Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Октября 2015 в 22:13, курсовая работа

Описание работы

Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без кніг, часопісаў, газет. Відавочна, што вынаходніцтва пісьменнасці стала фундаментальным адкрыццём чалавецтва. Станаўленне пісьменнасці – вельмі няпросты працэс, які доўжыўся тысячагоддзі. Славянская пісьменнасць узнікла ужо больш тысячы гадоў назад, у IX стагоддзі нашай эры.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….3
ГЛАВА 1. МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКІХ АЗБУК У НАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ…………………………………………………………………………...5
1.1 Гісторыя ўзнікнення азбукі………………………………………………..5
1.2 Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук…………………8
1.3 Вывучэнне карыстання беларускіх азбук на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі…………………………………………………………………...12
ГЛАВА 2. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АЗБУКІ НА 1-Й СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ……………19
2.1 Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе………………………………………………………………..19
2.2Выкарыстанне сучасных беларускіх азбук у навучальным працэсе……………………………………………………………………………….20
2.3 Вынікі даследвання………………………………………………………28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….........32
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..34

Файлы: 1 файл

Сучасныя азбукі.docx

— 110.16 Кб (Скачать файл)

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Так, шаноўныя, маўчок, пачынаецца ўрок! Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з новымі зычнымі гукамі [ л ], [ л’ ] і літарамі Л, л. Будзем чытаць склады і словы з новай літарай.

Будзем вучыцца выразна гаварыць і ўважліва слухаць. Пазнаёмімся з новымі для вас словамі.

- А зараз заплюшчыце  вочкі і пад музыку пастарайцеся  вызначыць, дзе мы з вамі апынуліся. (Гучыць фанаграма гукаў лесу).

- Адкрыйце вочкі і пераканайцеся, што мы знаходзімся сапраўды  ў сапраўдным лесе. (На мультымедыя  адна за адной змяняюцца замалёўкі  лесу).

2. Актуалізацыя ведаў.

- Сёння мы правядзём  урок у лесе. Будзеце актыўныя  на ўроку? Будзеце працаваць дружна? Я пачну сказ, а вы дружна  і гучна яго працягніце.

Наша мова складаецца са… (сказаў).

Сказы складаюцца са… (слоў).

Словы складаюцца з… (гукаў).

Гукі бываюць… (зычныя і галосныя).

Галосныя гукі… (спяваюцца голасам).

Зычныя гукі пры вымаўленні маюць… (перашкоды).

Зычныя гукі бываюць… (звонкія і глухія, цвёрдыя і мяккія).

- Малайцы, адказвалі дружна, значыць да ўрока гатовы!

- Паглядзіце навокал: якая  зараз пара года? А як называецца  дзень тыдня? А якое надвор’е  на двары?

3. Размінка. Дыхальная гімнастыка  праводзіцца ў форме гульнёвага  практыкавання “Гуканне”. Дзеці  ўстаюць з-за парты, ставяць рукі  рупарам і перагукваюцца, называючы  імёны. Хлопчыкі завуць дзяўчынак, дзяўчынкі рэхам паўтараюць свае  імёны. Затым дзяўчынкі клічуць  хлопчыкаў. А тыя рэхам паўтараюць  свае імёны.

- Усе добра навучыліся  гукаць адзін аднаго  і ніхто  з вас у лесе не заблудзіцца. Але ж лес напоўнены усялякімі  жывёламі і птушкамі. Усе яны  жывуць сваім жыццём, а мы з  вамі сёння ў іх у гасцях, таму трэба умець у лесе  гаварыць шэптам. Скажыце шэптам  што вы бачыце на малюнку. А  зараз паўтарыце тое, што вы  сказалі, уголас.

- Свеціць сонейка, шапаціць зялёнае лісце, спяваюць птушкі. І раптам…. (на экране выявы лясных жыхароў.)

Дзяцел стукае па дрэве – т-т-т.

Звініць камар над вухам – с-с-с.

Стракочуць стракозы – п-п-п.

Змейка схавалася ў кусты – с-с-с.

Шукае сабе ежу барсук – п-п-п.

Мыкае ласяня на лясной палянцы – м-м-м.

Птушка выпархнула з кустоў і захлопала крыльцамі – п-п-п. 9Дзеці паўтараюць гукі).

- Усе літары таксама жывуць у нашым лесе. Давайце павітаем тых, з якімі мы ўжо пасябравалі, пра якія ўсё ведаем. Я буду паказваць літару, калі яна наша знаёмая, назавіце яе, калі не – памаўчыце. Што вы ведаеце пра гукі т, с, м, п, якія гэтыя літары абазначаюць? Назавіце словы, якія пачынаюцца з гэтых гукаў. Вучні складаюць схемы слоў: лес, мох, пень.

Фізкультхвілінка:

На палянцы ў бары карагодзілі звяры:

Тупу-туп – ішлі мядзведзі,

А ліса плыла, як лебедзь.

Многа-многа касавокіх

Беглі хутка ўпрыскокі,

А нязграбныя ваўкі

Нахіляліся ў бакі.

3. Работа над новай  тэмай.

- Сёння на ўрок да нас прыйшла яшчэ адна літара. Вы яе, напэўна адгадаеце, калі я прачытаю вам невялічкі тэкст.

Лес. Лета. Ля ляшчэўніку ладны лапік лазы. Ласкава люструецца лужынка. Лось, ласіха, ласяня. Лагода. Летні лес – любата.

- Правільна, малайцы! Часцей за ўсё паўтараюцца гукі [ л ], [ л’ ]. А з літарай пазнаёміць вас лясны жыхар, які на галаве лес носіць. Хто гэта? (Лось). Раскажыце, што вы пра яго ведаеце. Настаўнік дапаўняе выказванні вучняў. (Тлумачэнне артыкуляцыі гука і яго характарыстыка) З якога слова пачынаееца слова “лось”? Давайце бліжэй пазнаёмімся з гукам [л]. А які гэта гук? (зычны, цвёрды, звонкі) З намі ў лесе вырашыла сустрэцца адна асоба. Здагадайцеся, хто яна:

  У рыжай разбойніцы

  Хвост што мятла.

  Ад шкоды ўцякае  – 

  Свой след замятае. (Ліса)

Давайце завучым гэтую загадку, каб вы дома маглі задаць яе сваім бацькам.

Фізкультхвілінка:

  • Ліса прапануе нам пагуляць з жыхарамі і палюбавацца раслінамі, але толькі тымі, у назве якіх сустракаюцца гукі [ л ], [ л’ ] (пчала, маліны, дзяцел, лісічкі, елка, ландыш, матылёк, шмель, ластаўка). Калі гэтыя гукі вымаўляюцца ў пачатку слова, трэба прысесці і пляснуць адзін раз у далоні, калі ў сярэдзіне слова – устаць і пляснуць у далоні два разы, калі ў канцы слова – падняць рукі і пляснуць тры разы.

4. Работа па буквары.

Складаецца невялікі тэкст па малюнку. Настаўнік пачынае сказ, а вучні заканчваюць:

Занепакоіліся лясныя… (жыхары). Выбеглі на ўскраек… (лесу) да самай… (ракі) і ўбачылі… (хлопчыка). Яго імя пачынаецца з гука [л’]… (Лёша).

  • Паслухайце цікавую загадку. На дошцы яна таксама запісана:

Распластала птушка крылы,

Крылом сонца засланіла. (Хмара)

Настаўнік тлумачыць слова “распластала”

Пытанні і заданні: з чым у загадцы параўноўваецца хмара? Чаму? Знайдзіце ў загадцы словы з літарай л, пастаўце зверху крыжык. Колькі літар л вы знайшлі?

Малайцы, справіліся з заданнем. А зараз мы з вамі развучым языкаломку:

(праводзяцца практыкаванні  ў дыкцыі)

Лена села ля Ліны,

Ліда села ля Лады.

А якія імёны хлопчыкаў і дзяўчынак на літару Л вы ведаеце? (Лада, Лана, Лара, Ларыса, Лена, Лера, Ліда, Ліза, Ліна, Ліля, Люба, Люда; Лаўрэн, Леанід, Леў, Лука, Лукаш, Лявон).

  • А ў якой дзяўчынкі ў нас сёння імяніны? (У Леры).

  • А чые прозвішчы ў нашым класе пачынаюцца на Л? (Лукашэвіч).

  • А зараз самы час вярнуцца дадому і выпіць сподак чаю. А зрабіць мы гэта

зможам тады, калі правільна паставім кубак на сподак. (Работа па буквары).

  • А што такое кубак и сподак? (Праводзицца работа па дапаможнику да буквара “Чую, бачу, гавару”).

  • А зараз самы час сесці за камп’ютар і адправіць пісьмо нашым лясным сябрам. У гэтым нам дапамогуць літары, якія мы ўжо вывучылі. Давайце прачытаем іх. (Чытанне па клавішах)

  • Давайце напішам лясны жыхарам, што мы сёння рабілі на ўроку і чым ён нам запомніцца.

5 Рэфлексія

- Выберыце птушку свойго  настрою і пасадзіце на дрэўца. (Вучні выбіраюць пэўную птушку, упрыгожваюць ёю малюнак).

- Вашы птушкі сядзяць  высока, і вы вырасцеце высокімі. Станьце ў кружок, ногі пастаўце  разам, пацягніцеся, узніміцеся на  наскі – удых, апусціцеся на  ўсю ступню - выдых. Выдыхаючы, вымаўце  “У-х-х-х-х!”. Паўторым 5 разоў. Сядайце.

6. Падвядзення вынікаў  урока:

- З якой літарай мы  сёння пасябравалі? Успомніце словы, што выкарыстоўваліся на ўроку  ў якіх сустракаліся гукі [л], [л’].

Урок па навучанню грамаце ў 1 класе

Тэма: Гукі [х], [х']. Літары Х, х. Пісьмо малой літары х

Мэты:

  • Пазнаёміць вучняў з гукамі [х] і [х’] і літарай, якая іх абазначае на пісьме.
  • Садзейнічаць фарміраванню навыкаў чытання па складах.
  • Вучыць пісаць малую літару х.
  • Садзейнічаць удасканаленню ўмення спісваць словы, напісаныя ад рукі.
  • Ствараць умовы для выхавання акуратнасці ў працы, актыўнасці на ўроку, уважлівасці і дысцыплінаванасці.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант

Давайце усміхнёмся адзін аднаму, і свае ўсмешкі падарым прысутным тут гасцям, класу і акружаючай нас прыродзе.

І правядзём наш урок пад дэвізам: “Уперад! За ведамі!”

  • А вы любіце глядзець тэлеперадачы?
  • А якія перадачы вы любіце глядзець?
  • Сёння мы будзем самі ўдзельнічаць у тэлеперадачы “У свеце цікавага”. У нашай студыі ўстаноўлены скрытыя камеры, якія будуць здымаць перадачу, а за нашай працай будуць сачыць Мудрэйшая сава, якая будзе вырашаць, ці можна будзе тэлеперадачу паказаць другім гледачам. А таксама за нашай працай будуць назіраць вопытныя прадзюсары, і калі ваша праца ім спадабаецца, то ў будучым яны змогуць з вамі працаваць далей.
  1. Актуалізацыя апорных ведаў
  • Мы пачынаем, і нашыя пытанні да прысутных удзельнікаў.
  • На якія групы дзеляцца ўсе гукі?
  • Колькі мы ўжо вывучылі галосных гукаў?
  • Колькі галосных літар?
  • Назавіце хітрую галосную літару?
  • Чаму яе называюць хітрай?
  • На якія групы дзеляцца зычныя гукі?
  • Назавіце гукі, якія ў беларускай мове абазначаюць толькі адзін гук – цвёрды?
  • Каб не забыцца, што адбываецца ў нашай студыі, зараз кое-што запішам. Я буду загадваць вам загадкі, а адгадкі будзем запісваць на дошцы і ў сшытачках.

У рыжай разбойніцы

Хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла –

Сляды замяла. (Ліса)

Я зацвітаю кожным летам

Не пышным –

Ледзь прыкметным цветам.

Але як толькі зацвіту,

Дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)

Сярэбранай стужкай

Змяя выпаўзае,

Паўзе па лагчынах

Ды ў мора ўпадае. (Рака)

  • А Мудрэйшая сава ў нашай студыі назірае за нашай працай. Як пішам, мы паказалі, а цяпер пакажам, як чытаем.
  • ЧЫТАННЕ СКЛАДОВАЙ ТАБЛІЦЫ
  1. Праца над новай тэмай
  • Мы працягваем перадачу “У свеце цікавага”. На вашу працу Мудрэйшая сава ўжо заўважыла, а цяпер я хачу звярнуць увагу на сябе. Я раскажу невялічкую гісторыю пра аднаго звярка. Пра якога, вы здагадаецеся.

У светлым сасновым лесе, дзе кожны дзень спяваюць свае вясёлыя песенькі птушкі і звяры сябруюць адзін з адным і кожны вечар збіраюцца вадзіць карагоды, стаяла прыгожая ХАТКА. Каля яе расло вельмі шмат кветак. Але самымі прыгожымі з іх былі ХРЫЗАНТЭМЫ. Гаспадар хаткі – невялічкі звярок, вельмі запаслівы. Бывала, ідзе па сцяжынцы, песеньку спяваючы, убачыць жытнёвае зярнятка, і кладзе яго…, не, не ў торбачку, а за шчаку! Ідзе далей, убачыць семку ад сланечніка, і кладзе яе…, не, не ў торбачку, а зноў за шчаку! Так і прыходзіць у сваю ХАТКУ з вялікімі-вялікімі шчакамі, за якімі вельмі шмат прынёс сабе ежы.

  • Пра якога звярка я расказала? Па чым вы здагадаліся?
  • Падзяліце слова ХАМЯК на склады. Колькі складоў?
  • Выдзяліце першы гук. Які ён?
  • Дзе жыў хамяк?
  • Падзяліце слова ХАТКА на склады. Колькі складоў?
  • Выдзеліце першы гук. Які ён?
  • А якія кветкі раслі каля хаткі хомкі?
  • Які першы гук?
  • Вывад: усе словы пачынаюцца з гука [х]. Гэта цвёрды гук. А прыдумайце яму ў пару мяккі гук.
  • Прыдумайце словы з мяккім гукам [х’].
  • Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з гукамі [х] і [х’], а таксама з літарай, якая іх абазначае. І навучымся пісаць маленькую літару х.
  1. Фізхвілінка
  • Змарыліся? Адпачнём!

Хомка-хомка, хамячок,

Паласаценькі бачок.

Хомка раненька ўстае

Шчочкі мые,

Шыйку трэ.

Падмятае хомка хатку

І выходзіць на зарадку.

1-2-3-4-5!

Хомка хоча моцным стаць!

  1. Праца па буквары
  • Мы працягваем працу ў студыі. А вы ведаеце, што самае цікавае пазнаецца з кніг? Адкрыйце буквары на старонцы 37.
  • Гукі [х] і [х’] на пісьме абазначаюцца літарай Х (ха). Усе разам назавём літару.
  • Літара Х друкаваная вялікая і маленькая аднолькавыя, адрозніваюцца толькі памерам.
  • На што падобна літара Х? Дзе яе можна сустрэць?
  • Давайце паспрабуем прачытаць словы з новай літарай. Яшчэ раз успомнім, якія яна гукі можа абазначаць?

МАЛЮНАК 1.

  • Хлопчык трымае вялікі арбуз. Што яё кажа? Прачытайце пад малюнкам.

МАЛЮНАК 2.

  • Кавун быў настолькі цяжкі, і што здарылася? Так, хлопчык выпусціў яго з рук. І што ён сказаў? Прачытайце пад малюнкам.
  • ЧЫТАННЕ СКЛАДОЎ І СЛОЎ ПАД ЛІТАРАЙ

Информация о работе Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе