Берасцейская церковная уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат

Описание работы

Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.

Содержание работы

Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116

Файлы: 1 файл

уния 1.docx

— 177.80 Кб (Скачать файл)

Бацькам заходнерускай тэорыі лічаць галоўнага "ліквідатара" уніі літоўскага епіскапа Іосіфа Сямашку, які асабліва "вызначыўся" ў справе уніфікацыі беларускіх земляў з цэнтральнымі губернямі Расіі і зліцця беларусаў з велікарусамі. Канцэптуальнае афармленне тэорыі заходнерусізма паскорылася пасля паўстання 1863-1864 г., чаму спрыяла стратэгія "утверждения русского дела в Северо-западном крае", што праводзілася пад лозунгам яго "распалячвання". Навуковы фундамент пад яе быў падведзены ў 60-70-я г. ХІХ ст. працамі Ксенафонта Гаворскага - прадстаўніка кансерватыўнага вяліка-дзяржаўна-шавіністычнага кірунку ў заходнерусізме, які разглядаў этнічныя асаблівасці беларусаў вынікам польска-каталіцкай экспансіі і прапаноўваў знішчыць іх для аднаўлення "спрадвечна рускага характару краю". Ідэалагічную цэласнасць і стройнасць канцэпцыі заходнерусізма надаў М.Каяловіч - прыхільнік яго ліберальна-памяркоўнага кірунку, што прызнаваў пэўную гісторыка-этнічную адметнасць Беларусі, але выключаў магчымасць яе нацыянальна-культурнага дзяржаўнага самавызначэння, варожа ўспрымаў усе праявы беларускага адраджэнскага руху. Абгрунтаванне заходнерусізма найбольш сістэматызавана ў працах М.Каяловіча "Лекции по истории Западной России" (1864) и "История русского самосознания" (1884), які, хоць і быў ураджэнцам Беларусі, але лічыцца продкам беларускага нацыянальнага нігілізму. Да яго ўсе спробы "навуковага" аб'яднання Беларусі з Расіяй мелі толькі выпадковы характар.

Менавіта ў межах заходнерусізма былі распрацаваны першыя грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі і Берасцейскай уніі.

За сваю гісторыю заходнерусізм  вырас у вялікую палітычную сілу, якая служіла ідэалу адзінай Расіі і русіфікацыі Беларусі, згуртавала вакол сябе значную колькасць прыхільнікаў. Яна вяла барацьбу з паланізацыяй, але ў інтарэсах не Беларусі, а Расіі, і сваім адмаўленнем самабытнасці нашай гісторыі і культуры пераўтварылася ў фактар, які з канца ХІХ ст. супрацьстаяў беларускаму нацыянальнаму руху. На цэлае стагоддзе заходнерусізм стаў непрыхаваным афіцыйным пунктам погляду, і ўсё, што з ім не ўзгаджалася і яму супрацьстаяла, - бязлітасна, жорстка душылася. Па меры ўмацавання савецка-рэспубліканскага ладу, з усталяваннем БССР заходнерусізм як сістэма поглядаў і палітычнай практыкі фармальна страціў легітымнасць. Але яго ідэі, перацярпеўшыя пэўную мімікрыю пад шатамі інтэрнацыяналізму, засталіся ва ўсведамленні пэўнай часткі беларускага грамадства, а таксама пакінулі свой след у савецкай гістарыяграфіі. Заходнерусізм і сёння з'яўляецца рэальнай перашкодай на шляху ўмацавання суверэнітэту нашай рэспублікі, фармавання нацыянальнай свядомасці і самапавагі беларускага народа [58].

Глава 3

Заходнеруская гістарыяграфічная  школа аб царкоўным новатворы 1596 года

У 1880-я гады гістарыяграфія Берасцейскай уніі ўзбагацілася мемуарамі здрадзіўшых  ёй епіскапаў Іосіфа Сямашкі[59], Васілія Лужынскага[60], аднаго з дзейных удзельнікаў яе скасавання Антонія Зубко[61], аўтара працы "О греко-униатской церкви в западном крае" [62]. Апраўдваючы скасаванне уніяцтва з пазіцыі дзяржаўных інтарэсаў Расіі, яны даказвалі неабходнасць этнакультурнага і рэлігійнага збліжэння з ёй далучаных тэрыторый. Галоўная віна уніі імі бачылася ў тым, што 1596-ты год і асабліва год 1720-ты (Замойскі сабор) скіравалі Беларусь у такое рэчышча культурна-рэлігійнага развіцця, якое разышлося са шляхам рускай народнасці. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць трохтомныя "Записки Иосифа, митрополита Литовского" (І.Сямашкі). Акрамя ўласнага жыццяпісу, ён, ураджэнец Украіны, даў у іх ацэнку пераломнага моманту ў адносінах паміж уніяцкай, праваслаўнай і каталіцкай канфесіямі, апісаў свой удзел у падзеях 1839 г., даў характарыстыку многіх тагачасных дзеячаў, з якімі яго звёў лёс. Шматлікія дакументы, прыкладзеныя да "Записок", даюць яскравае ўяўленне пра тагачасную канфесійную сітуацыю на Беларусі і часам даюць інфармацыю зусім іншага кшталту, чым хацеў сказаць епіскап.

Выхадзец з сям'і уніяцкага  святара з Рагачоўскага ўезда  Мінскай губерні В.Лужынскі праводзіць у сваіх мемуарах больш рэзкі, мясцовы (беларускі, паводле сцвярджэння іх рэдактара), а часткова і асабісты погляд на ход "уз'яднання" ў адрозненне ад "Записок" Іосіфа, дзе заўважаецца афіцыйная, пецярбургская аднабаковасць.

Згададзеныя помнікі мемуарнай  літаратуры адносяцца да ліку найбольш цікавых, хай сабе нават і суб'ектыўных, - а ўспаміны заўсёды такія, - прац па апошняму перыяду існавання уніяцкай царквы. Яны і сёння з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння тых падзей і працэсаў.

 

У апошняй трэці ХІХ - пачатку ХХ ст. гісторыя Берасцейскай уніі займела шмат буйных даследчыкаў - калег, вучняў і паслядоўнікаў М.Каяловіча: Ю.Крачкоўскі, П.Жуковіч, М.Кіпрыяновіч, Г.Шавельскі, І.Малышэўскі, С.Рункевіч і інш. Гэта цэлае пакаленне і цэлая плеяда гісторыкаў, выхаваная ў духу работ М.Каяловіча. Усе яны - спецыялісты па уніяцка-праваслаўным узаемадачыненням - з уласцівым ім вернападданніцкім манархізмам і перакананасцю ў перавазе праваслаўя над уніяй пачалі сцвярджаць, што, знаходзячыся паміж дзвюма больш моцнымі культурамі - рускай і польскай - і рэлігіямі - праваслаўнай і каталіцкай, Беларусь занадта "слабая" для сваёй культурна-канфесійнай самастойнасці і закрывалі вочы на намаганні уніяцкіх лідараў дасягнуць гэтай самастойнасці на падставе сваёй веры. "Растраціўшы свае сілы" ў мінулым, Беларусь няздольна захаваць уласны нацыянальна-культурны твар, а будучы блізкай да Расіі, не ў стане выпрацаваць нешта незалежнае ад яе. У барацьбе расійскага ўрада супраць уніі яны бачылі барацьбу з польска-ліцвінскім сепаратызмам і за прывядзенне Беларусі да этнарэлігійнага адзінства з Расіяй.

 

Паслядоўна праводзіў праз сваё сачыненне "Очерки униятской церкви"[63] палітыка-ідэалагічныя погляды расійскага ўрада на Беларусі як на "искони русские  земли" і ў гэтым кантэксце  трактаваў гісторыю Берасцейскай уніі выпуснік Пецярбургскай духоўнай акадэміі, педагог, які настаўнічаў у Маладзечне, Вільні, Полацку, старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі ў 1888-1902 г., выхадзец з сям'і арганіста уніяцкай царквы сяла Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Юльян Фаміч Крачкоўскі.

 

Прыкметны след у гістарыяграфіі Берасцейскай уніі пакінуў ураджэнец Лагойшчыны, выкладчык латыні, гісторыі і педагогікі Літоўскай духоўнай семінарыі ў Вільні і адзін з найбольш здатных вучняў М.Каяловіча Георгій Якаўлевіч Кіпрыяновіч. Першая яго значная праца "Исторический очерк православия, католичества и унии в Белоруссии и Литве с древнейшего до настоящего времени" [64] ўбачыла свет у 1895 г. У 1899 г. даследчык перамог ва Увараўскім конкурсе на лепшую працу пра літоўскага мітрапаліта Іосіфа Сямашку [65], зробленага галоўнай зброяй выканання царскай волі па ліквідацыі уніяцкай царквы. Вынікам гэтага конкурса была капітальная 450-старонкавая манаграфія "Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и виленского и воссоединение западно-русских униатов с православною церковию в 1839 г"[66]. У 1912 г. гісторык выступіў з працай, прысвечанай І.Кунцэвічу [67].

 

Буйнейшым з дарэвалюцыйных даследчыкаў  міжканфесійных адносін у Рэчы Паспалітай быў выхадзец з сям'і святара  з Пружан, любімы вучань і пераемнік  М.Каяловіча, прафесар Пецярбургскай  духоўнай акадэміі, член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі навук (з 1918 г.) Платон Мікалаевіч Жуковіч. Яго пяру належыць шэраг прац [68], з якіх найбольш вядомай  з'яўляецца яго капітальная доктарская дысертацыя "Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией"[69], дзе апошняя паказана як прадмет абмеркавання і спрэчак на соймах і як прычына вялікай ступені напалу рэлігійна-народных пачуццяў. У ёй паслядоўна, пачынаючы з 1595 г., раскрываецца ход гэтай формы антыуніяцкай барацьбы "ва ўсёй шматстайнасці сутыкаўшыхся ў ёй жывых сіл", дзеля чаго даследчык прыцягнуў палемічную літаратуру, афіцыйна-урадавыя матэрыялы, соймавыя дзённікі, тагачасную перапіску.

 

П.М.Жуковіч знаходзіўся на пазіцыях афіцыйнай гістарыяграфіі Расійскай  імперыі, пісаў свае даследаванні ў "заходнерускім духу", сцвярджаў, што праваслаўнае насельніцтва ВКЛ заўсёды імкнулася пад уладу рускага цара і, зыходзячы з гэтага, трактаваў унію 1596 г.

 

Значную ўвагу дарэвалюцыйныя гісторыкі  ўдзялілі апошняму перыяду існавання  уніі і імкліваму віру падзей "ўз'яднання" уніятаў 1830-х г. Да нашага часу не страціла сваёй навуковай актуальнасці заснаваная на архіўных крыніцах манаграфія Паўла Іосіфавіча Баброўскага "Русская греко-униатская церковь в царствование императора Александра І"[70]. Ён жа даследаваў з новай сілай успыхнуўшы ў канцы 1820-х г. канфлікт паміж белым уніяцкім духавенствам і манахамі-базыльянамі, які моцна аслабляў царкву. Увесь сэнс уніяцкага пытання ў Расіі ён бачыў у імкненні белага духавенства скінуць небяспечныя для самога існавання уніі лацінізатарскія ланцугі базыльянскага ордэна [71]. Прадстаўленне П.Баброўскага аб уніятах як ахвярах каталіцкага ўціску і аб акце 1839 г. як непазбежным сродку выратавання іх нацыянальнай унікальнасці адводзяць гісторыку заслужанае месца ў заходнерускай школе. Але спробай разглядзець падзеі ліквідацыі уніяцкай царквы з пазіцыі саміх уніятаў, спачуваннем іх бяспраўнаму становішчу ў Расійскай імперыі канцэпцыя П.Баброўскага, выхаванага пад уплывам заходнебеларускай уніяцкай эліты, адрозніваецца ад тэарэтычных пабудоў панаваўшай у праблематыцы заходнерускай школы. Прадстаўляючы ліберальнае крыло заходнерусізма, за свае погляды ён падвяргаўся крытыцы з боку кансерватыўна-клерыкальных гісторыкаў М.Каяловіча і І.Філевіча, а таксама найбольш рэакцыйнай прэсы імперыі [72]. Тым не менш сучаснікі ацанілі значнасць прац П.Баброўскага, якога разам з Каяловічам называлі адзінымі і сапраўднымі аўтарытэтамі ў некаторых галінах ведаў па заходніх губернях.

 

Верным прыхільнікам канцэпцыі  М.Каяловіча быў яго вучань, сын  пратаіерэя Мінскай епархіі, сакратар Сінода Сцяпан Грыгор'евіч Рункевіч, аўтар  шэрагу прац па гісторыі уніяцкай і  праваслаўнай цэркваў ХVIII-ХІХ ст. Асабліва падрабязна, на значным архіўным матэрыяле ім распрацавана пытанне аб вяртанні уніятаў у праваслаўе, якому прысвечана 600 старонак кнігі "История Минской архиепископии (1793-1832 гг.) с подробным описанием хода воссоединения западнорусских униатов с православной церковью в 1794-1796 гг."[73]. Хоць аўтар прытрымліваўся ў цэлым афіцыйнага пункту погляду, ён выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял, які дазволіў прасачыць гэты працэс літаральна ў кожным прыходзе. Вялікую крыніцазнаўчую каштоўнасць для канфесійнай гісторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ўяўляе падрыхтаваная С.Рункевічам двухтомнае "Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов"[74].

 

Канцэпцыю вызвалення заходняй Русі ў 1839 г. ад прыгнёту палякаў і "тлетворного" ўплыву каталіцкага Захаду замацоўвала ў гістарыяграфіі падрыхтаваная на багатай базе крыніц грунтоўная манаграфія "Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии (1833-1839 гг.)" блізкага да школы М.Каяловіча пратаіерэя Георгія Іванавіча Шавельскага[75], ураджэнца Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Народу, які складаў асноўную сацыяльную базу уніяцкай царквы, але падаваўся гісторыкамі заходнерускай школы паслухмянай цацкай у руках духавенства, паноў і ўрада, знайшлося мала месца на старонках іх твораў. Як канстатуе Г.Шавельскі, за два стагоддзі "просты уніяцкі народ не паспеў канчаткова ні акаталічыцца, ні апалячыцца, ні нават моцна прывязацца да уніі", бо лаціна-польская прапаганда была накіравана на сярэдні клас і, найперш, на ніжэйшае духавенства. Менавіта яно ва ўз'яднаўчых мерапрыемствах 1780, 1794-1795 і 1833-1839 г. аказала найбольшы супраціў палітыцы ўрада. У той жа час у канцы ХVIII ст. гісторык адзначае "моцныя народныя рухі на карысць уз'яднання з праваслаўем", інтэнсіўнасць якіх не ўсюль была аднолькавай. У Магілёўскай губерні, пры Георгіі Каніскім, у 1781-1783 г. да праваслаўя далучыліся 112578 уніятаў, у Мінскай губерніі пасля 1794 г. - 80 тысяч. Пры гэтым, аднак, у абедзвюх губернях святары па большай частцы адмаўляліся кідаць сваю веру. Напярэдадні 1839 г., паводле дадзеных Г.Шавельскага, уніятамі яшчэ былі 1,5 млн жыхароў Беларусі. Вялікае пачынанне, як называе аўтар апошнюю ўз'яднаўчую акцыю, праходзіла асабліва бурна на ўсходзе Беларусі. Пад уплывам духавенства і мясцовай шляхты адбыліся сялянскія хваляванні ў Томсіне, Ушачы, Даўгаполлі, выступленні ў Лепелі і іншых месцах. У Пецярбургу тады ўсур'ёз баяліся выбуху паўстання на Беларусі. Вялікую цікавасць уяўляе дадатак да манаграфіі Г.Шавельскага ў выглядзе перапіскі, ў значнай сваёй частцы канфідэнцыйнай, полацкага епіскапа з обер-пракурорам Сінода, якая яскрава адлюстроўвае тое ўз'яднаўчае ліхалецце.

 

А.В.Бялецкі вывучаў уніяцкае пытанне  ў 1772-1827 г., вынікам чаго чаго стала  аднайменная праца [76].

 

Аднак рэальная карціна аправаслаўлівання  уніятаў была дастаткова далёкай ад той ідыліі, якую намалявалі царкоўныя гісторыкі на старонках сваіх выйшаўшых на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў манаграфій, прасякнутых усхваленнем рэпрэсіўнай палітыкі самадзяржаўя адносна уніяцкай царквы.

 

Ураджэнец вёскі Нягневічы Навагрудскага  павета, прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі, дзе ён выкладаў рускую грамадзянскую  гісторыю і гісторыю рускай царквы, І.І.Малышэўскі - аўтар шматразова перавыдадзенай у Расійскай імперыі брашуры "Правда об унии", пабудаванай у выглядзе пытанняў-адказаў і прызначанай для простага народа, і двухтомнай працы "Западная Русь в борьбе за веру и народность"[77]. У іх ён выступае як прыхільнік агульнаславянскага культурна-рэлігійнага адзінства пры вядучай ролі Расіі.

 

Тэма "поругания" уніяй праваслаўнай веры і антыуніяцкай барацьбы мела прыярытэтны характар у працах гісторыкаў заходнерускай школы. Рэлігійны  элемент у войнах сярэдзіны ХVII ст. даследаваў А.Краскоўскі, які лічыў прымусовае ўвядзенне уніі адной з прычын казацка-сялянскага паўстання 1648 г., а барацьбу праваслаўных супраць уніятаў - братазабойчай [78].

 

У.З.Завітневіч, які паходзіць з  Мінскага павета, ў 1883 г. у даследаванні "Палинодия Захария Копыстенского  в истории западно-русской полемики ХVI-XVII вв.", у аснову якога лягла яго магістарская дысертацыя [79], зрабіў агляд палемічнай літаратуры пра Берасцейскую унію 1596 г.

 

Пад уплывам тагачаснага "патрыярха" сярод даследчыкаў гісторыі беларускай царквы М.Каяловіча пісалі свае працы М.Р.Дзікоўскі[80], С.К.Паўловіч[81] і інш.

 

У апошняй трэці ХІХ ст. пачынаецца спецыяльнае навуковае даследаванне беларускай культуры, якое не магло праігнараваць яе уніяцкую частку. Але напісаныя ў рамках пануючай тады ідэалогіі і метадалогіі тагачасныя працы ў цэлым у негатыўным святле падавалі дзейнасць брацкіх арганізацый, друкарань, бібліятэк, асоб, якія патуралі іншай ад праваслаўя веры. Такім, у прыватнасці, з'яўляецца сачыненне пра уніяцкія брацтвы [82]. Гісторыю пацесненай уніяй праваслаўнай царквы Беларусі і створанай у яе ўлонні сістэмы асветы, асветніцкую дзейнасць праваслаўных брацтваў вывучаў гісторык з вёскі Рагачы (цяпер у Бярозаўскім раёне) Канстанцін Васільевіч Харламповіч[83]. Помнікі, у тым ліку і уніяцкія, кірылічнага кнігапісання і кнігадрукавання апісваў таксама стаяўшы на пазіцыях заходнерусізму А.І.Мілавідаў[84]. Ён жа вывучаў архіў базыльянскага Ляшчынскага манастыра [85], апалагетызаваў дзейнасць віленскага генерал-губернатара Мураўёва - душыцеля паўстання 1863-1864 г. - па выкараненню рэшткаў уніі на Беларусі [86].

Информация о работе Берасцейская церковная уния