Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116
Прызнае аўтар і моцны рух у абарону уніі, які разгортваўся сярод базыльян, магнатаў, шляхты, гараджан і немалой часткі духавенства, многія з якіх бачылі ў забароне уніі не вяртанне да веры бацькоў, а навязванне чужой па мове і абраднасці "маскоўскай веры". Што да простага народа, то, паводле М.Гайдука, ён абараняў унію не свядома, але вышэйпералічаныя сілы "падбухторвалі цёмны натоўп да выступленняў".
Альтэрнатыўную трактоўку уніі, са сваім разуменнем культурна-гістарычнай спецыфікі Беларусі, з перакананнем, што менавіта уніяцкая царква адстойвала інтарэсы свайго народа, абараняла і захоўвала нацыянальныя традыцыі, з раскрыццём яе драматызму ў польска-расійскіх абцугах і інш. і з ідэалізацыяй беларускага вопыту ўвядзення уніі, далі Л.Гарошка, В.Пануцэвіч, А.Надсан і інш. Пануючы ў савецкай гістарыяграфіі стэрэатып уніі развенчваў П.Урбан [163].
Шэраг раздзелаў прысвяціў
Ніводная старонка гісторыі Беларусі ў цэлым і гісторыя царквы, у прыватнасці, як адзначае аўтар, не была так тэндэнцыйна асветлена і перакручана гісторыкамі суседніх народаў, як гісторыя каталіцызму ўсходняга абраду (уніяцтва). Гэта ён тлумачыць тым, што нічога так не супярэчыла "рускай", з аднаго боку, і "польскай веры", з другога, як унія. Яна, паводле Л.Гарошкі, не была выпадковай, накінутай з'явай, але жыццёвай неабходнасцю і "творам саміх беларусаў і ўкраінцаў". Яны спадзяваліся, што унія "можа прынесці сапраўднае адраджэньне для беларускага рэлігійнага жыцця і захаванне яго своеасаблівых нацыянальных формаў", над якімі ў другой палове ХVІ ст. навісла пагроза (паланізацыя праз пратэстантызм і дзейнасць езуітаў, намаганні створанага ў 1589 г. Маскоўскага патрыярхата падпарадкаваць Кіеўскую мітраполію і інш.), і стрымаць масавую хвалю паланізацыі на Беларусі.
Паводле сцвярджэння Л.Гарошкі, вырашальную ролю ў аб'яднанні цэркваў адыгралі беларускія рэлігійныя і дзяржаўныя дзеячы, у прыватнасці, гарачы патрыёт і абаронца правоў ВКЛ Леў Сапега, які б, безумоўна, рашуча супрацівіўся, калі б убачыў якую небяспеку ці шкоду для Беларусі ад прыняцця уніі. Кароль Жыгімонт Ваза, дарэчы, швед па паходжанні, у тых падзеях рэпрэзентаваў дзяржаўныя інтарэсы кожнага з народаў Рэчы Паспалітай.
Польскія ж дзяржаўныя і рэлігійныя кіраўнікі, паводле назіранняў даследчыка, да уніі былі настроены варожа і рабілі ўсё ад іх залежнае, каб яе гнобіць і нават зусім знішчыць. Гэта варожасць па меры пашырэння уніяцтва ўзрастала. Доказам таму з'яўляюцца мемарандумы польскіх біскупаў у Рым 1620-х гадоў з дамаганнямі скасавання уніі, перамовы караля Яна Казіміра з казакамі аб яе знішчэнні, розныя праекты яе выкаранення ў ХVІІІ ст., перацягванне уніятаў на рымскі абрад і да т.п. Хаця гэта варожасць не прымала формы пераследу, як гэта здарылася ў Расійскай імперыі, аднак польская палітыка аслаблення ўсходнекаталіцкай царквы значна аблегчыла пазнейшую расійскую акцыю знішчэння гэтай царквы. Даследчык небеспадстаўна сцвярджае, што погляд, быццам берасцейская згода была творам палякаў, раздзьмуты расійскай прапагандай з мэтай яе кампраметацыі ў вачах саміх уніятаў. Варожае стаўленне расійскай улады да уніі мае глыбокія карані - апошняя істотным чынам пярэчыць моднай калісь і не выжытай да гэтага часу ідэі "Масква - трэці Рым". Гісторыкі імперыі, паводле сцвярджэння Л.Гарошкі, замоўчваюць тыя факты гісторыі уніі, якія не ўпісваюцца ў афіцыйную канцэпцыю, фальшуюць другія. А забарона расійскай цэнзурай усялякіх кніг у абарону уніі прывялі да прышчэплівання гэтага "гістарычнага фальшу" ў грамадскую свядомасць.
У Расійскай імперыі, як піша даследчык, уніяты апынуліся ў намнога горшым становішчы, чым праваслаўныя ў Рэчы Паспалітай, якія маглі выдаваць кнігі, выступаць у сойме і сенаце ў сваю абарону, звяртацца ў суд на сваіх крыўдзіцеляў. Уніяцкае ж духавенства ў Расіі, ізаляванае ад свайго кіруючага цэнтра - Ватыкана, індывідуальна апрацаванае, застрашанае, апынуўшыся сам-насам са сваім епіскапам-здраднікам, пазбаўленае права сказаць слова ў сваю абарону, "добраахвотна" кідала сваю веру. Рэпрэсіі супраць уніяцкай царквы падаваліся афіцыйнай прапагандай як мерапрыемствы, што мелі на мэце забяспечыць свабодны пераход да праваслаўя, а каталіцкі Захад быў інфармацыйна блакаваны наконт пераследу уніятаў. Гэты пераслед замоўчаны і бальшавіцкай антыкаталіцкай літаратурай, бо, паводле слоў Гарошкі, бальшавікі "самі прасьледуюць яшчэ горш".
Аўтар аспрэчвае сцвярджэнне
Думаецца, што згаданая праца Л.Гарошкі,
заснаваная на беларускіх і польскіх,
а таксама недаступных
Даследаваннем канфесійнай гісторыі Беларусі ў 60-70-я г. займаўся ў Чыкага Вацлаў Пануцэвіч, вынікам чаго сталі два творы: "Святы Язафат, архіепіскап полацкі"[165] і "Берасцейская унія"[166]. Грунтаваная на багатым матэрыяле разнастайных крыніц, першая кніга дазваляе паглядзець на асобу, якая адыграла асаблівую ролю ў гісторыі царквы на Беларусі, у кантэксце склададзеных гістарычных варункаў першай чвэрці ХVII ст. Сучаснае перавыданне гэтай працы [167] паспрыяе перагляду шэрагу стэрэатыпаў адносна постаці Я.Кунцэвіча, больш вядомай беларускаму чытачу на падставе гістарычных твораў варожа настроеных да яго аўтараў, і гісторыі хрысціянства на Беларусі ў цэлым.
У 90-я г. даследаванне кафесійнай гісторыі Беларусі, як у самой рэспубліцы, так і за мяжой, выйшла на якасна больш высокі ўзровень, чаму ў многім спрыяюць заснаваныя на багацейшай базе крыніц манаграфіі беларускага гісторыка ў Польшчы Антоні Мірановіча"Падляшскія праваслаўныя асяродкі і арганізацыі ў XVI і XVII ст.","Праваслаўе і унія ў панаванне Яна Казіміра", "Праваслаўная царква ў былой Рэчы Паспалітай" і інш. [168], шматлікія навуковыя артыкулы аўтара [169]. Яны дапамагаюць лепей, чым гэта дазваляла ранейшая гістарыяграфія, зразумець міжканфесійныя стасункі ў Рэчы Паспалітай, царкоўную палітыку дзяржавы і папства, міжнародныя рэлігійна-палітычныя адносіны на восі Рым - Варшава - Масква - Канстанцінопаль і гісторыю уніі ў кантэксце міжнароднай сітуацыі.
Апошняя праца А.Мірановіча "Праваслаўная царква ў былой Рэчы Паспалітай"[170] прысвечана недастаткова распрацаванай у польскай навуковай літаратуры дзейнасці ўсходняй хрысціянскай традыцыі, якая была пастаянным элементам звыштысячагадовай гісторыі польскай дзяржавы, у былой Рэчы Паспалітай. Калі ўлічыць, што гэтая ўсходняя галіна прадстаўляла рэлігійную традыцыю беларусаў і ўкраінцаў, то кніга фактычна прысвечана гісторыі праваслаўнай царквы Беларусі і Украіны другой паловы ХVI-XVIII ст. Пры гэтым аўтарская ўвага сканцэнтравана на месцы праваслаўнай веравызнаўчай супольнасці ў гісторыі, лёсе Рэчы Паспалітай, веравызнаўчым адносінам на беларуска-ўкраінскіх землях як адной з найважнейшых праблем унутранай і знешняй палітыкі гэтай дзяржавы. У цэнтры кнігі стаяць палітыка-прававыя, арганізацыйныя, іерархічныя аспекты гісторыі беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы, яе ўзаемаадносіны з дзяржавай.
За манаграфіяй стаяць гады карпатлівай працы і салідны даследчыцкі досвед аўтара, які выдатна валодае і аперыруе морам крыніц, у тым ліку цяжкадаступнымі для гісторыкаў Беларусі крыніцамі з ватыканскіх архіваў. Ёй ўласцівы глыбіня пранікнення ў праблему, уменне надаць новыя абрысы, унесці ўдакладненні нават у гістарыяграфічна збітыя сюжэты, без якіх, зразумела, немагчыма было б намаляваць такую маштабную карціну гісторыі беларуска-ўкраінскага праваслаўя.
У працы паказаны еўрапейскі, міжнародны кантэкст дзейнасці беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы і яе ўзаемаадносін са смежнымі царкоўнымі інстытутамі, а таксама выхад уніяцка-праваслаўных канфліктаў за царкоўную агароджу і набыццё імі з 1620 г. міжнароднага характару.
Вялікай бядой для беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы, паводле А.Мірановіча, была Берасцейская царкоўная унія, якой у манаграфіі ўдзелена настолькі вялікая ўвага, што гэта фактычна ператварыла працу з даследавання гісторыі праваслаўнай царквы ў гісторыю праваслаўна-уніяцкіх стасункаў. У манаграфіі падкрэсліваецца, што ўсходняя і заходняя цэрквы ў Рэчы Паспалітай мелі адчуванне агульнага паходжання, адзінай доўгай гісторыі, што асабліва выходзіла на паверхню падчас чарговых дыскусій аб абнаўленні адзінства і уніі.
Аўтар далёка не вычэрпвае такую важную для гісторыі праваслаўнай царквы ў рэчы Паспалітай праблему як перадумовы, прычыны, фактары заключэння Брэсцкай уніі, роля у гэтым беларуска-ўкраінскга епіскапата, які разам з часткай свецкай знаці, як сказана ў манаграфіі, "быў падатлівыя на унійныя лозунгі". Прапанаваная А.Мірановічам традыцыйная тэорыя уніі як польска-езуіцкай інтрыгі, амаральнасці і амбітнасці праваслаўнага епіскапата, яго трактоўка пасіўнай марыянеткай, якую тузалі за ніткі закулісныя рэжысёры, у лепшым выпадку актыўнымі выканаўцамі чужых планаў, не могуць даць адказы на шмат якія з пытанняў з гісторыі заключэння Берасцейскай уніі.
У той жа час трэба аддаць належнае аб'ектыўнасці аўтара, які прызнаў, што артыкулы Берасцейскай уніі стаялі на абароне традыцыі і тоеснасці праваслаўнай царквы, а уніяты выступалі супраць лацінізацыі свайго абраду; падкрэсліў рознае бачанне і чаканні ад уніі Рыму і "рускіх" уладык; складанасць і неадназначнасць уніяцка-каталіцкіх адносін; адзначыў, што не ўсе сеймікі 1597 г. асудзілі унію, што паслы наваградскага, ваўкавыскага і віцебскага паветаў выступілі ў абарону уніяцкіх епіскапаў; і г.д.
Наконт кананічнасці берасцейскіх сабораў у кастрычніку 1596 г. у яго ўдзельнікаў, сучаснікаў і ў багаслоўскай літаратуры існуць дзве думкі. Гэтае пытанне не мае адназначнага адказу і праз 400 гадоў. Аўтар манаграфіі займае пазіцыю, што ў Берасці лёс Кіеўскай мітраполіі мелі права вырашаць на альтэрнатыўным саборы толькі патрыяршыя экзархі як вышэйшыя па рангу, але не магло само кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі.
Некаторым перабольшваннем уяўляецца ацэнка юрыдычнай безабароннасці праваслаўнай царквы пасля заключэння Берасцейскай уніі: апазіцыйныя уніі епіскапы засталіся на сваіх пасадах і пры сваіх уладаннях; праваслаўныя мелі права падаваць пратэсты, адстойваць свае правы праз суд, абвясцілі імпічмент арганізатарам уніі, намагаліся прыцягнуць іх да суда, чаго, напрыклад, не скажаш пра час дэунізацыі першай паловы ХІХ ст. Праваслаўная царква дзейнічала ў ХVII-XVIII cт. у дасягнутых межах легальнасці і цярпімасці. Кароль, які, паводле аўтара, фаварызаваў уніяцкі бок, як часам ствараецца ўражанне, кінуў унію на волю лёсу, сам-насам з магутным антыуніяцкім рухам, а пераемнікі Жыгімонта ІІІ і наогул былі гатовы ахвяраваць уніяй ва угоду пагаднення з казакамі. Бачыцца некаторая супярэчнасць у аўтарскім сцвярджэнні аб адсутнасці пасля Берасцейскай уніі для праваслаўнай царквы якіх бы то ні было прававых гарантый і ў пералічэнні канстытуцый (у прыватнасці, 1607, 1609 г.), якія былі прававым прызнаннем праваслаўнай царквы. А факты выступленняў польскіх каралёў у абарону праваслаўнай царквы нейкім чынам карэктуюць ранейшы погляд на характар веравызнаўчай палітыкі ўрада Рэчы Паспалітай.
У манаграфіі, акрамя канстатацыі самога факту, мы амаль не знаходзім адказу на пытанне аб прычынах, матывах пераходу праваслаўнай эліты ў каталіцтва. Незразумела, чаму ж яна кідала сваю веру і як гэты факт узгадняецца з аўтарскім сцвярджэннем аб перабольшванні папярэдняй гістарыяграфіяй заняпада ўсходняй царквы ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVI ст. Абыйдзена ўвагай і тая дэзарганізацыя, якую ўнёс у мясцовую іерархію сваімі рэформамі канстанцінопальскі патрыярх Ярэмія, і роля яго візіту ў актывізацыі дзейнасці беларуска-ўкраінскага епіскапату на карысць уніі.
Прасочаны працэс пераходу ролі абаронцаў праваслаўя ад шляхты да брацтваў і казакаў. Слушна адзначаецца рост рэлігійнасці "рускага" грамадства ў першай палове ХVII ст., доказам чаму з'яўляецца выступленне на абарону праваслаўя раней індыферэнтных да яго казакаў. З манаграфіі відаць, што цэнтр антыуніяцкага руху ў сярэдзіне ХVII ст. перамяшчаецца на Украіну, і тут ён набывае нябачныя да таго на Беларусі памеры. Адным з найбольш удалых месцаў манаграфіі з'яўляецца паказ унутранага расколу ў праваслаўнай царкве Рэчы Паспалітай з другой чвэрці ХVII ст. на глебе адносін да уніі і польскай дзяржавы, Рэчы Паспалітай. У той жа час адлюстраваны рост антыправаслаўных настрояў на каралеўскім двары і ў грамадстве з другой паловы ХVII ст. Акцэнтавана ўвага на культурным грунце пашырэння уніяцтва, які стварала аслабленне сувязяў вышэйшых слаёў "рускага" грамадства пад уплывам польска-лацінскай культуры з культурнай асновай праваслаўя.
Са старонак манаграфіі паўстаюць яркія вобразы хрысціянскіх лідараў Беларусі і Украіны з іх моцнымі і слабымі бакамі: Сільвестра Косава, Дыянісія Балабана, Іосіфа Тукальскага і інш. Кніга ўводзіць чытача ва ўсе перыпетыі кананічнага перападпарадкавання Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.
Фаварызаванне каталіцтва і неталерантная палітыка адносна праваслаўных і пратэстантаў мела сваім вынікам тое, што апеку над іншаверцамі ў Рэчы Паспалітай узялі на сябе Расія і Прусія. Больш таго, у двухбаковым трактаце 1686 г. Рэч Паспалітая выказала згоду на пратэктарат Расіі на праваслаўным насельніцтвам. Адначасова на працягу ўсяго ХVIII ст. польскія ўлады імкнуліся да поўнай ліквідацыі "грэцкай" царквы. У сувязі з фіяска гэткай палітыкі прадпрынятыя на чатырохгадовым сойме спробы ўнармавання статусу праваслаўнай царквы аказаліся запозненымі і недастатковымі. Вынікам адыхода ад палітыкі талерантнасці былі ўнутраныя падзелы і заняпад дзяржавы. У гэтым сэнсе сімвалічным з'яўляецца лёс запарожскага казацтва, вернага Рэчы Паспалітай да таго часу, пакуль яно не ўсвядоміла немагчымасць узгадніць статус праваслаўя і ўсходнюю польскую палітыку. Палітыка Жыгімонта ІІІ прывяла да таго, што казакі сталі абаронцамі праваслаўя. У выніку яны сталі паддадзенымі маскоўскіх самадзержцаў, а з часам - і адным з сімвалаў царызму.