Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Апреля 2013 в 14:26, реферат
Супрацоўніцтва беларускага палітычнага актыву з Трэцім Рэйхам пачалося ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў. Летам 1933 ведамства замежнай палітыкі НСДАП завязала кантакт з Фабіянам Акінчыцам — ідэолагам і правадыром невялікай групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Пры падтрымцы ведамства гэтая група распачала ў лістападзе 1933 у Вільні выданне часопіса «Новы шлях»2. Амаль адначасова ў Берліне (напэўна, з ініцыятывы Ф. Акінчыца) быў створаны Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі3. Затым, пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі было створана Беларускае прадстаўніцтва — спачатку ў Берліне, а затым у іншых гарадах Германіі. Яно займалася выяўленнем і вербаваннем асоб, жадаючых аказваць дапамогу нацысцкай Германіі па беларускіх пытаннях.
Уводзіны……………………………………………………………………………………………..3
Глава І Калабарацыянізм палітычны
1.1 Беларуская Цэнтральная рада………………………………………………………7
1.2 Улады і царква……………………………………………………………………………..10
Глава ІІ Калабарацыянізм грамадскі
1.1 Беларуская народная самапомач………………………………………………..12
1.2 Калабарацыянізм на весцы………………………………………………………….14
1.3 Саюз Беларуская Моладзі……………………………………………………………17
Глава ІІІ Калабарацыянізм вайсковы
1.1 Беларуская краёвая абарона………………………………………………………..21
Заключэнне……………………………………………………………………………………….25
Спіс літаратуры…………………………………….
Глава ІІ. Калабарацыянізм грамадскі.
Калабарацыянізм прыйшоў на беларускія зямлі ў самым пачатку вайны. Асноўнай прычынай гэтай з’явы можна назваць незадавольнасць савецкай уладай – гвалтоўная калектывізацыя, рэпрэсіі, не маглі даць саветам папулярнасці. Да таго ж яшчэ адной прычынай калектывізацыі можна назваць даволі напружаныя міжэтнічныя адносіны ў Заходняй Беларусі. Амаль усе функцыянеры беларускіх калабарацыйных арганізацый паходзілі з Заходняй Беларусі, і усе яны мелі моцныя антыпольскія погляды.
На першым этапе вайны асноўнай формай калабарацыянізму была яго грамадская форма. Амаль адразу пасля захопу тэрыторыі Беларусі былі створаныя грамадскія арганізацыі пранямецкага характару, такія, напрыклад, як Беларускае навуковае таварыства, Беларуская народная самапомач. Але, калі першая арганізацыя, з-за байкоту беларускіх навукоўцаў, сябе амаль ніяк не праявіла, і існавала толькі на паперы, то дзейнасць Беларускай народнай самапомачы была, асабліва на першым этапе вайны, адносна актыўнай.
Увогуле праблематыка
Беларускай народнай
1.1 Беларуская народная самапомач
22 кастрычніка 1941 г. у Мінску распачала сваю дзейнасць “Беларуская народная самапомач. Паводле нямецкай задумы гэтая установа павінна была пераняць усе функцыі Чырвонага Крыжа43. Кіраўніком самапомачы быў прызначаны Іван Ермачэнка.
На пачатку БНС мела пэўны прыток людзей. Выконваючы волю нямецкай цывільнай адміністрацыі, яна забяспечвалі край друкаванай прадукцыяй, ладзіла курсы беларускай мовы і гісторыі, арганізоўвала культурныя імпрэзы. Шмат якія сем’і, асабліва у першыя месяцы акупацыі, звярталіся ў БНС, каб дамагчыся вызвалення сваякоў з нямецкага палону. Дзеля змяншэння галечы і жабрацтва, а таксама дзеля матэрыяльнага забеспячэння насельніцтва нават існавала сацыяльная сетка абслугоўвання дзяцей і інвалідаў. Вышэйшыя прадстаўнікі мясцовае адміністрацыі ў сваей бальшыні з’яўляліся акруговымі старшынямі Беларускай народнай самапомачы44.
Ад нямецкай адміністрацый БНС атрымоўвала штомесячныя крэдыты. Таксама БНС мела ўнутраныя сціплыя крыніцы даходу (сяброўскія складкі, выручка ад продажу газетаў і г. д.). Былі нават выпадкі, калі БНС звярталася да генеральнага камісара з просьбай аб пералічэнні на яе рахунак усіх сум грашовых штрафаў, а таксама некаторай часткі ад судовых пошлін, продажу алкаголю і г.д.. На жаль, былі у Беларускай Народнай Самапомачы і фінансавыя прытокі, якія грунтаваліся на нямецкай палітыцы тэрору. Гэтая арганізацыя была ўцягнутая ў жахлівае вынішчэнне габрэяў,бо часта сябры гэтае суполкі атрымлівалі частку “габрэйскіх рэчаў”, якіх было шмат пасля зачыстак гета. 45
Але, шчыра гаворачы, Беларуская народная самапомач так і не стала эфектыўным памочнікам нямецкай акупацыйнай палітыкі. Хоць, паводле звестак сябраў яе кіраўніцтва, на канец 1942 г. у ей гуртаваліся амаль 30000 сяброў, але гэтыя лічбы некаторыя даследчыкі лічаць вельмі перабольшанымі46. Усе прадстаўніцтвы БНС паведамлялі пра вялікія цяжкасці, звязаныя з польскім уплывам: “Польскія бургамістры забаранялі чытанне беларускіх газетаў, рабілі шмат перашкод стварэнню новых органаў улады”. Але і на самой справе функцыянеры БНС разглядалі дзейнасць сваёй арганізацыі, як частку нацыянальнага змагання за ўладу47. Яны вельмі рашуча адстойвалі сваю пазіцыю і ў тых раёнах, дзе пераважная большасць насельніцтва была палякамі.
Частыя выпадкі карупцыі заўседы шлі побач з Беларускай народнай самапомаччу, на працягу ўсяго яе існавання. Амаль кожная дабрачынная акцыя запускала шматлікія механізмы спекуляцыяў і крадзяжоў. Дзеячы гэтай арганізацыі часта выкарыстоўвалі сваё становішча дзеля самаўзбагачэння, ці стварэння якіх-небудзь выгод для сваіх сем’яў48.
Аб сітуацыі, якая ўзнікла ўнутры БНС, сведчыць паведамленне беларускага кантралера. Ен вельмі яскрава апісваў, фактычна, бяздзеянне кіраўніцтва. Арганізацыя была падзелена на некалькі груповак, якія ўвесь час плялі інтрыгі супраць адзін аднаго. Тыя адзінкі, якія сапраўды дапамагчы людзям трапіўшым у гаротнае становішча, мелі да кіраўніцтва і ўвогуле да ўсей самапомачы вельмі адмоўнае стаўленне. Замест службовага нагляду і рознага кшталту дапамогі аддзелы БНС у правінцыі атрымоўвалі толькі матэрыяльныя патрабаванні.
Напрыканцы вайны
Беларуская Народная Самапомач
фактычна ператварылася у
1.2 Калабарацыянізм на весцы.
Частка насельніцтва, напачатку, прыход немцаў успрымала прыход немцаў з вельмі вялікімі надзеямі. Ваенныя поспехі нямецкай арміі, атэістычная палітыка савецкіх уладаў, калектывізацыя , усе гэта прывяло да пэўнай папулярнасці нямецкіх уладаў.
Аднак у рапартах беларускага самакіравання паступова пачаў прысутнічаць матыў недастатковай бясьпекі . У адным з рапартаў гаварылася: “ Магутная нямецкая зброя нанесла зброя нанесла паразу галоўным сілам нашых ворагаў – палякаў, бальшавікоў, габрэяў, але тэрыторыя беларускага народа ў гэткія хвіліны цалкам не вызваленая ад непрыяцеля”. Для прадстаўнікоў мясцовага кіравання склад группаў ваеннага супраціву ў лясах Усходняй і Заходняй Беларусі ў сваей сутнасці быў няясны. Але аўтары рапартаў усе большае значэнне надавалі польскай прысутнасці. Лідскі і Слонімскі рэгёны лічыліся асабліва ненадзейнымі у якіх вялікую актыўнасць праяўлялі былые польскія вайскоўцы49.
На беларускай весцы
людзей цікавіла толькі адно
пытанне: што станецца з
На праблему прыватызацыі калгасаў, унутры нацыянал-сацыялістычнага кіраўніцтва існавала шмат поглядаў. Варыянт за захаванне калгасаў падтрымаў міністр сельскае гаспадаркі Бакэ. Але з іншага боку шмат экспертаў-саветазнаўцаў, у ліку якіх быў і Отта Бройтыгам, выступалі за ліквідацыю калгасаў. Яны аргументавалі сваю пазіцыю што гаспадарчы рост немагчымы без актыўнага ўдзелу насельніцтва, і спасылаліся на досьвед нямецкай акупацыі пад час Першай сусветнай вайны. Некаторыя нават прапаноўвалі ў выпадку неабходнасці забяспечваць насельніцтва ежай з нямецкіх запасаў51.
Вынікам гэткіх спрэчак было увядзенне увесну 1942 г. “новага аграрнага парадку”. Нямецкія прапагандысты прадставілі ўсе гэта як сапраўдную прыватызацую зямлі сялянамі, хоць на практыцы і надалей засталіся існаваць буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Таксама па-ранейшаму, асноўнай крыніцай існавання сялянства заставаліся прысядзбныя надзелы і вельмі абмежаваная законамі жывелагадоўля.
У лютым 1942 г. пры даследванні новага вырашэння аграрнага пытання, выявілася, што кіраўнікі сельскіх гаспарак, якія былі пастаўленыя нямецкімі ўладамі не ведалі нічога пра краіну, і не вельмі былі забяспечаны неабходнымі дакументамі. Новыя гаспадары былі вымушаны для выканання пастаўленных задач выкарыстоўваць дапамогу былых савецкіх вытворчых установаў, мясцовых адміністратараў, перакладчыкаў. Напрыклад, былыя “машынна-трактарныя станцыі” надалей выкарыстоўваліся і атрымалі назоў “сельскагаспадарчыя базы”52.
Зямля, якая паглядала падзелу на Беларусі ўвесь час змяншалася. Калі ў маі 1942 Таварыства загаспадарання земляў “Остлянд” мела пад апекай 967 дзяржаўных маенткаў, а ў студзені 1943 г. іх заставалася толькі 312. Хоць там праводзілася сельскагаспадарчая праца, ажыцяўляўся кантроль, але эфектыўнай абароны супраць узброеных нападаў не існавала. У жніўні 1943 года, пад нямецкім кантролем заставалася толькі кожны чацверты маентак, адначасова ўзмацнілася частата і брутальнасць партызанскіх нападаў.
У сувязі з гэтымі новымі абставінамі выкананне палітыкі “новага аграрнага парадку” было прыпынена ў пачатку 1943 года. Генеральны камісар загадаў правесці поўную рэгістрацыю ўсіх сялян, што выканалі харчовыя пастаўкі на 100%.
У гэтых умовах самае цяжкае становішча мелі мясцовыя старасты, бургамістры і іншыя прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі. На іх плечы лёг увесь цяжар абавязкаў абароны цывільных грамадзян ад розных нападаў, харчовых паставак, вярбоўкі насельніцтва на працы ў Германію.
Бургамістры, старасты і г.д. з пункту гледжання матэрыяльных варунках ды шырыні светапогляду мала адрозніваліся ад людзей, што жылі побач. Шмат хто з іх пэўны час служыў у паліцыі, або ў ахове габрэйскіх гета, ды ўзбагачаліся за кошт маёмасці забітых габрэяў53.
Акрамя бургамістраў, вясковых старастаў, важную ролю таксама выконвалі аграномы. Яны мелі вельмі вялікія паўнамоцтвы. Пакуль эканамічныя вынікі задавальнялі нямецкія ўлады, ніякіх перашкодаў не было. У заходніх гебіткамісарыятах нямецкія акупацыйныя улады нярэдка прызначалі былых польскіх памешчыкаў кіраўнікамі калгасаў і саўгасаў. Зразумела што гэта выклікала шмат цяжкасцяў з беларускімі сялянамі54.
Адной з самых вялікіх магчымасцяў для уціску у сваіх вёсках для бургамістраў і вясковых старастаў была мажлівасць рабіць адбор на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Сяляне лічылі прымусовую працу ў Няммечыне горшым ліхам, чым якое–небудзь іншае пакаранне. Некаторыя нават баяліся гэтага больш, чым смерць55.
Увогуле трэба зазначыць, што палажэнне вясковых старастаў, бургамістраў, аграномаў было вельмі цяжкае і неадназначнае. Яны былі паміж двух агнёў: з аднаго боку нямецкае кіраўніцтва, з яго патрабаваннямі, з другога боку аднавяскоўцы з іх патрэбамі.
Вельмі важкім месцам у нямецкай акупацыйнай палітыцы з’яўлялася моладзевая палітыка. У савецкай гістарыяграфіі было прынята лічыць, што нямецкае кіраўніцтва не вельмі надавала значэння арганізацыі маладзёвай палітыкі, і адзінае што немцы рабілі ў адносінах да моладзі – вывозілі яе на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Але насамрэч усё было інакш56 .
3 чэрвеня 1942 года міністар
усходніх акупаваных тэрыторый
Альфрэд Розэнберг выдаў
У студзені 1943 года пачалася праца па падрыхтоўцы стварэння беларускай маладзёвай арганізацыі. Прычым асноўны акцэнт рабіўся на выхаванні кіруючых кадраў. Сярод ваеннапалонных чырвонаармейцаў-беларусаў былі адабраныя добраахвотнікі для праходжання падрыхтоўкі у лагеры Вудслаў. Таксама былі распрацаваны устаў і праграмма будучай арганізацыі59.
Нарэшце, 22 чэрвеня 1943, у гадавіну нападу Германіі на СССР Вільгельм Кубе падпісаў указ аб стварэнні Саюза беларускай моладзі. У той жа дзень, у Мінскім гарадзкім тэатры, адбылася “прэзентацыя” створанай арганізацыі. Там Кубе заявіў, што асноўнай мэтай Саюза беларускай моладзі з’яўляецца “адрыў беларускай моладзі ад бальшавіцкага Усходу і прыстасаванне да арыйскага Захаду60 .
23 ліпеня 1943 быў апублікаваны устаў новай арганізацыі, у якім удакладняліся яе мэты. Так, адной з мэтаў, СБМ павінна было стаць “выхаванне будаўнікоў новай Беларусіі, якія б выраслі актыўнымі народнымі дзеячамі”. Галоўным напрамкам выхаваўчай работы вызначалася духоўнае адраджэнне беларускай моладзі, спыненне варожага габрэйска-бальшавіцкага ўплыву. Асновай выхавання абвяшчаўся патрыятызм61 .
Зразумела, што ўся дзейнасць СБМ знаходзілася пад поўным кантролем генеральнага камісара Вільгельма Кубе. Дзеля гэтага, яшчэ на падрыхтоўчым этапе, быў створаны пры Генеральным камісарыяце спецыяльны аддзел па справах моладзі, на яго чале стаў обер-банфюрер Вільгельма Шульца, які, таксама як Зігфрыд Нікель быў былым функцыянерам гітлерюгенду62.
Згодна з указам Кубе кіруючым органам СБМ з’яўляўся Цэнтральны штаб на чале з шэфам-кіраўніком. На гэты пост быў прызначаны Міхаіл Ганько. Цэнтральны штаб складаўся з некалькіх аддзелаў: арганізацыйнага, гаспадарчага, прапаганды, культуры і г. д..
Увогуле ўся арганізацыя падзялялася на дружыны, грамады, атрады. Самая мелкая арганізацыйная адзінка – дружына – звычайна складалася з 12-20 чалавек. Тры- чатыры дружыны аб’ядноўваліся ў грамаду. На ўзроўні раёна ўсе грамады аб’ядноўваліся ў атрад63 .
12 лістапада 1943 года ў структруры арганізацыі прайшлі некаторыя змены. У гэты дзень Міхаіл Ганько, са згоды генеральнага камісара акругі Беларусь фон Готберга, выдаў указ а стварэнні спецыяльная Рабочай группы СБМ у Германіі. На гэты пост быў прызначаны сябар Міхаіла Ганько Генрык Барановіч. Таксама Ганько ўвёў яго у Цэнтральны штаб, у якасці свайго першага намесніка. Столь высокія прызначэнні тлумачацца тым, што Барановіч павінен быў адказваць за вярбоўку моладзі у Нямеччыну64 .
Уся прапагандысцкая праца вялася праз створаны ў ліпені 1943 года часопіс “Жыве Беларусь”, галоўным радактарам якога быў прызначаны Міхаіл Ганько. У гэтым часопісе, галоўным чынам, друкаваліся распараджэнні Цэнтральнага штабу. Дзеля ўнутранага карыстання арганізацыя выдавала “Дзеннік загадаў” і “Вучэбны лісток”. Апошні друкаваўся для кіраўнікоў СБМ на месцах, каб дапамагчы ім знайсці напрамак працы, якія тэмы распрацоўваць і г. д.65 .