Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 21:31, контрольная работа
У сваёй працы я разгледзела наступныя важныя ў гісторыі Беларусі падзеі:
Па-першае, войны сярэдзіны XVII – XVIII ст.: казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг., вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг., Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.. Пералічыла асноўныя падзеі войн, прычыны, вынікі.
Па-другое, прааналізіравала праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай.
Па-трэцяе, разгледзела I, II, і III падзелы Рэчы Паспалітай, асвяціла работу Чатырохгадовага сойма, Канстытуцыю 3 мая 1791 г.. Ахарактызавала паўстанне Т. Касцюшкі, прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.
1. Уводзіны ………………………………………………………………....3
2. Войны сярэдзіны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі …………….4
3. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве ……………….13
4. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі ………………….16
5. Заключэнне ………………………………………………………………21
6. Спіс літаратуры ………………………………………………………….22
У дзевятым раздзеле вызначаўся парадак прызначэння рэгента на выпадак хваробы, палону або непаўналецця караля; дзесяты раздзел вызначаў асаблівасці вучобы дзяцей караля і нагляду за іх выхаваннем.
Апошні, адзінаццаты, раздзел
канстытуцыі прысвячаўся ўзброе
Канстытуцыя 1791 г. – гэта першая спроба карэннай рэформы дзяржаунага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху, без крыві, без пік і тапароў. Яна засведчыла, што справа незалежнасці дзяржавы неадлучна звязана з сацыяльнымі рэформамі, асабліва з сялянскай рэформай.
3.3 Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.
Напярэдадні паўстання на працягу 1793 г. – пачатку 1794 г. на тэрыторыі ВКЛ вялася яго актыўная падрыхтоўка, якое павінна было пачацца адначасова ў Кракаве, Вершаве, Вільні. Падрыхтоўка паўстання кіравала група патрыётаў, вымушаных пакінуць краіну і выехаць у Лейпцых і Дрэздэн. Сярод іх, акрамя Т. Касцюшкі, былі Г. Калантай, І. Патоцкі і іншыя. Цэнтрам падрыхтоўкі была Вільня.
24 сакавіка 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мяшчане і некаторая частка сялян. На чале паўстання стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, які быў абвешчаны вышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. У гэты ж день быў абвешчаны Акт паўстання грамадзян, жыхароў Кракаўскага ваяводства, і Касцюшка прынёс прысягу, у якой абавязаўся давераннай яму ўлады не ўжываць у чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, а толькі для абароны целасці граніц, вяртання самаўладдзя народа, усталявання ўсеагульнай свабоды.
Асноўнымі мэтамі паўстання былі: пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба за поўную суверэннасць Рэчы Паспалітай, аднаўленне яе ў межах 1772 г., вяртанне рэфарматарскіх рашэнняў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Лозунг паўстання – “вольнасць, цэласць, незалежнасць”.
24 красавіка 1794 г. пасля вызвалення Вільні паўстанне ахапіла Літву і заходнюю Беларусь. Быў утвораны самастойны орган па кіраўніцтве паўстаннем – Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага. Склад Рады павінен быў папоўніцца прадстаўнікамі паўстанцкіх сіл з паветаў і ваяводстваў, што стварала магчымасць яе пераўтварэння ў прадстаўнічы рэвалюцыйны орган.
Паўстанне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства і гарадскога насельніцтва. Кастюшка заклікаў да ўдзелу ў паўстанні прадсаўнікоў усіх веравызнанняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да праваслаўнага святарства і насельніцтва. Ім была паабяцана поўная роўнасць і самастойнасць. Паланецкім універсалам (7 мая 1794 г. ) Касцюшка адмяніў асабістую залежнасць сялян. Сяляне, якія пайшлі ў паўстанне (касінеры), вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі ў паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасці.
За кароткі тэрмін ( з красавіка па верасень ) на Беларусі ў паўстанні прыняло ўдзел да 25 тыс. чалавек. Найбольш буйныя бітвы беларускіх касцюшкаўцаў адбыліся пад в. Паляны ( 7.05),в. Солы (25.06), Слонімам (4.08), Любанню (4.09), в. Крупчыцы (17.09). пад Крупчыцамі адбылася самая вялікая бітва часоў паўстання.
10 кастрычніка 1794 г.
каля Мацяёвіцаў, адбылася бітва
паміж польскім корпусам Т. Касцюшкі і расійскім корпусам
І. Ферзена. Бітва скончылася паражэннем
польскага корпуса. У палон трапілі цяжкапаранены
Т. Касцюшка, генералы К. Серакоўскі, І.
Каміньскі і К. Князевіч. Рэшткі польскага
корпуса на чале з генерал-маёрам А. Панінскім
адышлі да Варшавы.
На Варшаву рушыла
расійскае войска. А. Сувораў атрымаў загад
камандаваць усімі расійскімі войскамі
ў Польшчы. Аб’яднаныя расійскія карпусы
4 лістапада ўзялі прадмесце Варшавы Прагу,
знішчыўшы па загаду абаронцаў, і насельніцтва
(18 тыс. чал.). З 14 тыс. салдат і афіцэраў,што
абаранялі Прагу. Пры абароне Варшавы
загінуў і Я. Ясінскі. 6 лістапада горад
капітуляваў. Рэшткі паўстанцкіх войск
на чале з Т. Ваўжэцкім адступалі на поўдзень,
дзе 16 лістапада пад Радошыцамі былі рассеяныя
расійскімі войскамі. Паўстанне 1794 г. закончылася.
Паўстанне 1794 г. на Беларусі пратрымалася крыху болей 5-ці месяцаў. Але яно змагло адцягнуць на сябе значныя сілы расійскіх войскаў. Гэта не дазволіла адразу кінуць іх супраць атрадаў Т. Касцюшкі. Адной з прычын паражэння паўстання на тэрыторыі Беларусі з’яўлялася адсутнасць адзінага камандавання, належнага ўзаемадзеяння ў паўстанцкім войску,няздольнасць вайсковага кіраўніцтва. Але галоўнай прычынай бачыцца палавінчатасць аб’яўляных рэформаў, пастаянная аглядка на шляхецтва, якое не хацела дапускаць рэвалюцыйнага выступлення сялянства і мяшчанства.
Заключэнне
Войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба беларускага народа ў сярэдзіне XVII ст. уз’яднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.
Аднаўленне разбуранай эканомікі Беларусі адбывалася ў абстаноўцы разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ва ўмовах феадальнай анархіі, усеўладдзя магнатаў, шырокіх эканамічных і палітычных прывілеяў шляхты і жорсткай эксплуатацыі сялян і гараджан, а таму зацягнулася на доўгі час і не закончылася да ліквідацыі Рэчы Паспалітай. Палітычны крызіс, якім даўно ўжо хварэла Рэч Паспалітая, перарастае ў агонію і вядзе дзяржаву да канчатковай згубы.
Канстытуцыя 1791 г. – гэта першая спроба карэннай рэформы дзяржаунага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху, без крыві, без пік і тапароў. Яна засведчыла, што справа незалежнасці дзяржавы неадлучна звязана з сацыяльнымі рэформамі, асабліва з сялянскай рэформай.
Паўстанне Т. Касцюшкі мела сусветна-гістарычнае значэнне, бо стварала рэвалюцыйны асяродак ва Усходняй Еўропе і стала працягам Вялікай французскай рэвалюцыі. Яно выклікала ненавісць з боку манархаў суседніх дзяржаў. Мэты паўстання на Беларусі і ў Літве былі больш радыкальныя ў параўнанні з праграмай паўстання ў Польшчы. Віленская праграма была разлічана на больш паслядоўныя рэформы, у тым ліку прадугледжвала вызваленні сялян ад прыгонніцтва.
Спісак літаратуры
1 Грыцкевіч В. Два погляды на адну канстытуцыю // Полымя. – 1993. – № 9.
2 Грыцкевіч А. П. Паўстанне 1794 года: перадумовы, ход, вынікі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 1.
3 Емяльянчык У. П.
Паланез для касінераў. –
4 Казакоў Ю. Л., Каханоўскі А. Г., Лойка П. А. і інш. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: ВП Экаперспектыва, 1997.
5 Касцюк М. П., Біч М. В., Ігнаценка І. М. і інш. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1 – Мінск: Беларусь, 1994.
6 Новік Я. К., Марцуля Г. С. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. – Мінск: Выш. Школа, 2006.
7 Пашкевіч У. ВКЛ у Паўночнай вайне (1700 – 1721гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 3.
8 Чудаков М. Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 г. – Минск : Право и экономика, 2005.
9 Юхо Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989.
10 Юхо Я. А. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3-га мая 1791 г. і Беларусь // Веснік БДУ. Сер. 3. Гісторыя. Філасофія. Паліталолія. – 1996 . – № 3. – с.85 – 89.
Информация о работе Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.