Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Апреля 2015 в 22:28, реферат
У XII - першай палове XIII ст. Усходняя Еўропа перажывала перыяд палітычнай дробнасці. На пачатку XIII ст. тут ўзвысіліся некалькі центраў, якія прэтэндавалі на ролю “збірання” рускіх зямель. Аднак знешнепалітычная сітуацыя пагоршылася:
1. У вусці Заходняй Дзвіны, на землях ліваў (Лівоніі), залежных ад Полацка, з’явіліся нямецкія каланісты, якія ў 1200 г. заснавалі г.Рыгу. а ў 1202 г. – духоўна-рыцарскі (крыжацкі) Ордэн мечаносцаў. Крыжакі імкнуліся забяспечыць манаполію на гандаль па Заходняй Дзвіне. Гэта супярэчыла эканімічным і палітычным інтарэсам Полацка. Палачане спрабавалі сілай аднавіць свае пазіцыі ў Лівоніі, аднак усе намаганні скончыліся безвынікова.
Уводзіны
1. Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
2. Галоўныя прычыны фарміравання новай дзяржавы.
3. Праўленне Міндоўга.
4. Праўленне Віценя і Гедыміна.
Знешнепалітычная дзейнасць Віценя і Гедыміна.
5. Праўленне Альгерда і Кейстута.
Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда.
6. Праўленне Вітаўта ў ВКЛ.
Знешняя палітыка Вітаўта.
7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ.
Сельскагаспадарчая вытворчасць.
Рамяство.
8. Эвалюцыя саслоўнай структуры і палітычнага ладу ў ВКЛ.
9. Культура Беларусі ў другой палове XIII – першай палове ХVI стст.
Адраджэнне і рэфармацыя.
Старажытная пісьменнасць.
Духоўная і матэрыяльная культура.
Кнігадрукаванне.
Архітэктура.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Заключэнне
ПУА "БІП – Інстытут правазнаўства»
Кафедра тэорыі і гісторыі права
РЭФЕРАТ
па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый»
на тэму «Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі»
Мінск, 2014
Змест
Уводзіны
Знешнепалітычная дзейнасць Віценя і Гедыміна.
Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда.
Знешняя палітыка Вітаўта.
Сельскагаспадарчая вытворчасць.
Рамяство.
Адраджэнне і рэфармацыя.
Старажытная пісьменнасць.
Духоўная і матэрыяльная культура.
Кнігадрукаванне.
Архітэктура.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Заключэнне
Уводзіны
Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель - пад такой назвай была вядомая ў гісторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачатак якой адносіцца да сярэдзіны XIII стагоддзя.
1. Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, яго тэрытарыяльны рост
У XII - першай палове XIII ст. Усходняя Еўропа перажывала перыяд палітычнай дробнасці. На пачатку XIII ст. тут ўзвысіліся некалькі центраў, якія прэтэндавалі на ролю “збірання” рускіх зямель. Аднак знешнепалітычная сітуацыя пагоршылася:
1. У вусці Заходняй Дзвіны, на землях ліваў (Лівоніі), залежных ад Полацка, з’явіліся нямецкія каланісты, якія ў 1200 г. заснавалі г.Рыгу. а ў 1202 г. – духоўна-рыцарскі (крыжацкі) Ордэн мечаносцаў. Крыжакі імкнуліся забяспечыць манаполію на гандаль па Заходняй Дзвіне. Гэта супярэчыла эканімічным і палітычным інтарэсам Полацка. Палачане спрабавалі сілай аднавіць свае пазіцыі ў Лівоніі, аднак усе намаганні скончыліся безвынікова.
Сітуацыя пагоршылася ў 1227 г. На землях прусаў, што пражывалі на захад ад Лівоніі і Літвы, з’явіўся Тэўтонскі ордэн. У 1236 г. Ордэн мечаносцаў быў разгромлены літоўцамі ў бітве пры Шаўляі, аднак гэта нават узмацніла крыжацкі націск. У 1237 г. рэшткі разбітых мечаносцаў далучыліся да Тэўтонскага ордэну. З гэтага часу злучэнне прускай і лівонскай частак стала яго галоўнай задачай, што паставіла пад удар беларускія і літоўскія землі.
2. У сярэдзіне XIII ст. на паўдневым захадзе ўзнікла яшчэ адна знешняя пагроза: у 1237-1241 гг. Усходнія і паўднёвыя землі Русі былі захоплены і спустошаны манголамі. Мангольскі пагром закрануў паўднёвабеларускія землі – Гомель, Магілёў, Пінск, Брэст і інш. Большасць зямель Русі ўвайшло ў склад Залатой Арды.
Знешні фактар аказаў вялізарны ўплыў на ўзнікненне ў басейне ракі Неман новага дзяржаўнага ўтварэння – Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), што стала вынікам збліжэння эканамічных і палітычных інтарэсаў балцкага і славянскага насельніцтва Панямоння. Утварэнне ВКЛ звязваецца з імем яго першага правіцеля – Міндоўга, аднаго з літоўскіх князёў, што аб’яднаў у Панямонні балцкія і славянскія землі і вянчаўся 6 ліпеня1253 г. каралеўскай каронай.
2. Галоўныя прычыны фарміравання новай дзяржавы
1. Узрастанне палітычнай
2. Эканамічны рост і ўмацаванне гарадоў у Верхнім Панямонні. Заснаваныя як цэнтры славянскай каланізацыі балцкіх зямель, гарады Наваградак, Ваўкавыск, Гродна, Слонім, Турыйск, Здзітаў сталі да пачатку XIII ст. цэнтрамі рамяства і гандлю. Іх насельніцтва было зацікаўлена ў палітычнай стабільнасці ў рэгіёне і ва ўладзе, якая гарантавала б ім абарону ад знешняй пагрозы.
3. Сталая традыцыя міжэтнічных кантактаў у Верхнім Панямонні, дзе атсутнічала выразная этнічная мяжа паміж балтамі і славянамі, што рабіла іх натуральнымі саюзнікамі. Часам літоўскія і рускія князі заключалі палітыныя і ваенныя пагадненні нават па-за межамі Панямоння. У 1219 годзе Літва заключыла мір з галіцкімі князямі Данілам і Васількам, якія выкарыстоўвалі літоўцаў супраць знешніх ворагаў.
3. Праўленне Міндоўга
Адносіны паміж Літвой і Галіцка-Валынскай Руссю змяняліся ад прыязных і саюзных да насцярожаных і варожых, што магло быць выклікана мангольскім нашэсцем, закрануўшым галіцкія землі. У такіх абставінах Міндоўг змог паводзіць сябе больш незалежна, канчаткова прысвоіўшы сабе Верхняе Панямонне. Гэтым можа тлумачыцца прыняцце Міндоўгам каралеўскай кароны, што ставіла яго на адзін іерархічны ўзровень з Данілам, і каранацыя ў Наваградку. Складанае палітычнае становішча прымусіла Міндоўга на нейкі час саступіць Верхняе Панямонне сыну Данілы Раману, перадаць частку Жамойці крыжакам. Каб замацаваць мір з Данілам, Міндоўг аддаў сваю дачку за яго сына Шварна, потым расправіўся з мяцежнымі літоўскімі князямі і вярнуў сабе Наваградак. Даніла спрабаваў аслабіць Міндоўга пры дапамозе мангола – татараў, аднак іх паход ў землі Літвы і Беларускага Панямоння істотных вынікаў не меў.
У 1260 Міндоўг парваў свет з Тэўтонскім ордэнам і падтрымаў паўстанне прусаў супраць ордэнскай улады, якое пачалося восенню 1260 г. Па паведамленню нямецкіх хронік, літоўскія войскі ўдзельнічалі ў разгроме Ордэна на возеры Дурбе ў Курляндыі 13 ліпені 1260 г., дзе загінулі 150 рыцараў Ордэна, у тым ліку магістр, маршал, і некалькі камтураў. Адмовіўшыся ад хрысціянства і фармальнага міру з крыжакамі, Міндоўг у 1260-1263 гадах здзейсніў некалькі спусташальных для крыжакоў паходаў у Лівонію, Прусію і Польшчу. У 1263 Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, сярод якіх розныя крыніцы называюць полацкага князя Таўцівіла, Нальшанская князя Даўмонта, князя Траняты. У дзяржаве пачалася барацьба за вялікакняжаскі стол паміж полацкім князем Таўцівілам і пляменнікам Міндоўга Транятам. Апошняму пашанцавала забіць Таўцівіла і заняць вялікакняжаскі пасад. У 1264 г. Транята быў забіты слугамі Міндоўга, а ягоны сын Войшалк пры дапамозе пінскіх і навагрудскіх баяраў, вярнуў сабе спадчыну бацькі, фактычна другі раз аб’яднаўшы дзяржаву. У 1267 г. Войшалк сышоў у манастыр, перадаўшы ўладу свайму швагру Шварну. Пасля смерці Шварна кіраванне дзяржаваў перайшло ў рукі Траўдзеня (1270-12820), які вёў барацьбу з Галіцка-Валынскай Руссю, крыжакамі, супрацьстаяў татарам, пераадольваў унутраны сепаратызм. Пасля смерці Трайдзеня наступіў “цёмны” перыяд, пра які амаль нічога не вядома, а потым правіў Віцень (1295-1316), у часы якога ВКЛ выступала як адна з магутных палітычных сіл у рэгіёне.
4. Праўленне Віценя і Гедыміна
Пры Віцене і яго пераемніку Гедыміне (1316-1341) канчаткова акрэсліліся асноўныя напрамкі палітыкі ВКЛ. Галоўнай задачай было пашырэнне межаў на ўсход і поўдзень за кошт зямель былой Кіеўскай Русі. У першай палове ХIV ст. у выніку аслаблення Галіцка-Валынскай Русі ВКЛ стала галоўным цэнтрам “збірання рускіх зямель”. У другой палове XIII-XIV ст. у склад ВКЛ увайшлі ўсе беларускія, большая частка украінскіх і некаторыя вялікарускія землі.
Шляхі далучэння “рускіх” зямель да ВКЛ былі рознымі. Часам князі літоўскага паходжання запрашаліся на княжанне мясцовымі жыхарамі. Пры гэтым заключаліся дагаворы, у якіх князі гарантавалі захаванне даўніх парадкаў. А ў 1307 г., калі Полацкая зямля трапіла ў рукі крыжакоў, палачане звярнуліся за дапамогай да Віценя. Полацкая зямля ўвайшла ў склад ВКЛ, аднак карысталася шырокімі правамі.
Асобныя землі ўваходзілі ў ВКЛ праз дынастычныя шлюбы. Так віцебскі князь Яраслаў аддаў сваю дачку Марыю за сына гедыміна Альгерда, які пасля смерці свайго цесця ў 1320 г. стаў княжыць у Віцебску і далучыў яго да балта-славянскай дзяржавы. Некаторыя ўсходнеславянскія землі былі далучаны да ВКЛ ваенным шляхам. На пачатку праўлення Гедыміна ў выніку канфлікта з Галіцка-Валынскім княствам у склад ВКЛ была ўключана Брэстчына. У 1359 г. было падпарадкавана Мсціслаўскае княства, якое належыла Смаленску. У 1386 г. смаляне зрабілі спробу адваяваць Мсціслаў, але былі разбітыя, і самі трапілі ў залежнасць ад ВКЛ.
4.1. Знешнепалітычная дзейнасць Віценя і Гедыміна
Найбольш важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Віценя і Гедыміна было супрацьстаянне крыжацкай агрэсіі. Тэўтонскі ордэн з 1280-х гг. Стаў пагражаць непасрэдна беларускім і літоўскім землям, асабліва Жамойці. Калі гаварыць пра Беларусь, то на Панямонне здзяйснялі свае паходы пераважна рыцары з Прусіі, а на Падзвінне – з Лівоніі.
Вайсковае супрацьстаянне крыжацкай аргэсіі суправаджалася дыпламатычнымі поспехамі ВКЛ. У 1325 г Гедымін заключыў саюз з каралем Польшчы. У 1326 г. адбыўся сумесны паход Польшчы і ВКЛ на Брандэнбург. На чале сілаў ВКЛ стаяў гродзенскі кашталян (стараста) Давыд. Войска дасягнула Франкфурта-на-Одэры. Гэты паход стаў прадвеснікам збліжэння ВКЛ і Польшчы ў барацьбе з крыжакамі.
Для аховы беларускіх зямель ад крыжацкіх наездаў рэканструяваліся старыя і будаваліся новыя замкі. Мацнейшыя з іх знаходзіліся ў Гродна, Лідзе, Крэве, Наваградку. Віцебску. У Літве найбольш значнымі центрамі былі Трокі і Вільня, куды ў 1323 г. Гедымін перанес сталіцу дзяржавы.
Пашырэнне межаў ВКЛ на ўсход спрыяла палітыка неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы беларускіх княстваў, якія захоўвалі ранейшы лад, традыцыі і веру бацькоў. Многія літоўскія князі, што правілі тут, прымалі праваслаўе, а
“руская” мова мела ў дзяржаве афіцыйны статус. Усе гэта рабіла ВКЛ “сваім” для зямель былой Русі, павышала прывабнасць далучэння да яго.
5. Праўленне Альгерда і Кейстута
Пасля смерці Гедыміна (1341) дзяржаву ўзначаліў яго сын Яўнут, аднак у 1345 ен быў адхілены ад улады сваімі братамі Альгердам і Кейстутам. Вялікім князем літоўскім стаў Альгерд (1345-1377), які падзяліў дзяржаву на дзве часткі. Захоўваючы вярхоўную ўладу ў краіне, ен непасрэдна кіраваў усходняй часткай з цэнтрам у Вільні. Заходняй часткай (Жамойць, беларускае Панямонне, Берасцеўшчына, Падляшша) кіраваў Кейстут, галоўная рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Троках.
Альгерд не дасягнуў значных поспехаў у барацьбе з крыжакамі. У 1348 г. ён нават пацярпеў паражэнне ў бітве на р. Стрэве каля Коўна. Але на ўсходзе і поўдні ВКЛ імкліва пашырала свае межы. Палітыка Альгерда па “збіранню беларускіх зямель” сустракала супрацьдзеянне з боку Залатой Арды, якая лічыла іх сваімі, а таксама з боку Масквы, князі якой карысталіся даверам і падтрымкай татарскіх ханаў. У 1362 г. войска Альгерда разбіла татарскія сілы ў бітве на Сініх Водах. Гэта было першае буйное паражэнне татараў на Усходняй Еўропе, яно паклала пачатак вызваленню рускіх зямель ад мангола-татарскага ярма. ВКЛ замацавала сваю ўладу на большай частцы ўкраінскіх зямель. Імкнучыся аслабіць Маскву, Альгерд тройчы рабіў паходы на ўсход ( 1368, 1370, 1377 гг.), аднак захапіць яе не змог.
Пры Альгердзе ўзнік новы вузел знешнепалітычных супярэчнасцяў. У 1340 г. брат Альгерда Любарт Гедымінавіч быў запрошаны на княжанне ў Галіцка-Валынскую Русь, на якую прэтэндавала і Польша. У выніку войн 1349, 1366 і 1377 гг. у руках Любарта засталася толькі ўсходняя Валынь. Аднак ніводны з бакоў не застаўся задаволены, і гэты канфлікт успыхваў неаднаразова.
Час праўлення Альгерда стаў у гісторыі ВКЛ адным з найбольш удалых. Тэрыторыя дзяржавы павялічылася ў два разы. Аднак падзел дзяржавы на дзве часткі стварыў падставу для дынастычнай барацьбы, якая разгарнулася пасля яго смерці.
5.1.Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда
Паводле волі Альгерда
Адносіны Ягайлы з Кейстутам пагаршаліся. Не жадаючы дзяліць уладу са сваім дзядзькам і адначасова імкнучыся нармалізаваць адносіны з крыжакамі, Ягайла заключыў з імі сепаратны мір. Кейстут палічыў гэта за здраду, захапіў у 1381 г. Вільню, пазбавіў пляменніка ўлады і саслаў яго ў Віцебск. Аднак у наступным годзе Ягайла вярнуў сабе вялікае княжанне; Кейстут быў зняволены і задушаны ў Крэўскім замку. Яго сын, гродзенскі і брэсцкі князь Вітаўт, уцёк у Прусію, каб з дапамогай крыжакоў вярнуць сабе спадчыну бацькі. І хоць гэтага небяспечнага апанента пры дапамозе шчодрых абяцанняў удалося вярнуць на радзіму, становішча Ягайлы заставалася хісткім.
Адначасова суседняя Польша перажывала дынастычны крызіс. Пасля смерці караля не засталося нашчадкаў мужчынскага полу, а на шлюб з ягонымі дзвума дочкамі прэтэндавалі нямецкія прынцы. Усталяванне на каралеўскім троне немца магло прывесці палякаў да страты дзяржаўнасці. Таму польскія феадалы звярнулі свае позіркі ў бок Ягайлы, якому прыпанавалі шлюб з малалетняй каралевай Ядзвігай і карону Польшы.
14 жніўня 1385 г. ў Крэўскім замку Ягайла падпісаў дакумент аб ўмовах каранацыі: хрышчэнне паганскага насельніцтва Літвы, далучэння ВКЛ да Польшы, перавод дзяржаўнага скарба ВКЛ з Вільні ў Кракаў, вызваленне польскіх полонных, захопленных у папярэдніх войнах, вяртанне Польшы страчанных зямель і выплата 200 тыс. флорынаў былому жаніху Ядзвігі за сарваны шлюб.
Информация о работе Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі