Cацыяльна-палітычныя працэсы ў СССР і БССР у канцы 80-х г. ХХ ст. Змены у заканадаўстве

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2015 в 18:21, курсовая работа

Описание работы

У красавіку 1985 кіраўніком краіны стаў М.С. Гарбачоў. У дзяржаўнай якасці ім была вылучана канцэпцыя «новага палітычнага мыслення». Асноўныя прынцыпы «новага палітычнага мыслення» зводзіліся да наступных:
• Адмова ад высновы пра раскол сучаснага свету на дзве супрацьлеглыя грамадска-палітычныя сістэмы (сацыялістычную і капіталістычную), прызнанне яго адзіным і узаемазалежным;
• Аб'ява ў якасці ўніверсальнага спосабу вырашэння міжнародных пытанняў не балансу сіл дзвюх сістэм, а балансу іх інтарэсаў;
• Адмова ад прынцыпу пралетарскага (сацыялістычнага) інтэрнацыяналізму і прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў над любымі іншымі (класавымі, нацыянальнымі, ідэалагічнымі).

Содержание работы

Ўводзіны………………………………………………………………...........
4
1
Абвяшчэнне курсу на перабудову і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага жыцця ў СССР……………….......................................
7
1.1
Змены ў палітычным жыцці СССР і БССР. Дэмакратызацыя грамадства………………………………………………………….......

7
1.2
Змены да Канстытуцыі БССР 1978 года …………………................................................................................

9
1.3
Прыняцце законаў БССР аб выбарах у Вярхоўны Савет БССР і местныя саветы. Фарміраванне органаў джяржаўнай ўлады у адпаведнасці з імі…………………………………..………………….


13
2
Абвяшчэнне джяржаўнага суверынітэта БССР. Дэкларацыя аб джяржаўным суверыніцеце……………………………………….....

14
2.1
Парад суверэнітэтаў Савецкіх Рэспублік…………………………...
14
2.2
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 1990 г. і яе значэнне………………………………………………………………..
15
3
Маскоўскі путч. ГКЧП і змены палітычнай сітуацыі ў СССР і БССР…………………………………………………………………..

18
3.1
Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя СССР…………………………

18
3.2
Нарматыўныя акты Вярхоўнага савета ХII склікання прынятыя 25 жніўня 1991 г………………………………………………………….

24
Заключэнне………………………………………………………………….
26
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………...
27

Файлы: 1 файл

курсовая.docx

— 78.35 Кб (Скачать файл)

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Падзеі жніўня 1991 г. паскорылі працэс распаду СССР. Да канца месяца парламенты Эстоніі, Латвіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Кіргізіі і Узбекістана прынялі пастановы аб дзяржаўнай незалежнасці. 25-26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон "Абнаданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі", пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах "Беларусь". Герб "Пагоня" і белачырвонабелы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.

23 жніўня 1991 г. некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР у рэзкай форме запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў Цэнтральны Камітэт партыі. Указамі Б.М. Ельцына ў жніўні 1991 г. дзейнасць КПСС і КП РСФСР прыпынялася, а ў лістападзе гэтага года наогул забаранялася, іх маёмасць падвяргалася канфіскацыі. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Была знішчана палітычная сіла, якая супрацьдзейнічала новым уладам у ажыццяўленні палітыкі капіталістычнай рэстаўрацыі і на адзінстве якой трымалася адзінства і непадзельнасць СССР. [19, ст. 175]

Ліквідацыя СССР. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л. Краўчук), ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г.[23], дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова знішчылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пераварот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне. На руінах СССР была створана аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Дакументы сустрэчы ў Віскулях былі адобраны Вярхоўнымі Саветамі Расіі, Беларусі і Украіны, большасць дэпутатаў якіх складалі былыя камуністы.

21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алмаце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі  Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага  пагаднення. Членамі СНД сталі  ўсе былыя саюзныя рэспублікі, акрамя Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Сцвярджэнні некаторых вучоных і палітыкаў аб тым, быццам Савецкі Саюз развальваўся сам, дажываў апошнія дні, а тыя, хто сабраўся ў Белавежскай пушчы, толькі зрабілі надпіс на магільнай пліце СССР, як і сцвярджэнне аб тым, быццам СССР быў імперыяй, з'яўляюцца міфамі, якія запушчаны ў народ для дыскрэдытацыі шматнацыянальнай краіны і апраўдання дзеянняў тагачасных кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны. На рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г. народ выказаўся за захаванне СССР, а воля народа гэта самы важны аргумент на карысць існавання краіны, у якой былі, безумоўна, праблемы і цяжкасці. Больш за тое, у 1922 г. абвяшчалі СССР не толькі БССР, РСФСР і УССР, але і Закаўказская Федэрацыя. Прадстаўнікоў Арменіі, Азербайджана і Грузіі, як і іншых саюзных рэспублік, у Белавежскую пушчу не запрасілі.

Белавежскія пагадненні сведчаць аб канчатковым знішчэнні СССР і стварэнні СНД як дзяржаўны пераварот і параўноўваюць яго са жнівеньскім путчам 1991 г. На беларускай зямлі было здзейснена злачынства, акт здрады ў адносінах да СССР і яго народаў. Гэту калектыўную здраду ажыццявілі першнаперш вышэйшыя кіраўнікі краін, работнікі партыйнага апарату, ідэалагічныя правадыры і прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты. А каб апраўдаць здраду, быў прыдуманы "ідэалагічны камуфляж", які прымусіў значную частку насельніцтва ўспрымаць яе як памылкі савецкага кіраўніцтва і асабіста М.С. Гарбачова. [17, ст. 241]

Для захавання СССР як абноўленай федэрацыі раўнапраўных суверэнных рэспублік патрабавалася ў першую чаргу палітычная воля расійскага кіраўніцтва на чале з Б.М. Ельцыным. Аднак сваімі дзеяннямі кіраўніцтва Расіі наносіла моцныя ўдары па СССР, стымулюючы ўзмацненне цэнтрабежных сіл, распад і хаос. Таму, лічаць даследчыкі, адказнасць за развал СССР нясуць у аднолькавай ступені М.С. Гарбачоў і Б.М. Ельцын, а таксама іх паплечнікі. Кожны з іх з улікам абставін і часу рабіў адну і тую ж справу. Палітыка перабудовы аслабіла СССР да такой ступені, што далейшае яго існаванне станавілася праблематычным. Новаагароўскія "пасядзелкі" як тактычны манеўр адцягвалі ўвагу і заспакойвалі народ, прытуплялі ў ім адчуванне бяды, насустрач якой ішла краіна. У той жа час сепаратысцкія настроі нацыянальных эліт узмацняліся.

У сувязі з прыпыненнем існавання СССР 25 снежня 1991 г. [23] прэзідэнт СССР М.С. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы. Над Крамлём чырвоны сцяг СССР быў заменены трохкаляровым расійскім. Перабудова, якую М.С. Гарбачоў і яго "каманда" пачыналі "за здраўе сацыалізма", закончылася "за ўпокой яго душы".

Прычыны краху савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу. [13, ст. 311-313]

Па-першае, сур'ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС, якія былі дапушчаны ў распрацоўцы і правядзенні палітыкі перабудовы. Адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства, не былі дакладна вызначаны мэты і задачы, канчатковыя вынікі. Гэта дазволіла на практыцы лозунг "Больш дэмакратыі, больш сацыялізму" незаўважна для народа падмяніць лозунгам "Больш капіталізму, больш разбуральнай дэмагогіі". Бачачы гэтыя негатыўныя працэсы, значная частка народа стала абвінавачваць КПСС, партыйную эліту і ўсіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў г абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС катастрафічна зніжаўся.

Па-другое, негатыўныя працэсы і з'явы ў грамадскім жыцці суправаджаліся моцнай прапагандысцкай кампаніяй па дыскрэдытацыі КПСС, Савецкай дзяржавы, савецкага ладу жыцця, дасягненняў краіны. Гэта кампанія ажыццяўлялася пры патуранні і дапамозе, а іншы раз і пры асабістым удзеле вышэйшых партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў краіны М. Гарбачова, Б. Ельцына, А. Якаўлева, Э. Шэварднадзе, I. Сілаева, В. Бакаціна і інш.

Па-трэцяе, шмат папрацавала на карысць распальвання антысавецкай і антыкамуністычнай істэрыі частка навуковай, творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі. Ідэолагам "амерыканізацыі" краіны ўдалося метадам сацыяльнай дэмагогіі раз'яднаць працоўных, выклікаць схільнасць да хістанняў і крайніх дзеянняў. []

Людзей прымусілі паверыць, што тыя, хто не здрадзіў сваім поглядам, гэта рэакцыянеры, кансерватары, якія заслугоўваюць пагарды, а тыя, хто за адзін дзень змяніў погляды, перафарбаваўся, гэта сапраўдныя героі, новыя барацьбіты за "светлую будучыню народа". Прапагандысцкія намаганні камуністаў давалі ім значныя палітычныя дывідэнды.

Па-чацвёртае, не садзейнічалі павышэнню аўтарытэту і ўзмацненню палітычнага ўплыву КПСС адарванасць яе вярхоў ад народа і шматмільённай арміі радавых камуністаў, пратэкцыянізм, хабарніцтва, карупцыя, замкнутасць партыйнай іерархіі, шырокае распаўсюджанне бюракратызму ў рабоце, недэмакратычнасць кадравай палітыкі, грубае задушэнне іншадумства. Памылкі ў кіраўніцтве выдаваліся за ўсеагульную некампетэнтнасць і бяздарнасць партакратаў, а недахопы ў развіцці сацыяльнаэканамічнай і духоўнамаральнай сфер за трагедыю і катастрофу краіны. Часткай насельніцтва гэта ўспрымалася за праўду.

I нарэшце, патрэбна адзначыць, што ў час  суровых выпрабаванняў генсек, Палітбюро  і Сакратарыят ЦК КПСС здрадзілі  сваёй партыі. Яны не звярнуліся  да КПСС і народа, не зрабілі  нават спробы склікаць з'езд  партыі ці пленум ЦК КПСС, ніяк  не супрацьдзейнічалі антыканстытуцыйным  акцыям прэзідэнтаў СССР і  Расіі і іх акружэння. Вяршыняй  ідэйнай і палітычнай здрады (наўмыснай  ці ненаўмыснай), не маючай аналагаў  у гісторыі, з'явіліся адмова у  той трагічнай для КПСС сітуацыі  М.С. Гарбачова ад паўнамоцтваў  Генеральнага сакратара ЦК КПСС  і падпісанне супрацьпраўнага  ўказа аб прыпьг ненні дзейнасці  КПСС. Нічога не рабілі мясцовыя  партыйныя камітэты і паслухмяныя  члены партыі: капітуляцыя была  масавай. [14]

 

 

 

 

 

3.2 Нарматыўныя акты Вярхоўнага савета ХII склікання прынятыя 25 жніўня 1991 г.

 

 

З 24 па 25 жніўня 1991 года адбылася пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета Беларусі XII cклікання, якая атрымала назву «Сесія незалежнасці». Менавіта падчас гэтай сесіі беларускі парламент прыняў шэраг найважнейшых для краіны рашэнняў, якія засведчылі тое, што Беларусь стала незалежнай.

Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь адбывалася паступова. З гэтым працэсам звязаны цэлы шэраг пераломных дат. Нягледзячы на тое, што Савецкі Саюз быў ліквідаваны толькі 8 снежня 1991 года, а суверэнітэт Беларусь абвясціла яшчэ 27 ліпеня 1990-га, менавіта з 25 жніўня 1991 года беларусы ўзялі лёс сваёй краіны ва ўласныя рукі.

Незалежнаць не была здабыта за некалькі дзён. Яшчэ 27 ліпеня 1990 года – падчас знакамітага параду суверэнітэтаў савецкіх рэспублік - Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў Дэкларацыю «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Але, нягледзячы на тое, што дэкларацыя аб’яўляла нашу краіну суверэннай дзяржавай, на самой справе гэты дакумент не меў рэальнага юрыдычнага значэння і, у параўнанні з іншымі прававымі актамі, насіў рэкамендацыйны характар. У Беларусі працягвалі дзейнічаць старыя савецкія законы, якія нярэдка супярэчылі дэкларацыі. І толькі пасля правалу жнівеньскага путчу ГКЧП, які спрабаваў спыніць працэсы дэмакратызацыі і дэцэнтралізацыі ў СССР, нашай краіне ўдалося выйсці на новы, незалежніцкі этап будавання сваёй дзяржаўнасці.

На нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, якая была склікана ў хуткім часе пасля паражэння жнівеньскага путчу, у 20 гадзін 12 хвілін 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. У выніку гэтага дэкларацыя станавілася рэальна дзейным законам, па сваёй юрыдычнай сіле нават вышэйшым за старую савецкую канстытуцыю. У дапаўненне да гэтага рашэння быў прыняты яшчэ цэлы шэраг законаў і пастаноў, які забяспечылі Беларусі палітычную і эканамічную самастойнасць. [14, ст. 295-297]

У дапаўненне была прынятая пастанова Вярхоўнага Савета аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі (адбылася перадача пад юрысдыкцыю нашай дзяржавы ўсіх прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія знаходзіліся на яе тэрыторыі). У гэты ж дзень быў прыняты закон «Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР» (у выніку КДБ і МУС перайшлі ў падпарадкаванне Мінску).

Яшчэ адно пытанне, якое разглядалася на сесіі, было чыста палітычным. Было прынята рашэнне аб прыпыненні дзейнасці КПБ-КПСС на тэрыторыі Беларусі. Тады яшчэ была прынятая важная пастанова аб дэпартызацыі. На кожным прадпрыемстве раней існавалі партыйныя бюро. Яны разам з дырэкцыяй кіравалі працай прадпрыемства, уплывалі на асабістае і грамадскае жыццё людзей. Гэта было ў арміі, у інстытутах, на заводах, гэта было скрозь. Калі, нарэшце, дзякуючы гэтаму закону партыю выгналі з прадпрыемстваў, яна аўтаматычна страціла сваю ўладу. Быў накладзены арышт на маёмасць КПБ - КПСС. Потым гэта маёмасць была забраная ў дзяржаўныя фонды, і кампартыя страціла рэальны ўплыў на грамадства. У тыя дні на мітынгу ля Дома ўрада была нават зладжаная тэатралізаваная акцыя – пахаванне КПБ-КПСС. [6, ст. ст. 18-20] 

Заключэнне

 

Перабудова выказала імкнення большай частцы тагачаснага савецкага грамадства да пераменаў. Асновай яе сацыяльнай базы стала масавая навукова-тэхнічная і культурная інтэлігенцыя, зараджаюцца бізнес-пласты, значная частка элітаў. Яны ўяўлялі сабой найбольш актыўныя, маладыя і адукаваныя групы савецкага грамадства.

Рэфармаванне палітычнай і эканамічнай сістэмы прывяло да паглыблення крызісу ў краіне. Перабудова, задуманая і ажыццёўленая часткай партыйна-дзяржаўных лідэраў з мэтай дэмакратычных пераменаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства, скончылася. Яе галоўным вынікам сталі распад некалі магутнай шматнацыянальнай дзяржавы і завяршэнне савецкага перыяду ў гісторыі Айчыны. У былых рэспубліках СССР утварыліся і дзейнічалі прэзідэнцкія рэспублікі. Сярод кіраўнікоў суверэнных дзяржаў знаходзіліся многія былыя партыйныя і савецкія работнікі. Кожная з ранейшых саюзных рэспублік самастойна шукала шляхі выхаду з крызісу. У Расійскай Федэрацыі гэтыя задачы трэба было вырашаць прэзідэнту Б. М. Ельцыну і падтрымлівалі яго дэмакратычным сілам.

З'явіліся самыя розныя партыі. Паступова ўлада стала пераходзіць ад партыйных структур да абраным народам радам. У 1990г. Уведзеныя пасады прэзідэнта СССР (Гарбачоў) і РСФСР (Ельцын). Сталі друкавацца творы якія былі забароненыя. Адбываецца сацыяльнае рассяленне народа, дзяржавы становяцца незалежнымі. Перабудова дала больш свабоды выбару.

1991 год  стаў апошнім у жыцці СССР. Гэта пачатак руху нашай дзяржавы  па незалежных рэйках. У гэтым  годзе праходзіць рэферэндум  аб захаванні Саюзу, адбываюцца  жнівеньскі путч і «паўлаўская»  грашовая рэформа, а снежаньскія  Белавежскія пагадненні заканадаўча  афармляюць канец сацыялістычнай  імперыі. У эканоміцы ў гэты  час пануюць дэфіцыт, інфляцыя  і стагнацыя. Але 1991 год  для Беларусі  быў і годам нацыянальнага  і палітычнага адраджэння: БССР  становіцца Рэспублікай Беларусь, прынятыя новыя герб і сцяг, узнікаюць першыя незалежныя  прафсаюзы. 

Спіс выкарыстанай літаратуры:

 

1. Васілевіч Р. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р.А.Васiлевiч, Т.I.Доунар, I.А.Юхо; БДУ. Юрыд. фак. - Мн. : ВТАА "Права і эканоміка" , 2001. - 363с.;

2. Закон Республики Беларусь о Конституционном Суде Республики Беларусь от 30 марта 1994 г. (с доп. и изм. от 3 марта 1995 г.; 6 февраля 1997 г.; 7 июля 1997 г.; 16 июня 2000 г.; 4 января 2003 г.; 3 ноября 2005 г.) // Ведомости Верховного Совета Респ. Беларусь. – 1994. – № 15. – Ст. 220;

3. Вішнеўскі А. Ф. Ліквідацыя шматпартыйнасці - шлях да ўмацавання савецкага палітыка-прававога рэжыму/А. Ф. Вішнеўскі // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. -Мінск, 2009,N № 1.-С.52-72.;

4. Василевич, Г.А. Конституция. Человек. Государство. / Г.А. Василевич – Минск: Право и экономика, 2010. -261с.;

5. Кітурка І.Ф. Гісторыя Беларусі: дапам. / І.Ф. Кітурка. ―Гродна: ГрДУ, 2006. - 194 с.;

6. Слука, О. Г. СМИ Беларуси в условиях строительства социально ориентированной экономики / О. Г. Слука. - Минск: БГУ, 2011. - 57 с.;

Информация о работе Cацыяльна-палітычныя працэсы ў СССР і БССР у канцы 80-х г. ХХ ст. Змены у заканадаўстве