Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Октября 2015 в 22:13, курсовая работа

Описание работы

Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без кніг, часопісаў, газет. Відавочна, што вынаходніцтва пісьменнасці стала фундаментальным адкрыццём чалавецтва. Станаўленне пісьменнасці – вельмі няпросты працэс, які доўжыўся тысячагоддзі. Славянская пісьменнасць узнікла ужо больш тысячы гадоў назад, у IX стагоддзі нашай эры.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….3
ГЛАВА 1. МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКІХ АЗБУК У НАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ…………………………………………………………………………...5
1.1 Гісторыя ўзнікнення азбукі………………………………………………..5
1.2 Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук…………………8
1.3 Вывучэнне карыстання беларускіх азбук на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі…………………………………………………………………...12
ГЛАВА 2. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АЗБУКІ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ……………19
2.1 Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе………………………………………………………………..19
2.2Выкарыстанне сучасных беларускіх азбук у навучальным працэсе……………………………………………………………………………….20
2.3 Вынікі даследвання………………………………………………………28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….........32
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..34

Файлы: 1 файл

Сучасныя азбукі.docx

— 110.16 Кб (Скачать файл)

ЗМЕСТ

 

 

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….3

ГЛАВА 1. МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКІХ АЗБУК У НАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ…………………………………………………………………………...5

1.1 Гісторыя ўзнікнення  азбукі………………………………………………..5

1.2 Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук…………………8

1.3 Вывучэнне карыстання  беларускіх азбук на 1-й ступені  агульнай сярэдняй адукацыі…………………………………………………………………...12

ГЛАВА 2. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АЗБУКІ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ……………19

2.1 Арганізацыя эксперыментальнай  дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе………………………………………………………………..19

2.2Выкарыстанне сучасных беларускіх азбук у навучальным працэсе……………………………………………………………………………….20

2.3 Вынікі даследвання………………………………………………………28

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….........32

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..34

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

 

Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без кніг, часопісаў, газет. Відавочна, што вынаходніцтва пісьменнасці стала фундаментальным адкрыццём чалавецтва. Станаўленне пісьменнасці – вельмі няпросты працэс, які доўжыўся тысячагоддзі. Славянская пісьменнасць узнікла ужо больш тысячы гадоў назад, у IX стагоддзі нашай эры. [2].

Навучанне ў школе пачынаецца з элементарнага чытання і пісьма. Чытанне і пісьмо – віды маўленчай дзейнасці чалавека, а навыкі чытання і пісьма – гэта маўленчыя навыкі. Яны (навыкі) фарміруюцца ў непарыўным адзінстве з іншымі відамі маўленчай дзейнасці – з вуснымі выказваннямі, са слыхавым успрыманнем чужога маўлення, з унутраным маўленнем. Маўленчая дзейнасць немагчыма і губляе ўсякі сэнс без патрэбнасці (матыву). Таму навучанне элементарнаму чытанню і пісьму і развіццѐ гэтых уменняў павінна будавацца так, каб дзейнасць школьнікаў была выклікана матывамі і патрэбнасцямі, зразумелымі дзецям. Вядома, вучні павінны ўсведамляць і далѐкую мэту – навучыцца чытаць, але неабходнай з’яўляецца і бліжэйшая мэта: прачытаць адгадку да загадкі, даведацца, што напісана пад малюнкам і г.д. Уся інфармацыя, якой чалавек карыстаецца ў сваѐй дзейнасці, закадзіраваная; г.зн., што кожнай адзінцы значэння адпавядае ўмоўны знак, або кодавая адзінка. У вусным маўленні выкарыстоўваецца гукавы код, або наша гукавая мова, у якой значэнне кожнага слова закадзіравана ў пэўным комплексе гукаў мовы; на пісьме выкарыстоўваецца іншы код – літарны, у якім літары суадненсены з гукамі першага, вуснага, гукавога кода. Пераход з аднаго кода на другі называецца перакадзіраваннем. Механізм чытання заключаецца ў перакадзіраванні друкаваных (або пісьмовых) знакаў і іх комплексаў у сэнсавыя адзінкі, у словы. Пісьмо ўяўляе сабой працэс перакадзіравання сэнсавых адзінак нашага маўлення ва ўмоўныя знакі або іх комплексы, якія могуць быць напісаны або надрукаваны. Перакадзіроўка з’яўляецца галоўным прадметам методыкі навучання грамаце. Прамая перакадзіроўка і адваротная (г.зн. пісьмо і чытанне) павінны чаргавацца і ісці паралельна[3].

Беларускае пісьмо – гукавое, дакладнае, фанемнае (фанематычнае). Гэта значыць, што кожнаму асноўнаму гуку маўлення, або кожнай фанеме, у графічнай сістэме мовы адпавядае свой знак – графема. Методыка навучання грамаце ўлічвае асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы. Настаўніку важна памятаць, якія гукавыя адзінкі ў беларускай мове выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю (г.зн. з’яўляюцца фанемамі) і якія такой функцыі не выконваюць (варыянты ―асноўных гукаў – фанемы ў слабых пазіцыях)[9].

Азбука – першы падручнік для шасцігадовых дзяцей. Таму да яго прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. Ён павінен быць маляўнічым, бездакорным з пункту гледжання паліграфіі, цікавым, прывабным для дзяцей. Навучанне грамаце ў школах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца па ― “Буквары” Анатоля Канстанцінавіча Клышкі[7], а ў школах з рускай мовай навучання карыстаюцца “Букваром” Сторажавай Надзеі Аляксееўны[15].

Даследаваннямі і стварэннем першых беларускіх азбук займаліся такія навукоўцы, пісьменнікі, першадрукары, настаўнікі, як Іван Фёдараў, Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, Спірыдон Собаль, Францыск Скарына, Максім Багдановіч, Алаіза Пашкевіч(Цетка), Якуб Колас, Анатоль Клышка[7], Надзея Сторожева[15],Барташэвіч Г. А.[1], Макарэвіч А. М.[9], Яфімава М. Б.[9], Шаўлоўская М. Ф[18].

Таму тэма нашага даследвання: “Сучасныя беларускія азбукі і іх выкарыстанне ў вучэбным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.

Мы паставілі перад сабой наступную мэту даследавання: вывучыць асаблівасці навучання чытанню на беларускай мове з дапамогай сучасных беларускіх азбук.

Прадмет даследавання: сучасныя беларускія азбукі

Аб’ект даследавання: асаблівасці навучання пры выкарыстанні сучасных беларускіх азбук.

Каб дасягнуць мэты даследвання мы паставілі перад сабой наступныя задачы:

  1. Прааналізаваць метадычную, гістарычную літаратуру па дадзенай тэме.
  2. Правесці опытна-даследчую работу па тэме.
  3. Распрацаваць і правесці ўрокі з прымяненем “Буквара” А. Клышкі.
  4. Зрабіць вынікі аб эфектыўнасці выкарыстання сучасных беларускіх азбук.

У працэсе працы ўжываліся розныя метады:

— тэарэтычныя: вывучэнне і аналіз псіхолага-педагагічнай і гістарычнай літаратуры па тэме даследавання; абагульненне і аналіз вынікаў эксперыменту з мэтай выпрацоўкі метадычных і практычных рэкамендацый па выкарыстанню сучасных азбук у педагагічным працэсе на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

— эмпірычныя: мэтанакіраваныя назіранні за вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў у натуральных умовах ўрока; гутаркі з вучнямі і настаўнікамі; педагагічны эксперымент.

Пры апрацоўцы і інтэрпрэтацыі эксперыментальных дадзеных выкарыстоўваліся метады матэматычнай статыстыкі.

База даследвання: Шамаўшыцкая КПК ДС-СШ  1 “А” клас.

Пярыяд правядзення даследвання: 2014 – 2015 навучальны год.

Структура эксперыментальнага даследвання. Мэта і канкрэтныя задачы працы абумовілі яе структуру. Праца складаецца з ўвядзення, двух кіраўнікоў, заключэння і спісу выкарыстанай літаратуры.

Аб'ем курсавой працы: старонак — 34, колькасць выкарыстаных літаратурных крыніц — 18, колькасць табліц — 2, дыяграм — 2.

Пяройдзем да разгляду дадзенай тэмы больш падрабязна.

 

 

ГЛАВА 1.

МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКІХ АЗБУК У НАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

 

1.1 Гісторыя ўзнікнення  азбукі

 

 

Стварэнне ўпарадкаванай славянскай азбукі адносіцца да 862 г. ці 863 г. Яна была створана братамі Кірылам і Мефодзіям. Славянская азбука была была пабудавана ў асноўным на грэчаскам статутным пісьме з дабаўленнем адмысловых літараў, якія перадавалі спецыфічныя для славянаў гукі [2]. 

З узнікненнем беларускага кнігадрукавання атрымалі распаўсюджванне і навучальныя кнігі. Першымі такімі кнігамі былі «Псалтыр» Францыска Скарыны (1517 г., « Дзецям малым пачатак усякае добрае навукі ... »), «Катэхізіс» Сымона Буднага (1562 г., кніга для дарослых і падручнік для дзяцей), «Наука ку читаню и розуменю пісма славенскага» Лаўрэнція Зізанія(1596) [18].

Неабходна адзначыць, што буквары, азбукі, граматыкі, слоўнікі, якія на Беларусі пачалі друкаваць у канцы ХVІ стагоддзя, з'яўляюцца агульнаўсходнеславянскімі, не падзяляюцца на беларускія, украінскія, рускія, паколькі распрацоўвалі царкоўнаславянскую (стараславянскую) мову – агульную мову ўсходніх славян [2].

Аднымі з першых з'яўляюцца падручнікі Івана Фёдарава – “Граматыкія-буквар”, выдадзены ў 1574 годзе ў Львове і неаднаразова перавыдадзены пазней, і “Азбука”, выдадзеная ў 1578 годзе ў Астрозе. Назапашаныя ў дастатковай колькасці аб’ектыўны факты дазваляюць сцвярджаць, што І.Фёдараў быў беларусам па паходжанні. Некаторыя вучоныя выказваюць меркаванне, што ён з Мсціслаўшчыны, іншыя падтрымліваюць гіпотэзу пра заходнебеларускі, магчама, палеска-падляшскі радавод асветніка [9].

У навуковай літаратуры істотнага адрознення паміж тэрмінамі “буквар” і “азбука” амаль не існуе, яны сінанімічныя. Традыцыйна склалася, што буквар мае памер брашуры або невялічкай кнігі, азбука – выданне, звычана меншае па памеры, надрукаванае ў выглядзе табліцы або лістоўкі. “Буквар” І.Фёдарава невялікага памеру, мае 40 аркушаў. Экземпляр яго захоўваецца ў бібліятэцы Гарвардскага універсітэта ў ЗША. “Буквар” і “Азбука” І.Фёдарава змяшчаюць у сабе складова-літарную, лінгвістычную, літаратурна-крытычную і навуковую часткі. “Азбука” ў адрозненне ад “Буквара” змяшчае разгорнуты загаловак-надпісанне на дзвюх старонках, грэчаскую азбуку са славянскімі адпаведнікамі грэчаскім літарам, царкоўнае правіла з грэчаскімі малітвамі і іх славянскім перакладам. “Буквар”і “Азбука” І.Фёдарава празначаліся для навучання. З выхадам кніжак гэта стала магчыма па-за межамі царквы, што мела вялікае значэнне ў гісторыі тагачаснай адукацыі.

Адной з першых дасканалых і грунтоўных граматык, з якой пачаўся новы этап у гісторыі беларускага мовазнаўства, з'яўляецца “Грамматика словенска съвершеннаго искусства сьми частий слова, и иных нуждных. Ново съставленна Л (Лаўрэнціем) Z (Зізаніем)”, якая выйшла ў 1596 годзе ў Вільні. На 192 старонках кнігі ў форме пытанняў і адказаў, якія даюцца не толькі па-царкоўнаславянску, але і “па-руску”, г. зн. па-беларуску, былі выкладзены граматычныя асновы царкоўнаславянскай мовы, яе гукавы склад. “Граматыка...” насычана правіламі, вызначэннямі, узорамі скланення іменных часцін мовы, спражэння дзеясловаў. Граматыка Лаўрэнція Зізанія прызначалася ў першую чаргу для вывучэння царкоўнаславянскай мовы, якой карысталіся на ўсходнеславянскіх землях у канцы ХVІ стагоддзя і якая да гэтага часу паступова насычалася мясцовымі моўнымі элементамі. “Граматыка” Л.Зізанія складалася з чатырох частак: арфаграфіі, прасодыі, этымалогіі і сінтаксіса. Пры тэарэтычным асэнсаванні моўных фактаў і з'яў аўтар абапіраўся на традыцыі грэчаскай і лацінскай лінгвістычнай тэорыі. “Граматыка...” Л.Зізанія адыграла важную ролю ў развіцці беларускай мовы. Яна была шырока распаўсюджаным падручнікам у Беларусі, Літве, на Украіне і ў Расіі. Яе ведалі таксама ў Сербіі, Балгарыі і ў Польшчы. Некалькі дзесяцігоддзяў яна была настольнай кнігай у брацкіх школах. Праца Л.Зізанія з’явілася ўзорам для пазнейшых складальнікаў граматык [9].

У 1596 годзе Віленскае брацтва выпусціла яшчэ адзін падручнік “Часовникъ. В нем же напредъ и азбуки к научению детем хотящи разумети писание”[2]. Недзе паміж 1592 і 1601 гадамі выйшлі, напэўна, у Вільні, іншыя вучэбныя дапаможнікі – буквар і два “Часословы”, якія таксама служылі для навучання. У гэтыя ж гады быў выдадзены яшчэ адзін буквар, які па тэксце з’яўляецца копіяй Львоўскага буквара І. Фёдарава.

У 1618 годзе ў друкарні Святодухова брацтва ў беларускім горадзе Іўе была выдадзена кніга пад назвай «Буквар языка славенска». У 1631 годзе знакаміты выдавец Спірыдон Собаль назву гэтую падтрымаў, назваўшы букваром кнігу, выдадзеную ў Кутейно. Так і прыжылося слова — у рускай мове, украінскай, балгарскай... Праўда, у Беларусі выкарыстоўвалі яшчэ слова «лемантар». Слова гэта адбываецца ад лацінскага «элементариус» — пачатковы. А згаданае слова паходзіць, у сваю чаргу, ад пачатковых літар другога шэрагу лацінскага алфавіту — LMN. Як раз з гэтых літар і пачыналі ў старажытнасці навучанне грамаце[12].

Беларускі буквар – Лемантар(1964 г.). Буквар арыентаваны перш за ўсе на дзяцей беларускіх эмігрантаў, якія пражываюць за межамі Радзімы. Асаблівасцю буквара з'яўляецца тое, што ў ім аб'яднаны два шрыфта - лацінка і кірыліца. Літары і першыя тэксты даюцца на лацінцы, пасля чаго ўводзіцца кірылічны шрыфт. Гэта дазваляе спрасціць і інтэнсіфікаваць навучанне беларускай мове дзяцей, якія жывуць у іншамоўнай асяроддзі. Гэты буквар складзены па гукавога мэтаду, як складаліся і іншыя беларускія буквары ў 20-х гадах (гаворка ідзе аб XX стагоддзі). Розніца, бадай, толькі ў тым, што ў ім аб'яднаны два шрыфта - лацінка і кірыліца. Беларусы з даўніх часоў выкарыстоўвалі два шрыфта. У нашым буквары лацінскі шрыфт пастаўлены першым, зыходзячы з двух здагадак: адно, што ен з навуковай пункту гледжання лепш падыходзіць для адлюстравання выразнасці гукаў у беларускай мове, а другое, што дзеці нашых эмігрантаў, перш за ўсе вывучаюць у школе мову тых народаў, у асяроддзі якіх жывуць. А толькі праз якое-то час ў сваіх нядзельных школах або дома пачынаюць вывучаць сваю родную мову. Пераход ад чужога да роднай мовы будзе нашмат больш легкім для дзяцей, калі беларускі тэкст для чытання перадаваць лацінскімі літарамі, якія яны ўжо навучыліся чытаць і пісаць, калі вывучалі іншую мову. Такі парадак навучання як раз адказвае педагагічным і метадычным патрабаванням: "Ад блізкага і вядомага да далекага і невядомага". Г. зн., на жаль, для большасці нашых дзяцей, якія апынуліся ў іншаземнай асяроддзі, мову гэтай асяроддзя, у якой яны вымушаны вучыцца, бывае бліжэй і больш вядомы, чым свой родны мову. І вось тут лацінка спрыяе хутчэйшаму і лягчэйшаму навучаньню роднай мовы, т. к. не будзе патрэбы траціць шмат часу на вывучэньне літараў і напісання іх. А пазней, калі дзеці ўжо азнаемяцца з беларускімі тэкстамі для чытання і лісты, будзе зусім проста перайсьці на кірылічны тэкст. Такое вывучэнне будзе ўтвараць адзіны комплекс з наступнымі паваротамі ад чужога да свайго роднай мовы з усімі яго асаблівасцямі. Буквар будзе добра ўспрымацца і тымі дзецьмі, якія чужога мовы зусім не вывучалі. Што тычыцца зместу, то укладальнік лемантара арыентаваўся на фальклорны і краязнаўчы матэрыял, каб нашы дзеці праз буквар з дапамогай настаўнікаў і бацькоў маглі скласці сабе ўяўленні аб нашым родным краі[2].

Першыя нашы буквары — гэта і самшытавы грабеньчык з кірылічнымі літарамі на ім, які зберагаецца ў брэсцкім музеі. І скарынаўскі пераклад «Псалтыры», па якой у тыя часы навучаліся грамаце. Каля вялікіх каляровых літар у пачатку кіраўнікоў Скарына змясціў малюнкі прадметаў, назвы якіх пачыналіся з гэтых літар, — прынцып, які выкарыстоўваецца і дагэтуль. Наогул, з 1590–га да 1653–га ў Беларусі выйшла 16 элементарных падручнікаў — больш за палову ўсіх выданняў на ўсходнеславянскіх землях. Можна ўспомніць і буквар Сімяона Полацкага, па якім той навучаў дзяцей рускага цара, у тым ліку будучага Пятра Першага. І «Першы лемантар» Цеткі, якая ўзяла за метадалагічную аснову польскі буквар менчука Кандрата Прушынскага. Прушынскі — таксама цікавая асоба. Пасля заканчэння Варшаўскага ўніверсітэта прыехаў у польскую веску і выявіў поўную непісьменнасць. Тады стаў пісаць на сцяне аднаго з дамоў з дазволу гаспадара лемантар–дапаможнік. Сяляне хадзілі міма і вывучалі грамату. На аснове тых насценных запісаў з'явіўся буквар, вытрымаў 49 выданняў і ў 1875 годзе ў Лондане прызнаны лепшым з 500 буквароў свету. А ўспомніць Максіма Багдановіча: у чахоточной гарачцы c штодзеннай 38–градуснай тэмпературай ен сядзеў над складаннем каляровага беларускага буквара![12]

У 1906 годзе выходзіць першая кніга для навучання дзяцей на роднай мове «Беларускі буквар» (аўтар невядомы). У 1909 годзе Якуб Колас напісаў вучэбны дапаможнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», у якім у вершах поэтызіроваў прыроду, апісваў вясковы побыт[18].

1.2. Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук

 

 

Буквар — асноўны сродак навучання элементарнаму чытанню. Навучанне грамаце ў школах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца па ― “Буквары” Анатоля Канстанцінавіча Клышкі. Матэрыял буквара па сваім характеры дзеліцца па тэкставы (літары, склады, словы, сказы i звязныя тэксты) і пазатэкставы (ілюстрацыі, схемы сказаў і слоў, складовыя табліцы і інш.). Ілюстрацыі, схемы сказаў і слоў выкарыстоўваюцца толькі ў першым раздзеле, які адпавядае падрыхтоўчаму перыяду, гэтыя ж і ўсе астатнія знаходзяць сваё прымяненне ў другім раздзеле, які прызначан для навучання чытанню ў асноўны перыяд[6].

Дабукварны перыяд навучання грамаце ў буквары працягваецца да старонкі 9 уключна.

Асноўны перыяд навучання грамаце пачынаецца са старонкі 10 і працягваецца да старонкі 125.

Са старонкі 126 і да канца буквара (старонка 151) – размешчаны матэрыял, які вывучаецца вучнямі ў паслябукварны перыяд навучання грамаце.

Асаблiвасцi буквара А. Клышкі[7]:

1. Паслядоўнасць у размеркаванні  гукаў і літар для вывучэння  вызначана з улікам прынцыпу  частотнасці моўных адзінак. Частыя  літары дадзены ў пачатку, рэдкія  ў канцы, астатнія размешчаны  паміж гэтымі дзвюма палярнымі  групамі. Захаванне прынцыпу частотнасці  гукаў і літар дае магчымасць  значна павысіць якасць тэкставага  матэрыялу ўжо на самых ранніх  стадыях навучання і тым самым  стварыць спрыяльныя ўмовы для  паспяховага развіцця мовы і  мыслення вучняў.

Информация о работе Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе