Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116
Змест
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116
Спіс найноўшых навуковых і публіцыстычных публікацый (1996-2001) беларускіх аўтараў па гісторыі Берасцейскай царкоўнай уніі 120
Уводзіны
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі. За час свайго існавання уніяцтва значна пацясніла пазіцыі традыцыйных рэлігій на Беларусі і ў XVIII ст. стала канфесійнай дамінантай. Нягледзячы на шматразовую дэлегалізацыю (у 1839 г. на Беларусі, у 1875 г. на Падляшшы, у 1946 г. на Украіне), унія ў Берасці аказалася найбольш трывалай з усіх ранейшых спроб аб'яднання хрысціянства. Увабраўшы ў сябе і адлюстраваўшы многія з тых праблем і супярэчнасцяў, якімі жыло беларускае грамадства XVІ - ХІХ ст., аказаўшы істотны ўплыў на геацывілізацыйную сітуацыю ва Усходняй Еўропе, яна належыць да тых гістарычных з'яў, якія яшчэ не адышлі ў мінулае, і існуе да нашага часу.
Вось ужо пятае стагоддзе уніяцкая праблематыка хвалюе царкоўныя і свецкія колы. Стаўшы ад свайго пачатку прадметам разладу, царкоўны новатвор 1596 г. і па сёняшні дзень выклікае спрэчкі па розных аспектах: філасофскіх, тэалагічных, культуралагічных, этнічных, палітычных, ідэалагічных і ўласна гістарычных. Мала якая з падзей беларускай мінуўшчыны можа паспаборнічаць з Берасцейскай уніяй узроўнем папулярнасці і няспынным ростам цікавасці ў айчынным і замежным даследчыцкім асяроддзі.
За чатыры стагоддзі, што прайшлі пасля Берасцейскага сабора 1596 г., яна назапасіла цяжкаагляднае мора літаратуры ўсходнеславянскага і замежнага паходжання, улічыць і абагульніць якую намагаюцца сёння вучоныя розных краін. З'явіліся агляды ўкраінскай, польскай , заходнееўрапейскай і амерыканскай гістарыяграфіі .такой беларуска-ўкраінскай з'явы, якой ёсць Берасцейская унія. Сваё слова ў яе даследаванні сказалі беларускія навукоўцы ХІХ-ХХ ст., аднак гістарыяграфічным асэнсаваннем іх спадчыны яшчэ ніхто не займаўся. Між тым значная колькасць публікацый па праблеме і аналагічны даследчыцкі вопыт Украіны і Польшчы сведчаць, што зрабіць гэта надышоў час і ў нас, асабліва калі ўлічыць, што з 90-х гадоў тэма уніі 1596 г. перажывае другое нараджэнне ў навуцы і публіцыстыцы Беларусі, а канфесійная праблематыка і наогул выходзіць у разрад прыярытэтных у еўрапейскай гістарыяграфіі.
Глава 1
Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы
Цікавасць да гісторыі Берасцейскай царкоўнай уніі, якая раней пачала выкладацца на паперы, чым была ўведзена на справе, мае ўжо 400-гадовую традыцыю. Гістарыяграфія уніі налічвае сёння многія сотні кніг і артыкулаў, вялікіх і кароткіх, самастойных і кампілятыўных, сур'ёзных і дылетанцкіх, аб'ектыўных і тэндэнцыйных, айчынных і замежных, якія з розных бакоў, у розных аспектах і планах трактуюць царкоўны саюз. Ацэнка ўплыву, ролі, вынікаў берасцейскіх падзей 1596 г. у далейшым развіцці Беларусі ў гэтых працах вар'іруецца ад непамернага ўзвялічвання да цалкам нігілістычнага стаўлення. Розніца поглядаў даследчыкаў на гэты важны факт усходнееўрапейскай гісторыі адлюстроўвае іх грамадскія, палітычныя, рэлігійныя, нацыянальныя сімпатыі і антыпатыі, тлумачыцца багаццем і рознароднасцю крыніц, што дазваляе вышукваць і высоўваць адно і абмінаць другое, і наадварот. Умоўна можна выдзеліць рэлігійны кірунак гістарыяграфіі уніі, для якога характэрна высоўванне на першы план абрадава-дагматычнага пытання, і свецкі, схільны да замоўчвання або прымяншэння канфесійнага боку.
Першы кірунак у сваю чаргу падзяляецца на тры пункты бачання і падачы царкоўна-рэлігійнай гісторыі: праваслаўны, рыма-каталіцкі і грэка-каталіцкі, кожны з якіх імкнецца падкрэсліць лепшыя бакі сваёй веры і выпукліць недахопы іншай. Асабліва гэта характэрна для праваслаўнага і рымска-каталіцкага бачання. Грэка-каталіцкі падыход спачатку два с паловай стагоддзі на практыцы, а потым яшчэ два стагоддзі ў навуцы намагаецца сцвердзіць паўнавартасць сваёй веры сярод традыцыйных, больш "моцных" сумежных канфесій. Уласна навуковы, пазаканфесійны падыход да канфесійнай гісторыі Беларусі зараджаецца ў пачатку ХХ ст., хаця рознага роду спрашчэнні, звязаныя з тымі ці іншымі канфесійнымі прыхільнасцямі, не зжыты да нашага часу.
Ва ўсходнеславянскім
Першыя адлюстраванні і
Не жадаючы чуць гэтых довадаў, іх апаненты - праваслаўныя палемісты, ураджэнцы Украіны і Беларусі Іван Вішэнскі[9], Клірык Астрожскі[10], Марцін Бранеўскі[11], Хрыстафор Філалет[12], Захарый Капысценскі[13], Лаўрэнцій Дрэвінскі[14], Мялецій Сматрыцкі[15], Афанасій Філіповіч[16] і інш. адмаўлялі патрэбу для свайго народа ў культуры і навуцы каталіцкага Захаду, звялі спробу кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі адрэгуляваць духоўныя працэсы ў грамадстве да ўзроўню куплі-продажу месц у сенаце Рэчы Паспалітай, расцанілі унію як параджэнне сатаны, як нацыянальную здраду, навязваючы масавай свядомасці думку, што тыя, хто пайшоў на унію, - "зляшыліся". Яны даказвалі яе некананічнасць, бескарыснасць, ракавы характар для сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага жыцця Рэчы Паспалітай; ўсяляк дыскрэдытавалі унію, крытыкавалі ўсе яе новаўвядзенні, абвінавачвалі ў адмове ад культурна-рэлігійнай спадчыны продкаў, паганьбаванні нацыянальнага гонару.
Асаблівую цікавасць уяўляюць апошнія творы М.Сматрыцкага [17], у якіх ён змяніў сваю жыццёвую пазіцыю і культурна-рэлігійную арыентацыю.
Такім чынам, ужо з канца ХVІ ст. у поглядзе на Берасцейскую унію выразна акрэсліваюцца два падыходы: апалагетычны і крытычны, або дыскрыдытацыйны. Прадстаўнікі кожнага з іх глядзелі на гэтую падзею найперш з пункту погляду адносін да культурна-рэлігійнай спадчыны продкаў: адны ратавалі за яе абнаўленне, другія - за кансервацыю. Ідэолагі кожнай з веравызнаўчых груп - праваслаўных і уніятаў - менавіта ў сваёй рэлігіі бачылі скарбніцу традыцый, элемент пераемнасці гісторыі, і менавіта на яе аснове бачылі шлях кансалідацыі канфесійна дэзынтэграванага народа.
Творцамі уніі рухала ўсведамленне пераймання задуме і справе продкаў: "…то вже и продкове наши давно промышляли…". На іх аўтарытэт спасылаліся ў саборнай грамаце 2 снежня 1594 г.: "…в которой едности … завжды продкове наши были" [18]. Сваё маральнае права вырашаць лёс усёй царквы і народа, пастаўленае пад сумнеў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіяй, яны засноўвалі на даўнасці унійнай традыцыі ў ВКЛ. "Гэта еднасць не ад нас пачалася, а тут у дзяржаве даўно была, але толькі злымі людзьмі затоена", - паведамляў у 1601 г. І.Пацей Л.Сапегу аб знаходцы ў Вільні і Лаўрышаве старажытных рукапісаў, што гэтую даўнасць пацвярджалі [19] .
Арганізатары уніі ўсведамлялі сваю справу як выкананне гістарычнай місіі не толькі ў межах уласнай дзяржавы - зняцце канфесійнай напружанасці, якая два стагоддзі была вызначальнай рысай жыцця Беларусі, - але і ў абсягу ўсяго хрысціянскага свету - аб'яднанне яго заходняга і ўсходняга адгалінаванняў праз "рускую" царкву. У берасцейскіх артыкулах-умовах яны агаварылі сваё права на ўдзел у будучым глабальным аб'яднанні хрысціянства, на хуткасць якога разлічвалі. Яны былі ўпэўнены ў міратворчай ролі і бяскрыўдным характары сваёй уніі, шчыра да яе імкнуліся і клапаціліся аб добрасумленных і прыстойных метадах распаўсюджвання.
На хвалі абуджаных
Гэты наймацнейшы аргумент павінен быў рабіць неабыякавае ўражанне на грамадства, бо праціўнікі рэлігійнага адзінства моцна рупіліся ў дыскрэдытацыі падзеі паўтаравяковай даўнасці. Паслы ад альтэрнатыўнага сабора 1596 г. заявілі каралю, што яны рады прыступіць да уніі, але паколькі "з гісторыі відаць, што гэта святое злучэнне колькі разоў не заключалася, усякі раз і разрывалася, таму што не былі ліквідаваны ўсе перашкоды да яго, то і мы, не жадаючы больш без патрэб ствараць такія нетрывалыя справы, жадаем прыступіць да гэтай згоды абачлівей, належнымі сродкамі і шляхамі, каб яна, зацверджаная на моцнай аснове, магла быць доўга і дай бог вечна" [20]. Апазіцыя аб'яднанню цэркваў была не супраць уніі ў прынцыпе, але супраць яе рэгіянальнага характару. Яна хацела універсальнага злучэння дзвюх галін хрысціянства, а адмове ад падначалення патрыярхам і прызнанню прымату папы процістаўляла згоду, заснаваную на парытэце двух суветных хрысціянскіх цэнтраў. У брашуры "История о листрикийском, то есть о разбойническом Ферарском або Флоренском синоде, вкратце правдиво списаная" (1598 г.), заснаванай на варожых да паразумення паміж Канстанцінопалем і Рымам афонскіх і маскоўскіх пісаннях, клірык Астрожскі намагаецца давесці некананічнасць саборных пастаноў 1439 г. І.Пацей адказаў яму навуковым трактатам "Абарона сабору Фларэнційскага осьмага" (1603-1604) [21], у якім даў гістарыяграфію сабора, прааналізаваў крыніцы і на канкрэтных і аўтарытэтных сведчаннях яго рымскіх і візантыйскіх удзельнікаў даказаў яго гістарычную апраўданасць і царкоўную кананічнасць і вывеў генезіс Берасцейскай уніі з яго пастаноў. Гістарычныя выкладкі ананімнай "Перастарогі" (1605 г.) [22] і "Палінодыі" З.Капысценскага (1621 г.) [23] аб ненадзейнасці, нетраваласці, непрыняцці Фларэнційскай традыцыі на "Русі" абвяргала "Абарона царкоўнага адзінства" (Вільна, 1617 г.) [24], у якой Л.Крэуза даводзіў, што унія існавала на "Русі" заўсёды і што цяпер яна ўведзена законна і добрасумленна.
У тагачасных дыскусіях аб гістарычнай праваце, калі адзін бок настойваў на нікчэмнасці, а другі - на велічы даўніны, павышалася гістарычная культура грамадства: адбываўся зварот да крыніц, да пазнання і перажывання мінулага далучаліся шырокія слаі насельніцтва.
Можна лічыць І.Пацея першым беларускім гісторыкам, які працаваў з крыніцамі і ўпершыню надрукаваў крыніцу з айчыннай гісторыі. Гэта знойдзенае ім у 1605 г. у Крэўскай царкве "Пасланне да папы рымскага Сікста ІV" 1476 г. [25] - калектыўны ліст-заява прадстаўнікоў "рускага" духавенства і знаці ВКЛ аб падтрымцы Фларэнційскай уніі, натарыяльна засведчаны Пацеем у віленскім магістраце і тады ж надрукаваны ў старабеларускай, арыгінальнай, і польскай моўных версіях, з каментарамі, якія ўтрымліваюць элементы крыніцазнаўчага аналізу. Публікацыі папярэднічаў верш "Павучанне аднаго да сваёй Русі", які належыць пяру Пацея і выконвае ролю эпіграфа да ягонай інтэрпрэтацыі "Паслання…". Паэтычнымі радкамі аўтар дастаткова вычарпальна вымалёўвае сітуацыю ў этнакультурным жыцці "рускай" супольнасці ВКЛ і ўзнікшы ў дзяржаве культурна-рэлігійны антаганізм. Сэнс верша - абарона унійнай справы, палеміка з яе праціўнікамі:
"Няўжо ж вашы продкі
Што аб згодзе з рымлянамі пільна стараліся?
Пра гэта сведчыць той ліст іх, больш ста гадоў назад пісаны
І да Рыму імі да Сікста пасланы" [26] (пераклад з польскай - С.М.). Такім чынам, постаць аднаго з творцаў Берасцейскай уніі адкрываецца раней невядомымі гранямі - як археографа, крыніцазнаўца і паэта. Праваслаўная апазіцыя падвергла сумневу аўтэнтычнасць "Паслання", абвінаваціўшы мітрапаліта ў фальшаванні дакумента: маўляў, "в нем речь (стыль - С.М.) вся Потеева", хоць і пісаны старым почыркам і чарніламі. Найноўшае даследаванне Г.Я.Галенчанкі здымае шматсотгадовыя сумневы ў сапраўднасці гэтай крыніцы [27].
Берасцейская унія стала этапнай з'явай у фармаванні гістарычнай свядомасці грамадства і развіцця гістарычнай навукі. Салідарызуемся з украінскімі даследчыкамі І.Кійкам і С.Луканем, што з яе пачынаецца навуковая гістарыяграфія з умелым выкарыстаннем архіўнага матэрыялу, яго крытычнай праверкай і публікацыяй. Ля вытокаў айчыннага крыніцазнаўства і гістарыяграфіі стаяў І.Пацей. Пра значэнне гістарычных крыніц для даследчыка мінуўшчыны ён пісаў: "Калі хто апісвае якуюсьці падзею з папярэдніх стагоддзяў ... і не мае у сябе аніводнага даўняга сведчання, той хутчэй заслугоўвае кпіны і насмяяння, чым даверу" [28].
У далейшым ва уніяцкім асяроддзі сфармавалася цэлая плеяда гісторыкаў еўрапейскага ўзроўню: Я.Суша[29] (сярэдзіна ХVІІ ст.), І.Кульчынскі[30] (першая палова ХVІІІ ст.), І.Даніловіч (першая палова ХІХ ст.), Ю.Пелеш[31] (другая палова ХІХ ст.) і інш. Вучонага-базыльяніна Ігната Кульчынскага [32] (месцам нараджэння мяркуецца г. Гродна) маскоўскі гісторык Л.В.Аляксеяў называе першым даследчыкам беларускіх старажытнасцяў [33].