Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116
Пацееву ідэю інтэграцыі з заходнехрысціянскай
царквой і культурай філосаф
прызнае плённай і
Выпрацаваную Пацеем канцэпцыю грамадскага і духоўнага жыцця беларускага і ўкраінскага народаў, якая аддавала прыярытэт заходняму кірунку духоўна-культурнага развіцця, С.А.Падокшын называе настолькі своеасаблівай, наколькі спрэчнай. Даследчык перакананы, што ў адрозненне ад праваслаўя, каталіцтва, пратэстанцтва уніяцтва - не рэлігійна-царкоўны, але больш шырокі, грамадскі, духоўна-культурны, сацыяльна-палітычны і ў пэўнай ступені нацыянальны рух. Унія, як разумеў яе Пацей, павінна была скрануць з месца традыцыйныя духоўныя асновы народнага жыцця, у значнай ступені змяніць менталітэт нацыі, раставіць новыя арыенціры і акцэнты ў яе рэлігійна-царкоўных і палітычных прыхільнасцях. Але, на думку аўтара, зрабіўшы такі лёсавызначальны крок, нацыянальна арыентаваныя уніяцкія дзеячы, пры ўсіх іх суб'ектыўных памкненнях збудаваць нацыянальную царкву, не змаглі ўтрымаць канфесійную незалежнасць ва ўмовах падначалення такой моцнай і ўплывовай царкоўнай уладзе, як папства. Падпарадкаванне беларуска-ўкраінскай царквы рымскаму першасвятару, паводле С.А.Падокшына, паскорыла працэс паланізацыі духоўнага жыцця беларуска-ўкраінскага грамадства, яго дэнацыяналізацыю.
У Пацеевай канцэпцыі уніі вучоны
бачыць наступныя кампаненты: праблема
"згоды"; ідэя вяршэнства папскай
улады; непрымірымая барацьба з усякім
рэлігійна-царкоўным
У кнізе асуджаецца ўзятая творцамі уніі лінія на разрыў сувязяў беларуска-ўкраінскай уніяцкай царквы з Канстанцінопальскім і Маскоўскім патрыярхатамі, што было непрымальным для большасці праваслаўных беларусаў. У той жа час прызнаецца факт перамогі пасля інкарпарацыі Беларусі і Украіны ў склад Расійскай імперыі пазіцыі яе поўнага зліцця з рускай праваслаўнай царквой.
Філосаф адзначае ў светапоглядзе
Пацея наступныя элементы нацыянальнай
самасвядомасці: 1) імкненне адасобіцца
ад грэка-візантыйскага і
Пры нязгодзе з аўтарам па шэрагу пазіцый, трэба прызнаць, што прадпрынятае С.А.Падокшыным новае канцэптуальнае, гісторыка-філасофскае асэнсаванне жыцця, дзейнасці і творчасці Іпація Пацея - знакавая з'явая беларускай гістарыяграфіі, бо ўводзіць постаць уніяцкага мітрапаліта ў кантэкст айчыннай думкі і літаратуры, дае магчымасць гэтай неардынарнай, па-еўрапейску адукаванай асобе заняць адпаведнае і пачэснае месца ў гісторыі беларускай культуры.
Вызначальную ролю царкоўна-рэлігійнага фактара ў фармаванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ХVІ-ХVІІ ст. улічвае яе даследчык В.У.Старасценка[255], які развівае ідэі С.А.Падокшына. Ён зыходзіць з таго, што ў айчыннай грамадскай думцы складваюцца рознанакіраваныя тэндэнцыі разумення агульнага дабра і шляхоў далейшага развіцця беларускага этнаса, нятоесныя грамадска-палітычныя, этнакультурныя і рэлігійна-канфесійныя арыентацыі. Нягледзячы на палітычную зададзенасць, унія тэарэтычна ўтрымлівала пазітыўную ідэю царкоўнага прымірэння і духоўна-культурнага сінтэзу цывілізацыйных дасягненняў Усходу і Захаду, якая трывала замацавалася ў самасвядомасці адукаванай і прагрэсіўна думаючай часткі народа ў ХVI - пачатку XVII ст. Праўда, услед за сваім настаўнікам ён лічыць праваслаўны варыянт сінтэза ўсходніх і заходніх каштоўнасцяў больш прыймальным для беларускага і ўкраінскага народаў.
Ускладнёная ўвядзеннем Берасцейскай уніі сацыяльна-палітычная і рэлігійна-канфесійная сітуацыя, паводле В.Старасценкі, наклала адбітак на характар грамадскай і нацыянальнай самасвядомасці гэтых народаў - на мяжы ХVІ-ХVІІ ст. у іх менталітэце ўзмацняецца роля рэлігійна-канфесійнага кампанента. Аднак справакаваная уніяй канфрантацыя - вынік беспрэцэдэнтнага падаўлення рэлігійнай свабоды і сацыяльна-палітычнай дыскрымінацыі праваслаўных (уяўляецца, што аўтар у пэўнай меры пайшоў на паваду ў праваслаўных палемістаў і хадатаяў у Маскву, якія гіпербалізавалі прымус пры ўвядзенні уніі) - прывялі да таго, што грамадская свядомасць прасякаецца духам варожасці, рэлігійнай нецярпімасці; страчваецца несумненнае дасягненне эпохі Адраджэння і Рэфармацыі - рэлігійная і інтэлектуальная цярпімасць, дыялог, законапаслухмянасць, грамадская згода; а ў свядомасці насельніцтва ўсходняй часткі Беларусі нараджаецца ідэя палітычнай інтэграцыі з Расіяй, якую, аднак, істотна падарвала вайна 1654-1667 г.
Філосаф бачыць дзве тэндэнцыі ў
канфесійнай і культурнай дзейнасці
уніяцтва - беларусізацыі, якая выявілася
ў фармаванні элементаў нацыянальнай
культуры і нацыянальнай самасвядомасці,
і адыгрываўшую па сутнасці дэнацыяналізатарскую
ролю тэндэнцыю лацінізацыі-
Аналізуючы ўплыў палемічнай літаратуры
на станаўленне нацыянальнай самасвядомасці
беларусаў [256], даследчык адзначае,
што пры ўсёй рознасці светапоглядных
установак і культурна-
У сваіх працах В.Старасценка няраз
звяртаецца да пытання нацыянальна-культурнай
арыентацыі І.Пацея як адной з
ключавых постацяў публіцыстыкі і грамадскага
жыцця на зломе ХVI-XVII ст. [257] і прыходзіць
да высновы, што яго літаратурная
спадчына сведчыць пра беларускую ("рускую"
па тэрміналогіі разглядаемага часу)
самаідэнтыфікацыю
Такім чынам, філасофска-гістарычны падыход да даследавання гісторыі Берасцейскай уніі канца ХVI - першай паловы XVII ст. прывёў аўтараў (С.А.Падокшына, В.У.Старасценку), якія асуджаюць яе за прымус і падзяляюць праваслаўную праграму духоўна-культурнага аздараўлення тагачаснай "Русі", да прызнання наяўнасці ўнутраных фактараў для прарастання уніяцкай ідэі, дзвюх ліній развіцця уніяцкай царквы (беларусізацыі і лацінізацыі-паланізацыі) і здабыткаў нацынальна-культурнай дзейнасці на базе уніяцтва.
Аналізуючы праблему суадносін уніяцтва і духоўнай культуры, філосаф І.Ф.Рэкуц[258] вылучае дзве тэндэнцыі яго развіцця: першая, вядучая - трансфармацыя і рэпрадуцыраванне ў праваслаўна арыентаванае асяроддзе каштоўнасцяў заходняй культуры; другая, больш слабая, - тэндэнцыя "самавызначэння", якая абапіралася на ўсходнюю праваслаўную культуру і выражала кансерватыўна-ахоўныя функцыі адносна падвергнутага каталіцкай экспансіі з Захаду традыцыйнага культавага мастацтва. Носьбітамі першай тэндэнцыі ў мастацка-творчай праяве уніяцтва былі замежныя майстры або акаталічаныя і спаланізаваныя мясцовыя мастакі, другой - выхадцы з дэмакратычных слаёў беларускага народа.
Як духоўна-культурная з'ява, паводле І.Рэкуца, уніяцтва не нарадзіла і не змагло нарадзіць уласнага мастацтва як цэласнай сістэмы мастацка-вобразнай творчасці са спецыфічнай ідэйна-тэарэтычна-тэалагічнай базай і адпаведнымі тыпалагічнымі асаблівасцямі, бо не ўяўляла сабой стройнага веравучыцельна-культавага адзінства, было ўнутрана супярэчлівым, стратным і недасканалым у духоўна-светапоглядных адносінах, пастаянна раздзіралася канфліктамі. Меўшыя месца спробы уніяцкай царквы ўнесці ў сферу мастацтва новаўвядзенні плёну не мелі. На справе яны ні да чаго не прыводзілі, акрамя як да стварэння па-мастацку няпэўных, нязграбных, бязлікіх у кананічных і мастацка-сімвалічных адносінах помнікаў. Тыя рэдкія мастацкія творы, як сцвярджае аўтар, якія з пэўнымі агаворкамі можна аднесці да твораў "уніяцкага мастацтва", характарызаваліся ярка выражаным эклектызмам, змяшаннем стыляў, сімбіёзнымі мастацкімі формамі антаганістычнага характару. Ён адмаўляе стваральную будаўнічую дзейнасць уніяцкай царквы - яна зводзілася да пераабсталявання інтэр'ера і архітэктонікі захопленых праваслаўных храмаў, што вяло да знявечвання іх вонкавага выгляду. Маляванне уніятамі абразоў на палатне і паперы ён лічыць прафанацыяй і вульгарызацыяй імі самога іканапісу, а "насаджэнне" ў храмах "матчынай мовы", насычанай паланізмамі, - прафанацыяй беларускай мовы.
Процілеглую ацэнку уніяцкага сакральнага мастацтва, у прыватнасці, жывапісу, дае філосаф Т.І.Глушакова[259]. Яна схільная бачыць ва уніяцкім іканапісанні з яго сакральным дэмакратызмам, парушэннем канона, у настойлівых спробах беларускіх майстроў ХVII ст. перанесці біблейскія падзеі ў абставіны мясцовага асяроддзя, звыклыя воку вернікаў, не іх прафесійную няздольнасць і правінцыйнасць, але "жывапісны эквівалент нацыянальнай сістэмы мыслення" - жаданне наблізіць свой народ і сваю зямлю да сакральнай гісторыі, увядзенне ў беларускі абраз побач з агульначалавечым і нацыянальнага. Збліжэнне уніяцкага сакральнага жывапісу з мастацтвам Захаду адбывалася не за кошт адмовы ад свайго і набыцця чужога - візантыйская першааснова беларускага мастацтва не знікла. З візантыйскай канцэпцыі іконы беларускія майстры пераймаюць надзвычай высокую натхнёнасць вобразаў, але адмаўляюцца ад прынцыповай адхіленасці, архаізацыі стылю. Накіраваная на першапачатковае, непадзеленае хрысціянства, духоўна-рэлігійная традыцыя пасляберасцейскага перыяду абумовіла зварот іканапісу да сваіх вытокаў - прынцыпаў раннехрысціянскага мастацтва, супрацьпастаўленых як заходняму натуралізму, так і ўсходняй схаластыцы. Наступныя 50-60 гадоў ідуць пошукі разумных кампазіцыйных, стылявых, дэкаратыўных кампрамісаў, бачна імкненне да спалучэння ўсходне- і заходнехрысціянскіх традыцый ("Уваскрасенне Хрыстова"). Найперш пераймаюцца тыя рысы і ідэі ўсходняга і заходняга рэлігійнага жывапісу, якія найбольш адпавядалі менталітэту маладога беларускага этнасу.
Філосаф І.Бугрова вызначае уніяцтва як спробу арганізаваць лакальную прастору паміж еўразійствам і еўрапейскасцю, узмацніўшы тым самым тып культуры [260].
Н.А.Кутузава даказвае, што развіццё уніяцкай царквы ў 1620-я гады ідзе ў рэчышчы агульнаеўрапейскай тэндэнцыі - імкненне да ўмацавання дзяржаўнасці і аўтакефаліі. План І.Руцкага заснаваць уласны патрыярхат пацвярджаў прэтэнзіі уніяцкай царквы ВКЛ на ролю нацыянальнай, дзяржаўнай і прадугледжваў стварэнне монацаркоўнай, монаідэалагічнай дзяржавы [261].
Глава 9 Публікацыі крыніц
Гісторыя Берасцейскай царкоўнай уніі на Беларусі нядрэнна забяспечана крыніцамі, што дае шырокія магчымасці для працягу яе даследавання. Унія, якая раней пачала выкладацца на паперы, чым была ўведзена на справе, пакінула багатую дакументальную спадчыну, толькі невялікая частка якой, аднак, засталася ў нашай краіне. Астатнія або страчаны ад часу, пажараў, войнаў, міжканфесійных звадаў, рэнегацтва духавенства і мэтанакіраванага знішчэння або месцяцца ў замежных архівах. "Уніятыка" складаецца з разнастайных, разнародных і разнамоўных крыніц беларускага і замежнага (украінскага, літоўскага, польскага, італьянскага, расійскага, французскага і інш.) паходжання. У распараджэнні даследчыка пісьмовыя помнікі наратыўныя і дакументальныя, царкоўныя і свецкія, канфідэнцыйныя і публічныя, прадузятыя і аб'ектыўныя, створаныя ў розных лагерах. Праз іх з намі размаўляюць людзі рознага сацыяльна-прафесійнага складу і канфесійнай арыентацыі, якія ўжо даўно адышлі ў нябыт: лідары сусветных цэнтраў хрысціянства, кіраўнікі дзяржаў і дыпламаты, вышэйшыя саноўнікі і прадстаўнікі мясцовых свецкіх і духоўных уладаў, вучоныя, пісьменнікі і мастакі, святары і манахі, магнаты і шляхта, гараджане і, радзей, сяляне.
Для рэканструкцыі падзей і працэсаў, звязаных са стварэннем, функцыянаваннем і ліквідацыяй уніяцкай царквы на Беларусі, можа быць выкарыстана ўся відавая разнастайнасць пісьмовых крыніц: летапісы, палемічныя творы, жыццяпісы, заканадаўства, знешнепалітычная дакументацыя, актавыя матэрыялы, справаводства, гаспадарча-статыстычныя апісанні, мемуары, эпісталярная спадчына, перыёдыка і г.д., а таксама помнікі уніяцкага кнігапісання і кнігадрукавання, творы сакральнага мастацтва і інш. Даследчык уніі павінен імкнуцца да максімальнага ўліку фактаграфіі, зафіксаванай у крыніцах, і пры гэтым прыслухоўваўцца да довадаў не толькі апанентаў рэлігійнага адзінства, якім толькі, як правіла, давярала большасць усходнеславянскіх навуковых аўтарытэтаў, але і да крыніц уніяцкага паходжання.
Вялікія комплексы крыніц па гісторыі уніяцкай царквы сканцэнтраваны ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу (фонды 797 "Канцылярыя обер-пракурора Сінода", 823 "Канцылярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў" і 824 "Беларуска-літоўская духоўная калегія Сінода"), у Нацыянальным гістарычным архіве Літвы ў Вільнюсе (фонд 634 "Літоўская грэка-уніяцкая кансісторыя" і інш.), Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў Львове (фонд 201 "Грэка-каталіцкая мітрапалічая кансісторыя ў Львове", фонд 408 "Протаігуменат манастыроў ордэну Васіля Вялікага ў Львове" і інш.), Архіве Санкт-Пецярбургскага філіяла Інстытута расійскай гісторыі Расійскай акадэміі навук (фонд 52 "Калекцыя П.Н.Дабрахотава" [262]), у фондах культавых устаноў Беларусі і губернатарскіх канцылярый ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску (фонд 3245 "Беларуская грэка-уніяцкая кансісторыя", фонд 2617 "Тадулінскі манастыр" і інш.) і Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне. Каштоўны збор актавых крыніц па тэме зберагаецца ў фамільным архіве Радзівілаў у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве (Архіў Радзівілаў, аддзел VІІІ "Духавенства"). Разрозненыя, але ад гэтага не менш цікавыя дакументы знаходзяцца ў рукапісных аддзелах бібліятэк Вільнюса, Львова, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Вроцлава.