, жменя насення -- увсаблене вечнасцi жыцця. Яна нагадвае паэту лес бел. народа. Пад прыгнетам ен захавау сваю жыццеустойлiвасць. Б. парауноувае абуджныя рэвалюцыяй 1905г. духоуныя сiлы народа з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца з глыбiнь на шырокi прастор, пераадольваючы усе перашкоды на сваiм шляху.

ТЭМА ЛЮБВI ДА РАДЗIМЫ. Гэтай любоую прасякнуты многiя вершы. Сярод iх "Эмiгранцкая песня” -- твор, накiраваны супраць людзей, пазбауленых пачуцця патрыятызму. Iм ен супрацьпастауляе

моцную прывязанасць простых людзей да роднай зямлi. Высокае пачуцце патрыятызму, адданасць Радзiме жыве у народа. Сiла гэтага пачуцця раскрываецца у вершы "Як Базыль у паходзе капау". У цэнтры верша -- вобраз памiраючага салдата, якi развiтваецца з роднай зямлей. Салдату балюча раставаца з жыццем. У развiтальных зваротах да поля, лесу, сям'i выяуляеца душа селянiна хлебароба, чалавека-патрыета. Грамадзянскiя матывы служэння радзiме, гатоунасцi змагацца з яе шчасце гучаць у вершах "Зразаюць галiны таполi адну за другой", "Пагоня".

М. Б. называюць ПЕСНЯРОМ КРАСЫ I ГАРМОНII. Яму уласцiва пачуцце прыгожага. Пад уплывам карцiны Рафаэля "Сiксц. мадонна” напiсау верш "Веранiка". У аблiччы хiлай дзяучыны, што на вузенькай вясковай вулiцы суцiшала брацiка, паэт зауважыу рысы той двайной красы -- дзявочай i матэрiнскай. Да пейзажнай лiрыкi адносяцца таксама вершы "Зiмою", "Добрай ночы, зара-заранiца", "Па-над белым пухам вiшнi".

Тэма МАСТАЦТВА -- (якое павiнна быць сродкам абароны працоуных), прызначэнне паэта i паэзii -- вершы "Песняру", "Музыка". З грамадс. лiрыкай цесна звязана лiрыка КАХАННЯ. Лепшыя вершы Б. аб каханнi i дружбе могуць быць аднесены да шэдэурау сусветнай паэзii. У вершы "Маладыя гады” паэт услауляе сiлу i прыгажосць чалавечых пачуццяу. Першыя 3 страфы верша -- успамiн лiрычнага героя аб сваiм юнацтве, аб шчасцi перажытага у тыя незабыуныя гады. Апошняя страфа гучыць як гiмн жыццю. Сярод вершау аб дружбе i каханнi вылучаецца раманс "Зорка Венера” -- гэта вельмi лiрычны музыкальны твор. Ен кранае чытача сваей задушэунасцю, глыбiней i шчырасцю пачуццяу юнака, якi спазнау шчасце кахання, а цяпер засмучаны тым, што растаецца з любай дзяучынай. Усе гэта напауняе душу героя i асацыiруецца з вобразам зоркi Вянеры.

Некаторыя вершы Б. уяуляюць сабой ФIЛАСОУСКАЕ разважанне аб сэнсы жыцця. Паэт гаворыць аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэннi чалавека, аб яго духоуных iнтарэсах. Ен павiнны пражыць свой кароткi век ярка, хвалююча ("Жывешь не вечна, чалавек"). Шмат вершау паэт прысвяцiу ПЕЙЗАЖНАЙ ЛIРЫЦЫ. Б. любiу прыроду, умеу тонка i праудзiва паказаць яе хараство. У вершы "Перад паводкай” паэт малюе вясеннее ажыуленне прыроды. Вясенняя прырода сугучна у гэтым вершы з пачуццямi i перажываннямi паэта (заключныя радкi).

 

 

З вялiкiм майстэрствам напiсан верш "Па-над белым пухам вiшань". У iм паэт тонка перадае музыку сiня-крылага матылька, якi спявае песню-гiмн вясне. Такая ж песня нараджа4ецца у душы паэта. У вершы "Зiмовая дарога” пейзаж зiмовай дарогi гарманiруе з перажываннямi М. Б., раскрывае яго вольналюбiвыя iмкненнi: "Сумна бомы звiняць над дугой, звiняць пад дугой, маркотнага месяца рожкi" -- гавараць аб сумным настроi паэта, але бомы навяваюць спакой, у iх гудзеннi -- надзея аб волi i долi.

 

 

 

 

Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы Максiма Багдановiча

Максiм Багдановiч (М.Б.) выступiу у лiтарары у 1907г. Яго паэзiя з'яуляецца глыбока рэалiстычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоу да Радзiмы -- адна з галоуных тэм лiрыкi М.Б. Ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да Беларусi, да роднай зямлi. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамiнамi аб Радзiме.

”Эмiгранцкая песня". Тэма любвi да Радзiмы гучыць i у вершах, прысвечаных мiнуламу Беларусi. У час паездкi у 1911г. у Вiльню М.Б. пазнаемiуся з рукапiсамi старажытных беларуских кнiг. Яго зацiкавiла гiстарычнае мiнулае беларускага народа. З'явiлiся вершы "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi", "Перапiсчык".

Верш "Слуцкiя ткачыхi” - адзiн з лепшых творау гэтага цыклу. У iм уваскрашаецца далекае феадальнае мiнулае Беларусi, паказваецца паднявольная праца слуцкiх ткачых у час прыгону. Вобраз Васiлька набывае у вершы абагульняючае значэнне. Ён злiваецца з вобразамi Радзiмы, становiцца сiмвалам народнага мастацтва. Разам з вобразамi Радзiмы у лiрыцы М.Б. даецца вобраз народа. Паэт гаварыць аб яго цяжкiм жыццi. ”Народ, беларускi народ”.

М.Б. бачыць, як пад уздзеяннем рэвалюцыi 1908г. абуджаюцца да жыцця народныя сiлы. Паэт парауноувае бел. народ з каштоуным дыяментам, якi не блiшчыць у час змяркання i у цеменi ночы, затое пры сонечным святле зiхацiць дзiунаю красою. ”Не блiшчыць у час змярканя". Вобразы сонца, усходу, вясны увасабляюць у лiрiцы М.Б. шчастлiвую долю народа. Паэт заклiкае Беларусь шукаць сабе свабодны шлях. Ён верыць у сiлы белар. народа, у яго лепшую будучыню.

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацiстага яснага дня.

Паглядзi, як усход разгараецца,

Сколькi у хмарках агня.

Такой жа палымянай верай у сiлы народа, у яго будучыню прасякнуты верш М.Б.” Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi.” Жменя насення, якая праляжала 1000 гадоу у зямлi i не страцiла жыццевай сiлы, набывае у творы сiмвалiчнае значэнне. Гэта сiмвал жыцця, бессмяротнасцi Яна нагадвае паэту лес бел. народу. Прыгнечаны на працягу многiх вякоу, ён выжыу, захавау сваю сiлу. М.Б парауноувае абуджаны рэвлюцыяй 1905г. бел. народ з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца кожную хвiлiну на шырокi прастор.

Адзiн з найвышэйшых узлетау М.Б. з'яуляецца верш "Пагоня". Твор народжаны запаветным болем за Беларусь, якi праходзiу тады на пачатку 20 стагоддзя да многiх, несучы безнадзейнасць i нявер'е. Паэта хвалявала гераiчная мiнуушчына, вялiкая гiсторыя прарочыла нац. будучыню. Напiсаны гэты верш за некалькi месяцау да апошняга ад'езду у Крым. Верш упару паспеу збалелай Беларусi, якую катавала iмперыялiстычная вайна. М.Б. дау нацыi на усе 20 стагодзе верш-звон, верш-сцяг, верш-гiмн.

У паэтычным уяуленi старадаунiя воiны пагонi -- змагары супраць сеняшней нац. здрады, супраць нявер'я у свой народ, просiць ён скiраваць духоуныя мячы iх, мячы мiнуушчыны, мячы гiсторыi.

Бiце у сэрца, бiце мячамi.

Не давайце чужынцамi быць.

Хай пачуюць, як сэрца начамi

Аб радзiмай старонцы балiць.

Наступная страфа - споведзь, прызнанне радзiме з вайсковай прысягай аддаць свае жыццё за яе.

Мацi-родная, мацi-краiна

Не усцiшыцца гэтакi боль.

Ты прабач, ты прымi свайго сына.

За цябе я памерцi гатоу.

 

 

 

 

БАГДАНОВІЧ МАКСІМ І БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭННЕ

Вялікі грамадзянін і патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно пераступіў абсягі роднай зямлі. Як свайго, яго прымалі далёка за межамі радзімы.

Нарадзіўся Максiм Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. Нягледзячы на цяжкія вынікі расправы з пастаўннем Кастуся Каліноскага, кінутыя ім у глебу зернейкі не прапалі, пайшлі ў рост.

Бацька паэта, Адам Ягоравіч, быў вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам, гісторыкам. Маці, Марыя Апанасаўна, закончыла Санкт-Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, добра ведала літаратуру. Высокая адукаванасць бацькоў, прага да ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю

Максіма. Дзяцінства паэта прайшло ў Гродне. Сям’я была шчаслівай, дружнай. Але неўзабаве прыйшло гора. На 28 годзе жыцця памірае маці. У 1896 г. сям’япераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Каля 12 гадом сям’я жыве побач з М. Горкім, які быў сябрам бацькі.

У1902 г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У гэты час ён піша свае першыя вершы на беларускай мове.

У 1907 г. бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчвае гімназію, потым – юрыдычны ліцэй. У1907 г. у віленскай газеце “Наша ніва” быў змешчаны першы твор М. Багдановіча – алегарычнае апавяданне “Музыка”. У 1909 г. убачылі свет вершы паэта “Над возерам”, “Вадзянік”, “Змяіны цар”, “Зімой”. Чытаеш гэтыя вершы – і перад табою быццам паўстае беларуская зямля са сваім хараством і таямніцамі, старымі барамі, цёмнымі пушчамі.

У 1911 г. Беларусь прыняла свайго сына. Хаця здароўе паэта ў той час давала аб сабе знаць, ён рваўся на радзіму. Некалькі дзён Багдановіч жыве ў Вільні, пасля два месяцы жыве ў фальварку Ракуцёўшчына, недалёка ад Маладзечна. Менавіта ў гэты час нарадзіўся цыкл вершаў “Старая Беларусь”, у які ўвайшлі вершы луцкія ткачыхі”,”Летапісец”.

У 1916 г. М. Багдановіч вярнуўся ў Мінск. Ён шмат працуе, задумаў напісаць хрэстаматыю для пачатковай школы. Але хвароба, якая забрала яго маці і брата, падабралася і да Максіма. Сябры паслалі яго на лячэнне ў Ялту. У Ялце на 25-м годзе жыцця, 25 мая 1917 г. ад сухотаў памёр малады паэт. Ён пакінуў нас маладым, але яго спадчына свеціць людзям і сёння.

Да пачатку 90-х гадоў вучоным удалося рассеяць створаны польскімі і рускімі шавіністамі міф аб спрадвечнай адсталасці беларускага народа, яго няздольнасці да самастойнага нацыянальнага развіцця. Працы па гісторыі і культуры беларускага народа асабліва папулярнымі былі ў моладзі, што вучылася ў вышэйшых навучальных установах Пецярбурга і Масквы з іх багатымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі традыцыямі. Выкладзеная студэнтамі з Беларусі на старонках падпольнага гектаграфічнага часопіса «Гомон» (выдаваўся ў 1884 годзе ў Пецярбургу) ідэя аб існаванні самабытнага беларускага народа, перспектывах яго захавання і развіцця адыграла велізарную ролю ў нацыянальна-культурным адраджэнні нашага краю. Ад таго часу яна практычна не замірала ў асяроддзі найбольш адукаванай, нацыянальна самасвядомай часткі беларускай нацыі, беражліва перадавалася ад старэйшых да малодшых пакаленняў. Не будзь у нас на рубяжы XIX—XX стагоддзяў такога ажыўлення ў народзе, наўрад ці на беларускай зямлі раскрыўся б яркі пісьменніцкі талент Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, аказалася б рэальным выданне на роднай мове газет і кніг, падручнікаў.

Праўда, у дваццацігадовага Максіма была зусім іншая ацэнка апошніх дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. «На вялікі жаль,— пісаў паэт,— гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і заціскалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла. Не трэба і казаць, што ніякага колькі-небудзь прыкметнага беларускага руху тады і ў паміне не было, бо нацыянальная свядомасць не магла развівацца ў народзе без помачы ўласнай інтэлігенцыі, а яна толькі што яшчэ пачынала адслаівацца».

Але можна сказаць, што праз дваццаць гадоў пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў яе сілы не толькі аднавіліся, але і ўзняліся на новы віток. Па гісторыі і культуры, этнаграфіі і фальклору, мове Беларусі з'явілася столькі прац, што для людзей, якія былі знаёмы хоць часткова з імі, ужо не існавала пытання — ёсць ці няма самабытнага беларускага народа. Уступленню яго ў нацыянальны рух садзейнічалі падзеі, што адбываліся тады ў краінах Еўропы, а таксама на суседняй Украіне, якая ў гэтай справе дасягнула значна большага поспеху за Беларусь.

Вяхой, якая адзначае пункт пералому ў гісторыі беларускага адраджэння, Максім Багдановіч справядліва называў 1905 год: «Падзеі, звязаныя з гэтым годам, стварылі ў народных масах імкненне разабрацца ў акаляючым жыцці і выклікалі ліхаманкавы попыт на ідэалагічныя каштоўнасці. Пісаць для гэтага масавага чытача было неабходна перш за ўсё проста і зразумела, так што сама сабой з'явілася думка звярнуцца да беларускай мовы».

Узяўшыся за пяро, адразу ж актыўна пачаў працаваць на карысць нацыянальна-культурнага адраджэння, фарміравання этнічнай самасвядомасці беларускага народа і Максім Багдановіч. У яго няма спецыяльнай манаграфічнай працы па дадзенай праблеме, але калі азнаёміцца з тым, што па ёй напісана ў розных артыкулах, дык прыйдзеш да высновы, што асноўныя, найбольш важныя аспекты яе выдатным беларускім паэтам даволі грунтоўна выкладзены. Таму ёсць усе падставы залічыць Максіма Багдановіча да кагорты самых слынных архітэктараў беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён быў не толькі сынам, але і здольным, таленавітым прадаўжальнікам яго, асабліва ў другім дзесяцігоддзі XX стагоддзя, у многіх адносінах надзвычай складаным і супярэчлівым.

КАШТОНАУСЦЬ РОДНАЙ МОВЫ

Максім Багдановіч да канца быў упэўнены, што захавацца, забяспечыць за сабой пачэснае месца сярод цывілізаваных народаў планеты Зямля беларусы змогуць толькі праз сваю родную мову. Невыпадкова яна з'яўляецца лейтматывам для многіх яго паэтычных і публіцыстычных твораў, асялком, якім ён вызначаў стан нацыянальнай самасвядомасці народа. Прыцягненню яго ўвагі да трагізму матчынай мовы Багдановіч прысвяціў адзін са сваіх найбольш пранікнёных вершаў, які ў любым дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя, у тым ліку і сёння, чытаецца як суровае, але справядлівае папярэджанне аўтара:

Информация о работе Максім Адамавіч Багдановіч