3. Адгадванне загадак, прапанаваных
настаўнікам і вучнямі, узгадванне
вучнямі сваіх загадак; прыдумванне
сказаў па заданню настаўніка.
На першых уроках пісьма можна
даваць дзецям наступныя заданні для самастойнай
працы:
1. Вылажыць з палачак
пэўную фігуру або прадмет, а потым
намаляваць іх у сшытку.
2. Абвесці контуры выразаных
з кардону геаметрычных фігур
ці іншых прадметаў і заштрыхаваць
іх прамымі паралельнымі рыскамі.
3. Намаляваць такі прадмет
(настаўнік называе яго канкрэтна),
які б нагадваў патрэбны элемент
літары, які дзеці будуць пісаць
пад кіраўніцтвам настаўніка.
4. Пасля тлумачэння настаўніка
самастойна напісаць элемены
літар.
У букварны перыяд трэба карыстацца
такімі відамі самастойных прац, якія
садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў гукавога
аналізу і сінтэзу, чытанню слоў і сказаў,
дапамагаюць развіццю навыкаў звязнага
вуснага і пісьмовага маўлення. Іх можна
падзяліць на самастойныя працы 1) з разразной
азбукай, разразнымі складамі, словамі
і сказамі, 2) па буквары, 3) па малюнках
і табліцах. Найбольш эфектыўнымі і актыўнымі
з’яўляюцца наступныя віды самастойных
прац:
1 група – самастойныя
працы, якія маюць на мэце падрыхтоўку
дзяцей да тлумачэння новага
матэрыялу: знайсці вывучаемую літару
ў неразрэзанай азбуцы, выразаць
яе і запоўніць ѐю адпаведную
кішэньку касы; прачытаць выстаўленыя
настаўнікам на дошцы склады,
набраць іх на сваім наборным
палатне і прачытаць; саставіць
словы з прапанаваных складоў;
настаўнік набірае на класным
наборным палатне слова, дзеці
чытаюць яго, потым кожны самастойна
набірае яго на сваім наборным
палатне; пасля дзецям прапануецца
замяніць адну літару ў слове
так, каб атрымалася новае слова
(напрыклад, мука - рука - рукі - ракі - рака);
у набраных настаўнікам словах
вучням прапануецца дадаць у
пачатку або ў канцы літары
ці склады, каб атрымаліся новыя
словы, набраць гэтыя словы на
сваім наборным палатне і прачытаць
(луг – лугі - плугі, аса – раса
- расада); гэты від працы можа
прадугледжваць не нарашчэнне, а
скарачэнне слоў (расада - раса - аса);
запомніць загадку, адгадаць яе,
саставіць на сваім наборным
палатне слова-адгадку і прачытаць
яго; прыдумаць словы з 2-ма, 3-ма
і больш складамі; скласці знаѐмыя
дзецям словы па першай і
апошняй літарах: м....а (машына), с.....т
(самалѐт); скласці з прапанаваных
настаўнікам слоў сказ і набраць
яго на сваім наборным палатне;
прыдумаць сказ з трох слоў
і набраць яго на наборным
палатне; скласці апавяданне са
сказаў, запісаных на асобных
палосках паперы; скласці сказы
са слоў, змешчаных на розных
картках (словы аднаго сказа змяшчаюцца
на картках аднаго колеру); з
гэтых сказаў скласці апавяданне
(з 3 – 4 сказаў). (Мама даіла карову. І наш
Варкот тут як тут. Чаго ѐн чакае? Ды малачка!).
2 група – самастойныя працы
на замацаванне вывучанага матэрыялу:
разгледзець малюнак у буквары, знайсці
на малюнку (або на малюнках) прадметы,
у назвах якіх ѐсць вывучаемы гук, вымавіць
гэтыя словы пра сябе і ўстанавіць на слых
месца вывучемага гука ў словах; самастойна
паўторна прачытаць або словы ў слупках,
або тэкст, або ўсю старонку буквара; выбарачна
прачытаць сказы з тэксту на старонцы
буквара; надрукаваць літару, з якой вучні
ўпершыню пазнаѐміліся, і адшукаць у незнаѐмым
тэксце словы з гэтай літарай; разгледзець
сюжэтны малюнак буквара і скласці па
ім сваѐ апавяданне; даць назвы прадметным
малюнкам буквара і набраць гэтыя словы
з літар разразной азбукі.
3 група – самастойныя працы,
якія маюць на мэце праверыць веды дзяцей
па матэрыялу папярэдняга ўрока або па
ўсѐй тэме: падрыхтаваць па малюнку вуснае
апавяданне, з якога потым выдзеліць словы
для гукавого аналізу і сінтэзу; вывесіць
на дошцы прадметныя малюнкі (набор малых
малюнкаў раздаецца на партах вучням)
дзеці павінны падабраць да кожнага слова
пачатковую літару і адкласці яе на парце;
гэты від працы можна пазней ускладніць,
даючы дзецям заданне набраць усѐ слова,
якім можна падпісаць малюнак; настаўнік
рыхтуе малюнкі, пад якімі надрукаваны
словы з пропускам адной літары, складу
і дае іх дзецям для самастойнай працы;
вучні самастойна павінны ўстанавіць,
якія гэта словы, набраць іх з літар сваѐй
разразной азбукі, прачытаць і адкласці
на парце прапушчаныя літары або склады;
падбор да малюнкаў, на якіх паказаны канкрэтныя
прадметы (стол, парта), слоў з абагульняючым
значэннем (мэбля).
Віды самастойных прац па пісьму
ў перыяд навучання грамаце: пісьмо літар
па ўзорах, прапанаваных настаўнікам на
класнай дошцы, у сшытках вучняў; пісьмо
складоў, слоў па ўзорах; пісьмо слоў па
памяці; пісьмо па памяці вядомых дзецям
галосных або зычных, складоў; падкрэсліць
галосныя літары е, ѐ, ю, я, і або зычныя
літары перад гэтымі галоснымі ў адным
або некалькіх словах; правільна прачытаць
гэтыя словы; напісаць у сшытках некалькі
літар па выстаўленых на наборным палатне
друкаваных літарах (з гэтай мэтай лепш
за ўсѐ браць літары з аднолькавымі недастаткова
засвоенымі элементамі); пісьмо слоў па
першай і апошняй літарах: т.....р (трактар)
(з гэтай мэтай бяруцца прааналізаваныя
і прачытаныя на папярэднім уроку словы);
набор слоў да малюнкаў і пісьмо гэтых
слоў; дапісванне літар і складоў да слоў,
запісаных на дошцы; напісаць усе вядомыя
дзецям літары, у якіх ѐсць названы настаўнікам
элемент; спісаць словы або сказы і падкрэсліць
у іх літары, якія абазначаюць мяккія зычныя
гукі; спісаць словы ці сказы з друкаванага
тэксту буквара; пісьмо па памяці загадак,
прыказак, прымавак,змешчаных у буквары
або прапанаваных настаўнікам.
Вынікі да першай главы
Такім чынам, буквары, граматыкі і іншыя
вучэбныя дапаможнікі засведчылі высокі
ўзровень мовазнаўчай думкі на Беларусі
ў старажытныя часы. Аб’ектам іх распрацовак
была ў асноўным царкоўнаславянская мова.
Уласна беларуская мова стала аб’ектам
вывучэння значна пазней. Аднак традыцыі
старажытнага ўсходнеславянскага мовазнаўства
адыгралі станоўчую ролю ў яе распрацоўцы.
Для таго, каб пасяхова ажыццяўляць
навучанне грамаце першакласнікаў, неабходна
ведаць задачы і структурныя кампаненты
навучання грамаце; змест працы ў падрыхтоўчы
і асноўны перыяды навучання; прыѐмы гукавога
аналізу і сітэзу, паслядоўнасць іх выкарыстання;
шляхі ажыццяўлення дыферэнцыраванага
падыходу пры навучанні грамаце шасцігодак.
ГЛАВА 2
ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ
АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АЗБУКІ НА 1-Й СТУПЕНІ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
2.1 Арганізацыя эксперыментальнай
дзейнасці па выкарыстанню азбук
у навучальным працэсе
Для таго каб паказаць эфектыўнасць
выкарыстання Буквара А. Клышкі на ўроках
навучання грамаце аднаго тэарэтычнага
абгрунтавання недастаткова, любая тэорыя
павінна быць пацверджана практыкай. У сувязі з гэтым у Шамаўшыцкай
КПК ДС-СШ у 1 “А” класе было праведзена
даследаванне: як прымяненне Буквара А.
Клышкі ўплывае на тэхніку чытання навучэнцаў.
Усяго ў апытанні ўдзельнічала 25 чалавек.
Даследванне праводілася на пярыяд 2014
– 2015 навучальнага года.
Эксперыментальная праца ўключала
ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны
і кантрольны.
Мы паставілі перад
сабой наступную мэту даследавання: вывучыць асаблівасці навучання
чытанню на беларускай мове з дапамогай
сучасных беларускіх азбук.
У адпаведнасці з гэтым для
кожнага этапу эксперыменту былі сфармуляваны
задачы.
Задачы канстатуючага этапу
эксперыменту:
• высветліць стан распрацаванасці
праблемы выкарыстання на ўроках навучання
грамаце Буквара Клышкі;
• вызначыць узровень навыку
чытання да выкарыстання на ўроках навучання
грамаце Буквара Клышкі.
Для рэалізацыі дадзеных задач
была прааналізавана псіхолага-педагагічная
і метадычная літаратура па тэме даследавання;
зроблены аналіз азбук для малодшых школьнікаў,
праведзены назірання за эксперыментальным
класам, вымерана тэхніка чытання.
Наступны этап — навучальны. Задачы
навучальнага этапу эксперыменту:
• апрабаваць прымяненне Буквара
А. Клышкі з мэтай павышэння ўзроўню навыку
і тэхнікі чытання;
• абгрунтаваць выкарыстанне
Буквара А. Клышкі.
У эксперыментальным 1 «А» класе
намі былі праведзены ўрокі па Буквары
А. Клышкі.
Кантрольны этап эксперыменту
заключаўся ў праверцы эфектыўнасці выкарыстання
Буквара А. Клышкі.
2.2. Выкарыстанне
сучасных беларускіх азбук у
навучальным працэсе
На пошукавым этапе эксперымента
мы распрацавалі і правялі урокі па Буквару
А. Клышкі. Уявім распрацоўкі ўрокаў па
Буквары А. Клышкі.
План-канспект урока навучання
грамаце
Тэма: Вывучэнне літары
Я.
Мэты:
– перадаць вучням
веды пра літару Я я
Я я;
выхаваць павагу да роднага
слова;
развіць навык правільнага
і выразнага чытання.
Абсталяванне – падручнік “Буквар”, “клавішы”.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Дзінь, дзінь, дзінь, – звініць
званок,
Кліча вучняў на урок.
Час работу пачынаць,
Мову нашу вывучаць.
Прыбярыцеся на парце,
Лішняе хучэй схавайце,
Каб нішто не замінала,
Думкі вашы не чапляла,
Роўненька, утульна сядзьце.
Руку правільна трымайце.
На ўроку каб не спалі,
А заўзята працавалі.
2. Паведамленне
тэмы і мэты ўрока
— Тэма сёняшняга ўроку “Літара
Я”. Мы з вамі даведаемся, што як выглядае
літара я, калі ўжываецца вялікая і малая
літары Я, а таксама будзем працягваць
вучыцца правільна, выразна і хутка чытаць.
3. Вывучэнне новага
матэрыялу.
3.1. Настаўнік звяртае ўвагу вучняў
на малюнкі яблыка, яблыні, яшчаркі, у назвах
якіх склад я знаходзіцца пад націскам,
зручныя для выдзялення першага склада.
Можна выкарыстаць імёны: Ядзя і Яша.
Настаўнік прапануе вучням
выдзелены склад вымавіць працягла, каб
яны пачулі: склад гэты складаецца з двух
гукау: [йа]. Гук [й] — мяккі. (Вымавім яшчэ
раз i пераканаемся: спінка языка прыпадымаецца
да паднябення.)
Настаўнік: А абазначаецца гэты
склад на пісьме адною літараю: ці вялікаю
Я, ці малою я. (Друкуе ix на дошцы.) Яны, у
адрозненне ад літар А, а, аднолькавай
формы i розняцца толькі памерам.
3.2. Франтальная
гутарка
— Дзе ўжываецца вялікая літара
Я?
Дзеці «пішуць» у паветры друкаваную
літару.
4. Замацаванне
новага матэрыялу
4.1. Настаўнік друкуе ў цэнтры дошкі
літары Я, я. Вялікую абводзіць кружком.
Настаўнік: Зараз буду называць імёны.
Калі пачуеце тыя, што пачынаюцца з Я, прывітайце
ix уставаннем.
Ала, Яша, Вера, Люба, Яна, Ядзя,
Вольга, Янка, Якуб.
А цяпер вы лавіце, пляскаючы
ў далоні, тыя iмёны, у якіх склад я знаходзіцца
ў канцы. (I настаўнік абводзіць кружочкам
малую літару я, а кружок вакол вялікай
літары сцірае.)
Рая, Света, Лена, Зоя, Ніна, Мая,
Рыта, Дана, Тая, Тома, Лія.
4.2. Настаўнік кажа:
— Буду загадваць загадкі. Адгадкі
ў ix на я пачынаюцца.
Заўсёды ў роце, а не праглынеш.
(Язык.) Чым больш з мяне бяруць, тым большаю
раблюся. Не адгадалі? Гэта яма. А хто растлумачыць,
як гэта можа так быць? (Чым больш капаеш
яму, бярэш зямлі, тым большаю яна робіцца.)
4.3. Настаўнік кажа, што я таксама
бывае не толькі складам у слове, але i асобным словам. Можна прывесці
прыклады з казак, дзе я — асобнае слова
(заданне «З якіх казак?»):
— Я — мышка-каратышка. Або:
Я ад дзедкі ўцёк, я ад бабкі
ўцёк...
5.. Фiзкультхвiлiнка.
"І жартам, i ўсур'ёз"
Як гасцей у дом чакаем,
Чыста ўсюды прыбiраем:
Мыем вокны, пыл сціраем,
Пыласосiм, падмятаем,
Лямпы ў люстрах замяняем.
Стол абрусам засцiлаем
I ядою застаўляем.
За стол, госцікі, сядайце,
Частаванне пачынайце.
6. Фарміраванне
ўменняў і навыкаў
Чытанне тэксту. Стар. 31. Спачатку тэкст чытае настаўнік,
потым настаўнік i вучні чытаюць сказы, затым
вучань практыкуецца ў цэласным чытанні
слоў у сказе, пасля чаго сказ чытаецца
самім вучнем, у канцы – цэласнае чытанне
тэксту caмiмi вучнямі. Настаўнік, паказваючы
ўказкаю на тыя ці іншыя словы, можа прыдаць
пэўны тэмп чытанню, практыкаваць дзяцей
у чытанні на хуткасць. I прытым у больш
цяжкім парадку для чытання, без аналогіі.
I вучні павінны чытаць словы таксама легка,
нязмушана. Каб заахвоціць дзяцей, настаўнік
можа выкарыстоўваць ролевую гульню. Вучань,
які хутка, бездакорна чытае словы, становіцца
настаўнікам. I вось ён ужо хутка ўказкаю
паказвае на дошцы то на адно, то на другое
слова, а клас хорам або пасля выкліканы iм вучань чытае ў тэмпе гэтыя
словы.
7. Хатняе заданне:
чытаць новыя словы па падручніку, стар.
31-32.
8. Падвядзеннне
вынікаў урока
Дзеці, сёння на ўроку мы з вамі
вывучылі новую літару. Гэта літара Я.
Давайце разам яшчэ раз успомнім галоўнае,
пра што мы сёння даведаліся.
Выкажыце з дапамогай табліцы
свой настрой, свае адносіны да ўрока.
"Я на ўроку адчуваў
сябе":
— Дзякуй за працу. (Гучыць музыка. Дзеці падыходзяць
да табліцы і стрэлкамі паказваюць свой
настрой.)
Урок па навучанню грамаце ў
1 класе
Тэма: Гукі [ л ], [ л’]. Літары
Л, л.
Мэта: пазнаёміць з гукамі [
л ], [ л’ ] і літарай, якая іх абазначае,
вучыць адрозніваць гукі [ л ], [ л’ ] ў словах;
садзейнічаць замацаванню графічнага
вобраза друкаванай літары л; працягваць
работу па развіцці артыкуляцыйнага апарата
і фанематычнага слыху, стварыць умовы
для развіцця вуснага маўлення вучняў
і звязнай мовы; садзейнічаць выхаванню
беражлівых адносін да прыроды, да роднай
мовы.
Задачы:
пазнаёміцца з новымі зычнымі
гукамі [ л ], [ л’ ] і літарамі Л, л;
навучыцца чытаць склады і словы
з новай літарай;
вучыцца выразна гаварыць і
ўважліва слухаць;
папаўняць слоўнікавы запас.
Абсталяванне: буквар
А.Клышкі, вучэбны наглядны дапаможнік
“Чую, бачу, гавару” А.Клышкі, карткі
са схемамі сказаў, назвамі прадметаў,
загадкамі, мультымедыйны праектар.