Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Апреля 2015 в 22:28, реферат

Описание работы

У XII - першай палове XIII ст. Усходняя Еўропа перажывала перыяд палітычнай дробнасці. На пачатку XIII ст. тут ўзвысіліся некалькі центраў, якія прэтэндавалі на ролю “збірання” рускіх зямель. Аднак знешнепалітычная сітуацыя пагоршылася:
1. У вусці Заходняй Дзвіны, на землях ліваў (Лівоніі), залежных ад Полацка, з’явіліся нямецкія каланісты, якія ў 1200 г. заснавалі г.Рыгу. а ў 1202 г. – духоўна-рыцарскі (крыжацкі) Ордэн мечаносцаў. Крыжакі імкнуліся забяспечыць манаполію на гандаль па Заходняй Дзвіне. Гэта супярэчыла эканімічным і палітычным інтарэсам Полацка. Палачане спрабавалі сілай аднавіць свае пазіцыі ў Лівоніі, аднак усе намаганні скончыліся безвынікова.

Содержание работы

Уводзіны
1. Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
2. Галоўныя прычыны фарміравання новай дзяржавы.
3. Праўленне Міндоўга.
4. Праўленне Віценя і Гедыміна.
Знешнепалітычная дзейнасць Віценя і Гедыміна.
5. Праўленне Альгерда і Кейстута.
Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда.
6. Праўленне Вітаўта ў ВКЛ.
Знешняя палітыка Вітаўта.
7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ.
Сельскагаспадарчая вытворчасць.
Рамяство.
8. Эвалюцыя саслоўнай структуры і палітычнага ладу ў ВКЛ.
9. Культура Беларусі ў другой палове XIII – першай палове ХVI стст.
Адраджэнне і рэфармацыя.
Старажытная пісьменнасць.
Духоўная і матэрыяльная культура.
Кнігадрукаванне.
Архітэктура.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Заключэнне

Файлы: 1 файл

Рэферат па гісторыі Беларусі.doc

— 164.00 Кб (Скачать файл)

Кіраўнікамі адміністрацыі ў паветах былі старасты. Да ліку службовых асоб адносіліся іх намеснікі-падстарасты, харунжыя, якія збіралі апалчэнне,а таксама ключнікі, цівуны, канюшыя і інш. У паветах збіраліся павятовыя сеймікі, на якіх абмяркоўвалі розныя справы, выбіралі дэпутатаў на вальны сейм. Старшынствавалі на сейміках павятовыя маршалкі.

Валасцямі кіравалі дзяржаўцы. Яны ж ажыццяўлялі нагляд за маёнткамі. Памочнікамі дзяржаўцаў былі сельскія войты.

У гарадах, якія атрымалі права на самакіраванне, па другому, магдэбургскае права, таксама стваралася гарадская адміністрацыя – магістрат. Ён складаўся з кіраўніка адміністрацыі і гарадскога суда – войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў

Грамадскі лад ВКЛ меў тыповую для феадальнага ладу структуру. Існавалі два галоўныя класы: феадалаў землеўладальнікаў і феадальна-залежных людзей. Буйные землеўладальнікі, якія да таго ж удзельнічалі ў рабоце рады, з XV стагоддзя сталі называцца “панамі” або “баронамі”. Для ВКЛ была характэрнай наяўнасць менавіта буйнага землеўладання. У сярэдзіне XV ст. 29 магнатаў валодалі 40% усіх феадальных зямель. Найбольш буйным землеўладальнікам быў сам вялікі князь. Спачатку не было дакладнага раздзялення на яго непасрэдную ўласнасць і ўласнасць дзяржавы. Князь мог па свайму меркаванню распаражацца землямі і залежнымі людзьмі. Але з цягам часу, пачаў утварацца непасрэдна вялікакняжацкі дамен, свайго рода яго вотчына, і асобна – дзяржаўныя, магнацкія, царкоўныя землеўладанні. Калі ў XIV ст. пад уладай вялікага князя было 80% сялян, то ў 20-я гг. XV ст. іх колькасць зменшылася да 30%.

Другую, больш шматлікую групу складалі сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі залежнымі сялянамі. Большасць з іх прадстаўлена ваеннаслужылым саслоўем – “шляхтай”, радзей яны называліся “баярамі”. Шляхта складала каля 10% насельніцтва ВКЛ. Паступова шляхта, акрамя права набываць землі з залежнымі сялянамі, атрымала шмат іншых правоў і прывілегій: асабістую недатыкальнасць, права свабоднага выезду за мяжу, магчымасць у якасці дэпутатаў сеймаў удзельнічаць у кіраўніцтве дзяржавай, падсуднасць свайму саслоўнаму суду. Яна была вызвалена ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падаткаў на ваенные патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні). Пры гэтым прывілегіі шляхты перадаваліся нашчадкам.

Да прывілегірованага саслоўя ў ВКЛ адносілася і духавенства. Яно валодала такімі ж правамі, як і шляхта. Але духавенства па свайму маёмаснаму палажэнню было неаднародным: вышэйшае прыраўнівалася да магнатаў, а нізы – да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян.

Гарады ў ВКЛ дзяліліся на вялікакняжаскіе і прыватнаўласніцкія. Гаражане былі асабіста свабоднымі, але плацілі падаткі. Памеры іх ў прыватнаўласніцкіх гарадах вызначаў сам феадал. У гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, мяшчане вызваляліся ад раду павіннасцей, але ўзамен павінны былі ўдзельнічаць у выпадку войнаў у абароне горада.

9. Культура Беларусі ў другой палове XIII – першай палове ХVI стст.

9.1. Адраджэнне і рэфармацыя

 

Культура Беларусі перыяда ўваходжання яе ў склад ВКЛ супала з еўрапейскім Адраджэннем. Адраджэнне і рэфармацыя знайшлі свой водгук і на беларускіх землях. Гэтаму садзейнічалі больш цесныя сувязі пасля крэўскай уніі з Польшчай, якая стала свайго рода мастом паміж заходнееўрапейскай культурай і культурай усходніх княстваў і дзяржаў; магчымасць моладзі з ВКЛ набываць веды ў універсітэтах Заходняй Еўропы; гандлёвыя сувязі з замежжам. Ідэі рэфармацыі неслі таксама тыя ўдзельнікі рэлігійных войн, якія эмігрыравалі з Заходняй Еўропы ў ВКЛ, дзе была большая верацярпімасць.

Ренесанс знайшоў адлюстраванне ў беларускім кнігадрукаванні, творчасці беларускіх асветнікаў-гуманістаў, у архітэктуры і выяўленчым мастацтве, іншых напрамках культуры.

Хаця беларускі народ быў і ўцягнуты ў агульнаеўрапейскі працэс, але адраджэнне на Беларусі мела свае адрозненні ў параўнанні з заходнееўрапейскім рэнесансам. ВКЛ тэрытарыяльна знаходзілася на перыферыі Еўропы, у свой час тут менш адчуваўся непасрэдны ўплыў антычных традыцый. Беларускае Адраджэнне было больш духоўным па сваёй сутнасці ў адрозненне ад еўрапейскай, больш свецкай культуры. Царква і рэлігія ў ВКЛ захавалі сваё вядучае месца ў дзяржаве. Яно пачалося пазней, чым у Еўропе, але развіццё ішло больш хутка. У заходнееўрапейскіх жа краінах рэнесанс эвалюцыяніраваў паступова, на працягу двух стагоддзяў. Калі на Захадзе рэфармацыйны рух, ідэйнымі каранямі кога быў рэнесанс, пачаўся пазней эпохі Адраджэння, то на беларускіх землях яны супалі па часу і аказвалі ўзаемаўплыў. Больш таго, росквіт Беларускага Адраджэння назіраецца тады, калі ў Еўропе пачалася контррэфармацыя, каталіцкая царква ўзмацніла сваё палажэнне. Развіццё рэнесанснай культуры ў ВКЛ супала па часу з фарміраваннем беларускай народнасці, з’явілася адным з галоўнаўтваральных фактараў у гэтым працэсе. Менавіта ў перыяд уваходжання ў ВКЛ культура насельніцтва беларускіх зямель пачала набываць свае, самабытныя рысы.

Як вядома, характэрнымі прыкметамі любой народнасці з’яўляюцца наяўнасць адзінай тэрыторыі, адметнасці мовы, культуры, народных традыцый, а таксама этнічная самасвядомасць і саманазва (этнонім).

У стражытнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў прылеглых рэгіёнах пражывалі прадстаўнікі розных этнічных груп: балты, славяне, фінаугры. Гэтае ўзаемадзеянне культурна неаднародных плямён аказала свой уплыў на фарміраванне ў будучым беларускай народнасці. Стракатасць насельніцтва, а таксама складаная палітычная гісторыя рэгіёна перашкаджала паскарэнню этнацэнтрысцкіх тэндэнцый. У перыяд уваходжання ў Кіеўскую Русь у Полацкім і Тураўскім княствах ужо пачалі праяўляцца прыкметы этнічнай кансалідацыі, але гэты працэс ішоў запаволена. Феадальная раздробленасць прывяла да з’яўлення шматлікіх зямляцкіх супольнасцей – удзельных княстваў, але ў той жа час садзейнічала адмежаванню насельніцтва беларускіх зямель ад агульнай культурнай, эканамічнай, этнатэрытарыяльнай прасторы былой Кіеўскай Русі. Заснаванне ВКЛ паскорыла працэс этнагенезу беларусаў.

Вялікае княства літоўскае прадстаўляла сабой політэтнічнае і шматканфесійнае ўтварэнне. Тут назіралася ўзаемадзеянне і ўзаемауплыў розных этнасаў, балтаў, пазней пасля Крэўскай уніі, палякаў. У XIV-ХVI стст. па розным прычынам прыток на беларускія землі іншаземных элементаў не спыніўся, а нават узрос. Акрамя палякаў, балтаў, сюды перасяляліся жыхары рускіх княстваў, татары, яўрэі. Гэта праявілася ў пашырэнні іншаэтнічных элементаў ў народнай гаворцы, абрадах, адзенні і г.д. Важным было тое, што на тэрыторыі ВКЛ не было вострых міжэтнічных і міжканфесійных канфліктаў. Людзі розных этнасаў і вераванняў мірна суіснавалі, узаемна духоўна абагачаліся. Праўда, палітыка ўлады, накіраваная на паланізацыю і акаталічванне, парушала гэтую раўнавагу, але яна не мела рашаючага этнаўтваральнага значэння.

Этнічная стакатасць, безумоўна мела свой ўплыў, але дамініруючае палажэнне ў стварэнні этнакультурнай прасторы заставалася за усходнімі славянамі або “русінамі”, як іх называлі, паколькі яны пераважалі па колькасці, культурнаму узроўню. У аснову ВКЛ былі закладзены прынцыпы дзяржаўнага кіравання, якія склаліся ў рускіх княствах, “руская” мова справаводства, на гэтай жа мове пісаліся большасць дакументаў, літаратурныя выданні. На працягу ўсёй гісторыі ВКЛ адчувалася ідэнтыфікацыя насельніцтва на две групы: “ліцвінаў” і “рускіх”, прычым малася на ўвазе не толькі этнічная прыналежнасць, але і дзяржаўнасць. Ф. Скарына, напрыклад, лічыў сябе і русінам, і ліцвінам адначасова. Верагодна, тут адчуваліся розныя падыходы да сэнсу саманазвы: прыналежнасць да пэўнай дзяржавы і прыналежнасць да пэўнага этнасу. Але перш за ўсё Скарына лічыў сябе выхадцам з “слаўнага горада Полацка”. Вось гэтыя саманазвы па пэўнай мясцовасці і пераважалі сярод насельніцтва на першым этапе станаўлення самасвядомасці беларускага народа.

Агульныя этнакультурныя корані ўсходніх славян, падабенства ў мове, культуры замаруджвалі працэс ідэнтыфікацыі беларусаў, украінцаў ад рускіх. Але ў XIV-ХVI стст., калі паняцце “Русь” усё менш і менш адлюстроўвала этнакультурныя адметнасці пэўных рэгіёнаў, паступова “русіны” пачалі падзяляцца на Белую Русь (Мсціслаўскае, Віцебскае, Смаленскае, Полацкае ваяводствы), Чорную (Наваградскае і Мінскае ваяводствы) і Чырвоную (тэрыторыя сучаснай Украіны). Рэгулярным становіцца выкарыстанне этноніма “беларусец” як саманазвы насельніцтва.

У гэты перыяд з развіццём эканомікі узмацняюцца сувязі паміж асобнымі рэгіёнамі ВКЛ, што таксама садзейнічала этнакультурнай, эканамічнай, моўнай інтэграцыі.

 

    1. Старажытная пісьменнасць

 

Палітычным фактарам, які дадатна паўплываў на ўтварэнне беларускай народнасці, стала ўваходжанне беларускіх княстваў ў адзіную, хаця і ў шматэтнічную дзяржаву. Менавіта ў XIV-ХVI стст. складваецца дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Асобнай і важнай праявай этнасу з’яўляецца мова. Старажытная пісьменнасць на беларускіх землях была заснавана на стараславянскай мове. Але ўжо ў пісьмовых крыніцах XIII стагоддзя, у час існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, зафіксаваны першыя праявы мясцовых дыялектаў. Менавіта сярэднебеларускія гаворкі выступілі ў якасці кансалідзіруючага элемента пры складванні агульнабеларускай мовы. Фарміраванне асноўных фанетычных, граматычных і лексічных адметнасцей, уласцівых беларускай мове, працягвалася да ХVI стагоддзя. Менавіта ў адзначаны час праявіліся такія яе асаблівасці,як цвёрдае “р”, дзеканне і цеканне, фрыкатыўны гук “г”, прыстаўны гук “в”. Пэўны ўплыў на станаўленне гэтых адметнасцей і пашырэнне славарнага запасу старабеларускай мовы аказалі запазычанні з іншых моў этнасаў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, або з якімі існавалі цесныя кантакты: палякаў, ліцвінаў, татараў, з агульнаеўрапейскай лацінскай мовы, а таксама царкоўнаславянізмы. Развіццю старабеларускіх моўных асаблівасцей спрыяла тое, што дзяржаўнай мовай у ВКЛ была “руская”. Літоўцы доўгі час зусім не мелі сваёй пісьмовасці, таму пры ўтварэнні ВКЛ ў вядзенні справаводства была проста запазычана мова справаводства “рускіх” княстваў. А паколькі ядро ВКЛ складалі, акрамя літоўцаў, княствы, існаваўшыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, то ў літаратуру і справаводства праніклі перш за ўсё асаблівасці гаворак мясцовага насельніцтва. Назіраўся ўзаемадапаўняльны працэс: з аднаго боку мясцовыя дыялекты леглі ў аснову дзяржаўнай мовы, з другога боку, у ходзе развіцця ВКЛ гэтая мова з пашырэннем уплыву розных этнасаў і развіццём мясцовых асаблівасцей усё больш набывала рысы мовы менавіта старабеларускай народнасці. Адпаведна ў XIV-ХVI стст. усё выразней выяўляліся і асаблівасці мовы Чырвонай Русі, якая нарэшце трансфарміравалася ў стараўкраінскую. Старабеларусізмы і стараўкраінізмы, у залежнасці ад паходжання таго ці іншага пісара, сустракаюцца ў помніках пісьмовасці ВКЛ да XVII стагоддзя, пазней ужо назіраецца дыферэнцыяцыя гэтай мовы справаводства на беларускую і украінскую.

 

9.3. Духоўная і матэрыяльная культура

 

На працягу XIV-ХVI стст. на беларускіх землях ішло станаўленне і развіццё духоўнай і матэрыяльнай культуры, якая ўсё больш набывала  нацыянальныя адметнасці і ператварался ў важны фактар, характарызуючы станаўленне беларускай народнасці. Адметнай рысай тагачаснай культуры быў моцны рэлігійны ўплыў. Да пачатку ХVI ст. сістэма адукацыі на беларускіх землях яшчэ была слаба развіта. Нешматлікія школы дзейнічалі ў асноўным пры цэрквах і манастырах. Але тым не менш моладзь магла атрымаць нядрэнную адукацыю, у тым ліку і вышэйшую, у еўрапейскіх навучальных установах. Пранікненне на беларускія землі спачатку каталіцызма, затым рэнесансавага гуманізма і рэфарматарскіх ідэй значна актывізавала літаратурнае жыццё, кнігавыдавецкую справу. Традыцыйна апрача твораў царкоўна-рэлігійнага зместу прадаўжалася і летапісанне. Але летапісы набываюць, па-першае, рэгіянальны характар, па-другое, яны становяцца больш пашыранымі, белетрызуюцца, нагадваючы часам свецкія гістарычныя повесці. Найбольш вядомымі летапісамі былі “Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Важнымі літаратурнымі помнікамі сярэднявяковай Беларусі з’яўляліся разнастайныя дзяржаўныя, юрыдычныя дакументы, у першую чаргу Статуты ВКЛ.

 

    1. Кнігадрукаванне

 

Новым у развіцці літаратуры сталі пераход з пергамента на паперу і пачатак кнігадрукавання ў XV стагоддзі, што дазволіла павялічыць колькасць выпускаемых кніг і зрабіць іх больш таннымі. Беларуская друкарская і асветніцкая справа звязана з іменем Францыска Скарыны. Ён нарадзіўся каля 1490 г. ў Полацку ў сям’і заможнага купца. Францыск Скарына атрымаў добрую адукацыю: скончыў універсітэты ў Кракаве і Падуі. Яго перадавыя погляды і гуманістычная накіраванасць былі ўвасоблены ў прадмовах, каментарыях, перакладах з латыні на стараславянскую, вельмі набліжаную да старабеларускай, мову 23 кніг Бібліі, надрукаваных ў 1517-1519 гг. у Празе. Пасля пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой былі выдадзены “Малая падарожная кніжыца” і “Апостал”. Кнігадрукарства, пачатае Скарынам, хутка пашырылася ў іншых гарадах ВКЛ. У першай палове ХVI ст. былі заснаваны друкарні ў Брэсце, Несвіжы, Заблудаве, Полацку, Мінску, Любчы, Слуцку, Пінску, Іўе і інш. У Тэкстах Бібліі, Евангелля, надрукаваных ў Брэсце і Цяпіна, добра прасочваўся ўплыў старабеларускай мовы.

У сярэдзіне ХVI стагоддзя беларуская літаратура развівалася пад моцным уплывам рэфарматарскіх ідэй заходнееўрапейскага пратэстантызму. У ВКЛ ён праявіўся галоўным чынам у форме кальвінізму. Яго заснавальнік Кальвін вялікую ўвагу ўдзяляў прадвызначанасці лёсу, а крытэрыем богавыбранасці – асабістыя поспехі ў жыцці, у тым ліку і набыццё багацця сумленным шляхам. Гэта імпаніравала маёмасным колам, таму сацыяльнай апорай кальвінізму у ВКЛ сталі магнаты, частка шляхты. Пратэстантызм у Беларусі не набыў такіх вострасацыяльных формаў, як у некаторых краінах Заходняй Еўропы. У ВКЛ ён выразіўся галоўным чынам у асветніцтве, прапагандысцкай дзейнасці, у палемічнай літаратуры.

 

9.5. Архітэктура

 

У архітэктуры XIV-ХVI стст. адчуваўся значны ўплыў заходняй сярэднявяковай Еўропы, дзе пераважалі ў гэты час раманскі і гатычны стылі, Візантыі і рускага дойлідства. Але ў той жа час праяўляліся мясцовыя асаблівасці, характэрныя менавіта для беларускай народнасці.

Знешняя і унутраная абстаноўка ў ВКЛ, шматлікія войны, унутрыпалітычныя крызісы і сацыяльныя канфлікты прывялі да развіцця абарончага дойлідства. Другім важным напрамкам ў архітэктуры стала будаўніцтва культавых пабудоў. Абарончыя збудаванні ўзводзіліся ў асноўным у раманскім стылі, для якога характэрна масіўнасць, арачныя перакрыцці, адсутнасць упрыгожанняў. Такімі былі замкі ў Крэве, Лідзе, Навагрудку, Віцебску, Гародне, Оршы, Міры. Унікальнымі з’яўляюцца культавыя храмы-крэпасці ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна і ў в. Маламажэйкава Шчучынскага раёна на Гродзеншчыне. Першая пабудавана ў раманскім стылі, другая – ў змешаным раманска- рэнесанскім стылі. Прыстасаваным для абароны быў таксама кальвінскі храм у г. Смаргоні ў Гродзенскай вобласці.

Информация о работе Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі