Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 21:31, контрольная работа
У сваёй працы я разгледзела наступныя важныя ў гісторыі Беларусі падзеі:
Па-першае, войны сярэдзіны XVII – XVIII ст.: казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг., вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг., Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.. Пералічыла асноўныя падзеі войн, прычыны, вынікі.
Па-другое, прааналізіравала праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай.
Па-трэцяе, разгледзела I, II, і III падзелы Рэчы Паспалітай, асвяціла работу Чатырохгадовага сойма, Канстытуцыю 3 мая 1791 г.. Ахарактызавала паўстанне Т. Касцюшкі, прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.
1. Уводзіны ………………………………………………………………....3
2. Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі …………….4
3. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве ……………….13
4. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі ………………….16
5. Заключэнне ………………………………………………………………21
6. Спіс літаратуры ………………………………………………………….22
Пасля эканамічнага заняпаду
другой паловы ХVII - пачатку ХVІІІ
стст., выкліканага паласой
Асобныя феадалы з
мэтай павелічэння
На гаспадарчую дзейнасць станоўча паўплывалі рэформы 60-70-х гг.: стварэнне дзяржаўнай Скарбовай (казначэйскай) камісіі, якая сканцэнтравала ў сваіх руках кіраванне фінансамі, нагляд за гандлем і шляхамі зносін; увядзенне ў 1766 г. адзіных для ВКЛ мер вагі, аб'ёму, даўжыні; увядзенне адзінага, абавязковага для ўсіх (у тым ліку шляхты і духавенства, якія раней не плацілі) падатку і адмена ўнутраных мытных падаткаў; абмежаванне ліхвярства. Росту ўнутраных і знешніх гандлёвых сувязяў спрыяла будаўніцтва новых шляхоў зносін. Праз палескія балоты пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты. Агінскі канал злучыў Нёман з Прыпяццю, пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.
Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі ў выніку нястомнай працы народа да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена, але гэта не стала асновай трывалага эканамічнага росквіту. Палітычны крызіс, якім даўно ўжо хварала Рэч Паспалітая, перарастае ў агонію і вядзе дзяржаву да канчатковай згубы.
2.2 Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.
Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.
Дугім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.
Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Знікаюць паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.
Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем.
Liberun veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не пазволям” (г.зн. не згодзен з пастановай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. Так за 1744–1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.
У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.
Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.
Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.
Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старастве, уладанні князя І.Радзівіла. Арандатары гэтага стараства ўжывалі грабёж, насілле, мардаванне сялян. Непасрэднай прычынай паўстання 1740 г. на чале з Канстанцінам Вашчылай быў арышт і прыгавор да пакарання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арэндатараў. У руху ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць стараства іншаму арандатару, але ўлетку 1743 г. барацьба перарасла ва ўзброеннае паўстанне. Паўстанцы праганялі і забівалі чыноўнікаў, не прымалі распараджэнняў Радзівіла.
На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя – жывымі пасаджаны на кол).
Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.
У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны. У час Паўночнай вайны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць айчыну.
У часы кіравання Аўгуста ІІІ (1733–1763, сын Аўгуста ІІ) у палітычным жыцці з’яўляецца новая рыса – зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.
У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.
У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай працідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рухыў задушаны з дапамогай царскай арміі.
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай канца XVII – першай паловы XVIII ст. з-за пагрозы самому існаванню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання. Паступова сярод пануючага шляхецкага састоўя, у першую чаргу магнацтва, сфарміраваліся дзве плыні. Першая выступала за рэформы і ўмацаванне цэнтральнай улады, другая – за захаванне існуючага становішча безуладдзя і анархіі.
3 Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
3.1 Падзелы Рэчы Паспалітай.
Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.
14 мая 1792 г. у мястэчку
Таргавіцы (на Украіне) была
створана канфедэрацыя і
У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.
Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэта паўстання – адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
З 22 па 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Але абаронцы айчыны не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання.
Супраць Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. У бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола.
У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.
Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.
3.2 Чатырохгадовы сойм. Канстытуцыя 3 мая 1791 г..
У 1788 г. сабраўся Чатырохгадовы сейм, які пачаў праводзіць рэформы ў Рэчы Паспалітай. Спачатку ў гэты сейм было абрана 177 дэпутатаў,пасля дадатковых выбараў у 1790 г. іх колькасць павялічылася на 182 дэпутаты,з якіх 112 былі прыхільнікамі рэформаў. Рашэннем сейма армія павялічвалася да 100 000 салдат і афіцэраў – прыкладна ў пяць разоў у параўнанні з ранейшай колькасцю.
У 1789 г. сейм Рэчы Паспалітай прыняў шэраг важных законаў, накіраваных на ўмацаванне органаў дзяржаўнай улады.
У студзені 1791 г. быў прыняты новы закон аб кардынальных правах, які прадугледжваў прызнанне пануючага становішча за каталіцкай царквою, непарыўнасць саюзу Польшчы і Вялікага княства Літіўскага, незалежнасць і суверэннасць Рэчы Паспалітай, свабоду слова і друку, затым у сакавіку – закон аб сейміках,паводле якога беззямельная шляхта была пазбаўлена выбарчых правоў, у красавіку – закон аб гарадах. Прадугледжваліся розныя выпадкі прызнання за мяшчанамі шляхецкай годнасці, уносіліся змены ў парадак разгляду крымінальных спраў, па якіх прадугледжвалася пакаранне смерцю.
Законы аб сейміках і аб гарадах з’явіліся пачаткам буржуазных рэформаў у Рэчы Паспалітай. Завяршэннем іх з’явілася канстытуцыя, прынятая 3 мая 1791 г.
Пасля прыняцця канстытуцыі 3 мая Чатырохгадовым сеймам 29 чэрвеня 1791 г. былі створаны дзве дэпутацкія камісіі, якія павінны былі падрыхтаваць праект прававой рэформы, выпрацаваць асновы кадыфікацыі крымінальнага і грамадзянскага права.
Канстытуцыя 3-га мая змяшчае
прэамбулу і 11 разделаў. У прэамбуле
ад імя караля Станіслава Аўгуста
гаворыцца, што улічваючы застарэлыя
недахопы кіравання ў Рэчы Паспалітай
і жадаючы выкарыстаць становіш
У першым раздзеле пануючай рэлігіяй у дзяржаве абвяшчалася “святая рымская каталіцкая” рэлігія. Пераход з каталіцкай веры ў іншую забараняўся, для ўсіх іншых рэлігій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў.
Другі раздзел пацвярджаў усе правы і прывілеі шляхты Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. У трэцім раздзеле зацвярджаўся закон аб гарадах і аб’яўляўся часткай канстытуцыі.
Чацвёрты раздзел змяшчаў новыя нормы аб сялянах. У дадзенным раздзеле зроблена спроба, хоць бы на словах, крыху абмежаваць свавольства паноў у адносіны да сялян, бо сама залежнасць іх ад паноў не скасоўвалася.
Пяты раздзел замацоўваў прагрэсіўнае палажэнне аб тым, ўто “усякая ўлада ў чалавечым грамадстве бярэ свій пачатак з волі народа” і павінна складацца з трох уладаў, г.зн. заканадаўчай, выканаўчай і судовай.
Шосты раздзел вызначаў структуру і паўнамоцтва дзвюхпалатнага сойма, які зацвярджаўся ў складзе палаты дэпутатаў (паслоў) і палаты сенатараў пад старшынствам караля. Палата дэпутатаў абвяшчалася святыняй заканадаўства, тут павінны былі абмяркоўвацца ўсе заканапраекты. Сенат, які складаўся з каталіцкіх епіскапаў, ваяводаў, каштэлянаў і міністраў пад старшынствам караля. Гэтым раздзелам адмянялася liberum veto, устанаўлівалася, што канстытуцыя падлягае перагляду толькі праз 25 гадоў.
Па-новаму вырашалася і пытанне аб выканаўчай уладзе – урадзе, састаў і кампетэнцыя якога вызначаліся ў раздзеле сёмым. Вышэйшым выканаўчым органам – урадам – абвяшчалася Стража правоў. У састаў урада ўваходзілі: кароль як старшыня; кіраўнік каталіцкай царквы – прымас як старшыня камісіі народнай асветы і пяць міністраў: унутраных і замежных спраў, ваенны, фінінсаў.
Істотныя змяненні ўносіліся ў структуру і характар дзейнасці судовых органаў (раздзел 8). Абвяшчаўшы прынцып ажецяўлення правасудзя толькм судом. Згодна з канстытуцыяй ліквідаваўся суд гаспадарв і паноў рады, але захоўваўся галоўны суд Вялікага княства Літоўскага. Канстытуцыяй прадпісвалася выдаць новы кодекс па цывільных і крымінальных справах. Усе суды па-ранейшаму заставаліся саслоўнымі, а залежных сялян працягвалі судзіць іх паны.
Информация о работе Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.