Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 21:31, контрольная работа
У сваёй працы я разгледзела наступныя важныя ў гісторыі Беларусі падзеі:
Па-першае, войны сярэдзіны XVII – XVIII ст.: казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг., вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг., Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.. Пералічыла асноўныя падзеі войн, прычыны, вынікі.
Па-другое, прааналізіравала праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай.
Па-трэцяе, разгледзела I, II, і III падзелы Рэчы Паспалітай, асвяціла работу Чатырохгадовага сойма, Канстытуцыю 3 мая 1791 г.. Ахарактызавала паўстанне Т. Касцюшкі, прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.
1. Уводзіны ………………………………………………………………....3
2. Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі …………….4
3. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве ……………….13
4. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі ………………….16
5. Заключэнне ………………………………………………………………21
6. Спіс літаратуры ………………………………………………………….22
У 1657 г. партызанская вайна зноў ахапіла ўсходнія і паўночныя землі Беларусі. Становішча рускіх войск на Беларусі і Украіне значна пагоршылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў. Але неўзабаве наступленне войск Рэчы Паспалітай было спынена. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблізу Смаленска падпісалі перамір’е на трынаццаць з паловай гадоў.
Згодна з Андрусаўскім перамір’ем, Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Расія згадзілася заплаціць выгнанай з Украіны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавог прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з умацаваннем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.
Для самой Беларусі вайна 1654 – 1667 г. абярнулася трагічнымі вынікамі. Колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады – абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.
У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усё поле. І праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася.
Яшчэ доўга безлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далёка назад.
1.3 Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.
Саксонскі курфюрст Фрыдрых-Аўгуст II, які з 1697 г. з’яўляўся адначасова і каралём Рэчы Паспалітай, жадаў далучыць да сваіх уладанняў Эстляндыю і Ліфляндыю. Гэтым ён хацеў умацаваць сваё становішча ў Рэчы Паспалітай і дамагчыся ў далейшым неабмежаванай каралеўскай улады.
Данія імкнулася
аслабіць свайго даўняга
Ваенныя дзеянні пачалі Саксонія і Данія. У пачатку 1700 г. войскі саксонскага курфюста ўступілі ў Ліфляндыю і аблажылі Рыгу, а дацкія войскі разгарнулі наступленне ў Шлезвіг-Гальштейне. Аднак кароль Швецыі Карл XII, высадзіўшы дэсант каля Капенгагена, прымусіў дацкага караля капітуляваць. Затым ён пераправіў морам сваё войска ў Ліфляндыю і 19 лістапада 1700 г. пад Нарваю разграміў расійскую армію. У ліпені 1701 г. каля Рыгі шведы разбілі саксонцаў. У пачатку 1702 г. асноўныя сілы шведскай арміі на чале з Карлам XII уступілі на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага.
З пачаткам Паўночнай вайны ў ВКЛ абвастрылася барацьба магнацкіх груповак за ўладу. У барацьбу магнацкіх груповак аказаліся ўцягнутыя шырокія колы беларуска-літоўскай шляхты. Летам 1700 г. ствараецца канфедэрацыя шлчхты ВКЛ, якая супрацьстаяла Сапегам у іх імкненні да неабмежаванай улады ў Вялікім княстве Літоўскім і бараніла свае саслоўныя правы і прывілеі. Палітычная барацьба перарасла ва ўзброеную. Канфедераты сабралі ў Ашмянскім павеце пад Ліпнішкамі войска колькасцю каля 20 тыс. чалавек. Генеральным палкоўнікам канфедэрацыі шляхта абрала 20-гадовага пінскага старасту Міхала Вішнявецкага. 10 лістапада 1700 г. канфедэраты рушылі ў накірунку да сталіцы ВКЛ. Насустрач выступіў гетман Казімір Ян Сапега з 9-тысячным сойскам. 19 лістапада 1700 г. адбылася жорсткая бітва пад Алькенікамі. Перамого была на баку канфедэратаў. 22 лістапада 1700 г. канфедэраты на з’ездзе ў Алькеніках прынялі пастанову, у адпаведнасці з якой Сапегі пазбаўляліся ўсіх дзяржаўных пасад і сваіх маёнткаў у ВКЛ.
Для барацьбы з канфедэратамі Сапегі пайшлі на стварэнне казацка-сялянскіх атрадаў. Аснову іх складалі сяляне з разрабаваных і спустошаных шляхтаю маёнткаў Сапегаў і частка казакоў, якія дэзеоціравалі з рускай службы з-пад Пскова і Рыгі. Найбольш актыўна гэтыя атрады змагаліся супраць шляхты на ўсходзе Беларусі ў 1701 г.
Фрыдрых-Аўгуст II, скарыстаўшы сітуацыю, увёў у ВКЛ саксонскія войскі. Сейм Рэчы Паспалітай, каб прымірыць канфліктуючыя групоўкі, у студзені 1702 г. прыняў рашэнне вярнуць Сапегам усе пасады і маёнткі. Але і на гэты раз прымірэння дасягнуць не ўдалося.
Барацьбу ў ВКЛ імкнуліся скарыстаць у сваіх інтарэсах Швецыя і Расія. Швецыя аказала падтрымку Сапегам і пачала ваенныя дзеянні супраць канфедэратаў. У адказ на гэта шляхта ВКЛ на сейме, што адбыўся ў пачатку 1702 г. у Варшаве, адкрыта заклікала да вайны супраць шведаў, у той час як большасць магнатаў і шляхты Кароны ўзяла курс на мірнае ўрэгуляванне шведска-саксонскага канфлікту.
Расія пайшла на збліжэнне
з канфедэратамі, імкнулася выкарыстаць
антышведскі настрой беларуска-
На працягу 1702 – 1703 гг. паміж Расіяй і ВКЛ было заключана некалькі саюзных дагавораў. У пачатку 1702 г. для перамоў аб аказанні Вялікаму княству Літоўскаму ваеннай і фінансавай дапамогі ў Маскву прыбыло паспльства канфедэратаў на чале з віленскім канонікам К. Белазорам. З расійскага боку перамовамі кіраваў баярын Ф. Галавін. 23 сакавіка 1702 г. быў падпісаны адпаведны дагавор. Расійскі ўрад аказваў канфедэратам ваенную, а таксама фінансавую дапамогу ў памеры 40 тыс. руб., Расіі ж пад заклад перадаваўся горад Друя, які належаў Саперам. Кіраванне горадам пераходзіла ў рукі камандуючага расійскім ваенным атрадам. Тут меркавалася раскватараваць тры пяхотныя палкі.
Вясною 1703 г. канфедэраты адправілі ў Маскву новае пасольства, якое і на гэты раз узначаліў К. Белазор. Галоўнай яго мэтай было схіліць цара, прыняць план канфедэратаў аб сумесным наступленні ў тыл шведаў праз Курляндыю на Рыгу, а таксама накіраваць у ВКЛ 20-тыс. корпус пяхоты. 28 чэрвеня быў падпісаны другі дагавор, а 2 снежня 1703 г. – трэці.
Актыўная падтрымка з боку Расіі забяспечыла ўзмацненне пазіцый канфедэратаў і пераразмеркаванне на іх карысць галоўных пасад у ВКЛ. Расійскі ўрад зрабіў стаўку на князя Міхала Вішнявецкага і яго групоўку. У 1703 г. віленскі ваявода і найвышэйшы літоўскі гетман Казімір Ян Сапега быў пазбаўлены Фрыдрыхам-Аўгустам II усіх сваіх пасад. На месца найвышэйшага гетмана 27 лістапада 1703 г. быў прызначаны Міхал Вішнявіцкм. Антоні Агінскі, які прыкладаў шмат намаганняў, каб заняць гэтую пасаду, атрымаў булаву польнага гетмана. Віленскім ваяводам быў прызначаны Януш Вішнявецкі. Бенядзікт Павел Сапега страціў пасаду падскарбія ВКЛ. Ён быў заменены Людвікам Пацэем, актыўным прыхільнікам канфедэратаў.
Істотна ўплывалі на палітычныя падзеі ў ВКЛ і падзеі ў Кароне. У пачатку 1704 г. польскія магнаты і шляхта, якія падтрымлівалі Карла XII, абвясцілі стварэнне Варшаўскай канфедэрацыі, маршалкам якой быў абраны Пётр Броніш. У красавіку 1704 г. Варшаўская канфедэрацыя пазбавіла Фрыдрыха-Аўгуста II кароны Рэчы Паспалітай.
У сваю чаргу яго прыхільнікі ў маі 1704 г. аб’ядналіся ў Сандамірскую канфедэрацыю на чале з лоўчым літоўскім С. Дэнгафам. У сваім маніфесце яны абвясцілі несапраўднымі ўсе рашэнні варшаўскіх канфедэратаў. Рэч Паспалітая аб’яўляла вайну Швецыі, каралю дазвалялася склікаць паспалітае рашэнне і заключаць пагадненні з замежнымі краінамі. Было пацверджана рашэнне Фрыдрыха-Аўгуста II аб пазбаўленні Сапегаў усіх пасад, пазбаўляліся сваіх маёнткаў і пасад кіраўнікі Варшаўскай канфедэрацыі.
Пад націскам шведаў
Гэтыя падзеі паскорылі расійска-польскія перамовы, якія праводзілі прыхільнікі Фрыдрыха-Аўгуста II. 19 жніўня 1704 г. каля Нарвы быў падпісаны саюзны трактат, галоўнае значэнне якога заключалася ў тым, што ён канчаткова аформіў уступленне Рэчы Паспалітай у вайну супраць Швецыі. Ужо на наступны дзень Пётр I аддаў загад аб накіраванні ў раён Полацка генерала М. Рапніна на чале 10 тыс. атрада. Але галоўнай яго задачай было не аказанне ваеннай дапамогі свайму саюзніку Фрыдрыху-Аўгусту II, а збор правіянту і стварэнне базы для галоўных сіл расійскай арміі, якія планавалася накіраваць у межы Рэчы Паспалітай у наступным годзе.
Да вясны 1705 г. колькасць расійскіх войск на Беларусі дасягнула 60 тыс. Усе затраты па ўтрыманні расійскай арміі несла насельніцтва ВКЛ. Пры гэтым збор прывіянту суправаджаўся свавольтсвам і рэпрэсіямі. Як і паустагоддзя назад, у руска-польскую вайну 1654 – 1667 гг., з гарадоў Беларусі пачаўся вываз рамеснікаў у Расію. Усё гэта выклікала пратэсты беларускіх сялян і гараджан.
У пачатку 1706 г. расійская армія каля Гародні трапіла ў акружэнне і ледзь не была знішчана шведамі. Зімою і вясною 1706 г. на захадзе і поўдні Беларусі гаспадарылі шведы і саюзныя з імі магнаты Рэчы Паспалітай. Гарады і маёнткі прыхільнікаў Фрыдрыха-Аўгуста II спусташаліся, асабліва ўладанні канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла і князёў Вішнявецкіх. Былі спалены Мір, Карэлічы, Ляхавічы, Нясвіж, разрабаваны Гародня, Наваградак, Клецк і Пінск.
13 верасня 1706 г. у мястэчку
Альтранштат, ўто каля
Пазіцыі С. Ляшчынскага ў Рэчы Паспалітай паступова ўмацоўваліся. Ён быў прызнаны Англіяй і Прусіяй, як кароль.
На прыканцы 1706 г. у лагеры канфедэратаў ВКЛ намеціўся раскол. Канцлер ВКЛ Караль Станіслаў Радзівіў прызнаў С. Ляшчынскага законным каралём Рэчы Паспалітай. У пачатку 1707 г. на бок Ляшчынскага перайшоў з часткай войска ВКЛ адзін з самых актыўных дзеячаў канфедэрацыі Міхал Вішнявецкі. Ён адрокся ад булавы найвышэйшага гетмана і віленскага ваяводы. С. Ляшчынскі прызначыў яго польным гетманам. Казімір Ян Сапега зноў стаў найвышэйшым гетманам і віленскім ваяводам, а Бенядзікт Павел Сапега – паскарбіем ВКЛ.
У 1708 г. Беларусь зноў апынулася ў цэнтры ваенных
падзей. 35-тыс. войска Карла XII увайшло
на яе тэрыторыю. Шведы захапілі Гародню,
Ліду, Смаргонь, Мінск. Расійскія войскі
адыходзілі на ўсход. Па загаду Пятра I
расійскія войскі спалілі Мсціслаў, Оршу,
Віцебск, Магілёў. 3 ліпеня 1708 г. адбылася
бітва каля мястэчка Галаўчын. Шведы атрымалі
тут апошнюю значную перамогу ў вайне
з Расіяй. Наступныя паражэнні шведаў
у бітвах пры Лясной 28 вервсня 1708 г. і пад
Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. абумовілі вынік
Паўночнай вайны на карысць Расіі.
У пачатку 1710 г. у Варшаве на Вальным Сойме, Фрыдрых-Аўгуст II быў зацверджаны каралём Рэчы Паспалітай. Быў канчаткова ратыфікаваны мірныт дагавор 1686 г. з Расіяй. Дзякуючы падтрымцы рускага цара Пятра I Фрыдрых-Аўгуст II зноў стаў каралем, а Л. Пацей атрымаў булаву найвышэйшага гетмана ВКЛ.
Фрыдрых-Аўгуст II, пасля таго як замацаваўся на троне Рэчы Паспалітай, пачаў умацоўваць сваю каралеўскую ўладу. Яго апорай у гэтай справе была саксонская армія,што знаходзілася ў краіне. 26 лістапада 1715 г. шляхта ваяводстваў Малой Польшчы у Тарнаградзе абвясціла стварэнне канфедэрацыі, мэтаю якой было абмежаванне ўлады Фрыдрыха-Аўгуста II і вывядзенне саксонскіх войск з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У канцы 1715 г. у Кароне пачаліся баявыя дзеянні паміж канфедэратамі і саксонскімі войскамі.
Шляхта ВКЛ падтрымала Тарнаградскую канфедэрацыю. 23 сакавіка 1716 г. у Вільні былы створана Віленская канфедэрацыя. Да канфедэрацыі далучыліся войскі ВКЛ і магнаты,якія таксама не жадалі моцнай каралеўскай улады.
Расія зноў выкарыстала ўнутраны канфлікт у Рэчы Паспалітай і павялічыла там свае гарнізоны. Адначасова яна выступіла ў якасці пасрэдніка паміж варожымі бакамі. 3 лістапада 1716 г. у Варшаве адбылося падпісанне трактата паміж Фрыдрыхам-Аўгустам II і Тарнаградскай канфедэрацыяй на ўмовах, якія прадыктаваў пасол Расіі князь Грыгорый Далгарукі. Пагадненне было зацверджана 1 лютага 1717 г. сеймам Рэчы Паспалітай,які атрымаў назву “Нямога”. Пагадненне ўяўляла сабой кампраміс паміж інтарэсамі каралеўскай улады і шляхты. Паводле яго ўмоў,саксонская армія пакідала тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Забаранялася стварэнне канфедэрацый і значна абмяжоўвалася ўлада гетманаў. Аднак было пакінута “liberum veto”. Значна скарачалася колькасць войска. У 1719 г. Пётр I дамовіўся з Фрыдрыхам-Аўгустам II аб сумеснай ахове парадку Рэчы Паспалітай.
Паўночная вайна скончылася падпісаннем у 1721 г. Ніштацкага мірнага дагавора. Расія ўключыла ў свае межы Эстляндыю, Ліфляндыю, Інгрыю і частку Карэліі,што забяспечыла ёй выхад да Балтыйскага мора. Рэч Паспалітая захавала свае межы, але аслабла і пачала траціць палітычную самастойнасць.
Расія, стаўшы пераможцай у Паўночнай вайне, набыла рашаючы ўплыў на ўнутраныя справы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Дзейнасць дзяржаўных інстытутаў Рэчы Паспалітай бала амаль поўнасцю паралізована. Некалі магутная краіна няўхільна скочвалася да сваёй пагібелі.
2 Крызіс Рэчы
Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве.
2.1 Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой алове XVII – XVIII.
Информация о работе Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.