Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 21:31, контрольная работа

Описание работы

У сваёй працы я разгледзела наступныя важныя ў гісторыі Беларусі падзеі:
Па-першае, войны сярэдзіны XVII – XVIII ст.: казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг., вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг., Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.. Пералічыла асноўныя падзеі войн, прычыны, вынікі.
Па-другое, прааналізіравала праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай.
Па-трэцяе, разгледзела I, II, і III падзелы Рэчы Паспалітай, асвяціла работу Чатырохгадовага сойма, Канстытуцыю 3 мая 1791 г.. Ахарактызавала паўстанне Т. Касцюшкі, прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.

Содержание работы

1. Уводзіны ………………………………………………………………....3
2. Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі …………….4
3. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве ……………….13
4. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі ………………….16
5. Заключэнне ………………………………………………………………21
6. Спіс літаратуры ………………………………………………………….22

Файлы: 1 файл

Контрольная по истории.doc

— 159.00 Кб (Скачать файл)

Установа адукацыі

"Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт "

 

Кафедра гісторыі і філасофіі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа па гісторыі

 

Беларускія землі ў  другой палове XVII – XVIII ст.

 

 

 

 

 

Студэнткі групы 1 ЗЭІ

                                                                                                               1 курса ФПУ

Стальцовай В.В.

Заліковая кніжка

          № 509258



 

 

 

Праверыў Шумскі К.А.

Адзнака аб заліке ____

_________   2009г.

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2009

 

План

 

1. Уводзіны ………………………………………………………………....3

2. Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі …………….4

3. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве ……………….13

4. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі ………………….16

5. Заключэнне ………………………………………………………………21

6. Спіс літаратуры ………………………………………………………….22

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Сярэдзіна XVII – XVIII ст. – адзін з самых цікавых, складаных і лёсавызначальных перыядаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага як складовай часткі Рэчы Паспалітай двух народаў. Гэта быў перыяд заняпаду калісьці магутнай дзяржавы, перыяд, асвечаны сполахамі крывавых войнаў, перыяд шляхецкіх канфедэрацый, смелых, але запозненных рэформаў і адчайнага паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

У сваёй працы я разгледзела наступныя важныя ў гісторыі Беларусі падзеі:

Па-першае, войны сярэдзіны XVII – XVIII ст.: казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг., вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг., Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.. Пералічыла асноўныя падзеі войн, прычыны, вынікі.

Па-другое, прааналізіравала праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай.

Па-трэцяе, разгледзела I, II, і III падзелы Рэчы Паспалітай, асвяціла работу Чатырохгадовага сойма, Канстытуцыю 3 мая 1791 г.. Ахарактызавала паўстанне Т. Касцюшкі, прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.

Пазнаёміцца з гісторыяй  гэтага перыяду дапамагаюць шматлікія  крыніцы, якія адрозніваюцца сваёй  разнастайнасцю і інфарматыўнасцю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1 Войны cярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі.                                 

 

1.1 Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг.

 

Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім  хутка вылілася ў вялікую вызваленчую  вайну. Ва ўкраінскага гетмана і  казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з’явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар.

Летам 1648 г. на поўдні і  ўсходзе Беларусі пачалася шырокая  ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты купцоў , магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным    чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава “ўсе паказачыліся і пакляліса адзін другому стаяць да апошняга”. Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам,Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапуганая шляхта ўцякала ў глыб краіны. Хоць колькасна аснову ўзброеным фарміраванняў паўстанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства быті ўжо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.

З боку дзяржавы доўкі  час не праводзілася ніякіх ваенных  акцый супраць паўстанцаў. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынулася  амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне – войска стольніка В.Гасеўскага, пад Мазыром – жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава – аддзел Лукамскага). Казацка-сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк – буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адыйшоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі – Стары Быхаў.

Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкывам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з’явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.

Гетман рушыў уздоўж  Беларускага Палесся, ад Бярэсця  на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў. За час перамір’я  паміж Багданам Хмялніцкім і Янам Казімірам войска Януша Радзівіла цалкам узяло пад свой кантроль землі ўздоўж Прыпяці Дняпра, чым адрэзала Беларусь ад украінскіх казакаў.

Вясной 1649 г. вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся . Дзякуючы далучэнню  мясцовага сялчнства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек. У чэрвені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка-сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці.  

Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да казакоў, сілы палкоўніка М.Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Пабадайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Януш Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага. Хутка быў знішчаны і лагер Пабадайлы, сілы якога здолелі вырвацца з акружэння. Пасля гэтага ліквідавалі асяродкі паўстанцкага руху ў Пасожжы і некаторых іншых раёнах Беларусі. У 1649 г. разам рэгулярным войскам Януша Радзівіла супраць паўстанцаў вяло барацьбу і фарміраванне беларускіх мяшчан і шляхты.

Апошнім значным падыходам казацка-сялянскай  вайны стала ажыўленне хваляванняў  у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка  падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава – полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну. Злучэнне Марціна Нябабы, высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла ў Беларусі, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.

Паражэнне  Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паволде  Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.

У выніку ваенных дзеянняў вялізарныя абшары паўднева-усходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, а таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маенткі і больш не вярнулася. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або вызваліў ад іх ш эраг паўдневых паветаў Беларусі.

Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648 -1651 гг. у  Беларусі з’яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на украінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. Не было ў Беларусі і мясцовага казацтва – арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб’екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіене, ахапленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з’яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумленна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгону.

 

 

 

 

 1.2 Вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг.

 

З сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства  актыўна рыхтавалася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную  прапаганду. Пасля Пераяслаўскай  рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай. 
У маі 1654 г. пачалася руска-польская вайна, у якой прыняла ўдзел большасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напрамак, тут дзейнічалі асноўныя сілы – больш за 40 тыс. чалавек на чале з самім царом. Группы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада і Белгарада, павінны былі прыкрываць паўночны і паўднёвы флангі асноўнай групы войск. Бранскай групе належыла наступаць на мінскім напрамку і дапамагаць смаленскай групе армій. З боку Украіны планаваляся аказваць казацкую падтрымку рускім войскам на Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўне здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, - Смаленск. 

На поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з  гетманам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя  Беларусі стала галоўным тэатрам  ваенных дзеянняў.

Вялікае Княства Літоўскае было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Памежныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры былі не падпраўлены, іх залогі не павялічаны. Да лета 1654 г. яшчэ нават не быў прызначаны галоўнакамандуючы. Усё войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны края, не перавышала 10 – 12 тыс., ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне. 

Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі заняты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.                                                                                                                                                                                                                                                       

 Па-першае, праваслаўная  частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцка-уніяцкага наступу на праваслаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі – ад інфа рмавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск. 

Па-другое, жыхары гарадоў  амаль што без абароны здаваліся  рускім войскам і прысягалі  рускаму  цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г.д.

Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзя на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, ў грамаце быў дадзены наказ – беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаць супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.  

Спробы наступлення  войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 – 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымыла шэраг  перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.

 Летам 1655 г. у  Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў  паход на Варшаву, але ў Польшчу  ужо ўступілі шведы, а да  аткрытай вайны са Швецыяй  Маскоўскае царства яшчэ не  было гатова. 

 У 1656 г. маскоўскі  ўрад прыпыніў вырашэнне пытання аб Украіне і Беларусі, заключыў мірнае пагадненне з Польшчай і ў маі 1656 г. пачаў вайну супраць Швецыі.

 Занятыя царскім  войскам беларускія землі ператвараліся  ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада ў якіх перадавалася  ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбурскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў, усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новая ўлада імкнулася ўмацаваць і пашырыць у Беларесі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі ў прыватных дамах шляхты і мяшчанства.

 Жыхары акупіраваных  раёнаў або на месцы пераводзіліся  ў праваслаўе, або перахрышчваліся  ў палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалру москоўскіх заваёўнікаў. Тыя рабавалі, збіралі ў няволю ўсіх без разбору, нярэдка нішчылі і праваслаўныя храмы. У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу.  

Информация о работе Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.