Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Апреля 2013 в 14:26, реферат
Супрацоўніцтва беларускага палітычнага актыву з Трэцім Рэйхам пачалося ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў. Летам 1933 ведамства замежнай палітыкі НСДАП завязала кантакт з Фабіянам Акінчыцам — ідэолагам і правадыром невялікай групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Пры падтрымцы ведамства гэтая група распачала ў лістападзе 1933 у Вільні выданне часопіса «Новы шлях»2. Амаль адначасова ў Берліне (напэўна, з ініцыятывы Ф. Акінчыца) быў створаны Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі3. Затым, пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі было створана Беларускае прадстаўніцтва — спачатку ў Берліне, а затым у іншых гарадах Германіі. Яно займалася выяўленнем і вербаваннем асоб, жадаючых аказваць дапамогу нацысцкай Германіі па беларускіх пытаннях.
Уводзіны……………………………………………………………………………………………..3
Глава І Калабарацыянізм палітычны
1.1 Беларуская Цэнтральная рада………………………………………………………7
1.2 Улады і царква……………………………………………………………………………..10
Глава ІІ Калабарацыянізм грамадскі
1.1 Беларуская народная самапомач………………………………………………..12
1.2 Калабарацыянізм на весцы………………………………………………………….14
1.3 Саюз Беларуская Моладзі……………………………………………………………17
Глава ІІІ Калабарацыянізм вайсковы
1.1 Беларуская краёвая абарона………………………………………………………..21
Заключэнне……………………………………………………………………………………….25
Спіс літаратуры…………………………………….
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гісторыі Беларуси новага і
навейшага часу
Шкумат Інакенці Ігаравіч
Праблема калабарацыянізму на Беларусі
у гады Вялікай Айчыннай вайны
Курсавая праца студэнта 3 курса дзённай формы навучання
Напрамак спецыяльнасці: Гісторыя (айчынная и сусветная)
Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук,
Л.Н.Кулеш
____________________
“____” _______2013 г.
Минск,2013
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
Глава І Калабарацыянізм палітычны
1.1 Беларуская Цэнтральная рада………………………………………………………7
1.2 Улады і царква………………………………………………………………
Глава ІІ Калабарацыянізм грамадскі
1.1 Беларуская народная самапомач………………………………………………..
1.2 Калабарацыянізм на весцы………………
1.3 Саюз Беларуская
Моладзі……………………………………………………………
Глава ІІІ Калабарацыянізм вайсковы
1.1 Беларуская краёвая
абарона………………………………………………………..
Заключэнне…………………………………………………
Спіс літаратуры…………………………………….……………
Уводзіны.
Калабарацыя (ад французкага collaboration – супрацоўніцтва) – ўсвядомленае, добраахвотнае, наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам у шкоду сваей дзяржаве1 .
Супрацоўніцтва беларускага палітычнага актыву з Трэцім Рэйхам пачалося ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў. Летам 1933 ведамства замежнай палітыкі НСДАП завязала кантакт з Фабіянам Акінчыцам — ідэолагам і правадыром невялікай групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Пры падтрымцы ведамства гэтая група распачала ў лістападзе 1933 у Вільні выданне часопіса «Новы шлях»2. Амаль адначасова ў Берліне (напэўна, з ініцыятывы Ф. Акінчыца) быў створаны Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі3. Затым, пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі было створана Беларускае прадстаўніцтва — спачатку ў Берліне, а затым у іншых гарадах Германіі. Яно займалася выяўленнем і вербаваннем асоб, жадаючых аказваць дапамогу нацысцкай Германіі па беларускіх пытаннях.
У 1937 годзе, трэці прэзідэнт БНР Васіль Захарка напісаў падрабязны даклад аб палітычным, эканамічным і культурным становішчы Беларусі, а таксама звярнуўся з мемарандумам да Гітлера з запэўненнямі падтрымкі4. Вясной 1940 года, быў створаны Беларускі камітэт самапомачы — арганізацыя, якая актыўна вербавала сяброў сярод беларусаў, што пражываюць у Германіі. У Берліне, у лагеры Вустаў, з ліку беларускіх нацыяналістаў былі арганізаваныя курсы прапагандыстаў і перакладчыкаў для працы ў Беларусі пасля змены ўлады.
Падчас вайны, калабарацыя як сродак забеспячэння выжывання
сустракалася на усіх узроўнях грамадства.
Напрыклад людзі турбаваліся пра сваіх
сямейнікаў, што зніклі, трапілі у палон,
або ўцяклі, і ўжо толькі гэта вымушала
іх навязваць кантакты з нямецкай вайсковай
адміністрацыяй.
Што тычыцца праблемаў гістарыяграфіі, то праблема беларусскага калабарацыянізма мае чатыры асноўныя погляды:
савецкі
пастсавецкі
усходнееўрапейскі
заходні
Савецкі накірунак гістарыяграфіі быў больш за ўсіх залежны ад ідэалагічных фактараў, паколькі толькі згадка пра праблему калабарацыянізму ставіла под сумнеў пастулат аб маральна-палітычным адзінстве савецкага народа пад час вайны. У выпадку Беларусі адход ад гэтага пастулата мог прывесці да памылкі сцверджання аб тым, што “Беларусь – партызанская рэспубліка”. Таму у працах савецкіх гісторыкаў по Вялікай Айчыннай не было месца такім з’явам, як калабарацыянізм ці нацыяналістычны партызанскі рух. Але цалкам не узгадваць тэму калабарацыянізма было таксама немагчыма. У выніку падыход да праблемы ваеннага калабарацыянізму ажыцяўляўся згодна з марксісцкай тэорыяй аб класавай барацьбе. Маштабы гэтай з’явы скрываліся, а яе сацыяльная база звадзілася да класавых ворагаў: эмігрантам, былым белагвардзейцам, кулакам і злачынцам. Былі абмежаваныя і выпадкі, калі савецкія гісторыкі краналіся гэтай тэмы. Звычайна, яна ўзнікала ў сувязі з нямецкай акупацыйнай палітыкай, партызанскай барацьбой у тылу ворага, дзейнасцю савецкіх органаў дзяржбясьбекі.
У гісторыі савецкай гістарыяграфіі можна выдзяліць два асноўныя этапы5:
Першы этап – гэта работы з 1945 па 1956 год. Яны насілі ў асноўным гісторыка-публіцыстычны характар6.Метадалагічныя прынцыпы якія вырабаталі аўтары гэтых публікацый з’явіліся асновай для ўсіх далейшых савецкіх даследванняў.
Другі этап – работы з 1956 па 1985 год. Гэта перыяд паглыбеннага даследвання перыяду Вялікай Айчыннай Вайны. Пачынаюць паступова уводзіцца ў абарот дакументальныя крыніцы, якія выкарысоўваліся ў навуковых працах.7 Але савецкая гістарыяграфія працягвала карыстацца старой метадалогіяй. Інфармацыя аб праблеме калабарацыянізму была фрагментарнай і бессістэмнай8.
Пастсавецкая гістарыяграфія ужо характэрызуецца больш дакладным разборам праблемы калабарацыянізму. Некаторыя прадстаўнікі гэтай плыні, нават, высунулі тэзу аб тым, что калабарацыяністы – героі і змагары за свабоду Беларусі.9
За увесь пастсавецкі час было падрыхтавана мноства публікацый прысвечаных такім аспектам калабарацыянізму як: Беларускай Краевай Абароне10 , Саюзе Беларускай Моладзі11 , Беларускай Народнай Самапомачы12 і г.д..
Усходнеэўрапейская гістарыяграфія мае у асноўным лес падобны да савецкай, але маючы пры гэтым некалькі асаблівасцей. Адна з самых галоўных асаблівасцяў, што гісторыкі з Усходняй Эўропы карысталіся некалькі большаю свабодай, чым іхнія савецкія калегі. З асноўных прадстаўнікоў гэтай плыні можна вылучыць нямецкага гісторыка(ГДР) Норберта Мюллера13, і польскага гісторыка Чэслава Мадайчыка14.
У заходняй гістарыяграфіі тэму калабарацыянізму на савецкіх( і ў тым ліку беларускіх) акупаваных тэрыторыях, ўпершыню падняў нямецкі гісторык(ФРГ) А. Даллін15. Але у сваіх працах, Даллін, аналізуя феномен калабарацыянізму сярод савецкіх грамадзян, надае увагу толькі самым асноўным яго праявам: уласаўскаму руху, нацыянальна-вызваленчым рухам украінцаў, казакоў і каўказскіх народаў. Беларускаму калабарацыянізму ен надае нашмат меншай увагі. Даллін выдвінуў некалькі тэзісаў, якія ў будучым сталі асновай для усей заходняй гістарыяграфіі. Напрыклад, што падчас вайны сярод калабарацыяністаў існавала, так званая, трэцяя сіла, якая вытупала як супраць бальшавікоў, так і супраць нацыстаў16.
Усе гэтыя думкі былі далей распрацаваны яго паслядоўнікамі: О. Бротыгамам17, А. Буллокам18, О. Некрычам19, Т. Мюллігенам20, Х. В. Нойленам21, Д. Рэйтлінджэрам22, Р. Херцагам23. Агульным матывам усіх гэтых прац з’яўляецца сцверджанне аб вельмі вялікім патэнцыяле калабарацыянізму на савецкіх землях. І толькі ня вельмі разумная акупацыйная палітыка гітлераўцаў не дазволіла выкарыстаць яго. Гэты факт таксама як і слабасць беларускага нацыянальнага руху прывялі да таго, што пры добрых стартавых магчымасцях беларускі калабарацыянізм быў фактычна выключаны з барацьбы за сімпатыі насельніцтва, перадаўшы ініцыятыву камуністам і польскім нацыяналістам.
Працы А. Далліна і яго паслядоўнікаў, хоць і не былі спецыяльнымі даследваннямі па прабліматыцы беларускага калабарацыянізма, але яны заклалі метадалагічную базу якой карысталіся іншыя пакаленні даследчыкаў
праблемы беларускага калабарацыянізму24.
У 1982 годзе выйшла
абагульняючая праца па
Таксама аналіз праблематыкі беларускага калабарацыянізму можна сустрэць у працах эмігранскіх гісторыкаў, такіх напрыклад як Н. Вакар26.
Актуальнасць дадзенай праблемы абумоўлена адсутнасцю вялікай колькасці спецыяльных даследванняў па гісторыі калабарацыянізму на беларускіх землях, параўнальна нізкай яе распрацаванасцю. Праблема беларускага калабарацыянізму з’яўляецца адной з самых спрэчных у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Мэтай дадзеннага даследвання з’яўляецца раскрыцце праблематыкі беларускага калабарацыянізму.
Задачай дадзеннага даследвання з’яўляецца паказ асноўных аспектаў беларускага калабарацыянізму: Беларускай Цэнтральнай рады, адносінаў улад і царквы, Беларускай народнай самапомачы, Беларускай краёвай абароны.
Глава ІІ. Калабарацыянізм грамадскі.
Калабарацыянізм прыйшоў на беларускія зямлі ў самым пачатку вайны. Асноўнай прычынай гэтай з’явы можна назваць незадавольнасць савецкай уладай – гвалтоўная калектывізацыя, рэпрэсіі, не маглі даць саветам папулярнасці. Да таго ж яшчэ адной прычынай калектывізацыі можна назваць даволі напружаныя міжэтнічныя адносіны ў Заходняй Беларусі. Амаль усе функцыянеры беларускіх калабарацыйных арганізацый паходзілі з Заходняй Беларусі, і усе яны мелі моцныя антыпольскія погляды.
На першым этапе вайны асноўнай формай калабарацыянізму была яго грамадская форма. Амаль адразу пасля захопу тэрыторыі Беларусі былі створаныя грамадскія арганізацыі пранямецкага характару, такія, напрыклад, як Беларускае навуковае таварыства, Беларуская народная самапомач. Але, калі першая арганізацыя, з-за байкоту беларускіх навукоўцаў, сябе амаль ніяк не праявіла, і існавала толькі на паперы, то дзейнасць Беларускай народнай самапомачы была, асабліва на першым этапе вайны, адносна актыўнай.
Увогуле праблематыка
Беларускай народнай
1.1 Беларуская народная самапомач
22 кастрычніка 1941 г.
у Мінску распачала сваю
На пачатку БНС мела пэўны прыток людзей. Выконваючы волю нямецкай цывільнай адміністрацыі, яна забяспечвалі край друкаванай прадукцыяй, ладзіла курсы беларускай мовы і гісторыі, арганізоўвала культурныя імпрэзы. Шмат якія сем’і, асабліва у першыя месяцы акупацыі, звярталіся ў БНС, каб дамагчыся вызвалення сваякоў з нямецкага палону. Дзеля змяншэння галечы і жабрацтва, а таксама дзеля матэрыяльнага забеспячэння насельніцтва нават існавала сацыяльная сетка абслугоўвання дзяцей і інвалідаў. Вышэйшыя прадстаўнікі мясцовае адміністрацыі ў сваей бальшыні з’яўляліся акруговымі старшынямі Беларускай народнай самапомачы .
Ад нямецкай адміністрацый БНС атрымоўвала штомесячныя крэдыты. Таксама БНС мела ўнутраныя сціплыя крыніцы даходу (сяброўскія складкі, выручка ад продажу газетаў і г. д.). Былі нават выпадкі, калі БНС звярталася да генеральнага камісара з просьбай аб пералічэнні на яе рахунак усіх сум грашовых штрафаў, а таксама некаторай часткі ад судовых пошлін, продажу алкаголю і г.д.. На жаль, былі у Беларускай Народнай Самапомачы і фінансавыя прытокі, якія грунтаваліся на нямецкай палітыцы тэрору. Гэтая арганізацыя была ўцягнутая ў жахлівае вынішчэнне габрэяў,бо часта сябры гэтае суполкі атрымлівалі частку “габрэйскіх рэчаў”, якіх было шмат пасля зачыстак гета.
Але, шчыра гаворачы,
Беларуская народная самапомач
так і не стала эфектыўным
памочнікам нямецкай
Частыя выпадкі карупцыі
заўседы шлі побач з Беларускай
народнай самапомаччу, на працягу ўсяго
яе існавання. Амаль кожная дабрачынная
акцыя запускала шматлікія
Аб сітуацыі, якая ўзнікла ўнутры БНС, сведчыць паведамленне беларускага кантралера. Ен вельмі яскрава апісваў, фактычна, бяздзеянне кіраўніцтва. Арганізацыя была падзелена на некалькі груповак, якія ўвесь час плялі інтрыгі супраць адзін аднаго. Тыя адзінкі, якія сапраўды дапамагчы людзям трапіўшым у гаротнае становішча, мелі да кіраўніцтва і ўвогуле да ўсей самапомачы вельмі адмоўнае стаўленне. Замест службовага нагляду і рознага кшталту дапамогі аддзелы БНС у правінцыі атрымоўвалі толькі матэрыяльныя патрабаванні.
Напрыканцы вайны
Беларуская Народная Самапомач
фактычна ператварылася у
1.2 Калабарацыянізм на весцы.