Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Апреля 2013 в 14:26, реферат
Супрацоўніцтва беларускага палітычнага актыву з Трэцім Рэйхам пачалося ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў. Летам 1933 ведамства замежнай палітыкі НСДАП завязала кантакт з Фабіянам Акінчыцам — ідэолагам і правадыром невялікай групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Пры падтрымцы ведамства гэтая група распачала ў лістападзе 1933 у Вільні выданне часопіса «Новы шлях»2. Амаль адначасова ў Берліне (напэўна, з ініцыятывы Ф. Акінчыца) быў створаны Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі3. Затым, пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі было створана Беларускае прадстаўніцтва — спачатку ў Берліне, а затым у іншых гарадах Германіі. Яно займалася выяўленнем і вербаваннем асоб, жадаючых аказваць дапамогу нацысцкай Германіі па беларускіх пытаннях.
Уводзіны……………………………………………………………………………………………..3
Глава І Калабарацыянізм палітычны
1.1 Беларуская Цэнтральная рада………………………………………………………7
1.2 Улады і царква……………………………………………………………………………..10
Глава ІІ Калабарацыянізм грамадскі
1.1 Беларуская народная самапомач………………………………………………..12
1.2 Калабарацыянізм на весцы………………………………………………………….14
1.3 Саюз Беларуская Моладзі……………………………………………………………17
Глава ІІІ Калабарацыянізм вайсковы
1.1 Беларуская краёвая абарона………………………………………………………..21
Заключэнне……………………………………………………………………………………….25
Спіс літаратуры…………………………………….
Выхаванню радавых членаў СБМ у арганізацыі надавалі вельмі вялікую ўвагу. Напрыклад, адзін з членаў Саюза потым успамінаў, што яны вывучалі гісторыю Беларусі, беларускую мову і літаратуру, арганізоўвалі розныя кружкі: танцаў, малявання, спеваў і г.д.. Вельмі вялікую долю займалі фізічныя практыкаванні66 .
У перыяд свайго найвышэйшага ўздыму СБМ налічваў каля 12 тысяч удзельнікаў67. Безумоўна к канцу акупацыі колькасць удзельнікаў пачала паступова змяншацца. Адну з самых галоўных прычын гэтай з’явы можна назваць камуністычную прапаганду68 . Камуністы імкнуліся не прайграць бітву за моладзь.
СБМ быў тыповай беларускай нацыяналічтычнай арганізацыяй. Але сфера яго дзейнасці распаўсюджвалася амаль выключна на тэрыторыю Генеральнага камісарыята Беларусь, толькі нязначна ахопліваючы моладзь у тылавым раене групы арміі Цэнтр. Такі нязначны ўплыў СБМ на гэтыя райны тлумачацца больш вялікай канкурэнцыяй з боку рускіх нацыяналістычных арганізацыям, напрыклад СБПБ (Саюз борьбы против большевизма), ці СРМ (Союз Русской Молодежи). Зразумела, што ўсе гэтыя маладзёвыя арганізацыі прадстаўлялі для нямецкай цывільнай адміністрацыі вельмі вялікі палітычны інтарэс. Аднак нельга забываць і пра утылітарныя мэты немцаў: чальцы і СБМ, і СБПБ, і СРМ удзельнічалі ў гаспадарчых і фартыфікацыйных работах, многія былі вывезены у Германію, таксама ў якасці працоўнай сілы.
Падчас савецкага наступу многія калабарацыянісцкія арганізацыі былі эвакуяваныя на тэрыторыю Трэцяга Рэйху. Цэнтральны штаб СБМ апынуўся у чэшскім горадзе Троплаў. Але по прыбыцці туды функцыянеры СБМ зразумелі, што аказаліся непатрэбныя немцам. Орган, які курыраваў справы саюза ( маладзевы аддзел пры Генеральным камісарыяце) быў ужо доўгі час распушчаны. Таму Міхаіл Ганько звязаўся з Радаславам Астроўскім, які згадзіўся на тое, каб СБМ перайшоў пад апеку Беларускай Цэнтральнай Рады. 15 верасня 1944 года Міхаіл Ганько і некалькі яго паплечнікаў увайшлі ў склад кіраўніцтва БЦР69.
Фактычна, пасля гэтай
падзеі цэнтральны штаб СБМ
знік з палітычнай арэны. Але
пад кіраўніцтвам Беларускай
цэнтральнай рады саюз
Глава ІІІ. Калабарацыянізм вайсковы.
На заключным этапе вайны вайсковая форма калабарацыянізму была яго асноўнай формай. Немцы пачалі адчуваць дэфіцыт у людскіх рэсурсах, і таму нямецкае акупацыйнае кіраўніцтва звярнулася да ідэі стварэння мясцовых нацыянальных вайсковых фармаванняў. На Беларусі асноўным нацыянальным вайсковым фармаваннем была Беларуская краевая абарона. Але ўсе роўна немцы ставіліся да гэтых фармаванняў з вельмі вялікай перадузятасцю: амаль увесь час іх існавання асноўнай сферай іх дзейнасці была толькі барацьба з партызанамі.
1.1 Беларуская краёвая абарона
22 студзеня 1944 на першым паседжанні Беларускай цэнтральнай рады яе старшыня, вышэйзгаданы, Радаслаў Астроўскі заявіў аб неабходнасці стварэння “нацыянальных вайсковых фармаванняў для барацьбы з камуністычнымі бандамі”70. На той момант у Беларусі існавала паліцыя, але яе вельмі з вялікімі цяжкасцямі можна было назваць “нацыянальным вайсковым фармаваннем”, у асноўным з-за таго, што яна поўнасцю нахадзілася пад уладай нямецкай цывільнай адміністрацыі. Таму ў дзеячоў БЦР паўстала ідэя фармавання войска, якое, канешне, падпарадкоўвалася немцам, але мела выразны нацыянальны характар. Гэтыя вайсковыя фармаванні атрымалі назву Беларуская краевая абарона. Генеральны камісар Беларусі Курт фон Готберг адразу пагадзіўся з гэтай ідэяй71.
У пачатку февраля 1944 года пачалась разпрацоўка планаў арганізацыі БКА. Адразу пачаліся вельмі моцныя дыскуссіі кшталту якім чынам будзе адбывацца набор у БКА: шляхам абавязковага прызыву ці вярбоўкі добраахвотнікаў72. У выніку атрымаў перамогу першы варыянт і набор у БКА адбываўся шляхам абавязковага прызыву73.
Што тычыцца праў і абавязкаў нямецкай і беларускай старон у справе арганізацыі і функцыянавання БКА то тут амаль адразу пачаліся рознагалоссі.
БЦР хацела прынімаць удзел у кіраўніцтве краёвай абаронай, але немцы лічылі што задачай урада Астроўскага было толькі правесці мабілізацыю. Зразумела, што перамагла кропка гледжання немцаў. У канцы февраля, калі ўсе праблемныя пытанні былі вырашаныя, начальнікам плануемага штаба БКА павінен быў стаць майор Франц Кушаль. Адразу пасля прызначэння ен пачаў рыхтаваць план мабілізацыі74. Па задуме Франца Кушаля на месцах мабілізацыю павінны былі праводзіць адмысловыя упаўнаважаныя штаба – акруговыя начальнікі БКА: у Мінскай акрузе - капітан Пугачоў; у Слуцкай акрузе - лейтэнант С. Шнек; у Баранавічскай акрузе - лейтэнант В. Русак; у Слонімскай акрузе – І. Дакіневіч; у Навагрудскай акрузе - капітан Б. Рагуля; у Вілейскай акрузе - Бабіч; у Глыбокскай акрузе – лейтэнант І. Зыбайла75.
23 лютага 1944 года састаялася сумеснае паседжанне БЦР, прадстаўнікоў нямецкай цывільнай адміністрацыі і нямецкай паліцыі. На гэтым паседжанні ад’ютант фон Готберга зачытаў загад аб стварэнні БКА. Згодна з загадам, мабілізацыя павінна была адбывацца выключна толькі на тэрыторыі генаральнай акругі Беларусь. На гэтым паседжанні была таксама ўсталявана дата пачатку мабілізацыі – 10 сакавіка. Увогуле прызыў у БКА працягваўся да 15 красавіка і падчас яго ўдалося сабраць, па розных адзнаках, каля 15 тысяч чалавек на 34 батальоны76.
У маі 1944 аформілася і кіруючая структура БКА: галоўным яе органам, як ужо гаварылася, быў штаб. Але немцы не згадзіліся на гэтую назву і ў афіцыйных дакументах штаб называўся альбо Галоўнае ўпраўленне БКА, ці проста аддзел.
Галоўнай праблемай БКА быў недахоп афіцэрскіх кадраў. Яшчэ перад пачаткам мабілізацыі Франц Кушаль звярнуў на гэты конт увагу прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага заявіўшы яму што "беларускі афіцэрскі корпус вельмі слабы, а кадравых афіцэраў і зусім няма”77. Па планам афіцэрскі корпус павінен быў па планам павінен быў састаяць з афіцэраў беларускай паліцыі якія прайшлі падгатоўку на курсах у Мінске і іншых гарадах, былых польскіх афіцэраў, а таксама былых афіцэраў Рускай Імператарскай арміі.
Таму БЦР вырашыла правесці перападрыхтоўку ўсіх імеючысях афіцэраў і унтэр-афіцэраў. Гэтае рашэнне цалкам падтрымала нямецкае кіраўніцтва. Першыя курсы пачаліся у пачатку сакавіка 1944 года, разлічаныя на 100-150 слухачоў. Пасля гэтых курсаў планавалася адкрыцце афіцэрскай школы з шасцімесячным перыядам навучэння. З нямецкай стараны дырэктрам курсаў перападрыхтоўкі прызначаны СС-гауптштурмфюрер Шнайдэр, які адказваў толькі перад гаўляйтерам фон Готтбергам. З беларускай стараны дырэктарам быў прызначаны капітан В. Чэбатарэвіч78. Да пачатку лета 1944 было падрыхтавана каля 150 афіцэраў і 600 унтэр-афіцэраў.
Упершыню БКА ўступіла ў баявыя дзеянні ў чэрвені 1944 падчас аперацыі “Свята вясны”. Яе асноўнай мэтай была адчыстка ад партызанаў раёнаў Барысава і Лепеля. У ходзе аперацыі атрады БКА добра паказаў сваю баяздольнасць, а партызанскія атрады панеслі вельмі вялікія страты. Некалькі камандзіраў БКА атрымалі ўзнагароды79. У першай палове чэрвеня немцы яшчэ раз выкарысталі атрады БКА у баявых дзеяннях, на гэты раз у Стаўбцоўскім раёне 80.
Увогуле немцы не вельмі часта ўводзілі БКА у баявыя дзеянні. Сфера іх дзейнасці была выключна звязана з барацьбой з партызанамі ці аховай грамадзянскіх аб’ектаў ад нападаў апошніх. Да і гэты вопыт быў вельмі малы. Есць шмат фактараў якія тлумачаць гэтую з’яву. Па першае гэта фактар часу. За той вельмі невялікі адрэзак часу, калі існавала БКА, амаль немагчыма было падрыхтаваць і развернуць сапраўдныя баяздольныя сілы.
Па другое гэта негатыўная дзейнасць нямецкага кіраўніцтва ў Беларусі. Вось такі парадокс: негледзячы на тое, што немцы самі вызвалі да жыцця ідэю Беларускай Краёвай Абароны, яны ўвесь час тармазілі яе рэалізацыю. Ужо толькі тое, што мабілізацыя была абавязковая і неяўка на прызыўны пункт каралася смерцю, не магло вызваць у беларусаў вялікага энтузіазма ў беларусаў81. Тым не менш, трэба зазначыць, што некаторая частка беларускага насельніцтва вельмі ахвотна адклікнулася на гэты прызыў82.
Трэцім фактарам з’яўляецца ўпартае нежаданне нямецкіх уладаў забяспечыць БКА сучаснай зброяй. З аднаго боку гэта тлумачыцца недахопам зброі для самога вермахта. Але з другога боку нямецкае камандаванне заусёды баялася забеспечваць зброяй калабарацыянісцкія фармаванні, асабліва на ўсходзе, і беларусы тут не былі выключэннем.
Чацвёртым фактарам была дзейнасць савецкіх партызан. У асноўным яна была пасіўнай, выключна прапагандысцкай і перш за ўсе была накіравана на зрыў мабілізацыйных планаў БКА. У выпадку, калі мабілізацыю сарваць не ўдавалася, то партызаны страліся разлажыць ужо сфарміраваныя атрады
БКА. Акрамя гэтага партызанскія атрады грамілі прызыўныя пункты БКА, фізічна ліквідавалі асоб, якія былі ў складзе мабілізацыйных камісій83.
23 чэрвеня 1944 года Чырвоная Армія пачала аперацыю Баграціён у ходзе якой нямецкія войскі пацярпелі роўную паразу. Лёс атрадаў БКА быў вельмі розным: адныя атрады уступілі ў бой з Чырвонай арміяй і былі вельмі хутка разгромленыя, другія былі расфарміраваныя немцамі, трэція нават змаглі адступіць з немцамі ў Польшчу. Гэтыя атрады, зразумела перайшлі ў поўную юрысдыкцыю вермахта, і апынуліся пад Познанню, пасля чаго гэтыя атрады былі рэарганізаваныя ў 2 будаўнічыя батальоны84. Яны былі накіраваныя на Заходні фронт, дзе і знаходзіліся да канца вайны.
Заключэнне
Праведзенае даследванне дазваляе сфармуляваць наступныя высновы наконт праблемы калабарацыянізму на беларускіх землях:
1Калабарацыянізм на тэрыторыі Беларусі меў вельмі вялікі патэнцыял, але яго пашырэнню процідзейнічала, па-першае, вельмі жорсткая нямецкая акупацыйная палітыка, па-другое гэта вельмі слабы беларускі нацыянальны рух, па-трэцяе гэта былі адносіны нямецкага акупацыйнага кіраўніцтва да будаўцтва нацыянальных калабарацыянісцкіх структур.
2.Ніводная калабарацыянісцкая арганізацыя не атрымала якой-небудзь вялікай патрымкі ў насельніцтва. Ні Беларуская цэнтральнай рада, ні аўтакефальная нацыяльная царква, ні мясцовае кіраўніцтва ў выглядзе мясцовых старастаў і бургамістраў не маглі даць насельніцтву абарону ў суровы ваенны час. Таму насельніцтва шукала яе у камуністычных і польскіх партызанскіх фармаванняў.
3. Беларуская цэнтральная рада была хутчэй фармальнай арганізацыяй. Яна амаль не мела ніякага ўплыву на справы у Генеральнай акруге Беларусь. Сфера яе дзейнасці ніколі не выходзіла за межы культурнага будаўніцтва, адукацыі, дабрачыннасці, дыскрымінацыіі польскага і рускага насельніцтва.
4. Уяўленні асноўных функцыянераў усіх беларускіх калабарацыяністкіх арганізацый пра нацыянальную ідэнтычнасць і самасвядомасць не мелі нічога агульнага з рэальнасцю. Калабарацыянізм на беларускіх земляў меў бы нашмат большыя перспектывы калі б не антыпольская і антыруская палітыка яго асноўных функцыянераў.
5. Дзейнасць Беларускай народнай самапомачы ў грамадстве ў асноўным выклікала горыч і нянавісць з-за махлярства, бесгаспадарлівасці і г.д.. Справа ў тым, што арганізацыя не змагла ні зменшыць матэрыяльную нястачу насельніцтва, ні стварыць пачуццё культурнай еднасці.
6. Беларуская Краёвая абарона не выканала ніводнай ні палітычнай, ні ваеннай мэты. Амаль не ўдалося стварыць баяздольных, маральна ўстойлівых вайсковых адзінак. Аднак гэта адбылася, па большай частцы, з-за таго, што немцы вельмі асцярожна ставіліся да гэтай ідэі, зневажальна ставіліся да самой БКА.
7. Саюз Беларускай Моладзі фактычна з’яўляўся асабістым праектам гаўляйтера Беларусі Вільгельма Кубе. Гэта вельмі добра тлумачыць яе вялізны поспех у 1943-1944-я гады. І таксама гэта добра тлумачыць паступовы заняпад гэтай арганізацыі пасля яго смерці. Але, тут, вядома, нельга выключаць таксама і той факт што ў 1944 годзе, калі тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецкай акупацыі, і гэта не магло не ўплываць на дзейнасць Саюза Беларускай Моладзі.
8. Гэта таксама можна сказаць і пра ўсе калабарацыянісцкія арганізацыі. Пасля вызвалення Беларусі савецкімі войскамі немцы амаль страцілі да беларускіх калабарацыяністаў цікавасць. Некаторыя яшчэ працягвалі існаваць у гіпертрафіраваным выглядзе ( як, напрыклад, Беларуская краёвая абарона), другія ж, пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі савецкімі войскамі перасталі існаваць ( як, напрыклад Саюз Беларускай моладзі), а некаторыя, выключна на энтузіязме сваіх удзельнікаў, працягвалі існаваць і пасля заканчэння вайны.
Бібліяграфічны спіс
1) Аникеев А. А. Аграрная политика нацистской Германии в годы второй мировой войны. Ростов, 1990
2) Аржаева Л.В., Доморад К.И., Игнатенко И.М. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. В 3 т. Минск, 1984. Т. 2.
3) Белорусские остарбайтеры. Угон населения Беларуси на принудительные работы в Германию. Документы и материалы в двух книгах. Книга вторая. 1943—1944. — Минск, 1997.
4) Беларускі нацыяналізм: Даведкі / Укладальнік П. Казак. - Мінск: Голас Краю, 2001. -Чэбатарэвіч, Віктар.