Берасцейская церковная уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат

Описание работы

Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.

Содержание работы

Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116

Файлы: 1 файл

уния 1.docx

— 177.80 Кб (Скачать файл)

 

Аднак у бачанні падзеі 1596 г. і  яе наступстваў сярод гісторыкаў краіны няма адзінства. 200-гадовая традыцыя ганьбавання уніі спачатку ў жыцці, а потым у навуцы выпрацавала ў шэрагу вучоных і дзеячаў царквы сапраўдны "антыберасцейскі сіндром". Спроба перагляду ранейшых схем прывяла да рэзкай контратакі ахоўнага кірунку гістарыяграфіі, схільнага ігнараваць найноўшыя навуковыя напрацоўкі. Гаворачы пра неабходнасць пераасэнсавання гістарычнага вопыту беларускага народа ў сувязі са зменай грамадска-палітычных умоў у Рэспубліцы Беларусь, якія ў цяперашні час дазваляюць гэта зрабіць, акадэмік М.П.Касцюк адзначыў: "... Ёсць памкненні пэўных грамадскіх сіл і прадстаўнікоў гістарычнай навукі не дапусціць аб'ектыўнага пераасэнсавання тых гістарычных старонак, якія не адпавядаюць праўдзе жыцця. І гэта нават заканамерна. У пераходныя перыяды, адзін з якіх мы перажываем сёння, заўсёды знаходзяцца прыхільнікі старога. Іх імкненне захаваць усё па-ранейшаму абумоўлена і інертнасцю мыслення, непрыняццем новых рэалій, і нежаданнем аб'ектыўна перагледзець тое, што рабілася імі раней, ... і шэрагам іншых прычын" [240].

 

Гістарыяграфічныя навацыі 90-х гадоў  выклікалі зразумелыя нараканні і незадавальненне праваслаўных царкоўных гісторыкаў і патрыётаў праваслаўнай царквы, якія зыходзяць з тэзы аб ісціннасці толькі іх веры, яе перавазе над іншымі канфесіямі і ўспрымаюць гісторыю уніяцтва толькі з пазіцый яго супрацьстаяння з праваслаўем. Берасцейская унія для іх - гэта праява спрадвечнай, стала ідучай з Захаду пагрозы для пазнаўшых вышэйшую каштоўнасць грэка-візантыйскай традыцыі і ўласную культурную асобнасць праваслаўных беларусаў, іх нацыянальны вораг.

 

Гэта гістарыяграфічная плынь  у цэлым не пайшла далей за сваіх  аўтарытэтаў - Бантыш-Каменскага, Каяловіча  і інш., бярэ факты і аргументы  з іх прац, а не з архіўных матэрыялаў, апошнімі далёка не вычарпаных. Будучы таму не ў стане даць новыя грунтоўныя працы і трактоўкі Берасцейскай уніі, яна стала на шлях перавыдання прац сваіх "класікаў" [241].

 

Інерцыя ў ацэнцы уніі вельмі моцная і ў свецкай навуцы. Так склалася, што гістарыяграфічная традыцыя лічыцца ісцінай. Разбурыць створаны ў ХІХ-ХХ ст. намаганнямі многіх пакаленняў гісторыкаў адмоўны імідж уніі нялёгка. Традыцыйная канцэпцыя сёння  прымаецца многімі на веру, без  звароту да крыніц, часта аказваецца мацнейшай за ўсялякія навуковыя  довады.

 

Звяртае на сябе ўвагу тое, што гістарыяграфічную  традыцыю, якая ўзаконіла ганьбаванне  уніі, наследавалі тыя гуманітарыі, якія самі не падвяргалі праблему спецыяльным  даследаванням, не вывучалі па ёй архіўныя матэрыялы, а працуюць на аснове другаснага, значыць, ужо адпрацаванага матэрыялу і грунтуюць свае палажэнні на выбарачных "класічных" фактах і паблёклых аўтарытэтах папярэднікаў. У намаганнях сучасных паслядоўнікаў Каяловіча рэанімаваць яго погляд на беларускую гісторыю справа даходзіць да тэрміналагічнай блытаніны ("ненависть русских белоруссов к униатско-католической культуре" [242], вокрыкаў замест навуковай дыскусіі, навешвання ярлыкоў [243] і сапраўдных гістарыяграфічных недарэчнасцяў (перадрук раздзела "Беларуская" "народная" рэлігія" з брашуры Л.Абэцэдарскага пад іншым прозвішчам [244]) . З поля зроку гэтых гісторыкаў і філосафаў часцей за ўсё выпадае шэраг абставін, прызнаных нават іх дарэвалюцыйнымі калегамі: наяўнасць моцнай плыні за захаванне этнакультурнай самабытнасці уніяцкай царквы ў саюзе з Рымам, масавага супраціву скасаванню уніяцкай веры ў канцы ХVIII - першай палове ХІХ ст. і інш.

 

Такім чынам, айчынная навука не змагла выпрацаваць адзінага зладжанага і ўзгодненага погляду на пытанне аб месцы і ролі уніяцкай царквы ў лёсе беларускага народа і яго культуры. У гістарыяграфіі ХІХ-ХХ ст. ацэнкі Берасцейскай уніі мяняліся. Яны вагаліся ад прызнання яе "орудием искоренения" беларускай народнасці да прызнання сродкам выжывання нашага этнасу ва ўмовах паланізацыі ХVІІ-ХVІІІ ст. і русіфікацыі ХІХ ст. Наўнасць сёння супярэчлівых, узаемавыключных ацэнак толькі падкрэслівае складанасць праблемы. Неадназначнасць гэтай з'явы, наяўнасць у ёй розных плыняў, раскол, унесены ў 1720 г., незавершанасць працэсу развіцця уніяцтва, штучны яго абрыў у 1839 г. разам з ідэалагічнай і канфесійнай заангажаванасцю многіх даследчыкаў, якая зыходзіць з рэлігійнай, ідэалагічнай і культурнай раз'яднанасці беларусаў, ускладняюць фармаванне адзінай канцэпцыі, з'яўленне якой мела б для станаўлення беларускай нацыянальнай гістарычнай навукі вялікае практычнае і навуковае значэнне. Яе адсутнасць перашкаджае беларускай гістарыяграфіі стаць крыніцай кансалідацыі нацыі, чым з'яўляюцца, напрыклад, польская і руская гістарыяграфіі для сваіх народаў.

Глава 8

Спроба філасофскага асэнсавання  праблемы

 

Паколькі ў плоскасці гістарычнага даследавання не ўдаецца спасцігнуць  сутнасць з'явы уніяцтва і месца  яго дзеячаў у несупярэчлівай, неантынамічнай форме пазнання, то ці нельга іх спасцігнуць з дапамогай  вышэйшага, філасофскага асэнсавання? Такія спробы на Беларусі ўжо прадпрымаюцца. Для гродзенскіх філасофаў Берасцейская унія - гэта арганічны прадукт уласцівага беларускай культуры адмаўлення ад крайнасцяў [245].

 

Фармаванню сучаснага навуковага ўяўлення па праблеме спрыяюць працы  У.М.Конана[246], які лічыць Берасцейскую унію адной з форм выяўлення беларускай ідэі. "У духоўна-рэлігійным аспекце, - піша ён у адной з іх, - беларуская ідэя самабытна выявілася ў праектах сусветнай царкоўнай уніі ХV - ХVІ ст., якія часткова рэалізаваліся ў рэгіянальнай Брэсцкай уніі 1596 года. Яна праіснавала каля двух с паловай стагоддзяў, стаўшы па сваёй сутнасці беларуска-сялянскай царквою, трэцяй духоўнай сілай паміж нацыяналізаванымі ў ХVІІ-ХVІІІ ст. расійскім праваслаўем і польскім каталіцтвам" [247].

 

Новым сюжэтам у гістарыяграфіі стала пастаноўка пытання "Беларусь паміж Усходам і Захадам" [248], на якім да нядаўняга часу ляжала негалоснае табу, а выснова аб спрадвечнай прыналежнасці Беларусі да еўрапейскай цывілізацыі, якая напрошвалася ў кантэксце дылемы Усход - Захад, лічылася варожай і таму антынавуковай. Асэнсаванню феномена уніяцтва ў гэтым кантэксце прысвечаны працы С.А.Падокшына[249]. Значнай вяхой на гэтым шляху стала адзначаная новымі падыходамі і трактоўкамі кніга "Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз)" [250].

 

Аўтар зыходзіць з палажэнняў аб адметным характары заходняга, беларуска-ўкраінскага праваслаўя і гістарычнай перадвызначанасці Берасцейскай уніі геапалітычным становішчам ВКЛ, якое прымушала шукаць шляхі захавання палітычнай і духоўна-культурнай незалежнасці дзяржавы; але заганнасці ідэі і практыкі лакальнай уніі і рэлігійнага прымусу як першароднага граху саюза 1596 г. Вучоны лічыць патрэбным пазбавіцца ад трактоўкі прыхільнікаў уніі - прадстаўнікоў спецыфічнага тыпу дзеячаў "на мяжы культур" - як банальных здраднікаў, якія, кіруючыся амбіцыямі і карысцю, адмаўляліся ад сваіх рэлігійных і духоўна-культурных каранёў.

 

Паводле канцэпцыі С.А.Падокшына, у 70-80-я гады ХVІ ст. у ВКЛ склаліся дзве альтэрнатыўныя мадэлі духоўнага жыцця: ліберальная, рэнесансна-гуманістычная, падставай для якой з'яўляліся канфесійны плюралізм, верацярпімасць, інтэлектуальная свабода; і кансерватыўная, дзяржаўна-ахоўная, контррэфармацый-ная, ў аснове якой ляжала ідэя уніі. Адмова ад першай, больш дасканалай і гістарычна перспектыўнай, і курс на унітарную, прымусовую і гістарычна немэтазгодную мадэль грамадска-рэлігійнага жыцця быў гістарычнай памылкай урада Рэчы Паспалітай і вялікай трагедыяй для беларуска-ўкраінскага грамадства. Замест чаканай кансалідацыі унія дэстабілізвала грамадства, адштурхнула ад улад значную частку праваслаўнага насельніцтва і дапамагла расійскай экспансіі на Захад, выклікала грамадзянскі канфлікт такой моцы, які садзейнічаў разбурэнню дзяржавы. Прыхільнікі контррэфармацыйнай ідэі уніі па сутнасці ставілі ўсходнехрысціянскія духоўна-культурныя каштоўнасці ў залежнае становішча ад каштоўнасцяў заходнехрсціянскіх, а культурна-рэлігійны сінтэз на першым этапе ажыццяўляўся з дапамогай прымусу.

 

Прызнаючы здабыткі нацынальна-культурнай дзейнасці на базе уніяцтва, філосаф  у той жа час перакананы, што  яна не змагла кампенсаваць страты, панесеныя беларускай культурай  у выніку рэлігійна-інтэлектуальнай нецярпімасці, канфесійнай дыскрыміна-цыі, пераследу іншаверцаў. Альтэрнатыўны Берасцейскай уніі "кіева-магілянскі" шлях інтэграцыі з Захадам, які грунтаваўся на добраахвотнасці, паступовасці, захаванні этнічнай і рэлігійнай адметнасці і свабоды, паводле сцвярджэння С.А.Падокшына, даў для беларускай культуры больш.

 

На пытанне, ці стала уніяцкая царква нацыянальнай, даследчык не адважваецца  даць пэўны адказ. На яго погляд, існавала толькі тэндэнцыя яе пераўтварэння  ў беларускую нацыянальную царкву, рэалізацыі якой перашкодзілі паланізацыя  і каталізацыя "вярхоў", забарона уніяцтва на Полацкім саборы, палітыка царызма. Як, дарэчы, у сілу розных гістарычных абставін за некалькі апошніх стагоддзяў не ўдалося стаць агульнанацыянальнай ніводнай з існых у Беларусі хрысціянскіх канфесій. У канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ ст. уніяцкая царква стала ахвярай той неталерантнасці, якой сама дыскрэдытавала сябе на першым этапе сваёй гісторыі ў адносінах да праваслаўя. 1839 год, як і год 1596, у трактоўцы С.А.Падокшына, - катастрофа ў гісторыі беларускага народа, яго духоўна-рэлігійныма жыцці, акты знешняга ўмяшання ў натуральна абумоўлены працэс гістарычнага развіцця.

 

Шэсць савецкіх дзесяцігоддзяў замоўчвання  дзейнасці уніяцкіх хрысціянскіх лідараў Беларусі і Украіны, дыскрэдытаваных канфесійна заангажаванай гістарыяграфіяй Расійскай імперыі, змяняліся ў беларускай гуманістыцы цікавасцю да іх персаналій. У "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" [251] і энцыклапедычным даведніку "Рэлігія і царква на Беларусі" [252] кожнаму з іх прысвечаны артыкул. Філолагі сёння па-новаму перачытваюць творчую спадчыну уніяцкіх пісьменнікаў. У другой палове 90-х г. найбольшую ўвагу навукоўцаў прыцягнуў рэфарматар уніяцкай царквы Іосіф Руцкі [253]. Даследчыцкімі намаганнямі С.А.Падокшына ў навуку і гістарычную памяць беларускага грамадства вернута і часткова рэабілітавана імя галоўнага "архітэктара" Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. Іпація Пацея [254]. Звяртае на сябе ўвагу, што са старонак найноўшых прац згададзеныя постаці паўстаюць найперш як буйныя дзеячы культуры, што за імі прызнавалі нават іх праваслаўныя біёграфы ХІХ - пачатку ХХ ст. і ў чым ім адмаўляла савецкая гістарыяграфія.

 

Прыйшоў час, канстатуе філосаф, аб'ектыўнай, ідэалагічна неангажаванай, навуковай  гісторыі, якая не падзяляе сваіх дзеячаў  на "святых" і "грэшнікаў", "прагрэсіўных" і "рэакцыйных", а разглядае  іх у адзінстве супрацьлегласцяў. У яго кнізе І.Пацей пададзены  выдатным царкоўным, грамадска-палітычным дзеячам Беларусі і Украіны, арыгінальным мысліцелем і таленавітым пісьменнікам. Аўтар шэрагу высокамастацкіх публіцыстычна-палемічных і рытарычных твораў, напісаных на бліскучай, дасканалай беларускай мове канца ХVI - пачатку XVII ст., носьбіт ідэі незалежнай беларуска-ўкраінскай царквы, І.Пацей паказаны ў той жа час супярэчлівай, як супярэчлівая і сама з'ява уніі, постацю, чые тэарэтычна-экуменічныя погляды разыходзіліся з яго практыкай.

 

У сваіх апошніх працах С.А.Падокшын распрацоўвае новую для беларускай гістарыяграфіі канцэпцыю гістарычнага дзеяча і мысліцеля "на пераломе эпох" і "мяжы культур" - тыпа царкоўнага і свецкага дзеяча са спецыфічным  адметным менталітэтам, што склаўся  на працягу ІХ-XVI ст. у духоўным жыцці Беларусі і Украіны, якія воляю гістарычнага лёсу апынуліся на цывілізацыйна-культурным памежжы, на раздарожжы хрысціянскага Усходу і Захаду. Характэрнай асаблівасцю менталітэту гэтага тыпу дзеячаў з'яўляецца імкненне да культурнага дыялогу, рэлігійнай згоды ў межах хрысціянства, інтэграцыі і сінтэзу паміж Усходам і Захадам. Прадстаўнікамі такога тыпу, паводле С.А.Падокшына, ў той ці іншай ступені былі Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Андрэй Волан, Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, пэўны час Леў Сапега і Мялецій Сматрыцкі, кіеўскі ваявода Канстанцін Астрожскі, новагародскі ваявода Фёдар Скумін-Тышкевіч, з некаторымі карэктывамі Фама Іеўлевіч, Пётр Магіла, Сільвестр Косаў і інш.

 

У кантэксце гэтай тэорыі ў разглядаецца і постаць шляхціца з Берасцейшчыны, берасцейскага пісара (з 1566 г.), удзельніка Люблінскага сойма 1569 г., чый подпіс стаіць пад актам уніі, і Лівонскай вайны, берасцейскага земскага суддзі (з 1576 г.) і кашталяна, сенатара Рэчы Паспалітай (з 1588 г.), епіскапа ўладзімірскага і берасцейскага (з 1593 г.), кіеўскага уніяцкага мітрапаліта (1599-1613 г.) Іпація Пацея і "Пацеева уніяцтва". Самім лёсам яму было наканавана жыць, дзейнічаць і тварыць у пераходны перыяд паміж Адраджэннем і Рэфармацыяй, з аднаго баку, і Контррэфармацыяй і Барока, з другога. Супярэчлівы характар пералому эпох наклаў адбітак на яго светапогляд і творчасць і праявіўся ў калейдаскапічнай змене веравызнанняў, у наяўнасці ў самасвядомасці і паводзінах побач з шчырай рэлігійнасцю і палітычным рэалізмам, патрыятызмам, законапавагай схільнасці да рэлігійнага і грамадскага насілля, царкоўна-палітычнага інтрыганства, неправавых дзеянняў, непавагі да іншаверства і іншадумства.

 

З канца 1580-х г. ідэя аднаўлення, рэфармавання беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы на шляхах уніі, да якой, па меркаванню С.Падокшына, Пацея хутчэй за ўсё прыцягнуў Канстанцін Астрожскі, становіцца дамінуючай у светапоглядзе берасцейскага кашталяна, а потым епіскапа, рухаючай сілай яго дзейнасці.

 

У беларуска-ўкраінскіх інтэлектуальных колах на мяжы 80-90-х г. ХVI ст. выношваюцца два праекты царкоўнай уніі. Першы варыянт - глабальнай, універсальнай уніі, прапанаваны К.Астрожскім, прадугледжваў аб'яднанне з Рымам не толькі беларуска-ўкраінскага, але і грэчаскага, маскоўскага, а таксама паўднёвага праваслаўя, згоду на гэты хаўрус Канстанцінопальскай і Маскоўскай патрыярхій. Гэты варынт, як трактуе яго С.А.Падокшын, меў рэнесансны, экуменічна-гуманістычны характар, грунтаваўся на прынцыпах усеагульнасці і добраахвотнасці і супрацьстаяў контррэфармацыйнаму варыянту ўладзімірска-берасцейскага епіскапа, які меў лакальны характар - рэгіянальнай уніі, сінтэзу праваслаўя з каталіцтвам у межах Рэчы Паспалітай - і характар дэкрэтыўны. Пры ўсёй сваёй сімпатыі да першага варыянта уніі аўтар прызнае ўтапічнасць, нерэалістычнасць ідэі універсальнай уніі і ў той час, і сёння. Вучоны лічыць больш рэальнай ацэнку наяўнай палітычнай сітуацыі Пацеем - прыхільнікам "абмежаванай" уніі - і адзіна магчымым у тых гістарычных абставінах менавіта яго варыянт згоды. Значная ўвага ў працы ўдзелена гэтаму канцэптуальнаму канфлікту Пацея з Астрожскім, што растлумачвае нам яшчэ адзін нюанс гісторыі даберасцейскай Беларусі і Украіны.

 

Аўтар асуджае дэкрэтыўнае, звязанае з прымусам, увядзенне уніі, якое раскалола беларускую і ўкраінскую нацыі, вымусіла праваслаўных шукаць падтрымкі  ў Маскве і, нарэшце, кінула ў яе абдымкі. Гаворачы пра прымус як "галоўную прыладу" "аб'яднальнай" дзейнасці  Пацея, С.А.Падокшын прызнае, што ён карыстаўся не толькі сілавымі супрацьпраўнымі  метадамі на ніве царкоўнай уніі, але спалучаў прымус з апеляцыяй да права, судовых устаноў, сеймікаў і сеймаў. Даследчык перакананы, што нельга атаесамліваць практычную царкоўна-палітычную дзейнасць Пацея і яго дзейнасць інтэлектуальную, пісьменніцкую, тэарэтычную, светапогляд. Так, мітрапаліт стаяў ля вытокаў нараджэння уніяцкай сістэмы адукацыі з даволі выяўленай нацыянальнай тэндэнцыяй і шмат зрабіў для развіцця беларускага кнігадрукавання.

Информация о работе Берасцейская церковная уния